Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Культура_Беларуси

.docx
Скачиваний:
17
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
244.3 Кб
Скачать

1. Паняцце «культура» шырока ўжываецца ў грамадскіх і гуманітарных навуках, дзе яно адыгрывае прыблізна такую ролю, як паняцце цягацення ў фізіцы, рэчыва ў хіміі, арганізма ў біялогіі. У сучасных энцыклапедычных выданнях культура разумеецца як сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, якія створаны і ствараюцца людзьмі ў працэсе грамадскай і гістарычнай дзейнасці. Паняцце «культура» блізкае паводле зместу паняццю «цывілізацыя». У некаторых выпадках гэтыя паняцці ўжываюцца як сінонімы, аднак змест іх розны. Большасць культуролагаў разумее цывілізацыю як вынік прадметнай матэрыяльнай дзейнасці чалавека, у той час як культура – гэта яшчэ вынік і духоўнай, інтэлектуальнай дзейнасці. Культуру падзяляюць на матэрыяльную і духоўную, хаця гэты падзел дастаткова ўмоўны: прадмет культуры можа разглядацца ў іх адзінстве.

У сучаснай культуралагічнай літаратуры часта ўжываюцца такія паняцці, як сусветная культура і нацыянальная культура. На вялікі жаль, дыялектыка гэтых паняццяў мала распрацаваная, а між тым яе разуменне вельмі істотнае для аналізу гісторыі культуры. Сусветная культура – гэта сума лепшых праяў нацыянальных культур. Паняцце «сусветная культура» вызначаецца пэўнай долей абстрактнасці. Рэальна існуе толькі нацыянальная культура, культура таго ці іншага народа. Ігнараванне нацыянальнай культуры ставіць пад сумнеў нармальнае развіццё асобы і грамадства ў цэлым.

Змест курса «Гісторыя беларускай культуры» ахоплівае культурнае развіццё нашага народа за больш чым тысячагадовую гісторыю яго існавання. Паколькі культура кожнага народа існуе ў часе і ў пэўных гістарычных умовах, то для вывучэння курса неабходна, хаця бы ўмоўная, перыядызацыя. Стала традыцыйным звязваць перыядызацыю гісторыі беларускай культуры з палітычнымі ўмовамі жыцця народа. Такі падыход не з’яўляецца універсальным, але дазваляе ўбачыць трансфармацыю фундаментальных каштоўнасцей беларускай культуры пад уплывам палітычных і сацыяльна-эканамічных фактараў.

2. Периодизация. Першы перыяд: Х – ХІІІ стст. – адлюстроўвае каштоўнасці і дынаміку развіцця старажытнай культуры Беларусі. У духоўнай культуры найбольш значнымі падзеямі было прыняцце хрысціянства (992 г.), дзейнасць Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, беларускае летапісанне, манументальны жывапіс, а ў матэрыяльнай – горадабудаўніцтва, архітэктура і ўжытковае мастацтва. Крыж Еўфрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша) – шэдэўр беларускай культуры ХІІ ст.

Другі перыяд: ХІV – ХVІ стст. – звязаны з жыццём беларусаў у складзе Вялікага княства Літоўскага. Менавіта ў гэты перыяд завяршаецца фармаванне нацыянальнай культуры як унікальнага культурнага комплекса, які не саступае лепшым узорам культур еўрапейскіх народаў той эпохі: раманскі стыль, готыка, Рэнесанс, Рэфармацыя, барока (замкавае і культавае дойлідства, філасофія і літаратура, беларускі іканапіс і свецкае выяўленчае мастацтва, кнігадрукаванне, Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Статуты ВКЛ).

Трэці перыяд: ХVІІ – ХVІІІ стст. – прыпадае на часы існавання Рэчы Паспалітай. Беларуская культура трапляе пад уплыў польскай і праз яе – еўрапейскай культуры. Але ў гэты перыяд фармуюцца свае нацыянальныя школы архітэктуры, іканапісу, літаратуры, кнігадрукавання: беларускае барока, праваслаўныя брацтвы, навука і адукацыя (М.Сматрыцкі, Л.Зізаній, І.Пацей,С.Полацкі, І.Капіевіч).

