Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курач Света.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
11.09.2019
Размер:
212.99 Кб
Скачать

Уводзіны

А на Палессі ўсё нядробна:

Цяжкая спадчына вякоў,

Цяжкія рукі хлебаробаў,

Цяжкія сны палешукоў.

Якую трэба мець адданасць

I сэрца сынава, каб так

Любіць палескі край туманны

і маці бедны андарак.

П. Панчанка

Творчасць кожнага мастака – заўсёды з’ява гістарычна самабытная, абумоўленая непарыўнаў сувяззю пісьменніка з эпохай, з падзеямі грамадскага жыцця. Але пры ўсёй яе самабытнасці адной з істотных умоў паспяховага вырашэння літаратурных праблем з’яўляецца глыбокае засваенне мастацкага вопыту.

Вядома, што творчасць таго ці іншага пісьменніка непарыўна звязана з яго ўласнаў біяграфіяй, з тым, што было перажыта, чым ён жыве зараз. І чым цясней звязаны пісьменнік з жыццём, тым большае выхаваўчае, мастацкае і эстэтычнае значэнне маюць яго творы.

Не будзе перабольшаннем, калі скажам, што творчасць І. П. Мележа выцякае з уласнаў біяграфіі пісьменніка, яго асабістага вопыту. Пацвярджэннем гэтаму служацьсловысамога пісьменніка: “… Відаць, трэба пісаць перш за ўсё аб тым, што асабліва дарагое душы, што яе хвалявала і хвалюе, што стала дарагой часткай тваёй асабістай біяграфіі” [1, с.379].

Чалавечае светаўспрыманне азначае спосаб мыслення супольнасці людзей, які фарміруецца з самых даўніх часоў і складае паняцце менталітэту. Даследуючы яго праблемы, спецыялісты сутыкаюцца і з катэгорыяй нацыянальнага характару - сукупнасцю асноўных устойлівых псіхалагічных якасцей, якія сфарміраваліся ў нацыі пад уздзеяннем пэўных гістарычных, сацыяльна-культурных і прыродна-геаграфічных умоў.

Зразумець душу беларуса спрабавалі многія даследчыкі, займаўся самапазнаннем і сам беларускі народ, шукаючы сваё родства і своеасаблівасць паміж суседніх народаў. Важнейшай крыніцай, у якой адлюстроўваецца глыбінны ўзровень калектыўнай і індывідуальнай свядомасці, з'яўляецца беларускі фальклор.

Адным з пісьменнікаў, хто даследваў у сваіх творах духоўны свет беларусаў, імкнуўся прапусціць яго праз прызму свайго ўспрымання і цікава падаць, з,яўляецца Іван Мележ.

Апублікаваны ў 1960 годзе ў часопісе і хутка выдадзены асобнай кнігай раман «Людзі на балоце» адразу стаў класікай, зацікавіўшы вялікую чытацкую аўдыторыю. Магчыма, упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры людзі ўспрынялі друкаваны тэкст як ліст да іх асабіста, як апісанне жыцця сваіх родных, з увагай сачылі чытачы за зменамі ў жыцці герояў твора, суперажывалі ім. Папулярнасць твора Іван Мележ тлумачыў арганічнай сувяззю свайго светапогляду з крыніцамі народнай мудрасці, з вядомым з калыскі жыццём палескай вёскі. “Здаецца, ніколі не было мне такое знаёмае і дарагое тое, пра што я пісаў... Я ведаў усё сур'ёзна, у цэлым і - што не менш важна - у дробных і найдрабнейшых, часам нечаканых падрабязнасцях, у тонкіх, ледзь прыкметных, часта вельмі складаных сувязях. … Малюнкі, вобразы перажытага жылі ва мне, хвалявалі, турбавалі, звалі пісаць, гаварыць. Я адчуў пахі родных лясоў. балот, я нібы нанава хадзіў па незабыўных дарогах, я нібы зноў бачыў перад сабой людзей, поўныя незабыўнай прывабнасці. Потым прыйшло жаданне напісаць кнігу аб жыцці сярод балот, кнігу, героем якой быў народ, людзі, якіх чамусьці называлі простымі, кнігу, у якой цудоўнае жыло ў звычайным…” [8, с.552].

Чытачы з неаслабнай увагай сачылі за падзеямі рамана, патрабавалі працягу твора. Праблемы духоўнага сталення, маральнага выбару, закранутыя ў творы, актуальны і ў наш час. Духоўны свет у творы раскрываецца праз звычаі і традыцыі сялян-куранёўцаў, праз іх жарты і паўсядзённыя справы.

“Людзі на балоце” - гэта наш нацыянальны эпас, кніга лёсу народа. Для Мележа гэта зямля - Палессе, у якой заключылася ўся Беларусь. Героі Мележа змагаюцца за асабісты кавалак зямлі, адваёўваючы яе ў вады і непагаддзі. Барацьба за існаванне, за сваё месца ў жыцці знаёма кожнай зямной нацыі, гэты матыў робіць праблематыку мележаўскай хронікі ўніверсальнай.

