Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метод литаратуры.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
570.88 Кб
Скачать

17 Вывучэнне вуснай народнай творчасці у школе.

Беларуская літаратура надзвычай цесна спалучана з традыцыямі вуснай паэтычнай творчасці, якая з’яўляецца унікальнай сферай духоўнай дзейнасці беларускага народа. У фальклорных творах раскрыўся педагагічны талент беларускага народа, увасобіліся яго ідэалы, жыццёвыя погляды, духоўныя каштоўнасці. Мэтанакіраванае і актыўнае далучэнне вучняў да беларускага фальклору пачынаецца на ўроках літаратуры ў пятым класе. Дзеці знаёмяцца з народнымі казкамі, легендамі, загадкамі, прыказкамі, прыкметамі і павер’ямі. Задача настаўніка заключаецца ў тым, каб раскрыць мастацкія асаблівасці твораў гэтых жанраў. Настаўнік павінен мець на ўвазе, што казачныя сюжэты праз іх займальнасць найбольш прыдатныя для чытацкага ўспрымання дзяцей, яны даволі лёгка запамінаюцца і пераказваюцца, надзвычай глыбока развіваюць фантазію. Таму асаблівае значэнне на ўроках надаецца развіццю звязнага маўлення вучняў, іх камунікатыўных здольнасцей. Гэтаму спрыяе мастацкае расказванне казкі, чытанне дыялогаў па ролях. Больш эфектыўнай працай па ўсведамленні развіцця сюжэтнага дзеяння ўяўляецца складанне гэтага плану разам з вучнямі. Неабходна звярнуць увагу вучняў на лексічны склад казак, скарыстаць пры гэтым прыём стылістычнай гульні. Паколькі дзецям імпануюць казкі і яны чытаюць іх з вялікай ахвотай, то настаўніку неабходна прапанаваць самастойна прачытаць іншыя творы гэтага жанру.

Разгляд легендаў падобны да методыкі вывучэння казак. Ён прадугледжвае сціслае азнаямленне з спецыфікай легенды як жанру вуснай народнай творчасці. Настаўнік пачне ўрок з уступнай гутаркі, адзначыць, што ў аснове народных легендаў – расказ пра нейкую незвычайную падзею або геройскі ўчынак чалавека. Вывучаючы легенду, можна скарыстаць і такія прыёмы, як вуснае маляванне, падрыхтоўка і аналіз ілюстрацый, назіранне над мовай і інш.

У сістэме ідэйна-эстэтычных сродкаў выхавання дзяцей загадцы належыць выключная роля. Загадкі развіваюць вобразнае ўяўленне, назіральнасць, дапытлівасць, кемлівасць – усё тое, што пераўтварае і ўзбагачае асобу вучня. Народныя загадкі скіраваны на актывізацыю і развіццё разумова-пазнавальных здольнасцей, яны развіваюць дзіцячае ўяўленне, адчуванне слова. Загадкі – гэта своеасаблівы разумовы трэнінг для дзяцей. Правесці нейкую частку ўрока пажадана ў форме гульні, тады ён атрымаецца больш займальным, цікавым і запамінальным. У якасці дамашняга задання можна прапанаваць вучням на дзве ці тры загадкі падрыхтаваць адказы ў малюнках.

На ўроках літаратуры ў V класе школьнікі знаёмяцца з прыказкамі, народнымі прыкметамі і павер’ямі, якія сваёй мудрасцю істотна ўзбагачаюць іх кругагляд. Задача настаўніка заключаецца ў тым, каб выклікаць цікавасць у вучняў да гэтых відаў народнай творчасці, на канкрэтных прыкладах паказаць іх мастацкую своеасаблівасць. Прыказкі раскрываюць вобразнасць і афарыстычнасць беларускай мовы, сведчаць пра яе трапнасць і дакладнасць.