Чацвёрты перыяд: ХІХ – пачатак ХХ ст. (да 1917 года). Культурнае развіццё нашага народа ідзе пад ціскам ідэалогіі Расійскай імперыі. Пры ўсіх складанасцях гэтага перыяда ён пазітыўна ўплываў на станаўленне нацыянальнай культуры: узнікненне навуковага беларусазнаўства, развіццё і фармаванне беларускай класічнай літаратуры, спробы асэнсавання беларускай нацыянальнай ідэі (І.Даніловіч, М.Баброўскі, П.Багрым, В.Дунін-Марцінкевіч, К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч, В.Іваноўскі, В.Ластоўскі, І. і А. Луцкевічы, М.Багдановіч, Якуб Колас, Янка Купала).

Пяты перыяд звязаны з існаваннем беларускай дзяржаўнасці ў форме БССР і ахоплівае 20 – 80-я гады XX стагоддзя. У гэты час узнікае беларуская прафесійная культура, якая развіваецца пад жорсткім уплывам эстэтычных каштоўнасцей сацыялістычнага рэалізму. Нягледзячы на гэта, беларуская культура набывае сусветную вядомасць, успрымаецца ў свеце як унікальны культурны комплекс.

З узнікненнем Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы (1991 г.) пачынаецца чарговы гістарычны перыяд развіцця культуры нашага народу. Найбольш актуальнымі праблемамі на сённяшні дзень з’яўляюцца праблемы захавання і творчага развіцця духоўнай спадчыны, нацыянальнай і традыцыйнай культуры.

3. Культура старажытнай Беларусі. У эпоху палеаліту ўзнікаюць прымітыўныя рэлігійныя вераванні, цесна звязаныя таксама з культам продкаў, замагільным культам. Прымітыўнае мастацтва эпохі неаліту было акрэслена арнаментам і скульптурай. Арнамент быў часцей за ўсё геаметрычным і меў выгляд хвалістых, ламаных ліній, зігзагаў, рысак, кропкавых паглыбленняў. Ім упрыгожвалі прылады працы, прадметы. Існаванне мацярынска-радавой абшчыны стварыла культ жанчыны, што адлюстравалася ў тагачаснай скульптуры. Невялікія па памерах фігуркі жанчын выразалі з косці, каменню. Да эпохі позняга палеаліту адносяцца знаходкі ўпрыгожанняў. У большасці гэта былі прыстасаваныя прыродныя формы - зубы жывёл, раквіны з прасвідравнымі адтулінамі, касцяныя трубачкі.

У мезаліце - людзі гэтага часу карысталіся крэмневымі прыладамі працы: нажамі, скрабкамі, разцамі разнастайнай формы. У эпоху неаліту з'яўляецца посуд, пачатак вырабу глінянага узнікненне прадзення і ткацтва. Гліняны посуд, пераважна востраканечнай формы, выраблялі ўручную, упрыгожвалі арнаментам. Найбольш часта сустракаюцца вырабы з геаметрычным вузорам, які наносілі зубчастым штампам, пальцамі, пазногцямі, завостранымі палачкамі. Атрымлівае распаўсюджанне кераміка шарападобных і пласкадонных форм (гаршкі, амфары, міскі) з выявамі жывёл,птушак, якія па-свайму выгляду нагадваюць арнамент. Значнае месца займаюць таксама скульптурныя вырабы, упрыгожанні. Часцей за ўсё яны вырабляліся з косці, крэмнія, а ўпрыгожанні -- з бурштыну. У неалітычнай скульптуры асноўная ўвага надаецца выяўленню мужчынскіх вобразаў, галавы, твару.