Мележ таксама нас засцерагае і ад фетышызацыі святынь, што вельмі актуальна ў наш час матэрыялізацыі ўсіх каштоўнасцей, у тым ліку і духоўных. Для персанажа “Палескай хроніцы” Васіля Дзятла жаданая зямля, «тая, што каля цагельні», стала фетышэм. Ён прамяняў яе на каханне да Ганны. Пры гэтым паняцце “зямля” не стала значыць шласлівую будучыню, гэта заветная мара абясценілася па меры яе дасягнення. Такім чынам, для кожнага пакалення раман раскрывае розныя далячыні і ісціны, учынкі герояў маюць розныя варыятны асэнсавання ў нашай паўсядзённасці. Але так ці інакш пытанні, узнятыя ў рамане ў 60-х гг., застаюцца актуальнымі і сёння. Праз жыццё герояў, дынаміку іх развіцця сучасная моладзь вырашае пытанні кахання, гонару, асабістага росту, працы і нават нацыянальнага самавызначэння. Актуальнасць твора ў трансфармацыі праблем рамана ў нашай паўсядзённасці, новы позірк на ўчынкі герояў і свежы ракурс успрымання самаго рамана.

Беларуская літаратура заўсёды моцна паэтызавала земляробчую працу, асэнсоўвала зямлю як галоўныя асновы дабрабыту чалавека, самаго яго жыцця. Мележ працягваў коласаўскую традыцыю ў сваёй «Палескай хроніцы». Спрадвечная сялянская павага да зямлі, да свабоднай працы на ёй нясе ў сябе вызначальную рысу беларускага характару. Калі калгасныя актывісты перапахваюць засеяную Дзятлам палоску зямля, Васіль успрымае гэта як крушэнне ўсіх мар на добрае жыццё і здзекванне з сялянскай працы. У сюжэтнай канструкцыі рамана робіцца спроба нівелірваць ідэю фетышызацыі зямлі, але ж на ўзроўні калектыўнага бессвядомага беларускага менталітэту цягнула да зямлі і самога аўтара, як і любога беларуса-селяніна.

Хаця сам час развянчаў фетышызацыю зямлі, які, стаўшы савецкім і навукова-тэхнічным, адарваў чалавека ад зямлі, зрабіў яго погляд на яе як на сродак вытворчасці, зрабіўшы чужой. І па гэтаму з погдяду сённяшніх пазіцый пераважна гарадскому насельніцтву нашай краіны здаецца некалькі дзіўнай любоў Васіля і іншых куранёўцаў да гэтага “кавалачка” асабістай зямлі. І не столькі ў чытача непадкаванага вызаве здзіўленне любоў да зямлі, колькі яе прыярытэт перад любай дзяўчынай. Гэтыя моманты нельга зразумець без агульнага ўяўлення гістарычнай карціны апісаных падзей.

Твор застаўся незавершаны. Дачасная смерць не дазволіла пісьменніку гэта зрабіць. Іван Мележ памёр на 56-м годзе жыцця. Прайшла ўжо трэць стагоддзя, актыўнага, багатага на крутыя перамены, нечаканыя, грамадска-сацыяльныя павароты. “Палеская хроніка” ж, як і ўся творчасць пісьменніка, жыве. Жыве актыўна, творча. Сцвярджае нацыянальны вобраз свету ― праз нацыянальны побыт, адметныя малюнкі прыроды, вобразы, своеасаблівы духоўна-эмацыянальны свет, мову. Сёння ўжо добра відаць, як творчасць Мележава ўсё больш упэўнена самасцвярджаецца не толькі ў літаратуры, але і ў свядомасці народа, нацыі. Раманы “Палескай хронікі” і ў час іх з’яўлення, і сёння выконвалі і выконваюць сваю гістарычную місію. Тады яны сцвярджалі гуманізм і праўду, сёння ― гэта адзін з найбольш яркіх вобразаў нацыянальнага адметнага свету, найбольш значных доказаў нацыянальнай суверэннасці.У 1986 годзе здарылася Чарнобыльская катастрофа, дзеянне якой і вынікі адчувальныя і па сённяшні дзень. Свет, парушаны гэтай катастрофай, ― Мележаў свет, рэальны свет, увасоблены ў яго творах. Тут нават узнікаюць думкі пра наканаванне лёсу, вышэйшую прадвызначанасць у напісанні “Хронікі”. Здаецца, уяўляецца, што Мележ, нібы прадчуваючы ўсё тое, што пазней здарыцца з бацькоўскім кутком роднай зямлі, абяссмерціў у сваіх раманах і зямлю гэтую, і людзей яе. У іх рэальна засталіся жыць (і жывуць) людзі таго краю, прырода, побыт, мова, сама атмасфера. Зразумела, мастацтва не заменіць жыццё; мастацтва прадоўжыць рэальнае жыццё. У гэтым сэнсе Мележ-мастак для гісторыі народа, для бацькоўскай зямлі, для матчынай мовы, душы народа зрабіў святую справу.Усебакова, поўна ўзнаўляючы жыццё роднага краю на адным з крутых пераломаў гісторыі, пісьменнік усё суадносіць з чалавекам, усё прымярае да яго. Для Мележа мера ўсяго і вышэйшая каштоўнасць ― чалавек. У раманах шматгранны паказ чалавека ў яго сувязях з грамадствам, гістарычным часам, прыродай, іншымі людзьмі. І вось якраз гэты момант творчасці (твораў) у найбольшай ступені суадносны з рухам часу, вывяраецца і правяраецца часам і гісторыяй.

Мележавы героі не проста ўвайшлі ў нацыянальную літаратуру, у яе гісторыю, яны ўвайшлі ў нацыянальнае жыццё. Як героі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Кандрата Крапівы… Менавіта з імі, з іх дзейнасцю, учынкамі, іх унутраным светам сёння шмат што суадносіцца, імі вывяраецца.