Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метод литаратуры.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
570.88 Кб
Скачать

27. Урокі пазакласнага чытання, іх змест і методыка правядзення.

На правядзенне ўрокаў пазакласнага чытання адводзіцца пэўная колькасць гадзін. Гэтыя заняткі маюць сваю адметнасць і спецыфіку, і пры дакладнай арганізацыі гэтыя нешматлікія ўрокі здольны зрабіць многае. Творы для пазакласнага чытання вызначаны праграмай, аднак настаўнік мае права пашырыць гэты спіс, улічваючы здольнасці і інтарэсы сваіх выхаванцаў. Урокі плануюцца на ўвесь навучальны год. Існуюць розныя падыходы да размеркавання ўрокаў пазакласнага чытання: яны могуць далучацца да ўрокаў асноўнага курса літаратуры, могуць быць прысвечаны асобным тэмам.

пры правядзенні ўрокаў пазакласнага чытання настаўніку варта памятаць наступнае:

  • тэму ўрока пазакласнага чытання, яго змест вызначае сам настаўнік, арыентуючыся на спіс твораў, прапанаваных праграмай, і на з'яўленне цікавых выданняў у друку і сучасную перыёдыку;

  • творы, вынесеныя на абмеркаванне, разглядаюцца без асаблівай дэталізацыі; настаўнік прагназуе, што можа быць найбольш складаным для ўспрымання вучняў і як падвесці іх да неабходных вывадаў;

  • па форме правядзення ўрокі пазакласнага чытання павінны быць больш яркія, арыгінальныя, запамінальныя, абсталяваныя цікавай і пазнавальнай нагляднасцю.

На ўроках пазакласнага чытання настаўнік мае магчымасць выкарыстоўваць самыя розныя метады і прыёмы працы: гутарка (праблемная, вольная, з элементамі дыскусіі), семінары, канферэнцыі, лекцыі, віктарыны, конкурсы, турніры і інш.

У залежнасці ад абраных настаўнікам метадаў і прыёмаў працы, вызначаюцца віды ўрокаў пазакласнага чытання: урок-лекцыя, урок-гутарка, урок-прэзентацыя, урок-семінар, урок-кансультацыя, урок-конкурс, урок-гульня.

Каб праца на ўроках пазакласнага чытання была эфектыўнай, настаўніку неабходна ведаць чытацкая схільнасці, інтарэсы сваіх навучэнцаў, узровень іх начытанасці. Выявіць гэта дапамогуць невялікія сачыненні, водгукі, эсэ (“Мой любімы пісьменнік”, “Самы любімы твор літаратуры”, “Мае меркаванні пра кнігу ...”), а таксама дзённікі чытачоў і анкеты, якія настаўніку пажадана правесці з мэтай атрымання інфармацыі пра

чытацкія густы і прыхільнасці.

28.Літаратурнае краязнаўства ў школе як культуралагічная праблема.

Літаратурнае краязнаўства займае асаблівае месца ў сістэме пазакласнай працы – гэта форма актыўнага дзейснага пазнання Радзімы, яе гісторыі, культуры.

пісьменнікаў-землякоў.

Добра арганізаваная краязнаўчая праца заўсёды дае плённыя вынікі: вершы, апавяданні, водгукі, сачыненні, доследы, што дапамагае ў фарміраванні самасвядомасці вучняў, у знаходжанні пазіцыі сапраўднага грамадзяніна, патрыёта сваёй Бацькаўшчыны.

Экскурсіі (паходы) і экспедыцыі задавальняюць патрэбу вучняў у здаровым актыўным адпачынку, адкрываюць перспектыву самім пазнаваць свет, атрымліваць новыя веды і ўражанні, даюць магчымасць непасрэдна пазнаёміцца з тым асяроддзем, сустрэцца з тымі людзьмі, якія з’явіліся прадметам мастацкага асэнсавання ў творах пісьменнікаў.

Істотна адрозніваюцца ад экскурсій і паходаў экспедыцыі, якія характарызуюцца праблемнай і даследчай накіраванасцю..

Карты, стэнды, выставы. Літаратурная геаграфія краю, сувязь пісьменніка з тым або іншым рэгіёнам можа быць паказана на краязнаўчай карце, якую вучні афармляюць пад кіраўніцтвам настаўніка. Яна дае агульнае ўяўленне пра літаратурныя мясціны вобласці або раёна.

Куткі, музеі. Вялікі вучэбна-выхаваўчы патэнцыял мае дзейнасць школьнікаў па арганізацыі літаратурна-краязнаўчых куткоў ці музеяў, якія належаць да сінтэтычных формаў пазакласных заняткаў па літаратуры. У літаратурна-краязнаўчых музеях збіраюцца, зберагаюцца і экспануюцца матэрыялы пра пісьменнікаў, звязаных з той мясцовасцю, дзе жывуць і вучацца дзеці. Пры музеі можна арганізаваць некалькі секцый — літаратурна-асветную, літаратурна-пошукавую, экспазіцыі і інш. Літаратурна-асветная секцыя наладжвае чытанні па тэматыцы музея, сустрэчы з пісьменнікамі, дзеячамі культуры і навукі, праводзіць экскурсіі, выступае з прапагандай літаратурных і культурных традыцый краю сярод вучняў школы і мікрараёна, рыхтуе разнастайныя конкурсы па краязнаўчай тэматыцы і інш. Члены літаратурна-пошукавай секцыі займаюцца папаўненнем асноўнага і навукова-дапаможнага фондаў музея і з гэтай мэтай арганізоўваюць экспедыцыі. Асаблівы клопат тых, хто працуе ў такой секцыі, — апісанне паступіўшых экспанатаў, вырашэнне праблемных пытанняў. Секцыя экспазіцыі адказвае за абнаўленне асобных раздзелаў музея і адкрыццё новых, арганізуе знаёмства наведвальнікаў з матэрыяламі, якія захоўваюцца ў запасніках, але па той ці іншай прычыне не выстаўлены ў асноўнай экспазіцыі.