У развіцці мастацтва бронзавага веку асаблівую ролю пачынае адыграваць рэлігія. Пашыраецца культ продкаў. Пахаванні бронзавага веку вядомы двух тыпаў - труппалаженні і трупапахаванні. Пахавальныя рэчы з курганоў складаюць гліняны посуд, крэмневыя наканечнікі стрэл, нажы, клінападобныя сякеры, разнастайныя ўпрыгожанні, вырабы з бурштыну медзі і бронзы. У жалезным веку вылучаюць шэраг культур, адпавядаючых групам плямён, якія мелі вызначаныя рысы матэрыяльнай культуры і рытуалаў пахавання: мілаградская культура, зарубянецкая культура, штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай культуры. Ім былі ўласцівы агульныя рысы. Вялікую групу вырабаў, складаюць жалезныя і шкляныя ўпрыгожанні, заколкі і фібулы, падвескі, кольцы, пярсцёнкі, грыўны, бранзалеты. Часта ў вырабах выкарыстоіваліся розныя насечкі, рубчыкі, вітыя зігзагападобныя элементы, эмалевыя ўстаўкі. Ва ўпрыгаженнях эпохі жалеза сутракаюцца выявы круга і ромба. Яны былі сімваламі сонца, месяца. У эпоху жалеза вялікай разнастайнасцю вызначаецца кераміка. У выніку археалагічных раскопак былі знойдзены шматлікія скульптурныя выявы. Большасць з іх насіла культавы характар і была амулетамі. Часцей сустракаюцца выявы жывёл і птушак, радзей - чалавека. Акрамя невялікіх па памерах скульптурных выяў у эпоху жалеза выконвалі манументальныя вывы - каменных ідалаў і '' баб ''. Іх выраблялі з дрэва і каменню. Найбольш вядомымі творамі з'яўляюцца '' Шклоўскі ідал'', каменныя ''бабы'', знойдзеныя ў Жабінкаўскім раёне.

Найбольш старажытнае жыллё на тэрыторыі Беларусі адносіцца да часоў неаліту. Прыкладам могуць быць жытлы, знойдзеныя каля в. Бердыж у Чачэрскім раёне і в. Юравічы ў Калінкавіцкім раёне. У эпоху жалеза атрымліваюць распаўсюджанне разнастайныя па форме паселішчы. Сярод іх заслугоўваюць увагі ўмацаваныя гарадзішчы. Другім прыкладам, аб культуры будаўніцтва перршабытнага ладу, з'яўляюцца пахавальныя курганы. Напачатку яны былі калектыўнымі магільнікамі, затым месцам пахавання знаці. У 7 - 8 стагоддзях н. э. на тэрыторыі Беларусі фарміруецца ўсходнеславянскія плямёны дрыгавічоў, радзімічаў, крывічоў. Гэты перыяд звязаны з распадам першабытнаабшчынных адносін і фарміраваннем феадальных.

4. Дохристианские верования. В основе миросозерцания восточных славян лежало язычество – обожествление сил природы, восприятие природного и человеческого мира как единого целого. Зарождение языческих культов произошло в глубокой древности – в эпоху верхнего палеолита, около 30 тысяч лет до н.э. Перун являлся богом молнии и грозы, Род – плодородия, Стрибог – ветра, Велес – скотоводства и богатства покровитель скотоводства и хранитель подземного мира предков, Дажьбог и Хоре – божествами солнца, Мокошь – богиня плодородия богиней ткачества. В глубокой древности у славян был широко распространен  культ Рода и рожаниц, тесно связанный с поклонением предкам. Род – божественный образ родовой общины вмещал всю Вселенную: небо, землю и подземное обиталище предков. Каждое восточнославянское племя имело своего бога-покровителя и свои пантеоны богов, у разных племен схожих по типу, но различных по имени.

Со временем все большую роль начинает играть Перун – бог грозы и дождя, «творец молний», который особенно почитался как бог войны и оружия в княжеско-дружинной среде. Во второй половине I тысячелетия н. э. главным божеством восточных славян был Перун, бог молнии, грозы, войны. Первоначально сохранялись и тотемические представления, связанные с верой в мистическую связь рода с каким-либо животным, растением или даже предметом. Кроме того, мир восточных славян был «населен» многочисленными берегинями, русалками, лешими.

