Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метод литаратуры.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
570.88 Кб
Скачать

9. Тыпы і віды ўрокаў літаратуры, іх класіфікацыя. (нетрадыцыйныя ўрокі, сучасныя адукацыйныя тэхналогіі).

Кожны настаўнік выбірае свой падыход, па-свойму арганізуе навучальную дзейнасць, выкарыстоўвае разнастайныя метады і прыёмы і ў пэўнай ступені, кіруючыся праграмай, падручнікамі, метадычнымі дапаможнікамі і інш., сваёй логікай, сваім бачаннем спасціжэння літаратурных твораў.

Класіфікацыя ўрокаў у залежнасці ад падыходаў:

1. Найбольшае распаўсюджванне атрымала класіфікацыя, якая адлюстроўвае этапы вывучэння літаратурнага твора (В. Галубкоў):урокі чытання твора (першаснае ўспрыманне);урокі аналізу, асэнсаванні твора (аналітычнае чытанне, паглыблены аналіз);абагульненне вывучанага настаўнікам (заключнае слова), навучэнцамі (выніковыя выказванні, адказы на пытанні вусна або пісьмова);урокі пазакласнага чытання.

2. Вылучаецца тып урокаў у залежнасці ад роду, жанру твора:урок вывучэння лірычнага твора;урокі этычнага твора (малой, сярэдняй або вялікай формы);урокі вывучэння драматычнага твора (камедыі, драмы, трагедыі, п'есы-казкі).3. Тып уроку абумоўліваецца спосабам яго правядзення, формай падачы матэрыялу:урокі-лекцыі (уступныя, аглядныя, падагульняючая, лекцыі з элементамі гутаркі);урокі-гутаркі (аналітычныя гутаркі, эўрыстычныя з элементамі каментаванага, выразнага чытання);экскурсіі, завочныя экскурсіі (у літаратурны музей, запаведнік, па месцах падарожжа пісьменніка);урокі-дыспуты з нагоды аднаго творы, творчасці пісьменніка, літаратурнай тэмы, праблемы,урок-віктарына як уводзіны ў тэму або падрахунак яе вывучэння;урок-самастойная праца над артыкулам падручніка, крытычным артыкулам, самастойны аналіз твора або яго фрагмента (індывідуальная або групавая праца).урок-дыскусія калектыўнае абмеркаванне пытанняў, якія могуць выклікаць несупадзенне думак,урок-даследаванне, грунтуецца на самастойным спасціжэнні нескладанай тэмы, развівае даследчыя здольнасці, урок-дэманстрацыя заснаваны на выкарыстанні вучэбных фільмаў, праглядзе тэлеспектакляў, тэлеўрокаў. Дыдактычная мэта ўроку таксама можа вызначаць яго тып:урокі навучання пісьмоваму або вуснаму сачыненню;выразнаму чытанню, мастацкаму расказванню;выкананню творчых заданняў (слоўнае маляванне, складанне кадраплана, мастацкае пераказванне, стылізацыя і інш.);складанню плану адказу, артыкулы, складанні (план простай, складаны, разгорнуты, з элементамі тэзавання).

Агульнадыдактычныя тыпы ўрокаў

урок тлумачэння новага матэрыялу,урок абагульнення і сістэматызацыі вывучанага,урок паўтарэння,урокі замацавання ведаў і ўменняў,урок камбінаванай будовы,

урокі кантролю і ацэнкі ведаў, умення.

Зыходзячы з спецыфікі самога прадмета М. Кудрашоў класіфікаваў урокі наступным чынам:урокі вывучэння тэорыі і гісторыі літаратуры;урокі вывучэння мастацкіх твораў;урокі развіцця мовы.

Па форме пазакласнай працы:урок-экскурсія (падарожжа),урок-спаборніцтва,урок-турнір,урок-гульня

урок-алімпіяда, урок-канцэрт, урок-кампазіцыя,урок-спектакль,урок-віктарына.

Нетрадыцыйны ўрок – гэта імправізаваныя вучэбныя заняткі, якія маюць нетрадыцыйную (неўсталяваную) структуруУрок-лекцыя ў залежнасці ад класа можа быць ад 10 да 35 хвілін. урок-лекцыя звычайна праводзіцца ў старэйшых класах. Урок-лекцыю варта выкарыстоўваць, калі бярэцца вялікі аб’ём матэрыялу ці складаны матэрыял (яшчэ незнаёмы вучням ці знаёмы схематычна). Урокі-лекцыі прымяняюцца пры вывучэнні аглядавых тэм, для уступных заняткаў да манаграфічных тэм, пры вывучэнні біяграфіі пісьменніка, як першы ўрок перад вывучэннем вялікага эпічнага твора. Урок-семінар выбіраецца, калі прадугледжваецца самастойнае асэнсаванне тэмы. Урок-залік дапамагае праверыць засваенне тэмы ці шэрагу паняццяў, пытанняў.Урок-гутарка – распаўсюджаны і эфектыўны від урока, неабходны пры аналізе твораў, праверцы ўспрыняцця прачытанага, на заключных занятках, пры актуалізацыі прачытанага. Урок-дыскусія – калектыўнае абмеркаванне пытанняў, якія могуць выклікаць несупадзенне думак. Урок-даследаванне грунтуецца на самастойным спасціжэнні нескладанай тэмы, развівае даследчыя здольнасці. Урок-доказ карысны пры абагульненні вывучанага. Ён вымагае выкарыстання схем, апор, табліц і інш.. Урок-дэманстрацыя заснаваны на выкарыстанні вучэбных фільмаў, праглядзе тэлеспектакляў, тэлеўрокаў.

