Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура эпохи Адраджэння.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
18.11.2019
Размер:
182.78 Кб
Скачать

24

Культура эпохі Адраджэння

1 Заходнееўрапейскае Адраджэнне

2 Паўночнае Адраджэнне

3 Эпоха Адраджэння на Беларусі

У культуры кожнай гістарычнай эпохі рано ці позна ўзнікаюць ідэалізаваныя вобразы мінулых эпох, якія часцей за ўсё называюцца «залатым веком». Такога кшталту зварот да мінулага і яго высокая ацэнка ўяўляюць сабой спробу узнавіць і пераасэнсаваць мінулыя дасягненні культуры ў новых гістарычных умовах. Гэты распаўсюджаны падыход у культуры азначае яе адраджэнне, г.зн. абнаўленне культурнага скарбу мінулых гадоў у сучасных сацыяльна-гістарычных умовах.

У еўрапейскай культуры такога роду працэс адраджэння пачаўся ў першай палове 14 ст., калі стаў развівацца працэс адраджэння элементаў антычнай культуры як абнаўленне зместу культуры еўрапейскай. Абнаўленне гэта працягвалася да канца 16 ст. і атрымала назву эпохі Адраджэння.

Эпоха Адраджэння разглядаецца даследчыкамі заходнееўрапейскай культуры як пераход ад Сярэднявечча да Новага часу, ад феадальнага да буржуазнага грамадства. Адраджэнне (франц. Рэнесанс) – гуманістычны рух у гісторыі еўрапейскай культуры ў перыяд канца сярэдневякоўя і пачатку сучаснасці. Рэнесанс узнік у Італіі ў 14 ст., распаўсюдзіўся ў заходніх краінах (Паўночнае Адраджэнне) і дасягнуў найбольшага расквіту ў сярэдзіне 16 ст. Канец 16 – пачатак 17 ст. заняпад – ман’ерызм.

Галоўная ідэя светапогляду эпохі Адраджэння – антропацэнтрызм. Нараджэнне новага светапогляду звязана з пісьменнікам Франчэска Петраркі. Схаластыцы, якая заснавана на фармально-тэрміналагічным метадзе, ён супрацьпаставіў навуковыя веды; шчасцю ў «Градзе Боскім» – зямное чалавечае шчасце; духоўнай любові да Бога – узвышанную любоў да зямной жанчыны.

Духавенства страчвае свой аўтарытэт і становішча ў грамадстве. Гэта прывяло да выпадзення шэрагу еўрапейскіх краін ад каталіцызму і з’яўлення разнастайных форм пратэстантызму.

Пачынаецца час першапачатковага назапашвання капітала. З’явіліся першапачатковыя формы капіталістычнай прамысловасці – мануфактуры. Развіваецца банкаўская справа, міжнародны гандаль. Фарміруецца навуковая карціна свету на аснове адкрыццяў у галіне астраноміі. Славутыя вучоныя эпохі Капернік, Бруна, Галілей абгрунтавалі геліоцэнтрычны погляд на свет.

Рэнесанс – эпоха вялікіх адкрыццяў. Сапраўды, з 1517 г. Калумб і Магелан зрабілі важныя геаграфічныя адкрыцці: два багатых кантыненты заходняга паўшар’я былі адкрыты для засваення “Старым Светам”.

Тэмпы развіцця рэнесанснай культуры ў краінах Заходняй Еўропы былі рознымі. Прыблізныя і храналагічныя межы – у Італіі – 14-16 стст., у жругіх краінах – 15-17 стст. Найвышэйшага пазвіцця культура Адраджэння дасягнула ў 16 ст., калі агульнаеўрапейскай з’явай становіцца так званае Высокае, класічнае, Адраджэнне, за якім пачалося позняе Адраджэнне апошніх дзесяцігоддзяў 16 ст.

Агульным, што аб’ядноўвала культуру ўсіх народаў сталі ідэі гуманізму, якія наклалі свій адбітак на ўсю духоўную культуру. Запазычаны ў Цыцэрона (1 ст. да н.э.), які называў гуманізмам вышэйшае культурнае і маральнае развіццё чалавечых здольнасцей, гэты прынцып найбольш дакладна і з большай паўнатой змог выразіць асноўную накіраванасць еўрапейскай культуры 14-16 стст. Гуманізм развіваўся як ідэйны рух, ён уцягвае ў сваю арбіту купецтва, знаходзіць аднадумцаў пры дварах тыранаў, распаўсюджваецца ў вышэйшых рэлігійных сферах, становіцца моцнай зброяй палітыкаў, знаходзіць падтрымку ў народных масах, пакідаючы глыбокі след у народнай паэзіі, дае багаты матэрыял для пошукаў мастакоў і скульптараў.

Гуманісты прыносяць у духоўную культуру свабоду выказванняў, незалежнасць у стаўленні да аўтарытэтаў, смелы крытычны дух. Яны вераць у бязмежныя магчымасці чалавека і даказваюць гэта ў сваіх выступленнях і трактатах. Гуманісты не прызнаюць іерархічнае грамадства, дзе чалавек – толькі выразнік інтарэсаў пэўнага класа. Яны выступаюць супраць усякай цэнзуры, а асабліва супраць царкоўнай цэнзуры. Гуманісты фарміруюць актыўнага, ініцыятыўнага чалавека, які сам вызначае свой лёс, жыве па свайму ўласнаму разуменню, а не спадзяецца на боскую дапамогу і наканаванасць.