Деревянные и каменные статуи богов воздвигались на языческих святилищах (капищах), где делались жертвоприношения, в том числе человеческие. Языческие праздники были тесно связаны с земледельческим календарем. Главой языческого культа был вождь, а затем князь. У славян были распространены деревянные статуи. Около 980 года киевский князь Владимир Святославич поставил в своей столице огромные идолы языческих божеств. Среди них особенно роскошно был украшен деревянный идол Перуна: у него были серебряная голова и золотые усы. Славянские языческие праздники тесно связаны с природой, с изменениями в ней. Так, в конце декабря, когда дни начинают прибывать, а солнце дольше держится на небосклоне, славяне отмечали праздник Коляды, позже совпавший с Рождеством Христовым. В этот день ряженые с песнями и прибаутками ходили по дворам, собирали подаяние (вероятно, для коллективной жертвы) и славили божество. Кроме того, на стол клали рукоять плуга, для того чтобы мыши и кроты не портили нивы. 24 июня (7 июля по новому стилю) — в день летнего солнцеворота — праздновали Ивана Купалу.

Как известно из археологических источников, религиозные представления у населения, проживавшего на территории Беларуси, появились приблизительно 40—30 тысяч лет тому назад. Они складывались в условиях первобытного общества и имели характер языческих верований. Такие верования существовали в различных формах: фетишизм — вера в необычную силу какого-либо предмета или предмета-культа (идолы); анимизм – вера в сверхъестественные силы; тотемизм – представления о тесной взаимосвязи между сородичами и тотемом (мифическим родоначальником); магия — вера в сверхъестественные способности отдельных людей.

Одним из наиболее значительных символов для жителей Беларуси в древности являлся огонь. Он считался опекуном дома и семьи, очистительной силой, он лечил, давал возможность жить. При переезде в новое жилище наши предки обязательно переносили туда огонь из старой печи, поскольку считали, что это поможет сохранить прежний достаток. Очень плохим знаком считалось плевать на огонь. Почитали жители древней Беларуси и воду, называя ее «живой, целительной, святой». Особенно почиталась вода священных колодцев, ключей, родников, которым нередко приносили пожертвования: бросали туда деньги, развешивали вышитые полотенца, леи; известны также ритуальные действия очищения водой. Кроме огня и воды, почитаема была также земля – мать-кормилица. Считалось, что она слышит, когда к ней обращаются, и чувствует боль. Землею клялись во время сложных жизненных ситуаций, ей приносили жертвоприношения. С большим уважением паши предки относились к хлебу — семейному богатству. С ним шли на новоселье, проведать роженицу, на свадьбу. Верили в то, что хлеб может спасти от беды, отвратить пожар, град и другие стихийные бедствия, Почитались также камни, у которых просили помощи, избавления от болез­ней, растения (священные дубы, «папарать-кветка»), животные (лошадь, корова, уж и др.).

6. Культура беларускіх земляў у IX-XIII ст.: дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Усталяванне новага ладу, развіццё сацыяльна-эканамічных адносін, узнікненне і рост гарадоў садзейнічалі аддзяленню рамяства ад сельскай гаспадаркі і хуткаму развіццю рамёстваў: касцярэзнага, ліцейнага, кавальскага, ювелірнага, мастацкай апрацоўкі дрэва, ганчарства, шкларобства і інш. Сацыяльнае размежаванне грамадства наклала свой адбітак на характар развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, яго стылістыку і сюжэты. У асяроддзі сялянства і бяднейшай часткі гараджан яно развівалася на аснове традыцый. Прадметы хатняга ўжытку, зброя, упрыгожанні з шырокадаступных матэрыялаў (косці, дрэва, гліны, жалеза) аздабляліся геаметрычным арнаментам сімвалічнага характару. Сярод знаходак на вясковых паселішчах рэдка трапляюцца унікальныя творы, на выраб якіх патрабаваліся многія месяцы карпатлівай працы. Большасць прадметаў вызначаецца масавасцю, шырокадаступнасцю і таннасцю.

