- •Тэарэтычныя аспекты праблемы.
- •Лекцыя 2. Сярэднявечная Еўропа і Беларусь: праблемы культурных узаемаўплываў
- •1.Культура Візантыі ў сярэднявечную эпоху.
- •8 2.Культура Беларусі 10-13 ст.: праблема візантыйскіх уплываў.
- •3. Культура сярэднявечнай Еўропы: асноўныя асаблівасці.
- •12 4. Культурныя ўплывы заходняй (лацінскай) Еўропы на беларускія землі ў 12-14 ст. Развіццё беларускай готыкі
- •Літаратура
- •Лекцыя 3. Культурнае развіццё Беларусі ў кантэксце еўрапейскага Рэнесансу і Рэфармацыі
- •13 1.Ідэі Гуманізму і Рэнесансу ў развіцці еўрапейскай культуры 14-16 ст.
- •15 2. Рэфармацыйныя рухі ў Еўропе і ў Беларусі.
- •14 2. Кнігавыдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны ў кантэксце еўрапейскага кнігадрукавання.
- •18 4. Кнігадрукаванне ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове 16 – пачатку 17 ст.
- •5. Антычныя і заходнееўрапейскія ўплывы ў кніжнай культуры Беларусі.
- •21 6. Развіццё адукацыі еўрапейскага тыпу на беларускіх землях у 15- пачатку 17 ст.
- •20 7. Філасофская думка Беларусі эпохі Адраджэння.
- •13 6. Уплывы еўрапейскага Рэнесансу ў мастацтве Беларусі 15-16 ст.
- •Літаратура
- •16 Перамога Контрэфармацыі на беларускіх землях: канец эпохі талеранцыі і дамінацыя езуітаў.
- •21 2. Далучэнне Беларусі да еўрапейскай навуковай прасторы
- •24 3. Беларускае барока ў еўрапейскім кантэксце.
- •Літаратура
- •Культура Беларусі ў кантэксце эпохі еўрапейскага Асветніцтва.
- •21 2. Змены ў сістэме адукацы і развіццё навукі на беларускіх землях
- •25 4.Залаты век тэатральнага мастацтва.
- •5. Архітэктура і выяўленчае мастацтва
- •Літаратура
- •Культура Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •29 1. Асаблівасці развіцця еўрапейскай культуры ў 19 ст.
- •2. Развіццё адукацыі на беларускіх землях у першай палове 19 ст.
- •3.Навука на беларускіх землях у 19 ст.
- •4. Пачаткі беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння ў кантэксце нацыянальных рухаў народаў Еўропы.
- •5. Станаўленне беларускамоўнай літаратуры ў першай палове 19 ст.
- •6. Мастацтва Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •Лекцыя 7. Культура Беларусі ў другой палове 19 ст. – пачатку 20 ст.
- •1. Развіццё адукацыі на беларускіх землях у другой палове 19 ст.: праблема нацыянальна-культурнай асіміляцыі.
- •2. Развіццё беларусазнаўства ў другой палове 19 ст.
- •3. Беларуская літаратура ў другой палове 19 ст.
- •4. Мастацтва Беларусі другой паловы 19 ст. У еўрапейскім кантэксце
- •5. Культура беларускага нацыянальнага Адраджэння на пачатку 20 ст.
- •Літаратура
- •Лекцыя 8. Культура Беларусі ў 20 ст.
- •1.Культурнае жыццё Беларусі ў часы ваеннага ліхалецця (1914-1921).
- •2. Культурнае жыццё ў бсср у часы беларусізацыі (1920-я гады)
- •3.Культура Заходняй Беларусі (1921-1939)
- •4. Культурнае жыццё ў бсср у другой палове 20 ст.
- •5. Культура Беларусі на сучасным этапе.
- •6. Культура беларускага замежжа
- •Літаратура
- •Пытанні да экзамену па курсу
- •Тэсты для самаправеркі
- •Культура беларускага замежжа.