18 Спецыфіка вывучэння лірычных твораў у сярэдніх і старшых класах. Асноўнымі асаблівасцямі лірычных твораў: адлюстраванне характару ў асобным праяўленні, у канкрэтным перажыванні; суб’ектыўнасць гэтага адлюстравання, індывідуалізацыя яго. Непасрэднае перажыванне адсоўвае на другі план жыццёвыя сітуацыі; у лірычных творах, у адрозненні ад эпічных, адсутнічае разгорнуты выразны сюжэт, для іх характэрна па-мастацку арганізаваная ў цэласную выяўленчую сістэму вершаваная мова.Дакладана вызначаны ў праграмах і мэты.

Навучальная – раскрыць агульныя законы лірычнай паэзіі і эстэтычную спецыфіку яе жанраў, праз знаёмства з лепшымі яе прадстаўнікамі і іх творамі, паказаць асаблівасці яе развіцця на розных этапах развіцця літаратурнага працэсу ўвогуле. Развіваючая – падрыхтаваць удумлівых чытачоў паэзіі, развіць культуру чытання твораў гэтага літаратурнага роду, выпрацаваць уменне аналізаваць паэтычны тэкст, асэнсавана ўспрымаць аўтарскую пазіцыю; развіць уласныя творчыя здольнасці вучняў.Выхаваўчая – спрыяць развіццю эстэтычнага густу, выхаванню высокіх пачуццяў, нацыянальнай і асабістай самапавагі, зарыетаванасці на агульначалавечыя каштоўнасці.Матывацыйная – выбраць форму ўрока, метады і прыёмы, якія маглі б поўнасцю адпавядаць таму канкрэтнаму твору, які вывучаецца на ўроку, таму што і спасціжэнне верша павінна быць сапраўды мастацкім і адпавядаць вывучаемаму твору па эмацыянальным напружанні.

У творы вучні павінны асэнсаваць розныя і разам з тым узаемазвязаныя ўзроўні: ідэйна-эстэтычны – увасабленне ў мастацкім тэксце ў адпаведнасці з аўтарскай задумай зместу (тэмы) твора як выніку эстэтычнага асэнсавання, адлюстроўваемай рэчаіснасці. жанрава-кампазіцыйны – гэта паэтычная структура, абумоўленая зместам і характарам жанру. моўны – гэта сістэма мастацкіх сродкаў выразнасці, пры дапамозе якой выяўляецца ідэйна-эстэтычны змест літаратурнага твора.

У малодшых падлеткаў (ІV – VІ кл.) успрыманне лірычных твораў Вучні могуць правільна вызначыць агульны настрой верша, але не могуць пранікнуць у ідэйную, філасофскую сутнасць верша.настаўнік павінен абапірацца на жывую эмацыянальную ўражлівасць гэтага ўзросту, а таму асаблівае месца адводзіць выразнаму чытанню як арганічнай частцы аналізу тэксту. Успрыманне лірыкі ў VІІ – VІІІ класах больш тонкае, глыбокае, вучні праяўляюць увагу да пачуццяў і перажыванняў лірычнага героя, але саромеюцца выказваць свае пачуцці. ельмі важна выкарыстоўваць праблемныя пытанні і заданні, падаючы іх дэдуктыўным спосабам: ад агульнага – да назірання, ад прыватнага – да адкрыцця. Беларуская літаратура ў старшых класах вывучаецца на гістарычнай аснове. У гэты перыяд вучні спасцігаюць важныя заканамернасці літаратурнага працэсу ў цэлым. Таму ў старшых класах павялічваецца значэнне слова настаўніка пра эпоху напісання твораў, пра светапогляд таго ці іншага мастака і яго абумоўленасць канкрэтнымі сацыяльна-гістарычнымі прычынамі. Апрабаванымі формамі і прыёмамі вывучэння лірыкі ў старшых класах з’яўляюцца наступныя: 1) эўрыстычная гутарка па праблемных пытаннях; 2) індывідуальная праца вучняў дома над прапанаванымі настаўнікам пытаннямі з далейшым абменам думкамі ў класе; 3) даклады вучняў з наступным абмеркаваннем (рэцэнзаваннем) у класе (даклады рыхтуюцца самастойна пасля кансультацыі з настаўнікам); 4) параўнанне лірычных твораў розных аўтараў (пераважна тых, у якіх адбілася адна эпоха, раскрыліся падобныя праблемы); 5) каменціраванае чытанне лірычных вершаў невялікіх памераў; 6) складанне плана верша.У ІХ – ХІ класах цікавасць да лірыкі праяўляецца на больш высокім узроўні.