Гуманізм як прынцып культурнага Адраджэння і як шырокая грамадская плынь зыходзіць з антрапацэнтрычнай карціны свету, у ідэалагічнай сферы сцвярджаецца новы цэнтр – магутная і прыўкрасная асоба чалавека.

Аснову новага светапогляду закладвае Дантэ Аліг’еры (1265-1324) – апошні паэт Сярэднявечча і разам з тым першы паэт “Новага часу” (Энгельс). У яго “Боскай камедыі” («Божественной комедии») мы знаходзім сінтэз паэзіі, філасофіі, тэалогіі, навукі, што і з’явілася вынікам развіцця Сярэдневяковай культуры і падступам да новай культуры эпохі Адраджэння. Вера ў высокае зямное прызначэнне чалавека, у яго здольнасць уласнымі сіламі здзейсніць свій зямны подзвіг дазволіў Дантэ зрабіць “Боскую камедыю” першым гімнам духоўным вартасцям чалавека.

Гэтыя ідэі, такое стаўленне да чалавека было падтрымана і развіта Франчэска Петраркай (1304-1374), філосафам і бліскучым лірычным паэтам, які лічыцца пачынальнікам гуманістычнага руху ў Італіі. Захапленне чалавекам, яго прыгажосцю і фізічнай, і духоўнай, яго розумам вылучаюцца работы Джаноццо Манэцці (1396-1439) “О достоинстве и превосходстве человека”. Трактат “О наслаждении” Лорэнцо Валла (1407-1457) сцвярджае натуральнасць зямных радасцей і пачуццёвых асалод чалавека.

Гуманісты сцвярджаюць, што чалавек – творца свайго лёсу: “Мы становімся тым, чым мы жадаем быць”, што чалавек, як і Бог, свабодны і сам кіруе сваім жыццём і жыццём грамадства, робіць правільны, рацыянальны выбар.

Аднак станаўленне і росквіт гуманізму глыбока супярэчлівы. Нябачнага росквіту дасягае навука, паэзія, дойлідства, выяўленчае мастацтва. Мецэнатамі мастацтва становяцца многія ўладары краін. Але ў той жа час праблемы грамадскіх адносін вырашаюцца забойствамі і войнамі. У гісторыю увайшло сямейства Борджыа на чале з самім папай Аляксандрам 7 – забойцам, з\грабежнікам і распутнікам, які аднак быў надзелены бліскучым талентам дзяржаўнага дзеяча. Сучаснікі ўспамінаюць і тырана Сігізмунда Малатэста, які “ў жорсткасці пераўзышоў усіх варвараў”, уласнаручна забіваючы свае ахвяры. Але ён валодаў глыбокімі ведамі па філасофіі, сярод яго прыдворных было шмат гуманістаў, а пры абмеркаванні твораў мастацтва, ён вызначаўся самым тонкім густам. Ды і кінжал, якім карыстаўся Малатэста быў узорам ювелірнага мастацтва. Так што дабро і зло ў эпоху Адраджэння перапляталіся самым незвычайным чынам. Людзі выйшлі з Сярэднявечча, высокі ідэал гуманізму асвяціў іх духоўнае жыццё, якое ім даравала новая эпоха, яны не могуць правільна ацаніць, а галоўнае распарадзіцца свабодай, не могуць авалодаць страсцямі, якія штурхаюць іх да дзейнасці, не спыняючыся ні перад чым для дасягнення мэты і не задумваючыся аб выніках.

У працэсе фарміравання культура Адраджэння вызначае адносіны да іншых тыпаў культур, да іншых эпох. Зварот да антычнай спадчыны – важнейшая асаблівасць культуры Рэнесанса. Адраджаецца антычны ідэал чалавека, разуменне прыгажосці як гармоніі і меры. Мастакоў, скульптараў і паэтаў Адраджэння прыцягваюць сюжэты антычнай міфалогіі і гісторыі, старажытныя грэчаскія і лацінскія мовы. З 13 ст. гуманісты пачалі актыўна вывучаць грэчаскую мову, а на латыні былі напісаны працы гуманістаў. Латынь становіцца мовай Адраджэння.

Гуманісты былі гісторыкамі, філолагамі, бібліятэкарамі, калекцыянерамі старажытных рэчаў, рукапісаў.

Гуманісты праяўлялі вялікі інтарэс да антычнай філасофіі – натурфіласофіі, неаплатанізму. У сярэдзіне 15 ст. у Фларэнцыі засноўваецца Платонаўская Акадэмія на чале з Марсіо Фічыно. Вучэнне Платона тут амаль ператворана ў рэлігійны культ. Такім чынам, пераемная сувязь Адраджэння з антычнасцю відавочна.