13 6. Уплывы еўрапейскага Рэнесансу ў мастацтве Беларусі 15-16 ст.
У якой ступені еўрапейскі Рэнесанс паўплываў на развіццё беларускага мастацтва ў 15-16 ст. Гэтая праблема выклікае вялікую зацікаўленасць у даследчыкаў. Безумоўна, што рэнесансныя ўзоры даходзілі да абшараў ВКЛ з некаторым спазненнем. Апроч таго, тут яны спалучаліся з мясцовымі мастацкімі ўзорамі і традыцыямі. Уплывы Рэнесансу выразна адчуваюцца ў беларускай архітэктуры, дзе яны пераплятаюцца з элементамі готыкі. Прыкладам можа паслужыць славуты Мірскі замак (будаваўся ў 16 – пачатку 17 ст.), які спалучае рысы гэтых двух стыляў. Рэнесансныя элементы праяўляюцца ў знешнім дэкоры славутага замку. Чырвонаватая цэгла вежаў і сцен кантраставала з атынкаванымі і пафарбаванымі ружовай фарбай нішамі. Гэта давала моцны эффект і найперш служыла эстэтычным мэтам. Абарончыя ж функцыі ўсё болей пераносіліся на знешнія зямляныя ўмацаванні. Развіццё артылерыі рабіла мураваныя сцены і вежы бессэнсоўнымімі сродкамі абароны. Земляныя куртыны, часта ўмацаваныя каменнай кладкай, цяпер выконвалі ролю галоўнага абарончага збудавання. Тэхніка пабудовы земляных абарончых збудаванняў прыйшла ў Беларусь спачатку з Італіі, а пазней пашырыліся галандскія прынцыпы пабудовы абарончых умацаванняў. Рэнесансныя ўплывы выяўляюцца, на думку спецыялістаў, таксама ў знешнім выглядзе Маламажэйкаўскай царквы абарончага тыпу (паб. у першай палове 16 ст.), многія элементы якой уражваюць сваёй дэкаратыўнасцю і вытанчанасцю.
У рэнесансавым стылі італьянскі архітэктар Скота з Пармы перабудаваў для Стэфана Баторыя ў 1580 г. каралеўскі палац у Гародні. Паводле меркавання спецыялістаў гэты палац меў такія рэнесансавыя элементы, як атык абарончага тыпу і рызаліты. Вялікія вокны замянілі вузкія байніцы гатычнага замку Вітаўта. Па сутнасці, замак ператварыўся ў палац, які служыў найперш месцам жыцця і адпачынку караля і яго світы, месцам статкання з замежнымі гасцямі.
Найбольш выразна ўплывы Рэнесансу ў беларускай архітэктуры знайшлі адлюстраванне ў пратэстанцкіх храмах – зборах. Звычайна гэта былі аднанефавыя храмы, якія мелі вежу над уваходам. Вакол збораў насыпаліся земляныя валы з бастыёнамі, таму храм станавіўся цэнтрам крэпасці. Захаваліся ў тым ці іншым выглядзе зборы ў Асташыне, Заслаўі, Койданаве, Смаргоні. Усе гэтыя храмы былі збудаваныя ў другой палове 16 ст. Паводле прынятай у пратэстанцкіх цэрквах традыцыі зборы вызначаліся сціпласцю інтэр’еру, кампактнасцю пабудовы (вернікам неабходна было знаходзіцца бліжэй да прапаведніка, каб добра яго чуць і разумець сэнс казання). Сцены храмаў пачынаюць атынкоўваць, што надавала будынкам больш светлы, аптымістычны выгляд. Для ўпрыгожання іх знешняга выгляду дойліды выкарыстоўвалі дэкаратыўныя паясы, рустоўку сцен. У найбольшай ступені канонам рэнесансава дойлідства адпавядаў кальвінскі збор у Смаргоні. Гэта невялікі цэнтрычны храм амаль круглай формы з рэнесансавым атыкам, крытым шатровым дахам.