Для задавальнення патрэбаў дружынна-баярскай знаці вырабляліся рэчы, якія адрозніваліся не толькі прымяненнем дарагіх матэрыялаў — срэбра, золата, каш-тоўных камянёў, але і стылістыкай дэкору. Колішнія амулеты-абярэгі саступілі месца вырабам чыста дэкаратыўнага характару, хоць сувязь з міфалогіяй, старажытнымі павер'ямі прасочваецца яшчэ вельмі выразна. Значны ўплыў на характар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва заходнерускіх земляў аказалі гандлёвыя сувязі, якія сталі наладжвацца з краінамі Заходняй Еўропы. У выніку сюды сталі трапляць заходнееўрапейскія вырабы з металу, косці, каменю і іншых матэрыялаў. Напрыклад, пры раскопках дзядзінца ў Ваўкавыску знойдзена наверша ад трона, выразанае з маржовай косці ў выглядзе аб'ёмнай галавы льва. Паходзіць яно з Паўднёвай Германіі.

Звяртае ўвагу шырокі дыяпазон вырабаў сярэднявечных майстроў-рамеснікаў. Жаночыя ўборы з дарагіх, нярэдка прывазных тканін дапаўняліся мастацкімі вырабамі, часта з каштоўных металаў. Разнастайныя бранзалеты, пацеркі, падвескі, лунніцы, крыжыкі, колты, аздобленыя найтанчэйшым зярненнем, завіткамі скані, гравіраваннем, эмалямі, чарненнем, вызначаюцца надзвычайнай вытанчанасцю дэкору, дасканаласцю формаў, філіграннасцю апрацоўкі. Багата арнаментаваліся зброя, воінскі рыштунак, конская вупраж. Касцяныя накладкі, гравіраваныя геаметрычным і раслінным арнаментам, упрыгожвалі калчаны і ручкі нажоў. Залатым і срэбраным шыццём аздабляліся літургічныя тканіны. Чаканкай і каштоўнымі камянямі ўпрыгожваліся шаты абразоў, кніжныя абклады. Стылістыка і матывы дэкору вырабаў адлюстроўвалі размежаванне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў адпаведнасці з класавым дзяленнем грамадства. У асяроддзі сялян і значнай часткі гараджан пераважаў старажытны геаметрычны арнамент сімвалічнага характару. У той жа час у дружынна-баярскім побыце ўсё большае месца стаў займаць дэкор з раслінных і зааморфных формаў рэальнага і фантастычнага характару. Бытаваў і геаметрычны арнамент, але ён ускладніўся і ўзбагаціўся новымі матывамі і формамі.