Метадысты выдзяляюць чатыры асноўныя віды ўздзеяння твора на чытача: 1) слыхавое, 2) зрокавае, калі ўражвае майстэрства перадачы колеравай гамы навакольнага свету. Гэта найперш пейзажная лірыка. 3) сэнсавае

4) асацыятыўнае, калі важна засяродзіцца на сутнасці асацыяцыі, на параўнанні з’яў. Вучні павінны не толькі свядома, актыўна ўспрымаць тыя веды, якія дае яму настаўнік, але і быць далучаны да культуратворчай дзейнасці, што можа выяўляцца праз творчыя заданні, творчыя прыёмы.

Да такіх прыёмаў можна аднесці наступныя:Супастаўленне верша і адпаведных дзённікавых матэрыялаў, фактаў.Супастаўленне біяграфіі паэта, гісторыі напісання і верша.Супастаўленне розных варыянтаў верша. Параўнанне арыгіналу верша і яго перакладу на блізкароднасныя мовы.Параўнанне розных вершаў паэта на адну і тую ж тэму.Супастаўленне вершаў розных паэтаў на адну і тую ж тэму..Параўнанне верша і музычнага твора на яго аснове, вершаў і твораў жывапісу.

19.Вывучэнне эпічных твораў: шляхі і прыёмы аналізу.Самымі распаўсюджанымі недахопамі пры вывучэнні эпічных твораў у школе, як вядома, з’яўляюцца звядзенне зместу твора да павярхоўнага пераказу фабулы, ігнараванне мастацка-вобразнай сутнасці літаратурных герояў . У межах эпасу як літаратурнага роду традыцыйна вылучаюцца такія віды, як эпапея, раман, аповесць, апавяданне, навела, байка, казка і інш.; той ці іншы від эпічнага твора, у сваю чаргу, рэалізуецца ў межах пэўнага жанру ці жанравай разнавіднасці (напрыклад, гістарычны раман, прыгодніцкая аповесць, сацыяльна-бытавое апавяданне, фантастычная навела і г.д.). Менавіта родава-жанравыя асаблівасці эпічнага тэксту і абумоўліваюць методыку яго аналізу: “прырода твора” дыктуе метадчыня прыёмы яго вывучэння. Пры вывучэнні эпічнага твора ў школе ўвага канцэнтруецца на найбольш істотных менавіта для эпасу кампанентах, засяроджваецца на трох умоўных “цэнтрах” – падзеях (тэматыка, праблематыка, сюжэт); героях (ідэйна-мастацкая адметнасць і разнастайнасць вобразаў-характараў, вобразаў-тыпаў, “вечных вобразаў”), аўтары (выяўленне аўтарскай пазіцыі, спасціжэнне асаблівасцей аўтарскага светабачання, мастацкага светаадчування, што выяўляюцца ў сюжэтна-кампазіцыйнай будове твора, вобразна-выяўленчых сродках і іншых кампанентах індывідуальнага стылю пісьменіка).Відавочна, што аналіз эпічных твораў малой формы (байкі, літаратурнай казкі, апавядання, навелы) арганізуецца іначай, чым аналіз вялікіх эпічных форм (аповесці, рамана, трылогіі, пенталогіі). Так, вывучэнне байкі прадугледжвае абавязковае чытанне яе на ўроку; прычым немэтазгодна спяшацца з раскрыццём алегарычнага зместу твора: важна, “каб у працэсе аналізу быў асэнсаваны не толькі канкрэтна-гістарычны сэнс байкі, але і агульначалавечае значэнне”. Да ліку найбольш распаўсюджаных метадаў і прыёмаў аналізу байкі адносяць эўрыстычную гутарку, каменціраванае чытанне, вуснае славеснае маляванне, выразнае чытанне вучняў, складанне цытатнага плану твора, праслухоўванне баек у выкананні артыстаў, разглядванне ілюстрацый, падрыхтоўку вучнямі малюнкаў, лепкі і да т.п.; да чытання ж баек па ролях рэкамендуецца звяртацца на заключных занятках.Падчас вывучэння літаратурнай казкі вучні павінны не толькі ўбачыць яе мастацкую своеасаблівасць у параўнанні з народнай, але і адчуць непаўторнасць мастацкага таленту канкрэтнага пісьменніка. Сутнасць аналізу казкі ў методыцы навучання літаратуры звязваецца найперш з работай над вобразамі ў іх узаемадзеянні; прычым вучні павінны меркаваць пра герояў не толькі паводле іх учынкаў, але і асэнсоўваць матывы, што іх спараджаюць