Зусім іншае стаўленне да культуры Сярэднявечча. Дзеячы Рэнесанса называлі яе “варварскай, грубай і манернай”. Асабліва негатыўнае стаўленне было да засілля царквы, таму служкі яе і высмейваліся ў літаратурных творах. Так, Бакаччо ў “Дэкамероне” высмейвае манахаў, іх ханжаства і распусту. У Дантэ ў “Боскай камедыі” сам папа трапляе ў пекла. Сатыра на служкаў царквы – важная тэма ў славутай кнізе Эразма Ратэрдамскага “Пахвала глупству”. Гэта тлумачыцца тым, што царква перашкаджала свабоднаму, творчаму развіццё чалавека.

Аднак традыцыі Сярэднявечча аказалі ўплыў на культуру Адраджэння. Напрыклад, рабіліся спробы (Ратэрдамскі, Фічыно) пераасэнсаваць рэлігійныя ўяўленні, але не адмаўляцца ад рэлігіі поўнасцю. Многія гуманісты былі вернікамі. У творах распрацоўваліся біблейскія сюжэты.

Можна сказаць, што мастацтва Адраджэння было своеасаблівым сінтэзам антычнай фізічнай прыгажосці і хрысціянскай духоўнасці.

Мастацтва Адраджэння асацыіруецца перш за ўсё з адметным тыпам аблічча чалавека таму, што ў аснове ўсіх яго наватарскіх адкрыццяў ляжыць адкрыццё асобы. Усведамленне яе годнасці і каштоўнасці, яе магчымасці – гэта і складае сутнасць рэнесанснага гуманізма ў шырокім сэнсе. У вузкім сэнсе значэнне “гуманізм” абазначаў свецкую адукацыю, свецкую навуку ў супрацьлегласць вучонаму багаслоўю.

Класічнай радзімай рэнесанснай культуры была Італія. Мастацтва тут адыгрывала настолькі вялікую ролю, што ішло напераду навукі, філасофіі і паэзіі, выконваючы функцыю універсальнага пазнання. Мастакі высока цаніліся. Члены сямейства Медзічы, якія фактычна панавалі ў Фларэнцыі, былі мецэнатамі і тонкімі цаніцелямі мастацтва. Рымскія папы, герцагі і замежныя каралі сапрэчвалі адзін у аднаго гонар запрасіць італьянскіх мастакоў да сябе. Самымі знакамітымі мастакамі 15 ст. у Італіі, якія пакінулі след у жывапісе, скульптуры і архітэктуры былі Мазаччо, Данатэлла, Брунеллескі.

Мазаччо вельмі рана памёр, але яго роспіс капэлы Бранкоччы сведчыць аб таленце мастака (с. 236-237), художніка энергічнага стылю. У роспісе капэлы ён дасягнуў небывалай да яго амаль скульптурнай выразнасці фігур, паказаўшы іх у трохмерным вымярэнні. Скульптар Данатэлла стварыў тып самастойнай, не звязанай з архітэктурай, круглай статуі, ён заснаваў цэлую школу майстроў рэльефа, ён быў аўтарам коннага манумента кандацьера Гаттамелаты (с. 238-239). Архітэктар і скульптар Брунеллескі стварыў свецкую па духу архітэктуру, гарманічных прапорцый, вытанчаную і ў той жа час простую.

У канцы 15-пачатку 16 стст. жыў і тварыў славуты мастак Сандро Бацічэллі, пра якога казалі, што “рэдка які мастак так перажываў і так выражаў духоўны змест сваёй эпохі”. Бацічэллі піша палотны, якія не толькі праславілі яго, але і сталі візітнай карткай Адраджэння Італіі. Гэта такія палотны, як “Вясна” і “Нараджэнне Венеры” (с. 252-253), малюе мноства мадонн, распісвае фрэскамі сцены сіксцінскай капэлы ў Ватыкане, робіць ілюстрацыі да “Боскай камедыі” Дантэ. У канцы стагоддзя, калі па Фларэнцыі, як і па ўсёй Італіі, пракаціліся паўстанні гараджан, Бацічэллі быў сярод тых, хто паўстае супраць папства і фларэнційскіх патрыцыяў. Бацічэллі парывае з антычнымі матывамі і сюжэтамі, малюе неагатычныя па духу і па форме карціны “Оплакивание Христа”, “Покинутая” (с. 254). Такім чынам, сапраўды жыццё і творчасць мастака поўнасцю супадае з жыццём краіны.

Высокі рэнесанс працягваўся ўсяго гадоў трыццаць. Яго заканчэнне звязваюць з 1530 г., калі італьянская дзяржава страціла свабоду. Толькі папская рэзідэнцыя і належачыя ёй землі захавалі незалежнасць, як жытло “намесніка Бога”, ды Венецыя доўга яшчэ была самастойнай.

Мастацтва высокага Адраджэння – гэта сінтэз, вынік, мудрая сталасць, засяроджанасць на галоўным. Славутыя мастакі гэтага перыяду не маюць сапернікаў у 15 ст., бо іх вопыт, усе пошукі папярэднікаў сінтэзуюцца ў іх у грандыёзным абагульненні.

Дастаткова трох імёнаў, каб зразумець значэнне італьянскай культуры Высокага Рэнесанса: Леанарда да Вінчы, Рафаэль, Мікеланджэла.