Адно з вядучых месцаў сярод рамёстваў у старажытных гарадах на тэрыторыі Беларусі займала мастацкая апрацоўка косці. Тонкай работы грабяні, ручкі нажоў, накладкі на калчаны, шахматы і іншыя прадметы бытавога і мастацкага прызначэння знойдзены пры раскопках старажытнага Мінска, Полацка, Гродна, Навагрудка, Турава, Ваўкавыска, Пінска і іншых гарадоў і паселішчаў. З'яўленне ў XI-XII стст. такарнага станка садзейнічала як пашырэнню асартыменту вырабаў, так і павышэнню іх мастацкага ўзроўню. Арнамент часцей за ўсё «вочкавы», размяшчаецца ў адзін ці некалькі радоў на плоскай паверхні вырабу. Часам такі арнамент акаймаваны зігзагападобнай лініяй ці двума зігзагамі, што ўваходзяць адзін у адзін («воўчы зуб»). Вядомы яшчэ з часоў жалезнага веку вочкавы арнамент ілюструе ўстойлівасць старажытных язычніцкіх вераванняў, характэрную для дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XI-XIII стст. Кружок з кропкай у цэнтры, што сімвалізаваў сонца, святло, агонь - адзін з самых распаўсюджаных элементаў салярнай арнаментыкі. Вочкавы арнамент наносілі спецыяльнымі цыркульнымі разцамі, для чаго больш прыдатнай была плоская паверхня. На вырабах з выпуклай паверхняй (лыжках, вухачыстках, муфтах, ручках нажоў) часцей сустракаецца дэкор у выглядзе паяскоў, косай штрыхоўкі і пляцёнкі накшталт раменнага пляцення. Цікавыя знаходкі такога тыпу выяўлены ў Ваўкавыску. Часцей за ўсё пляцёнка мела выгляд паласы з дзвюх стужак. 3 XII ст. пляцёнка сустракаецца і на тэрыторыі Бел. Выдатным прыкладам такога дэкору з'яўляюцца касцяныя пласціны для калчана з Мсціслава. Дасканала выкананая пляцёнка і іншы дэкор геаметрычнага характару выразаны нізкім рэльефам. На адной з пласцін, акрамя ўжо згаданай пляцёнкі, выгравіравана нейкая двух-галовая пачвара - характэрны ўзор тэраталагічнага («звярынага») стылю, які набыў пашырэнне ў XI—XIII стст. у дэкоры прадметаў побыту пануючых класаў. Адлюстраванне розных пачвар, жывёл і птушак было асаблівай адзнакай храбрасці, моцы і сілы ўладальніка, таму і атрымала такое распаўсюджанне.

Характэрныя ўзоры тэраталагічнага стылю - касцяныя накладкі XII ст. з Ваўкавыска і Лукомля. На першай з іх - выявы жывёл, якія нагадваюць аленя, рысь і ваўка. Накладка з Лукомля аздоблена ў падобным стылі. Абрысы жывёл нагадваюць сабак, якія бягуць адзін за адным. Праўда, у адрозненне ад плоскіх схематычных сілуэтаў на ваўкавыскай пласціне фігуры тут выразаны больш упэўнена, з перадачай аб'ёму і дынамікі. Абодва вырабы адлюстроўваюць ранні этап развіцця тэраталагічнага стьлю, бо знаходкі XII ст. дэманструюць значна больш высокі ўзровень касцярэзнага мастацтва. Фантастычныя істоты трапляюцца часцей, чым рэальныя вобразы жывёл і птушак. Дэкор складаецца з выяваў розных пачвар, птушак з чалавечымі галовамі, крылатых звяроў. Часта сустракаецца матыў звера накшталт ільва, у якога хвост заканчваецца двума завіткамі.

3-за недаўгавечнасці матэрыялу меншай колькасцю ўзораў прадстаўлена мастацкая апрацоўка дрэва. Але можна не сумнявацца, што на заходнерускіх землях, багатых лесам, дрэва было адным з самых распаўсюджаных матэрыялаў, у тым ліку і для мастацкай творчасці. Раскопкі даюць не толькі рэшткі збудаванняў, прылад працы, прадметаў хатняга ўжытку, але і шматлікія інструменты для апрацоўкі дрэва: сякераў, долатаў, пілаў, нажоў, скобеляў, разцоў, свярдзёлкаў. Не-каторыя з гэтых прылад прызначаны для выканання тонкіх разьбяных работ. У XI-XIII стст. у многіх гарадах (Полацк, Гродна, Навагрудак, Тураў) шырокаразвітым мясцовым рамяством было ўжо, відаць, шкларобства, пра што сведчыць вывучэнне шматлікіх знаходак з раскопак гэтых гарадоў і паселішчаў. Да XI ст. адносяцца пацеркі і бранзалеты, з XII ст. масава вырабляліся пярсцёнкі, скроневыя колцы, сталовы, аптэчны і літургічны посуд.

