Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекцый для 1 курса-1 семестр.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
2.95 Mб
Скачать

Метады распрацоўкі праграм

Пасля састаўлення алгарытму наступае этап праграміравання, які мо­жа прывесці да пераасэнсавання алгарытму. Даныя таксама аказваюць вя­лі­кі ўплыў на алгарытм. Напрыклад, у разгледжаных вышэй задачах 2 і 3 пераменныя трэба ўяўляць як элементы ма­сі­ву, а ў задачах 1 і 5 для захоўвання да­стат­ко­ва адной ці двух пераменных.

На стадыі распрацоўкі алгарытмаў і праграм істотна дапамагаюць на­ступ­ныя метады праграміравання:

 праектаванне зверху ўніз (сыходнае праграміраванне);

 модульнае праграміраванне;

 праектаванне знізу ўверх (узыходнае праграміраванне);

 структурнае кадзіраванне.

Праграміраванне зверху ўніз (ад агульнага да асобнага)

Перш чым пачынаць распрацоўку праграмы, спачатку трэба асэн­са­ваць, што дадзена, што трэба атрымаць, якімі данымі вы будзеце ва­ло­даць.

Нярэдка выяўляецца, што нельга запісаць алгарытм рашэння задачы на звычайнай мове. Тады не трэба спадзявацца, што вам удасца саставіць праг­ра­му.

Метад праграміравання зверху ўніз прадугледжвае спачатку выз­на­чэн­не задачы ў агульных рысах. Затым ідзе паступовае ўдакладненне за­да­чы шляхам дэталізацыі. Узнікаюць узроўні дэталізацыі. За­ся­род­ж­ва­ец­ца ўвага на некалькі больш простых частках, і пры далейшай дэталізацыі ўсіх частак можа атрымацца амаль завершаная праграма.

Гэты прынцып быў скарыстаны ў задачах 1–5.

Модульнае праграміраванне

Модульнае праграміраванне грунтуецца на папярэдняй тэхналогіі – праг­ра­мі­ра­ван­ні зверху ўніз. Гэта працэс раздзялення праграмы на ла­гіч­ныя часткі (падзадачы), якія называюць модулямі, і незалежнае праг­ра­мі­ра­ван­не кожнай часткі. Трапнымі модулямі з’яўляюцца прыкладныя пад­п­раг­ра­мы і стандартныя працэдуры.

Трэба імкнуцца да незалежнасці паміж модулямі. Гэтага можна да­сяг­нуць, калі кожны модуль будзе мець сваё прызначэнне, не залежаць ад крыніцы зыходных даных, ад месца прызначэння выхадных даных, ад пе­рад­гіс­то­рыі алгарытму.

Праграміраванне знізу ўверх

Сутнасць праграміравання знізу ўверх у тым, што спачатку вы­бі­ра­юц­ца ці будуюцца дэталі алгарытму, а потым з іх нарошчваюцца больш буй­ныя часткі, пакуль не будзе пабудаваны шукаемы алгарытм.

Пры распрацоўцы праграмы метадам знізу ўверх не трэба ствараць заг­луш­кі (заг­луш­кі – гэ­та вельмі простая версія будучых праграм), але тады запуск праграмы адкладваецца на самы апошні мо­мант – пакуль не будуць створаны ўсе падпарадкаваныя модулі.

Такі метад праграміравання асабліва эфектыўны пры гатовым на­бо­ры фрагментаў алгарытму (напрыклад, працэдур мовы, і з гэтых працэдур ства­ра­юц­ца больш буйныя фрагменты, якія ў канцы прыводзяць да ра­шэн­ня пастаўленай задачы).

У практыцы праграміравання выкарыстоўваюцца змяшаныя стра­тэ­гіі праграміравання, калі пры распрацоўцы алгарытму сумесна пры­мя­ня­юц­ца прынцыпы праграміравання зверху ўніз і знізу ўверх.

Структурнае кадзіраванне

Калі алгарытм рашэння задачы даецца структурнай блок-схемай, та­ды пераклад блок-схемы на алгарытмічную мову адбываецца даволі прос­та, з выкарыстаннем адпаведных структур кіравання, і алгарытм не трэ­ба пераасэнсоўваць. Аднак не толькі ў гэтым заключаецца прынцып струк­тур­на­га кадзіравання.

Праграма з’яўляецца як сродкам кіравання камп’ютарам, так і спо­са­бам перадачы сваіх ідэй іншым людзям. Таму здаўна павялося, што пра­гра­мы афармляюцца так, каб потым было лёгка іх асэнсоўваць. Пра­гра­міст тлумачыць прынцыпы работы праграмы шляхам уключэння ў праг­ра­му каментарыяў. Зразумеласць праграмы істотна ўзрастае, калі вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца інфармацыйныя імёны пераменных, канстант, пад­п­раграм, прабелы ў пачатку радкоў. Звычайна адступленні ў пачатку радкоў аба­зна­ча­юць унутраныя аператары кіруючых структур. Можна заў­ва­жыць, што разгледжаныя раней праграмы пабудаваны па такому прын­цы­пу. Трэба знаёміцца са стылем праграміравання па падручніках і пры­мя­няць яго ва ўласнай практыцы.