Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура Беларусі.rtf
Скачиваний:
15
Добавлен:
23.11.2019
Размер:
2.12 Mб
Скачать

21 2. Далучэнне Беларусі да еўрапейскай навуковай прасторы

Нягледзячы на многія трагічныя старонкі, менавіта 17 ст. заклала падмуркі для развіцця дакладных эксперыментальных навук. Гэтае стагоддзе часта называюць эпохай геніяў – столькі вялікіх навукоўцаў жыло і працавала ў той час. Англічанін Фрэнсіс Бэкон абвесціў практычны вопыт асновай навуковага пазнання і выпрацаваў метад дэдукцыі. Крылатае выказванне Рэнэ Дэкарта (стваральніка індукцыйнага метаду навуковага пазнання) – я мыслю, а значыцца існую – стала дэвізам прыхільнікаў рацыяналістычнага светапогляду. Геніальны Ісаак Н’ютан распрацаваў механістычную карціну сусвету, якая грунтавалася на рацыянальных прынцыпам і не патрабавала, па-сутнасці, умяшальніцтва Бога ў прыроду і жыццё людзей. Наступствы ўсіх гэтых вялікіх адкрыццяў і ідэй у адносна блізкім ужо будучым кардынальна змянілі светапогляд адукаваных эліт еўрапейскага грамадства, а таксама ўмовы жыцця большасці насельніцтва.

У 17 ст. адбываюцца працэсы паступовага далучэння Беларусі да еўрапейскай навуковай прасторы. У значнай ступені гэта было звязана з прыездам на нашыя землі даволі значнай колькасці выпускнікоў заходнееўрапейскіх універсітэтаў. Адным са сведчанняў пра існаванне медыцынскай навукі ў Беларусі стала анатамічнае ўскрыццё ў Гародні 15 снежня 1586 г. цела памёршага караля Стэфана Баторыя, якое правялі цырульнік Я.Зыгуліц, хірургі Бучэні і Люцэмбергер, доктар Якуб Гаслаўскі, фармацэўты А.Каборці і Ф.Маффо.

Некаторы час у Беларусі жыў і працаваў швайцарскі навуковец Іаган Гаслер (нар. 1548 г.), які вучыўся у Гейдэльбергскім універсітэце. У Лейпцыгу Гаслер пазнаёміўся з беларускім магнатам Мікалаем Дарагастайскім. Апошні запрасіў яго ў свой маёнтак Мураваная Ашмяна, дзе Гаслер пражыў некалькі гадоў і выдаў два навуковы трактат па астраноміі і даследаванне пра лячэнне інфекцыйных захворванняў. Сам М.Дарагастайскі таксама жыва цікавіўся навукамі і нават выдаў уласнае сачыненне “Гіппіка, што значыць навука пра коней“.

У 17 ст. у Беларусі працавалі вучні славутага Г.Галілея Іосіф Саламон Дэльмедзіа і Данііл Набароўскі. І.Дэльмедзіа (1591 – 1655) вывучаў у Падуі астраномію пад кіраўніцтвам Галілея. Шмат падарожнічаў па краінах Еўропы і Азіі, ведаў 10 моваў. У 1620-я гады Радзівілы запрасілі яго працаваць прыдворным лекарам у Нясвіжы. Данііл Набароўскі (1573-1640) нарадзіўся ў Кракаве. Вывучаў навукі ва універсітэтах Вітэмберга і Базеля. У 1601 г. знаходзіўся ў Падуі, дзе набыў у Галілея астранамічныя прыборы. З 1602 г. паступіў на службу да Януша Радзівіла. Напісаў кнігу пра атруты. Трагічна памёр у Вільні.

Геранім Радзівіл запрасіў у Беларусь Іагана Фрыдрыха Бакстрама (нар.1686 г.). Бакстрам нарадзіўся ў Кракаве, скончыў Іенскі універсітэт, шмат падарожнічаў і ведаў шмат моваў. Яго запрасілі для таго, каб лячыць узгаданага Г.Радзівіла. Бакстрам паказаў сябе вельмі здольным чалавекам. Заснаваў парцалянавую (фарфоравую) мануфактуру ў Свержані і кіраваў шкляной мануфактурай ва Урэччы. Скончыў жыццё самагубствам.

Гэтыя вандроўныя навукоўцы пашыралі на беларускіх землях уменне практычнай навуковай працы, методыкі навуковага эксперыменту. Паступова да навуковай дзейнасці далучаюцца і таленавітыя мясцовыя ўраджэнцы, якія часта набывалі адукацыю ў заходнееўрапейскіх універсітэтах. Найбольш яркай асобай у разгляданым перыядзе з’яўляецца Казімір Семяновіч (нар.1600 г.), які паходзіў з небагатага роду князёў Семяновічаў з Віцебшчыны. К.Семяновіч скончыў Віленскую акадэмію, пасля вучыўся ў Нідэрландах. У 1650 г. у Амстэрдаме выйшаў яго навуковы трактат “Вялікае мастацтва артылерыі“, напісаны на лаціне. Гэты трактат лічыўся сучаснікамі адным з лепшых у Еўропе, сярод усіх падобных трактатаў, прысвечаных самаму грознаму на той час віду агнястрэльнай зброі. Уражвае наватарскі падыход і эрудыцыя аўтара, які дэманструе дасканалае веданне ўсяго, што звязана з артылерыйскай справай. Асаблівую цікавасць сучасных даследчыкаў выклікаюць выкананыя К.Семяновічам чарцяжы шматступеннай ракеты. Гэтая ідэя надоўга апярэдзіла свой час. Асабісты лёс навукоўца быў не вельмі шчаслівым. Спроба прымяніць свае тэарэтычныя веды на практыцы ў часе вайны з казакамі Б.Хмяльніцкага скончылася поўнай няўдачай, і К.Семяновіч вымушаны быў бясслаўна пакінуць радзіму. Пра апошнія гады яго жыцця нічого не вядома.

Такім чынам, менавіта ў 17 ст. можна гаварыць пра існаванне на беларускіх землях тэарэтычнай і эксперыментальнай навукі як асобнай сферы культурнага жыцця.