Шматлікімі знаходкамі прадстаўлена мастацкая апрацоўка металу. Шырокае развіццё набыло ювелірнае мастацтва, якое аб'ядноўвала розныя віды мастацкай апрацоўкі каляровых і каштоўных металаў: ліццё, чаканку, гравіраванне, філігрань, чарненне, зярненне, эмалі. Калі ліццё па васковай мадэлі, вядомае ў папярэдні перыяд, давала магчымасць ствараць толькі адзінкавыя рэчы, то ў XII - XIII стст. пашырылася ліццё ў каменныя раз'ёмныя формы, што дазволіла наладзіць масавы выраб рэчаў. Распаўсюджанне ў X ст. на заходнерускіх землях ганчарнага круга дало магчымасць наладзіць масавы рамесніцкі выраб глінянага посуду, адначасова аказала ўплыў на яго мастацкія якасці. Ганчарны посуд набыў больш зграбныя і разнастайныя формы, яго паверхня часам даводзілася да бляску, а дэкор стаў больш упарадкаваны і рытмічны. Асартымент і формы ганчарнага посуду, што склаліся ў тыя часы, практычна без зменаў захаваліся да нашых дзён. Да тых жа часоў адносіцца і развіццё архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі. У цэлым дэкаратыўна-прыкладное мастацтва IX—XIII стст. адлюстроўвае, з аднаго боку, прадаўжэнне традыцый, закладзеных яшчэ ў язычніцкія часы, з другога - запазычанні дасягненняў візантыйскай і еўрапейскай культуры. Яно набыло самастойны характар, стала прафесійным заняткам рамеснікаў. Пашырыўся і ўзбагаціўся асартымент вырабаў, з'явіліся новыя галіны мастацкай творчасці. Больш разнастайнай стала арнаментыка. Фактычна ўжо ў Сярэднявеччы склаліся формы і дэкор многіх вырабаў, якія амаль без змяненняў дайшлі да нашага часу.

7. Письменность и литература 9 -13 вв. Первой эпиграфической надписью на восточнославянских землях было имя полоцкого князя Изяслава на принадлежавшем ему перстне-печати (10 в.). В 11 в., как следствие принятия христианства, в Полоцк, Туров и другие города проникали оригинальные и переводные произведения отцов церкви, Библия. Многочисленные эпиграфические памятники – надписи на кресте 1161 г., на бытовых предметах, на бывших культовых камнях, берестяные грамоты из Витебска и Мстиславля и др. свидетельствуют о широком распространении в 11 – 13 вв. письменности. Древнейший литературный памятник Восточной Европы – рыцарская баллада первой половины 12 в. «Слово о походе Игоря» написан автором, чья жизнь была теснейшим образом связана с Полоцком и его историей. Литературным трудом, наставничеством, переписыванием книг занималась Ефросинья Полоцкая. Вскоре после смерти в 1173 г. она была причислена к святым. Огромный след в христианском литературном наследии оставил епископ Кирилл Туровский. Сохранились его философские притчи, «слова», 30 молитв и каноны. С 12 в. они переписывались и переиздаются вплоть до наших дней.

Письменность у наших предков существовала еще до распространения кириллицы. Эта система записи представляла собой примитивное письмо («черты и резы»). Такое письмо применялось для обозначения календарных знаков, Знаков собственности и тд, оно не было приспособлено для записи сложных текстов, поэтому наши предки начали писать греческими буквами, не приспособив их к особенностям славянской фонетики. Свидетельством письменности наших предков являются так называемые «Борисовы камни» (6шт), а также самшитовый гребень, найденный в раскопках Бреста. На гребне были вырезаны буквы алфавита от «а» до «л». Свидетельство – «берестяные грамоты». Первая в Витебске, а также надписи на камне, найденные в фундаменте Полоцкого Софийского собора. Важную роль в развитии письменности, образовании всей культуры сыграли в это время монастыри, храмы, монахи и светские деятели. При монастырях и княжеских дворах открывались школы, где дети обучались чтению, письму, основам математики.