10. Вучань як чытач. Асаблівасціўспрымання школьнікамі мастацкіх твораў на розных узроставых ступенях.Сістэматызуючым стрыжнем узроставай адметнасці, якую ў першую чаргу, плануючы вучэбны працэс, неабходна ўлічваць настаўніку, з’яўляюцца наступныя паказчыкі:

эмацыйнае жыццё,сацыяльныя пачуцці ў дзіцяці, эстэтычнае жыццё школьніка, рэлігійнае жыццё, развіццё інтэлекту, спецыфіка мыслення.

Пры дадзеным новым напаўненні традыцыйным застаўся падзел падлеткаў на ўзроставыя групы. Гэта:

малодшы падлеткавы ўзрост (10 – 12 гадоў),старэйшы падлеткавы ўзрост (13 – 15 гадоў), старэйшы школьны ўзрост: ранняе юнацтва (16 – 18 гадоў).

Адразу агаворымся, што падзел падлеткаў на ўзроставыя групы ў пэўнай меры ўмоўны, паколькі развіццё асобы залежыць ад розных фактараў і вельмі індывідуальнае. Першая група (малодшы падлеткавы ўзрост), вучні 5-7 класаўнарод энергічны, рухавы. ўнутраная патрэба ўсім даказваць, што яны ўжо немаленькія, што здольны прыняць самастойна разумнае і адзіна правільнае рашэнне. Эмацыянальная спагадлівасць і рухомасць вучняў ствараюць спрыяльную аснову для глыбокага ўспрымання літаратурнага твора, бо яны здольныя лёгка пранікнуцца думкамі і пачуццямі аўтара і герояў.Падыход да літаратуры ў малодшых падлеткаў характарызуецца наіўна-рэалістычнымі адносінамі: мастацкі твор яны ўспрымаюць і аналізуюць як з'яву рэчаіснасці. Чытачы гэтага ўзросту лічаць, што ўсё апісанае ў кнізе было на самай справе, што героі яе рэальна жылі і жывуць, Літаратурнага героя малодшыя падлеткі ўспрымаюць некалькі спрошчана. Як правіла, яны сочаць толькі за яго ўчынкамі, дзеяннямі, а матывы гэтых учынкаў выпадаюць з іх поля зроку.Вучні 5-7 класаў недастаткова арыентуюцца ў паэзіі, мала чытаюць паэтычных твораў, не атрымліваюць асалоды ад прачытанага, бо ў паэзіі на першым плане пачуцці, перажыванні, думкі, настроі, гэта значыць унутраны свет чалавека, які мала цікавіць малодшых падлеткаў. Другая група вучні 8-9 класаў, характарызуецца такой дамінуючай асаблівасцю, як фармаванне «Я-канцэпцыі» – сістэмы ўнутрана ўзгодненых уяўленняў пра сябе, цікавасць да ўнутранага свету, складаных перажыванняў, узаемаадносін.Такому падлетку важна мець на пытанні кшталту «Чаму так здарылася?, «Па якой прычыне адбылося?», «Чаму такі герой?»,асаблівая ўвага скіроўваецца на прычынна-выніковыя сувязі. Аднак неабходна ўлічваць, што і адмоўныя рысы чытачоў гэтага ўзросту: псіхалагічная неабходнасць у самавыражэнні аказваецца настолькі моцнай, што аналіз твора падмяняецца часам аналізам уласных перажыванняў або разважанняў на тэмы, якія іх хвалююць. Увага да герояў твораў у вучняў 8-9 класаў вялікая. Менавіта герой з'яўляецца ў кнізе тым асноўным кампанентам, што прыцягвае цікавасць падлеткаў. Адносіны старэйшых падлеткаў да паэзіі супярэчлівыя. цікавасць у іх выклікаюць вершы з ярка выражаным сюжэтам, такія, дзе ёсць факт, падзея. Вершы філасофскага зместу з цяжкасцю ўспрымаюцца падлеткамі, застаюцца ім незразумелымі. Трэці перыяд 10 – 11 класы (16 – 18 гадоў) – гэта перыяд ранняга юнацтва, чым у многім абумоўлена і ад чаго залежыць навучанне маладых людзей. неабходна памятаць, што ў гэты час у юнакоў замацоўваюцца эстэтычныя ідэалы, адносіны да мастацтва ў цэлым. Сутыкаючыся з творам любога віду мастацтва, яны асэнсоўваюць, што гэта – толькі мастацкае адлюстраванне рэчаіснасці, створанае пры дапамозе вымыслу, фантазіі, але разам з тым гэта мастацкае адлюстраванне заключае ў сабе глыбінны сэнс. Іх ужо не заўжды задавальняе матэрыял падручніка (часам свядома, а часам – каб паказаць сваю індывідуальнасць),

