Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Навуковы стыль.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
80.38 Кб
Скачать

Навуковы стыль

Сфера выкарыстання: гуманітарныя, прыродазнаўчыя, дакладныя і інш. навукі, галіны тэхнікі і вытворчасці. Функцыя: паведамленне, перадача дакладнай і аб’ектыўнай інфармацыі.

Падстылі: уласна-навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны.

Жанры: манаграфіі, навуковы артыкул, дысертацыя, рэферат, тэзіс, навуковы даклад, лекцыя і г. д.

Форма рэалізацыі: пісьмовая, вусная.

Асноўныя рысы: адцягненасць, абагульненасць, лагічнасць, сэнсавая дакладнасць, інфармацыйная насычанасць, аб'ектыўнасць выкладу, бязвобразнасць.

Лексічныя асаблівасці :

  • Аснову складаюць стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы.

  • Шырокае выкарыстанне тэрмінаў і наменклатуры, што абумоўлена імкненнем дасягнуць гранічнай яснасці, дакладнасці навуковага выкладу /прыкладна 10-15% ад агульнага аб’ёма тэксту, шматлікія тэрміны маюць інтэрнацыянальны характар (утвораны ад лац. і старажытнагрэчскіх каранёў), многія пішуцца на мове арыгінала/.

  • Ужыванне спецыяльных слоў, якія падкрэсліваюць абагулена-адцягнены характар маўлення (заўсёды, пастаянна, часта, любы, звычайна і інш.).

  • Ужыванне запазычаных слоў, абстрактнай лексікі.

Марфалагічныя асаблівасці:

  • Шырокае выкарыстанне назоўнікаў з абстрактным значэннем: адлюстраванне, вылучэнне, вынясенне, аднаўленне, скажэнне і інш.

  • Частае "нанізванне" роднага склону назоўнікаў: У матэматыцы шырока выкарыстоўваюцца працэсы абстрагавання розных ступеняў, а метады атрымання вынікаў заснаваны выключна на базе лагічных меркаванняў (БелЭн).

  • Спецыфіка тэкстаў дакладных навук у выкарыстанні назоўнікаў, утвораных ад уласных імён (барэль, ампер, ом, сіменс і інш.).

  • Рэчыўныя назоўнікі могуць ужывацца ў множным ліку: металы, солі, гліны, бензіны і г. д.

  • Прыметнікі ўваходзяць у асноўным у склад тэрміналагічных словазлучэнняў і тым самым удакладняюць змест паняццяў: вытворчая аперацыя, падатковая інспекцыя, вытворчы план.

  • Для мовы дакладных навук характэрны субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі ў форме адзіночнага і множнага ліку: нахіленая, крывая, ломаная і пад.

  • Актыўна выкарыстоўваюцца злучнікі і прыназоўнікі, у ролі якіх могуць выступаць паўназначныя словы (у адпаведнасці, пры дапамозе, у адносінах, у меру і пад.).

  • Пашырана выкарыстанне неазначальнай формы дзеяслова ў спалучэнні з мадальнымі і інш. словамі, якая мае значэнне неабходнасці і выступае як сродак выражэння прадпісання, рэкамендацыі, указанняў тыпу трэба адрозніваць, трэба мець на ўвазе, варта звярнуць увагу, трэба ўзяць за аснову і пад.

Сінтаксічныя асаблівасці:

  • Пабуджальныя сказы служаць не загадам ці просьбай, а запрашэннем да сумесных дзеянняў (разважанняў).

  • Сярод простых сказаў распаўсюджаны няпэўна-асабовыя , пэўна-асабовыя, безасабовыя. Намінатыўныя сказы ўжываюцца звычайна ў загалоўках, фармулёўках пунктаў плана.

  • Простыя сказы часта ўскладнены аднароднымі членамі сказа, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, адасобленымі азначэннямі і акалічнасцямі.

  • Пераважаюць складаназлучаныя і складаназалежныя сказы.

  • Для аб'яднання частак тэксту, у прыватнасці абзацаў, выкарыстоўваюцца прыслоўі, прыслоўныя выразы і іншыя часціны мовы тыпу так, такім чынам, больш таго, затым, па-першае, па-другое, з аднаго боку, з другога боку і інш.