Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
нов вар прогр иб.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
400.38 Кб
Скачать

4.2 ТэмаТыКа лекцыйных заняткаў па дысцыпліне «гісторыя беларусі»

(УСЯГО 18 гадзін)

Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”.

Мэта:

Выявіць аб’ект, прадмет, мэты, задачы і функцыі дысцыпліны «Гісторыя Беларусі» ў сістэме гуманітарнай адукацыі. Разгледзіць гістарыяграфію праблемы і асноўныя крыніцы, даць перыядызацыю гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі.

План:

1. Гісторыя як вучэбная дысцыпліна: прадмет, функцыі, метады і задачы

2. Класіфікацыя гістарычных крыніц.

3. Вядомыя беларускія гісторыкі і гістарыяграфічныя школы.

4. Перыядызацыя сусветнай гісторыі. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі.

Лекцыя 2.Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь.

Мэта:

Прааналізаваць асаблівасці развіцця беларускіх зямель у старажытны перыяд. Даць характарыстыку матэрыяльнай і духоўнай культуры першабытнага грамадства. Прасачыць працэс славянізацыі беларускіх зямель.

Разгледзіць асноўныя этапы і напрамакі станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі ў IX—першай полове XIII ст. Ахарактарызаваць духоўнае жыццё і культуру беларускіх зямель ў IX—першай полове XIII ст

План:

1. Старажытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Каменны век.

2. Індаеўрапейскі перыяд у гісторыі Беларусі. Асаблівасці развіцця беларускіх зямель у бронзавым веку.

3. Жалезны век на беларускіх землях.

4. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства.

5. Славянізацыя беларускіх зямель.

6. Асноўныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосаба вытворчасці. Развіццё феадалізму ў Еўропе.

7. Кіеўская Русь. Полацкае и Тураўскае княствы ў IX—першай полове XIII стст.

8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё раннефеадальных княстваў на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці станаўлення феадалізму на беларускіх землях.

9. Фарміраванне і развіццё ВкЛ.

10. Духоўнае жыццё і культура беларускіх зямель ў IX—першай полове XIII стст.

Лекцыя 3. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.

Мэта:

Разгледзець палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і рэлігійнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай на пачатку новага часу (др. пал. XVI — XVIII ст.). Выявіць асноўныя прычыны крызісу Рэчы Паспалітай, якія прывялі да яе падзелаў. Даць характарыстыку культурнаму развіццю беларускіх зямель у XVII–XVIII стст.

План:

1. Новыя тэндэнцыі ў развіцці Еўропы. Зараджэнне капіталістычных адносін.

2. Люблінская унія (1569 г.) і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.

3. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Этапы запрыгоньваня сялян. Аграрная рэформа 1557 г.

4. Асаблівасці канфесійных адносін. Рэфармацыя и Контррэфармацыя. Берас­цейская царкоўная ўнія 1596 г.

5. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай.

6. Падзелы Рэчы і іх гісторыка-прававая адзнака.

7. Культурнае развіццё Беларусі ў XVII–XVIII стст. Эпоха Асветніцтва.

Лекцыя 7. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.

Мэта:

Разгледзець становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі ў канцы XVIII – перш. пал. XIX ст. Асвятліць пытанне, прысвечанае становішчу беларускіх зямель у вайне 1812 г. Даць характарыстыку грамадска-палітычнаму руху.

Разгледзець палітычнае, геапалітычнае становішча, сацыяналь-эканамічную сітуацыю і грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства (др. пал. XIX — пач. XX ст.).

План:

1. Урадавая палітыка на тэрыторыі Беларусі.

2. Беларускія землі ў вайне 1812 г.

3. Грамадска-палітычны рух. Шляхецкія паўстанні.

4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ва ўмовах крызіса феадалізму. Эканамічныя рэформы 30—50-х гг. XIX ст.

5. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы 60—70-х гг. XIX ст.; асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці.

6. Сацыяльна-палітычнае развіццё.

7. Станаўленне беларускай нацыі: заканамернасці і асаблівасці.

8. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя на Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі.

Лекцыя 5. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі

Мэта:

Прааналізаваць Ролю Кастрычніцкай рэвалюцыі ў лесе беларускага народа. Разгледзець працэс устанаўленне савецкай улады ў Беларусі. Акрэсліць шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальнай і класавай асновах.

План:

1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г.

2. Абвяшчэнне і дзейнасць БНР ва ўмовах нямецкай акупацыі (1918 г.).

3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Абвяшчэнне ССРБ (студзень 1919 г.): прычыны і палітычныя наступствы. Утварэнне Літоўска–Беларускай ССР.

4. Фарміраванне камандна-адміністратыўнай сістемы кіравання, яе асноўныя рысы.

5. Савецкая мадель мадэрнізацыі БССР на этапе станаўлення індустрыяльнага грамадства