Працу над апавяданнем (навелай.Тэкст апавядання пажадана прачытаць на ўроку (асабліва калі на вывучэнне яго праграмай адводзіцца дзве гадзіны; у гэтым выпадку на першым уроку адбываецца знаёмства з творам і выяўленне ўспрымання яго вучнямі; другі ўрок прысвячаецца аналізу і заключным заняткам). Разгляд сюжэту апавядання (у працэсе якога могуць выкарыстоўвацца самыя разнастайныя формы пераказу, складанне плана, дамашняе перачытванне твора вучнямі і інш.), з аднаго боку, спрыяе развіццю маўлення вучняў, з другога ж, становіцца першым этапам уласна аналізу твора.

Вобразы-персанажы падчас працы над творымі малых, а тым больш вялікіх эпічных форм павінны асэнсоўвацца ў некалькі “плоскасцях”, своеасаблівых сістэмах каардынат.

персанаж павінен разглядацца ў сістэме вобразаў твора, асабліва падчас вывучэння аповесці і рамана: удакладняючы сацыяльныя функцыі героя, яго грамадзянскую пазіцыю, асэнсоўваючы вобраз у кантэксце часу (гістарычнай эпохі), вучні пад кіраўніцтвам настаўніка выяўляюць, магчыма, не заўважаныя напачатку асаблівасці праблематыкі, паглыбляюць разуменне канфлікту твора. Нарэшце, нават у вобразе героя апавядання заўсёды ўтрымліваюцца рысы агульначалавечыя, вечныя – актуальныя для ўсіх людзей ва ўсе часы. Цэласнасць успрымання і асэнсавання твораў вялікай эпічнай формы – аповесці і рамана – вымагае арганізацыі папярэдняга самастойнага чытання тэксту, што паўстаўстае асабліва актуальным у сувязі з малой колькасцю гадзін, якія адводзяцца на вывучэнне літаратуры ў школе.

Надзвычай важнае значэнне пры вывучэнні эпічнага твора вялікай формы набывае адбор і структураванне матэрыялу (эпізодаў, вобразаў, апісанняў і г.д.) для аналізу. Выніковай мэтай усіх этапаў працы над асобнымі часткамі (змястоўна-структурнымі кампанентамі) тэкста павінна стаць выпрацоўка цэласнага ўяўлення пра твор, таму важнае значэнне набывае паэтапнае абагульненне назапашаных звестак пра асаблівасці сюжэтна-кампазіцыйнай будовы, сістэму персанажаў (разнастайныя звесткі можна сістэматызаваць у схемах, табліцах; шматаспектнаму асэнсаванню вобразаў герояў спрыяюць разнастайныя творчыя заданні), адметнасці апавядальнай манеры, назіранні над мовай твора і г.д.