Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метод литаратуры.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
570.88 Кб
Скачать

29.Факультатыўныя заняткі па літаратуры: мэта, структура, формы навучання.

З аднаго боку, факультатыўныя заняткі – заканамерны працяг і развіццё асноўнага школьнага курса літаратуры: З другога боку, яны ўключаюць і зусім новыя тэмы, якія садзейнічаюць фарміраванню вучнёўскіх уяўленняў аб напрамках будучай

Па сваіх мэтах, арганізацыйна-метадычнай і педагагічнай структуры факультатыўныя заняткі збліжаюцца з вучэбнымі заняткамі. Яны ўключаюцца ў расклад урокаў, усе віды ўдзелу ў іх вучняў фіксуюцца настаўнікам, вядзецца журнал уліку наведвання, даецца ацэнка работы ўдзельнікаў, у атэстаце адзначаецца, які факультатыўны курс праслуханы. Вучні запісваюцца на факультатыўныя заняткі па жаданні, але наведванне з’яўляецца для іх абавязковым.

і літаратуразнаўчай цікавасці.

Методыка правядзення факультатыўных заняткаў у V – VIII класах агульнаадукацыйнай школы накіравана на абуджэнне і фарміраванне цікавасці, захопленасці мастацтвам, на выхаванне мастацкага густу і развіццё творчых здольнасцей, асабліва літаратурных, Тут выкарыстоўваюцца розныя віды чытання, праблемныя пытанні і заданні, міні-даследаванні, гульнёвыя сітуацыі.

Рэалізацыя факультатыўных заняткаў у ІХ – ХІ класах мае на мэце падрыхтоўку вучня да сітуацыі выбару напрамку далейшай адукацыі. Іх правядзенне вымушае выкарыстанне настаўнікам наступных патэнцыйных магчымасцяў павышэння ступені гатоўнасці вучняў да самаадукацыйнай дзейнасці: самастойнае вывучэнне асноўнай і дадатковай вучэбнай літаратуры, а таксама іншых крыніц інфармацыі, спалучэнне аглядных лекцый з семінарамі, дыскусіямі, творчымі сустрэчамі, інфармацыйная падтрымка адукацыйнай дзейнасці вучня з дапамогай навучальных відэафільмаў, электронных тэкстаў, тэлекамунікацыйных сродкаў, правядзенне творчых конкурсаў, публічных абарон праектаў, эўрыстычных кантрольных прац; уключэнне ў навучальную дзейнасць экскурсій на прадпрыемствы і спецыялізаваныя выставы і інш.

Факультатыўныя

30. Педагагічная мэтазгоднасць выкарыстання тсн на ўроках літаратуры. Методыка прымянення нагляднасці.

Нагляднасць як адзін з дыдактычных прынцыпаў у выкладанні літаратуры. Зрокавая, слыхавая, графічная і камбінаваная, статычная і дынамічная нагляднасць на ўроках літаратуры. Асноўныя задачы і прынцыпы выкарыстання нагляднасці пры навучанні літаратуры. Асаблівасці выкарыстання розных відаў нагляднасці ў залежнасці ад тыпу і структуры ўрока. Роля ТСН у арганізацыі разумова-вобразнай дзейнасці вучняў. Асноўныя віды ТСН — дыяпазітывы, дыяфільмы, кінафільмы, тэлеперадачы, магнітафонныя запісы. Асаблівасці вучэбных, навукова-папулярных фільмаў і фільмаў-экранізацый, якія выкарыстоўваюцца пры выкладанні літаратуры. Кам’пютэрныя і мультымедыя тэхналогіі пры выкладанні літаратуры.