Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Навуковы стыль.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
80.38 Кб
Скачать

Мастацкі стыль

Сфера выкарыстання: мастацкая.

Функцыя: вобразная, эстэтычная,уздзеяння.

Падстылі: 1) паэтычны (лірыка), 2) празаічны (эпас), 3) драматургічны (драма).

Жанры:раман, апавяданне, паэма, верш, п'еса і інш.

Форма рэалізацыі: пісьмовая.

Асноўныя рысы: выкарыстанне сродкаў іншых стыляў у эстэтычнай функцыі, экспрэсіўнасць, эмацыйнасць і вобразнасць.

Гэтым тлумачыцца шырокае выкарыстанне разнастайных вобразна-выяўленчых адзінак (тропаў і стылістычных фігур), якія павышаюць яго дзейнасць, дазваляюць падкрэсліць своеасаблівасць прадметаў і з'яў, выразіць індывідуальную, суб'ектыўную ацэнку, што адпавядае задачам паведамлення.

Моўныя сродкі:

*лексіка-фразелагічныя

1. Выкарыстанне дыялектных слоў для стварэння "мясцовага каларыту", моўнай характарыстыкі персанажаў, у якасці сродкаў

выразнасці.

2. 3 пэўнымі стылістычнымі мэтамі выкарыстоўваюцца жаргонныя, прафесійныя, прастамоўныя словы, архаізмы, гістарызмы, неалагізмы, сінонімы, амонімы, антонімы.

3. Тропы -лексічныя адзінкі, заснаваныя на пераносным ужыванні. Да іх адносяцца: эпітэт, метафара, параўнанне, метанімія, сінекдаха, гіпербала, перыфраза.

Эпітэт - азначэнне, якое вылучае характэрную рысу ці прымету прадмета, з'явы, ацэньвае, выклікае эмацыянальнае ўспрыняцце, дапамагае зразумець аўтарскае бачанне рэчаіснасці, тонка перадаць эмацыйна-экспрэсіўную характарыстыку вобраза. Кудысьці белымі палямі ўздоўж аголеных бяроз, рассекшы неба правадамі , мяне цягнік паўсонны вёз (I. Клепікаў). Функцыі эпітэтаў могуць выконваць не толькі прыметнікі, дзеепрыметнікі, але і адзіночныя прыдаткі, спалучэнні прыметнікаў і дзеепрыметнікаў з прыслоўямі, складаныя прыметнікі.

Параўнанне - супастаўленне некалькіх прадметаў, якасцей, што маюць блізкія аднолькавыя прыметы, што дапамагае зрабіць паэтычны малюнак па-мастацку дакладным, наглядным, жывапісным. Ты далёка, як тое, што будзе праз год, і таму я самотны, нібы параход, што на беразе ціхім, як прывід, стаіць (В. Шніп).

Метафара - семантычная з'ява, якая абумоўлена наслаеннем дадатковага сэнсу на першаснае значэнне слова ці словазлучэння ў кантэксце. Адным са шляхоў узнікнення метафары з'яўляецца ўвасабленне, паказ неадушаўлёных ці абстрактных прадметаў, надзеленых уласцівасцямі жывых істот. У лесе затрымаўся вечар і нанач адпачыць прылёг, калі прыціху голпі вецер, пугачузняў перапалох (А. Астрэйка).

Метанімія - троп ці механізм маўлення, якія выяўляецца ў рэгулярным або аказіянальным пераносе назвы аднаго класа аб'ектаў на другія, што асацыіруюцца з першымі па сумежнасці. Старонкі Мележа крані - і з небыцця, з майго маленства мае ўзнікаюць Курані (П.Панчанка). Тут слова Курані мае значэнне не канкрэтнай вёскі, а набывае новае 'маё жыццё, маё маленства, усё перажытае мною'. Горад спаў і не чуў што адбывалася гэтай ноччу (А.Федарэнка). Горад - 'жыхары". Ф. Багушэвіч сваіх персанажаў характарызуе найменнямі асобных элементаў адзення:

Тут кажух і шынель, I бурпос, лапсярдак, I сурдут І мундзір, А адзін быў і храк.

Сінекдаха - від тропа, заснаванага на колькасных адносінах паміж прадметамі: назва родавага паняцця ўжываецца замест відавога, форма адзіночнага ліку замест множнага, цэлага замест часткі і наадварот: ехаць на машыне замест ехаць на аўтамабілі; кветка ў лузе расцівіла замест кветкі; прывітанне моладзі замест ... маладому чалавеку.

*марфалагічныя

1. Перавага канкрэтных назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду.

2. Высокая частотнасць ужывання дзеяслоўных формаў.

*сінтаксічныя

1. Стылістычныя фігуры -- вобразна-выяўленчыя сродкі, утвораныя сінтаксічна. Да іх адносяцца:

інверсія (размяшчэнне членаў сказа ў адваротным, непрамым парадку з мэтай узмацніць выказванне; уласціва галоўным членам сказа, дапасаваным азначэнням, дапаўненням, акалічнасцям): Рэчка мутная. Мільганулі дзе-тры плоткі. Каля берага мармычуць жабы, збіраючыся нераставаць. 3 абалоння ў раку булькоча ручаёк (Я.Брыль);

антытэза (кантрастнае супастаўленне супрацьлеглых паняццяў, думак, вобразаў, якос служыць для ўзмацнення выразнасці мовы):

Ад родных ніў, ад роднай хаты, у панскі двор дзеля красы яны, бяздольныя, узяты ткаць залатыя паясы (М.Багдановіч);

анафара (паўтарэнне аднолькавых слоў, выразаў, гукаў у пачатку сказа): У цёмным небе - хараводы сіняватых зорак, у цёмным небе свеціць месяц залатым сярпом (М.Багдановіч);

эпіфара (паўтарэнне аднолькавых слоў, выразаў, гукаў у канцы сказа);

паралелізм (аднолькавая сінтаксічная пабудова суседніх сказаў або ўрыўкаў): Над ракою ў спакою зацвітала каліна; у сяле за ракою вырастала дзяўчына (Я.Купала);

шматзлучнікавасць, ці полісіндэтон;

умаўчанне (абрыў фразы, які звычайна абазначаецца шматкроп'ем і ўказвае на незакончанасць або перапынак у выказванні, выкліканы хваляваннем гаворачага або нечаканай неабходнасцю пераходу да іншай тэмы).