Да Леанарда да Вінчы больш, чым да ўсіх іншых падяходзіць паняцце homo universale. Гэты незвычайны чалавек усё ведаў і ўсё ўмеў – усё, што ведаў і ўмеў яго час; акрамя таго, ён многае прадугадваў. Так, ён абдумваў канструкцыю лятацельнага апарата, пра што яго сучаснікі і не марылі ў самых смелых сваіх фантазіях. Леанарда быў мастаком, скульптарам, архітэктарам, пісьменнікам, тэарэтыкам мастацтва, ваенным інжынерам, вынаходнікам, матэматыкам, анатамам, фізіёлагам, батанікам. Лягчэй пералічыць кім ён не быў. Прычым у навуцы ён заставаўся мастаком, а ў мастацтве – мысліцелем і вучоным. Вядома мала яго твораў, і не столькі таму, што яны загінулі, сколькі таму, што ён сам іх не заканчваў. Хаця яго эскізы, малюнкі алоўкам, пяром і тушшу надзвычай цікавыя і даюць уяўленне аб каласальным свеце вобразаў і ідэй, у якім жыў вялікі мастак.

Яго палотны “Мадонна у гроте”, “Тайная вечеря” (с. 261, 264) – цэлая мастацкая праграма Высокага Адраджэння, узоры рэнесанснай класікі. “Мадонна ў гроце” – карціна, якая нагадвае тыповае акно: прамавугольнік, закруглены ўверсе. Гэта як акно ў свет. На пярэднім плане група з 4 фігур – Марыя, маленькі Хрыстос, маленькі Іаан Хрысціцель і анёл. Гэтыя чатыры істоты звязаны паміж сабой інтымна-духоўнай сувяззю. Здаецца, што ўся прастора карціны напоўнена любасцю, таямнічасцю і паветрам.

“Тайная вечеря” паказвае, як удумліва ставіўся аўтар да кожнай дэталі. Гэтую аграмадную фрэску, дзе фігуры напісаны ў палтары разы большыя натуральнай велічыні, спасцігнуў трагічны лёс: напісаная маслам на сцяне, яна пачала разбурацца яшчэ пры жыцці мастака – гэта быў вынік яго няўдалага эксперымента з фарбамі. Засталіся шматлікія копіі, якія сведчаць аб геніяльнасці задумы. Хрыстос толькі што сказаў: “Адзін з вас зрадзіць мне”. Гэтыя страшныя, але спакойна сказаныя словы ўразілі апосталаў: у кожнага вырываецца раптоўны жэст, рух. 12 чалавек, 12 розных характараў, 12 розных рэакцый. Мастак змог паказаць шматграннасць псіхалагічных тыпаў людзей і іх эмацыянальных водгукаў. Многія малявалі “Тайную вечерю”, але нікому не ўдалося з такой глыбінёй паказаць трагізм моманту.

З твораў апошніх 20-ці год жыцця Леанарда вядомая яго знакамітая “Мона Ліза” (“Джаконда”) (с. 259). Гэтая карціна нарадзіла мноства легендаў, ёй прыпісвалі магічную сілу, яе выкрадалі, імкнуліся падрабіць. Гэта ўсё адваротны бок папулярнасці твора. Прычына ж незгасальнай папулярнасці Джаконды – яе ўсёчалавечнасць. Гэта вобраз “проникновенного, проницательного, вечно бодрствующего человеческого интеллекта: он принадлежит всем временам, локальные приметы времени в нём растворены и почти неощутимы, так же как в голубом “лунном” ландшафте, над которым царит Мона Лиза” (Нина Александровна Дмитриева). Гэта – вяршыня творчасці Леанарда да Вінчы.

Сярод мастацкіх шэдэўраў галерэі Уфіцы ў Фларэнцыі ёсць партрэт незвычайна прыгожана юнака ў чорным бярэце (с. 268). Гэта аўтапартрэт Рафаэля. Прыжаўшы 37 год ён пакінуў мноства палотнаў і манументальных работ. Сярод першых – карціны з выявай мадон, у ліку другіх – лепшая з іх роспісі ватыканскіх станц – апартаментаў папы. Лепшая з фрэсак Станцы дэлла Сеньятура – “Афінская школа” (с. 270).. У Станце дэлла Сеньятура – 4 фрэскі, прысвечаныя багаслоўю, філасофіі, паэзіі і правасуддзю. Гэта было задумана як ідэя сінтэза хрысціянскай рэлігіі і антычнай культуры. Кожная фрэска займае цэлую сцяну; вялікія паўкруглыя аркі нібы адлюстроўваюцца і працягваюцца ў кампазіцыі фрэсак, дзе таксама пануе матыў арак і паўкружый. Тое ж мы бачым і ў фрэсцы “Афінская школа”. У гэтым творы Рафаэль увасобіў уяўленні рэнесансных гуманістаў аб залатым часе антычнага гуманізма, але перанёс гэтую ідэальную ўтопію ў свой час. Пад высокімі зводамі чыста рэнесанснай архітэктуры, на ступенях шырокай лесвіцы ён напісаў выразныя групы афінскіх паэтаў і мудрых людзей, якія занятыя гутаркай або роздумам і вучонымі справамі. У цэнтры, наверсе лесвіцы – Платон і Арыстоцель, захоўваючы мудрую вартасць, спакой і сяброўства яны вядуць сваю вечную спрэчку – стары Платон падымае палец да неба, малады Арыстоцель паказвае на зямлю. У іх вобразах Рафаэль намаляваў сваіх сучаснікаў: у вобразе Платона – Леанарда да Вінчы. На пярэднім плане ў вобразе задуменнага Геракліта ўгадваюцца рысы Мікеланджэла, а справа, побач з групай астраномаў, Рафаэль намаляваў сябе.