Манументальны жывапіс Беларусі 14-16 ст. амаль не захаваўся, і пра тое, што фрэскавымі роспісамі ўпрыгожваліся храмы і палацы той эпохі мы ведаем з літаратурных і архіўных крыніц. Самым значным помнікам манументальнага жывапісу 15 ст., створаным беларускімі мастакамі, з’яўляецца капліца св.Тройцы ў Любліне (Рэспубліка Польшча). Яны распісалі яшчэ катэдру ў Сандаміры, калегіяты ў Вісліцы, капэлы ў Вавельскім замку. Беларускім жывапісаў у Польскае каралеўства запрасіў Ягайла, пасля таго, як ён быў абраны каралём Польшчы. У выкананых беларускімі жывапісцамі вобразах адчуваюцца ўплывы візнатыйскай традыцыі, якая захоўвалася ў праваслаўным беларускім мастацтве. Аб высокім узроўні беларускага рэлігійнага мастацтва сведчаць таксама роспісы Дабравешчанскай царквы Супрасльскага манастыра, створаныя ў 1557 г. На жаль, гэтыя роспісы захаваліся толькі фрагментарна, паколькі царква была разбурана ў гады другой сусветнай ваны. На думку спецыялістаў, яны спалучалі візантыйскія, сербскія і заходнееўрапейскія падыходы. Сярод мастакоў, якія распісалі дадзены храм, самым вядомы быў серб Нектарый. Напэўна, што ён апынуўся ў ВКЛ, ратуючыся ад турэцкіх заваёўнікаў.
У 14-16 ст. пачынае інтэнсіўна развівацца станкавы жывапіс. Беларускі іканапіс гэтага часу характарызуецца моцным уздзеянне візантыйскіх і старажытнарускіх традыцый. Для яго з’яўляюцца характэрнымі аскетызм, умоўнасць, плоскаснасць. Але паступова назіраецца ўзмацненне ўплываў заходнееўрапейскага жывапісу. З 16 ст. з уздзеяннем ідэй Адраджэння у беларускі жывапіс прыходзіць імкненне да канкрэтнасці і жыццёвай пераканаўчасці, мастакоў пачынаюць хваляваць магчымасці увасаблення разнастайных чалавечых пачуццяў, каларытных дэталяў рэальнага жыцця (Л.Б.С.208.) У найбольшай ступені заходнееўрапейскія падыходы выяўлены ў іконе “Пакланенне вешчуноў“ з Дрысвят (1514 г.)
Вельмі важнай з’явай у развіцці жывапіснага мастацтва на беларускіх землях стала зараджэнне партрэтнага жанру. Гэта было яскравым сведчаннем пашырэння індывідуалістычных ідэй, цікавасці да ўнутранага свету чалавека. Напэўна, што першыя партрэты ў ВКЛ стваралі мастакі-іншаземцы. І гэта былі партрэты магнатаў, якія звычайна і запрашалі гэтых іншаземцаў для працы ў сваіх рэзідэнцыях. Можна вызначыць партрэты Юрыя і Ежы Радзівілаў, княжны Кацярыны Слуцкай-Тэньчынскай. На партрэтах магнаты з’яўляліся ў парадным адзенні і нават часта ў рыцарскіх даспехах, што мусіла падкрэсліць іх высокі статус і прызначэнне ў грамадстве. У навуку трывала ўвайшоў тэрмін сармацкі партрэт, для акрэслення многіх партрэтных твораў Рэчы Паспалітай 16-17 ст. (тэрмін сармацкі паходзіць ад назвы ваяўнічых плямён сарматаў, нашчадкамі якіх пачала лічыць сябе шляхта Рэчы Паспалітай). Чалавек у гэтых творах паказваўся па вызачанай схеме – у парадным адзенні, у акружэнні прадметаў, што адлюстроўвала не толькі мадэль, яе ўнутраны свет, характар, але і перадавала прыналежнасць да той ці іншай саслоўнай групы насельніцтва, дазваляла даведацца аб палажэнні асобы ў грамадстве. Росквіт сармацкага партрэту прыходзіцца на 17 ст., але яго вытокі даследчыкі знаходзяць у 16 ст.
