Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
нов вар прогр иб.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
400.38 Кб
Скачать

1.2 Метады (тэхналогіі) навучання:

Асноўнымі метадамі і тэхналогіямі навучання, якія адпавядаюць задачам вывучэння дадзенага інтэграванага модуля, з'яўляюцца:

  1. метады праблемнага навучання (праблемнае выкладанне, часткова-пошукавы і даследчы метады);

  2. асобасна арыентаваныя (развіваючыя) тэхналогіі, заснаваныя на актыўных (рэфлексійна-дзейнасных) формах і метадах навучання («мазгавы штурм», дзелавая, ролевая і імітацыйная гульні, дыскусія, прэс-канферэнцыя, навучальныя дэбаты, круглы стол, кейс-тэхналогія, праект і інш);

  3. інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, якія забяспечваюць праблемна-даследчы характар працэсу навучання і актывізацыю самастойнай працы студэнтаў (структураваныя электронныя прэзентацыі для лекцыйных заняткаў, выкарыстанне аўдыё-, відэападтрымкі вучэбных заняткаў (аналіз аўдыё-, відэасітуацый і інш.), распрацоўка і прымяненне на аснове кампутарных і мультымедыйных сродкаў гістарычных творчых заданняў, дапаўненне традыцыйных навучальных заняткаў сродкамі ўзаемадзеяння на аснове сеткавых камунікацыйных магчымасцяў (інтэрнэт-форум, інтэрнэт-семінар і інш.)

1.3 Арганізацыя самастойнай работы студэнтаў:

Мэта самастойнай работы студэнтаў – павышэнне канкурэнтаздольнасці выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з дапамогай фарміравання ў іх кампетэнцый самаадукацыі.

Змест і формы самастойнай работы студэнтаў, у тым ліку кіруемай самастойнай работы і кантралюемай самастойнай работы распрацоўваны ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі падрыхтоўкі спецыялістаў.

Да галоўных форм і метадаў арганізацыі самастойнай работы студэнтаў адносяцца: выкананне прамежкавых тэстаў; выкананне самастойна распрацаваных творчых заданняў, праектаў (індывідуальных або калектыўных); падрыхтоўка і ўдзел у актыўных формах вучэбна-даследчай дзейнасці; вывучэнне артыкулаў па гістарычнай праблематыцы і складанне на іх анатацый, рэцэнзій, рэфератаў. У мэтах стымулявання вучэбна-даследчай актыўнасці навучэнцаў выкарыстоўваюцца электронныя вучэбна-метадычныя комплексы, кампутарныя і мультымедыйныя сродкі.

1.4 Агульная колькасць гадзін:

На вывучэнне дысцыпліны вылучаецца 102 гадзіны, з якіх:

Аўдыторных:

Лекцыі – 18 г.

Практычныя заняткі – 16 г.

Самастойная праца

студэнтаў 68 г.

форма кантролю залік

Пералiк дысцыплiн, неабходных для вывучэння «Гісторыі Беларусі»: веданне гісторыі забяспечвае фарміраванне светапогляднай пазіцыі студэнцкай моладзі праз інтэгратыуныя сувязі з усімі гуманітарнымі дысцыплінамі. Акрамя таго, гісторыя дазваляе паказаць дынаміку развіцця грамадства ва усей яе разнастайнасці – ад уласна станаўлення соцыума да фарміравання сучаснай навуковай картыны света.

Гісторыя дазваляе глыбей зразумець такія дысцыпліны, як «Філасофія», «Паліталогія», «Сацыялогія», “Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы”, “Эканоміка”, т.к. яна напаўняе іх тэарэтычны змест гістарычнымі прыкладамі, фарміруя, тым самым, прадмет даследвання і разумення.

Ва ўмовах развіцця беларускай дзяржаўнасці гісторыя дазваляе сфарміраваць вызначаныя ідэялагічныя перавагі, выхаваць грамадзяніна, займаючага адказную пазіцыю пры здзяйсненні палітычнага выбару.