Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метод литаратуры.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
570.88 Кб
Скачать

15.Шляхі аналізу мастацкага твора ў школе.

Шлях аналізу мастацкага твора – гэта адметная (спецыфічная) паслядоўнасць разбору, своеасаблівы ход, «сюжэт» разгляду літаратурнага твора. Сучасная методыка вылучае наступныя шляхі вывучэння мастацкага твора ў школе: “следам за аўтарам”, павобразны, праблемны, кампазіцыйны, камбінаваны.

Следам за аўтарам” самы распаўсюджаны. У аснове яго ляжыць аналіз асобных частак (эпізодаў, актаў, строф) у той паслядоўнасці, у якой яны размешчаны ў мастацкім творы. Чытаецца эпізод за эпізодам. Вучні сочаць за развіццём сюжэта, кампазіцыяй, вылучаюць цэнтральныя эпізоды, псіхалагічна матывуючы ўчынкі герояў. Выбіраць яго варта, калі сюжэт твора мае паслядоўнае развіццё (без рэтраспекцый), калі твор складаны для самастойнага асэнсавання. Гэты шлях прыдатны пры вывучэнні лірыкі, драматычных, а таксама і эпічных твораў.Названы шлях можна, да прыкладу, выкарыстоўваць пры вывучэнні такіх твораў, як “Трэба дома бываць часцей” Р.Барадуліна (7 клас), “Хто смяецца апошнім” К.Крапівы (9 клас), трылогія “На ростанях” Я.Коласа. Выдаткамі гэтага шляху з’яўляюцца яго неэканомнасць (патрабуе многа часу), вучні з аналітычнага даследавання могуць збівацца на простае каменціраванне, або часам падмяняць аналіз пераказам, а таксама наданне перавагі падзейнаму аспекту твора.

Павобразны – самы традыцыйны шлях аналізу мастацкага твора, паколькі вобразы-персанажы выяўляюць пазнавальную і выхаваўчую функцыю мастацтва з найбольшай паўнатой. Такім чынам, гэты від аналізу вядзецца так, што на першым плане аказваюцца вобразы герояў твора, маральныя калізіі, але гэта зусім не значыць, што ўсё астатняе застаецца па-за ўвагай. Аналіз усіх кампанентаў твора павінен уплятацца ў назіранні над вобразамі, уводзіцца ў сістэму пытанняў і заданняў. Такі шлях варта выкарыстацы пры аналізе такіх твораў, як “Жураўліны крык” В. Быкава, “Курган” Я. Купалы, “Паром на бурнай рацэ” і “Каласы пад сярпом тваім” У.Караткевіча і інш. У недахопы. звесткі разбору вобраза зводзяцца часам да называння асобных рыс герояў і ілюстравання гэтых рыс цытатамі.

Кампазіцыйны шлях уключае ў сябе падрабязнае вывучэнне мастацкай арганізацыі матэрыялу ў творы

Кампазіцыя твора ўключае:сюжэт,групоўку вобразаў,пазасюжэтныя элементы (лірычныя адступленні, апісанні), устаўныя элементы (легенды, песні, лісты, дакументы і пад.),чляненне твора на часткі,апавядальніка і яго ролю ў творы, назву твора,прысвячэнні, эпіграфы і г.д.Эфектыўна разглядаць гэтым шляхам раман Кузьмы Чорнага “Пошукі будучыніўлічваючы яскравасць сюжэтна-кампазіцыйных асноў гэтых твораў.

Праблемна-тэматычны шлях дазваляе пранікнуць у глыбіню ідэйнага зместу твора і стварае спрыяльную глебу для вучнёўскіх пошукаў і разважанняў. Пры праблемным вывучэнні мастацкага твора спалучаюцца два ракурсы:увага канцэнтруецца на філасофскіх, сацыяльных, маральных, эстэтычных праблемах, якія раскрываюцца ў творы, па-другое, сама тэхналогія аналізу грунтуецца на праблемным навучанні, на стварэнні праблемных сітуацый, пастаноўцы праблемных пытанняў.

Праблемны аналіз варта пачынаць з вылучэння магістральнай праблемы твора, якая афармляецца ў цэнтральнае перспектыўнае пытанне. Вылучаная праблема павінна вырашацца ўсім ходам аналізу і весці да асэнсавання агульнай ідэйна-мастацкай канцэпцыі твора.

Выкарыстоўваючы гэты шлях, неабходна памятаць і пра тое, што вучні (а часам і настаўнік), працуючы над пэўнай пастаўленай праблемай, могуць разважаць сумарна і некалькі адцягнена, пакідаючы па-за ўвагай цэласнасць мастацкага палатна і іншыя, больш вузкія, праблемы, ўзнятыя аўтарам у творы. Каб недапусціць названых недахопаў, настаўніку варта дэталізоўваць і канкрэтызаваць вузлавыя праблемныя пытанні. Названым шляхам можна вывучаць такія творы, як “Memento mori” Я. Брыля, “Знак бяды” В. Быкава іСярод праблемных пытанняў пры вывучэнні аповесці Васіля Быкава “Знак бяды” могуць быць наступныя:Пятрок і Сцепаніда Багацькі: ахвяры ці героі?Шлях камбінаваны ўяўляе сабой спалучэнне некалькіх шляхоў. Такі шлях аналізу выкарыстоўваецца пераважна пры вывучэнні вялікіх эпічных творау

16. Заключныя (абагульняючыя) заняткі ў сістэме вывучэння літаратурнага твора.

Заключныя заняткі – своеасаблівае падвядзенне вынікаў у сістэме працы над літаратурным творам. На іх сінтэзуюцца і абагульняюцца набытыя веды, выяўляецца трываласць і самастойнасць вучнёўскіх меркаванняў, адбываецца карэкцыя набытых ведаў і ўменняў і выкарыстанне іх у новай сітуацыі. Для гэтага на заключных занятках неабходна стварыць умовы, у якіх школьнікам патрабуецца не проста параўнаць вывучанае, але і асэнсаваць яго нанова. Па сваёй структуры заключныя заняткі могуць быць абагульняльныя, праблемныя, паглыбляльныя (накіраваныя на больш поўнае разуменне характараў герояў, мастацкай

Найбольш эфектыўнымі для абагульняльных заняткаў з’яўляюцца вікратыны, міні-алімпіяды, конкурсы, франтальная работа з класам (па цікавых пытаннях і заданнях), падагульняючае слова настаўніка і інш.

Для праблемных заняткаў можна выкарыстоўваць гутарку або дыскусію па пытаннях, якія патрабуюць асэнсавання твора ў новым аспекце, прапаноўваць заданні на параўнанне, супастаўленне, напісанне сачыненняў, водгукаў. Для паглыбляльных заняткаў прынясе карысць знаёмства з дзённікамі, успамінамі, мемуарамі; аналіз сугучных твораў сумежных відаў мастацтва, экспазіцый; абмеркаванне новых поглядаў на твор, крытычных артыкулаў, заслухоўванне творчых справаздач вучняў (па папярэдне дадзеных заданнях).Агульнае, што забяспечвае поспех усіх відаў заключных заняткаў – гэта ўлік узроставых асаблівасцей. Вучням павінна быць цікава, яны павінны актыўна працаваць, самастойна абараняць пэўную думку, пазіцыю, падсумоўваць веды.