Партрэтны жанр праявіўся таксама і ў кніжнай графіцы. Тут неабходна найперш адзначыць партрэт Францыска Скарыны ў яго пражскай Бібліі. Партрэт выкананы на вельмі высокім мастацкім узроўні. У адрозненне ад магнацкіх партрэтаў, якія стваралі вобразы магутных уладароў і ваеннаначальнікаў, партрэт Скарыны сцвярджае вобраз чалавека навукі і кніжнасці, асветніка-гуманіста і творцу новых культурных каштоўнасцяў. Увогуле, у другой палове 16 ст. назіраецца імклівае развіццё беларускай кніжнай графікі. Распачынаецца стварэнне станкавых твораў – партрэтаў, карт, відарысаў гарадоў і г. д. Адным з найбольш вядомых відарысаў беларускіх гарадоў стала гравюра нямецкага майстра Цюндта (1568 г.), на якой вельмі дэтальна паказана тагачасная Гародня.
У 14-16 ст. раманскія і гатычныя ўзоры знаходзяць адлюстраванне ў скульпурным мастацтве Беларусі. Найперш гэта датычыла каталіцкіх храмаў, дзе фармуюцца асноўныя віды культавай скульптуры – алтарная пластыка, дэкаратыўная разьба, мемарыяльная пластыка. Адзін з нямногіх твораў з раманскімі рысамі – “Распяцце“ (14 ст.) з в.Галубічы Віцебскай вобласці. Асаблівасці гатычна стылю яскрава праявіліся ў алтарах-рэтаблях. Для гэтых твораў характэрня дакладная перадача экспрэсіі рухаў, выцягнутыя прапорцыі фігур. У 16 ст. усё больш актыўна пачынаюць выяўляцца рэнесансныя ўплывы, у выніку якіх адбываюцца змены і ў архітэктурна-скульптурным вырашэнні інтэ’ераў храмаў. Атрымліваюць, напрыклад, пашырэнне прысценныя ярусныя алтары.
У 16 ст. актыўна развіваецца мемарыяльная скульптура. Надмагіллі ў магнацкіх пахавальных склепах ператвараюцца ў шматзначныя па зместу і форме архітэктурна-скульптурныя збудаванні. Заказы на іх выкананне часта аддаваліся майстрам-іншаземцам. У 16 ст. у ВКЛ працавалі Бернардзін Занобія дэ Джыаноціс, Джавані Цыні, Ян Марыя Моска Падавана. Іх працы служылі прыкладам пры стварэнні надмагілляў па ўсёй Беларусі. Сярод лепшых узораў можна назваць мемарыяльны рэльеф у памяць аб сыне Мікалая Радзівіла Сіроткі – Мікалая Кшыштафа (Нясвіжскі езуіцкі касцел, каля 1588 г.), фрагмент надмагілля з выявай спячага дзіцяці з Мірскага замку (мяжа 15-16 ст.). Уплывамі Р. таксама быў абумоўлены росквіт медальернай справа, вытворчасць пячатак, медалёў, гем (каштоўныя камяні, упрыгожаныя разьбой). Цікавасць да асобы, імкненне ўвекавечыць яе ў невялікіх па памерах творах адпавядала агульнай рэнесанснай канцэпцыі.
Рэнесансныя ўзоры таксама аказалі значны ўплыў на развіццё дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. Гэтыя ўзоры праявіліся ў вытворчасці мастацкай кафлі, ювелірным мастацтве, шклоробстве і г.д.