Свидетельством высокой культуры восточных славян являлись летописи. Важным источником по истории Полоцкого, Туровского, Киевского княжеств в 12-13веках являлся Ипатьевский летописный свод, который состоит из следующих летописей: «Повести временных лет», «Киевской летописи», «Галицко-волынской летописи». Существовала также Смоленская и Полоцкая летописи. Полоцкая не сохранилась. Точно известно что она существовала (в 18 веке его использовал русский ученый Татищев). Большое значение среди памятников письменности принадлежит летописи «Слово о полку Игореве» (1185), в котором рассказывается о походе Новгород – северского князя Игоря на половцев. В летописи говорится о полоцком князе Всеславе Чародее и конкретно рассказывается о его походе на Новгород, о битве на Немиге, о княжении его в Киеве и возвращении его в Полоцк. Развивалось в это время и устное народное тв-во. Существовала также и переводная литература: «Библия», «Евангелие», «Жития святых», повесть про А. Македонского «Александрия». О том, что на белорусских землях существовало много книг говорит тот факт, что в Софийском соборе в Полоцке была большая библиотека, судьба которой неизвестна.

8. Е. Полоцкая, К. Туровский, К. Смалятич. Распространение культуры и образования в 12 веке связано с именем просветительницы Е. Полоцкой. Е. Полоцкая (1104 – 1167) была дочкой князя св. Георгия, внучкой Вс. Чародея. До крещения – имя Предслава. Не захотев выйти замуж за неизвестного богатого князя, против воли отца ушла в монастырь – имя Ефросиния («житие Е. Полоцкой») – 12 в. Она организовывала мастерские по переписи книг, открыла иконописную мастерскую, 2 школы. На свои средства Е. Полоцкая основала женский монастырь – «Монастырь св. Спаса» и мужской – «св. Богородицы», 2 церкви, которые стали центром духовности. Особенно известна Спаса – преображенская церковь. По ее заказу был сделан крест мастером Л. Богшей. В конце жизни совершила поломничество в Иерусалим, где умерла в 1167 г. Е. П. Первая женщина на Руси, которую церковь канонизовала в святые (заступничество перед Богом). В 1910 г ее мощи были перевезены в Полоцк, где и находятся в Спасо – преображенской церкви.

Известным церковно – политичным деятелем этой эпохи является Кирила Туровский (1130 – 1188), родился в Турове в семье богатых горожан. О нем рассказала летопись «Память святого отца нашего Кирила епископа Туровского» (12 в). Получил хорошее образование, постригся в монахи. Праведная жизнь, образованность, умение красиво говорить сделали его проповели популярным среди простого народа. По настоянию жителей К. Туровский стал епископом. Прославился высоко – художественными проповедями и вошел в историю как златоуст. Из его наследия сохранилось 3 проповеди– притчи, 8 проповедей, 21 молитва. В своих проповедях К. Туровский призывал к знаниям, критиковал обман и зло. Его молитвы были сориентированы на простых прихожан.

Значительный вклад в развитие культуры 12 в внес Климент Смалятич. Летопись говорит, что он был княжником и философом. Он хорошо знал труды Платона и Аристотеля, являлся автором многих литературно – церковных трудов. До нас дошел один лист из его письма, написанного им смоленскому священнику Фоме, в котором говорилось, что понять святые книги можно при помощи светской науки (при помощи античных авторов). С 1147 по 1154 К. Смалятич был Киевским митрополитом, где защищал независимость восточно–славянской православной церкви от Византии. Таким образом в 9 – 13 веках на бел землях со становлением первых княжеств развивалось просвещение и образование, появились значительные памятники письменности и образования, появились люди – просветители.

12. Мастацкия стыли у архитэктуре Бел. Романский стиль (от лат. romanus — римский) — художественный стиль, господствовавший в Западной Европе (а также затронувший некоторые страны Восточной Европы) в X—XII веках (в ряде мест — и в XIII в.), один из важнейших этапов развития средневекового европейского искусства. Наиболее полно выразился в архитектуре. Для романских построек характерно сочетание ясного архитектурного силуэта и лаконичности наружной отделки. Здание выглядит прочным и основательным, этому способствуют массивные стены с узкими проёмами окон и ступенчато-углубленными порталами. На территории Беларуси данный стиль представлен крепостями-замками в Новогрудке, Лиде, Гродно, Мире и др.