Лепшая сярод мадон – “Сіксцінская мадона”, якая ўвайшла ў свядомасць соцен тысяч людзей як формула прыгажосці (с. 271). Мы прымаем яе сімвалам мацярынства. Яна ўвабрала ў сябе зямное і нябеснае, простае і ўзвышанае, блізкае і недасягальнае. На яе твары (лепш абліччы) можна прачытаць усе чалавечыя пачуцці: пяшчоту, трывогу, упэўненасць, строгасць, веліч і годнасць. Перад гэтай юнай маці з богам-дзіцём на руках хочацца стаць на калені, бо яна аддае свайго сына ў ахвяраванне за грахі людзей. Таму зусім натуральным выглядае тут Сікст і грацыёзная Варвара, якія сталі перад Мадоннай на калені, а два задуменныя анёлы нібы ўглядаюцца ў будучае гэтых прыўкрасных маці і дзіця. Але больш за ўсіх прыцягваюць увагу дасканалыя надзвычай адухоўленыя погляды маці і дзіцяці. У тварыку і поглядзе маленькага хлопчыка-дзіцяці ёсць нешта недзіцячае – прадбачлівае і глыбокае, а ў поглядзе маці – дзіцячая чысціня.

І трэцяя вяршыня Рэнесанса – Мікеланджэла Буанароцці. Яго жыццё – гэта жыццё – подзвіг генія. Ён быў скульптарам, архітэктарам, паэтам, мастаком-жывапісцам. Але больш за ўсё ён быў скульптарам, нават фігуры, напісаныя на плафоне Сіксцінскай капэлы, можна прыняць за статуі. Скульптуру ён лічыў вышэй за ўсіх іншых мастацтваў. Адна з ранніх работ – статуя Давіда (с. 272) вышынёй каля 5 метраў была пастаўлена на плошчы, дзе знаходзіўся адміністрацыйны цэнтр Фларэнцыі. Выява Давыда мела адметны палітычны сэнс. У самым пачатку 16 ст. Фларэнтыйская рэспубліка вызвалілася ад сваіх унутраных правіцеляў-тыранаў. Фларэнцыйцы хацелі верыць у тое, што маленькая Фларэнцыя можа перамагчы, як юны пастух Давыд перамог Галіафа. Засталіся незавершанымі грандыёзныя задумы грабніц папы Юлія 2 і грабніца Медзічы (с. 278). (Пра перыпетыі ў рабоце над грабніцамі, калі трэба, с. 277-278).

Па іроніі лёсу, самай закончанай з яго прац аказалася не скульптура, а жывапіс – роспіс столі Сіксцінскай капэлы. Агульная колькасць фігур – некалькі соцен, размешчаныя на прасторы ў 600 кв.м. Мікеланджэла сам тытан духа ніколі не маляваў людзей слабых, у яго і старыя, і жанчыны, нават тыя, хто памірае ці страцілі надзею і пакутуюць – заўсёды велічныя і магутныя. Сярод сюжэтных роспісаў найбольшай славай карыстаецца “Сотворение Адама” (с. 276). Унутраны сэнс гэтай лаканічнай кампазіцыі надзвычай глыбокі: яна і да нашага часу застаецца сімвалам духоўнага адраджэння, сімвалам тварэння. Сіла, якая стварыла Сусвет, бог-дэміург, не спыняючыся ў сваім імклівым палёце, працягвае руку і ледзь датыкаецца працягнутай насустрач яму рукі Адама. І ўвачавідкі бачым, як прачынаюцца сілы жыцця, якія яшчэ імгненне назад драмалі.

У мастацтве італьянскага Адраджэння выключнае месца займае Венецыя. І сам горад ад палітычных міжусобіц італьянскіх гарадоў трымаўся ў баку. Яго палажэнне можна параўнаць з палажэннем Ноўгарада ў Кіеўскай Русі. Венецыя мала цікавілася вучонымі вышукамі, антычнымі традыцыямі. Спрадвеку Венецыя гандлявала з Візантыяй і традыцыі культуры Візантыі асабліва адчуваюцца ў культуры Венецыі. Мастакам падабалася і яны наследавалі маляўнічасць, залаты бляск гэтага мастцтва. Венецыянскіх мастакоў і архітэктараў прыцягвала і готыка, але яны перапрацавалі, выкарысталі толькі самыя, на іх думку, важныя элементы і готыкі, і ўсходніх мастацтваў – аб іх гавораць сабор св. Марка – архітэктурны помнік, дзе элементы архітэктуры з 10 ст. аб’ядноўваюцца ў нечакана гарманічнае, прыгожае цэлае, дзе мірна ўжываюцца калоны, вывезеныя з Візантыі, візантыйская мазаіка, старажытнарымская скульптура і гатычная скульптура. З усяго, што яна ўвабрала, з ніцей Захада і Усхода, Венецыя выткала сваю чыста свецкую культуру, якая адпавядала духу італьянскіх гуманістаў.