Старшакласнікі ахвотна ўключаюцца ў дыспут, абмеркаванне. Яны хутка натхняюцца і выяўляюць гатоўнасць адстойваць свой пункт гледжання, сваю пазіцыю. Пры гэтым яны лёгка адыходзяць ад зместу мастацкага тэксту, ад першапачатковага канкрэтнага прадмета размовы і пераключаюцца на агульныя разважанні. У параўнанні з васьмікласнікамі старшакласнікі больш адкрыта выказваюць свае пачуцці, аднак інтэлектуальнае ў падыходзе да мастацкага твора пераважае над эмацыянальным. Учынкі герояў, іх псіхалагічны свет вучні гэтага ўзросту тлумачаць сацыяльнымі ўмовамі, часам, у які яны жывуць і дзейнічаюць, выхаваннем, псіхалагічнымі асаблівасцямі кожнага героя як індывідуума, мастацкім стылем аўтара.

11.Настаўнік беларускай літаратуры як арганізатар вучэбна-выхаваўчага працэсу. Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2008 года №15 Ідэалы і роля прафесіі настаўніка-славесніка гістарычныя, яны мяняюцца з развіццём грамадства, залежаць ад яго сацыяльнай арганізацыі, ідэалогіі і культуры. Гэта прасочваецца як у метадычных працах, так і ў творах мастацкай літаратуры. У першую чаргу варта назваць Якуба Коласа, які сам быў выдатным педагогам і свае погляды на асобу настаўніка перадаў у яркіх літаратурных вобразах, найперш, у вобразе Андрэя Лабановіча, які ўвасабляе багацце душы, чалавечнасць, маральную чысціню, мудры погляд на чалавечыя справы і ўчынкі, грамадзянскую адказнасць перад жыццём. Увогуле ў нашай літаратуры можна вылучыць цэлую галерэю настаўніцкіх вобразаў. пані Мар’я з аповесці «Сірочы хлеб» Янкі Брыля, Алеся Мароза з аповесці «Абеліск» Васіля Быкава.

Зыходзячы з гэтага можна вылучыць і шэраг патрабаванняў, якія ставяцца да настаўніка беларускай літаратуры. Гэтыя патрабаванні падзяляюцца на агульнадыдактычныя і вузкаспецыяльныя. Агульнадыдактычныя патрабаванні.Ведаць дыялектычныя асновы выкладаемай навукі. валодаць агульнымі метадамі перадачы ведаў, ўлічваць узроставыя асаблівасці мыслення вучняў, аб’ём і характар іх жыццёвага вопыту.разумець самую сутнасць выкладаемага прадмета, этапы яго развіцця, сучасны стан, сувязь з іншымі навукамі і практыкай,цікавіцца і авалодваць новымі тэхналогіямі навучання.,уяўляць сабой ўзор высока маральнай асобы. Вузкаспецыяльныя патрабаванні.Данесці ўсё лепшае, створанае пісьменнікам. Быць пасрэднікам паміж пісьменнікамі і чытачамі,Мець уласную ацэнку кожнага мастацкага твора, які вывучаецца ў школьным курсе беларускай літаратуры.Быць у курсе ўсіх літаратурных навінак.Быць эмацыянальна настроеным пры чытанні кожнага мастацкага твора.Мець творчы падыход.Бездакорна валодаць роднай мовай у яе вуснай і пісьмовай формах.Ведаць гісторыю свайго народа, краю.Быць папулярызатарам культурных традыцый свайго народа.

сапраўдны настаўнік – асоба творчая. Творчасць – у самой прыродзе настаўніцкай працы, хоць, як вядома, не кожны настаўнік – творца. Каб быць творцам, трэба мець сваю пазіцыю, сваё педагагічнае крэда, трэба ўдасканальваць майстэрства, свой стыль, сваю індывідуальную выхаваўча-педагагічную сістэму. Апошнім часам вялікая ўвага скіроўваецца і на псіхалагічны бок, паколькі плён настаўніцкай дзейнасці у вялікай ступені залежыць ад таго, наколькі настаўнік умее валодаць сабой, здольны да самаацэнкі і самавыхавання. Декрет № 15 от 17 июля 2008 г. Об отдельных вопросах общего среднего образования1. Установить, что:срок получения: общего базового образования составляет 9 лет.общего среднего образования – 11 лет общего среднего образования в вечерних школах, классах, учебно- консультационных пунктах, в которых обучение осуществляется по типовому учебному плану вечерней школы, – 12

учебные занятия в учебном году осуществляются с 1 сентября по 1 июня. В общеобразовательных учреждениях могут проводиться факультативные занятия естественно-математической, гуманитарной, обществоведческой, экологической, военно-патриотической, музыкальной, хореографической, художественной, театральной, спортивной и иной направленности.

может осуществляться профессиональная подготовка учащихся;