У 2-ой палове 15 ст. Венецыя ўступіла ў эпоху Васокага Адраджэння. Сталі з’яўляцца карціны Дженціле Беліні, Віттора Карпаччо, Антанелла да Мессіна, у карцінах якіх паказваўся побыт Венецыі, які трактаваўся па ўзору рэлігійных легенд.

Першым майстрам Высокага Адраджэння па праву лічыцца Джорджоне. Яго “Спяшчая Венера” – твор надзвычайнай душэйнай чысціні. Гэта яго мара аб “простодушных, счастливых и невинных людях”, якія жывуць у гармоніі з прыродай (с. 296). Гэта адно з самых паэтычных выяў аголенага цела ў сусветным мастацтве.

Уся эвалюцыя жывапісу Венецыі Высокага Адраджэння адлюстравалася ў творчасці Ціцыана. Ціцыан пражыў доўгае жыццё (каля 90 год) і пакінуў багацейшы скарб. Ён ствараў кампазіцці на рэлігійныя і міфалагічныя тэмы і разам з тым быў і майстрам аднаго з самых складаных жанраў – “ню” (франц. – нагой, раздетый), адлюстравання аголенага цела. У рэнесансным жывапісу так звычайна ўяўлялі антычных багінь і міфалагічных гераінь. Яго «Венера, што ляжыць» і «Даная» ўяўляюць сабой адлюстраванне пляняльных, здаровых венецыянак у інтэр’ерах багатых дамоў.

Ціцыан больш інтэлектуальны, чым мастакі да яго. Гэта дачуваецца і ў яго манументальных кампазіцыях, напрыклад, “Ассунта” – узнясенне багамацеры, і асабліва ў яго партрэтах. Ціцыан увайшоў у гісторыю культуры як вялікі партрэтыст-псіхолаг. Яго руцэ належыць вялізная галерэя партрэтных вобразаў – імператары, каралі, папы, вельможы. Калі ў ранніх партрэтах ён, як гэта было прынята, услаўляў прыгажосць, сілу, гонар, цэльнасць натуры сваіх мадэлей, то больш познія адрозніваюцца складанасцю і супярэчлівасцю вобразаў. Мы знаходзім у іх складанае перапляценне адухоўленасці, вытанчанай інтэлектуальнасці, гонару з горыччу сумненняў, сумам і затаеным клопатам. Напісаны ў 1540-х гадах партрэт папы Паўла ІІІ, галоўнага апекуна інквізіцыі, і яго пляменнікаў, – твор па драматызму сапраўды шэкспіраўскага складу: такога аналізу індывідуальных характараў раней не было ні ў аднаго мастака. У палатне адчуваецца атмасфера інтрыг, здрады. У карцінах, створаных Ціцыанам у апошнія гады творчасці, гучыць ужо трагізм. Найбольш вядомае палатно Ціцыяна гэтага перыяда – “Святой Себасцьян”, якое напоўнена глыбокім трагізмам (с. 306). Герой карціны – мужны і стойкі ў сваіх перакананнях юнак, але яго з усіх бакоў акружае цемра. Нейкая навальнічная хмара плыве, віруе, успыхвае чырвонымі проблескамі і яшчэ больш згушчаецца над ягонай галавой у суцэльную цемру.

І ў “Кающейся Магдалине” адчуваецца душэўная туга Ціцыана. Раней, які б ні быў сюжэт, ён ніколі не здолеў бы напісаць цудоўны жаночы твар, апухлы ад слёз, ды і пейзажны фон ніколі не быў такім трывожным.

На мяжы 15-16 стст. адраджэнская культура пераадолела нацыянальныя межы Італіі і хутка распаўсюдзілася па іншых краінах Заходняй Еўропы, размешчаных паўночнее Альпаў: у Нідэрландах, Германіі і Францым.

Выкарыстанне тэрміна “Адраджэнне” ў адносінах да культуры гэтых краін вельмі ўмоўна, тут фарміраванне культуры абапіралася не на адраджэнне антычнага скарбу, а на ідэі рэлігійнага абнаўлення. Тым не менш сутнасць працесаў, якія адбываліся і ў Італіі, і ў гэтых краінах была агульнай: расшатванне феадальнага светапогляду, станаўленне буржуазнага гуманізма, рост самасвядомасці асобы.

Адраджэнне, якое існавала па-за Італіяй, называюць Паўночным, незалежна ад геаграфічнага палажэння краіны. Пачынаючы з 15 ст. буйным цэнтрам еўрапейскай культуры Адраджэння становяцца Нідэрланды. Славутым прадстаўніком гэтай краіны быў Эразм Ратэрдамскі і яго сатырычныя творы “Пахвала глупству” і “Дамашнія бяседы”, дзе высмейваліся забабоны (суеверія), саслоўная кічлівасць, схаластычны светапогляд і інш.

Традыцыі італьянскага жывапісу найбольш праявіліся ў палотнах Ян Ван Эйка. Яго творы “Гентсцкій алтар”, “Чалавек у цюрбане”, “Чалавек з гваздзікам” і інш. з’яўляюцца новым словам ў еўрапейскім мастацтве, бо ўпершыню былі напісаны маслянымі фарбамі (да гэтага пераважала тэмпера).

Вяршыня нідэрландскага Рэнесансу была творчасць Пітэра Брэйгеля Старэйшага, празванага Мужыцкім. У яго творчасці пераплятаюцца фантастыка, біблейскія сюжэты, фальклорныя і рэалістычныя тэндэнцыі, якія абапіраюцца на веды жыцця. У яго творчасці канчаткова аформіліся традыцыі нідэрландскага пейзажа. Асаблівую вядомасць набыў “Зімні пейзаж” з цыклу “Поры года” (другая назва “Паляўнічыя на снезе”) і па-народнаму вясёлыя, жыццярадасныя “Жатва”, “Сялянскае вяселле”, “Сенакос”, якія засведчылі нараджэнне бытавога сялянскага жанра. Незадоўга да смерці Брэйгель напісаў карціну “Сляпыя”, дзе паказаў, як 5 абяздоленых страшных калекаў падаюць услед за важаком у роў. Твор алегарычны. Любячы сваю радзіму, мастак не мог дараваць сваім сучаснікам пасіўнасць, слепату і глухату.

Лёс лідэраў Паўночнага Адраджэння цесна звязаны з рухам Рэфармацыі. У Германіі была ідэя, якая магла аб’яднасць усе сілы, гэта нянавісць да каталіцкай царквы, якая рэгламентавала духоўнае жыццё і ўвяла шматлікія налогі. Таму пачалася барацьба з папствам за рэфармаванне царквы. Сапраўдным пачаткам Паўночнага Адраджэння можна лічыць пераклад Марцінам Лютэрам Бібліі на нямецкую мову. Работа гэтая вялася на працягу 20 год, але асобныя фрагменты сталі вядомымі значна раней. Лютараўская Біблія стала сапраўднай эпохай, бо, па-першае, становіцца асновай адзінай літаратурнай нямецкай мовы, па-другое, стварае прэцэдэнт пераклада Бібліі на сучасную літаратурную мову, і хутка з’яўляюцца пераклады на англійскую, французскую і іншыя мовы.

Ідэі лютэранства аб’ядноўваюць найбольш прагрэсіўных людзей Германіі: і гуманістаў, і мастакоў, і свяшчэннікаў. Рымска-каталіцкая царква была міжнародным цэнтрам усёй феадальнай Заходняй Еўропы і ўплывала на эканоміку і палітыку. Яна валодала амаль 1/3 часткай усіх зямельных надзелаў, без яе дазволу да 14 ст. ні адзін еўрапейскі кароль не мог узыйсці на прастол, а таму цалкам залежаў ад папы рымскага.

Адным з адчувальных удараў па магутнасці каталіцкай царквы стала дзейнасць чэшскага прафесара і багаслова Яна Гуса, папярэдніка Лютэра. Ён выступаў за абмежаванне і спрашчэнне каталіцкага багаслужэння, за правядзенне царкоўнай службы на нацыянальнай мове і фактычна за стварэнне нацыянальных цэркваў, незалежных ад Рыма. У 14 ст. пануючай у Еўропе становіцца хрысціянства, якое ўзнікла як рэлігія бедных і гнаных, прыніжаных і прыгнечаных. Для ўмацавання сваёй улады каталіцкая царква стварае інквізіцыю – установу для расследавання і пакарання вінаватых у ерасях і грахах перад царквой (з 13 ст.). Але нават інквізіцыя з яе жорсткімі метадамі барацьбы не магла спыніць нарастаючы пратэст. А калі ў канцы 15 ст. шляхам подкупу і інтрыг папскім прастолам авалодаў Аляксандр 6 (Борджіа), пры якім разлажэнне вышэйшых саноўнікаў царквы дасягнула сваёй мяжы (сам папа наладжваў піры, якія пераходзілі ў оргіі, свайму сыну Чезарэ ён у 18 год надаў званне кардынала, а яго дачка была палюбоўніцай і яго самога і свайго брата Чэзара і нарадзіла папе Аляксандру 6 сына і г.д.). Такім чынам, унутранае разлажэнне каталіцкай царквы і парадзіла моцны маральны пратэст выражэннем якога і стала Рэфармацыя. Рэфармацыя садзейнічала працэсу з’яўлення чалавека новай фармацыі – буржуазнага грамадства, які мог свабодна выбіраць веравызнанне, чалавека самастойнага і адказнага за свае выказванні і ўчынкі, гэтым ідэі Рэфармацыі падрыхтавалі глебу для ідэй правоў чалавека. І ўжо праз такога свабоднага чалавека Рэфармацыя аказала мацнейшае ўздзеянне на развіццё сучаснай заходняй цывілізацыі з яе дасягненнямі і эфектыўнай рыначнай эканомікай, дэмакратычнай прававой дзяржавай, цывілізаваным ладам жыцця, духоўнай культурай.

Нямецкай Адраджэнне прадстаўлена гравюрамі “Апакаліпсіс” – 15 работ праслаўленага Альбрэхта Дзюрэра, яго палотнамі “4-ы апосталы”, “Адам і Ева”, аўтапартрэты. Дюрэр-рысавальшчык прадстаўлены больш чым 900 малюнкаў.

Жыццё нямецкага Адраджэння было нядоўгім. Пачаўшаяся Трыццацігадовая вайна на доўгі час затрымала развіццё нямецкага мастацтва. Але ў гісторыі культуры гэта эпоха засталася як цэластная з’ява, як плеяда майстроў слова і жывапісу, якія пісалі цудоўныя партрэты адзін аднаго, узаемна натхняліся ідэямі. Дзякуючы гэтай эпосе народы паўночных краін былі ўцягнуты ў агульнаеўрапейскі культурны працэс.

Мастацтва французскага Адраджэння прадстаўлена перш за ўсё творамі Франсуа Рабле. Ён быў манахам, пісьменнікам-гуманістам, батанікам, урачом. Галоўным яго творам, вядомым сусветнаму чытачы, з’яўляецца раман “Гарганцюа і Пантагрюэль”, які складаецца з 5 частак, апошняя была надрукавана ўжо пасля смерці аўтара. Галоўныя тэмы рамана – выхаванне, вайна і жыццё насельнікаў Целемскага манастыра. Акрамя галоўных тэм аўтар уздымае і іншыя важнейшыя тэмы жыцця тагачаснага грамадства: роля жанчыны ў жыцці грамадства, адносіны паміж мужчынай і жанчынай, узаемаадносіны ў сям’і. У цэлым раман з’яўляецца сапраўднай энцыклапедыяй французскага Адраджэння.

Галоўнай фігура англійскага Адраджэння з’яўляецца Уільям Шэкспір – вялікі драматург і паэт. У яго спадчыне некалькі п’ес-хронік “Генрых 6”, “Генрых 4”, “Генрых 5”, “Рычард 3”, “Рычард 2”, дзе аўтар расказвае аб мінулым Англіі, разглядае розныя тыпы ўлады і мадэлюе вобраз ідэальнага манарха. Акрамя хронік ён піша цудоўныя камедыі, сярод якіх “Укрощение строптивой”, “Дванаццатая ноч”, “Шмат шуму з нічога” і інш. Шмат трагедый: “Рамэо і Джульета”, “Гамлет”, “Атэла”, “Кароль Лір”, “Макбет”, некалькі п’ес, па жанру блізкіх да трагікамедый.

Італьянскае Адраджэнне прадстаўлена творчасцю Сервантэса, аўтара знакамітага “Дон Кіхота Ламанчскага”. Раман складаецца з 2 частак. Першая ўяўляе сабой пародыю на рыцарскі раман. Галоўны герой, начытаўшыся рыцарскіх раманаў, уявіў сябе рыцарам і адпраўляецца змагацца са злом. Гэтая частка апісвае многія камічныя сцэны, неверагодныя фантазіі героя. Другая частка расказвае аб недасягальнасці ідэі гуманізму, бо яны не адпавядаюць умовам тагачаснага жыцця грамадства і носьбіт гэтых ідэалаў – Дон Кіхот – становіцца не камічнай, а трагічнай фігурай. Рушацца яго ўяўленні пра дабро, якое ва ўмовах тагачаснага жыцця нельга ажыццявіць.

Такім чынам, культура Адраджэння і Рэфармацыі так ці інакш прадбачыма, угадала тыя тэндэнцыі, якімі жыла еўрапейская культура ў паследуючыя стагоддзі.

Галоўная рыса мастацтва і культуры Рэнесанса – сцвярджэнне прыгажосці і талента чалавека, узнёсласць думкі і высокіх пачуццяў, стваральнай актыўнасці. У выяўленчым мастацтве развіваюцца стылі барока і класіцызм, у жывапісу акадэмізм і караваджызм. З’яўляюцца новыя жанры - пейзаж, нацюрморт, карціны побыту, паляванняў і святаў.

Архітэктура Рэнесанса заснавана на вяртанні класічнай, галоўным чынам рымскай архітэктуры. Асноўныя патрабаванні – сбалансаванасць і яснасць прапорцый, выкарыстанне ордэрнай сістэмы, чулыя адносіны да будаўнічага матэрыялу, яго фактуры, прыгажосці.

Такім чынам, культура эпохі Адраджэння адлюстроўвае сінтэз рысаў антычнасці і сярэдневяковага хрысціянства, светапогляднай асновай секулярызацыі культуры выступае гуманізм.

Эпоха Адраджэння замяніла рэлігійны рытуал светскім, узняла чалавека на гераічны п’едэстал. Эпоха з аднаго боку дала свету ўзоры мастацкага генія, навукі і філасофіі, а з другога выразілася ў шырокім сацыякультурным крызісе, звязаным з разбурэннем сярэдневяковай ідэалогіі і соцыума. Эпоха Адраджэння сфарміравала новы ідэал чалавека, самадастатковага ў сваёй дзейнасці, які не залежыць ад калектыўных утварэнняў (горад, род, саслоўе).