- •Уводзіны Ключавыя палажэнні
- •Развіццё моў камп’ютарнага праграміравання
- •Эвалюцыя мовы Pascal
- •Структурная метадалогія распрацоўкі праграм Алгарытм
- •Асноўныя этапы рашэння задач на эвм
- •Блок-схемы
- •Структураграмы
- •Тэсціраванне праграм
- •Адладка праграм
- •Структурнае праграміраванне і дакладнасць праграм
- •Асноўныя канструкцыі структур кіравання
- •Метады распрацоўкі праграм
- •Праграміраванне зверху ўніз (ад агульнага да асобнага)
- •Модульнае праграміраванне
- •Праграміраванне знізу ўверх
- •Структурнае кадзіраванне
- •Арыфметыка эвм Сістэмы злічэння
- •Пераклады лікаў з адной сістэмы злічэння ў другую
- •Пераклад цэлых дадатных лікаў з сістэмы злічэння з асновай «p» у сістэму злічэння з асновай «q»
- •Пераклад правільных дробаў з сістэмы злічэння з асновай «p» у сістэму злічэння з асновай «q»
- •Пераклад змешаных дробаў
- •Формы прадстаўлення даных
- •Формы прадстаўлення лікаў у персанальным камп’ютары
- •Захаванне лікаў з фіксаванай кропкай
- •Захаванне цэлых лікаў
- •Алгарытм прадстаўлення адмоўнага ліку ў адваротным кодзе
- •Прынцыпы захавання лікаў з плаваючай кропкай
- •Фарматы лікаў з плаваючай кропкай арыфметычнага супрацэсара ibm pc/aт 8087
- •Сродкі алгарытмічнай мовы Pascal Агульная характарыстыка алгарытмічных моў
- •Базавыя элементы мовы Pascal
- •Алфавіт
- •Лексічная структура мовы
- •Агульная структура Pascal-праграмы
- •Простыя даныя мовы Pascal і работа з імі Тыпы звестак
- •Канстанты і пераменныя
- •Абсалютныя пераменныя
- •Цэлалікавыя даныя
- •Бітавая арыфметыка
- •Дзеянні бітавай арыфметыкі
- •Сапраўдныя даныя
- •Аперацыі над сапраўднымі данымі
- •Выразы мовы
- •Літарныя даныя
- •Функцыі
- •Булеўскія даныя
- •Даныя адраснага тыпу
- •Даныя карыстальніцкага тыпу
- •Даныя пералічальнага тыпу
- •Даныя інтэрвальнага тыпу
- •Элементарныя сродкі па рабоце з данымі Наданне значэння даным
- •Найпрасцейшае вызначэнне працэдур і функцый
- •Параметры
- •Знаёмства з файлавай сістэмай
- •Файлавы тып
- •Тэкставыя стандартныя файлы
- •Увод даных розных тыпаў
- •Вывад даных розных тыпаў
- •Вывад сімвалаў
- •Вывад радковых даных
- •Вывад лагічных значэнняў
- •Вывад цэлалікавых значэнняў
- •Вывад даных сапраўднага тыпу
- •Базавыя аператары мовы і метады праграміравання Аператары
- •Простыя аператары
- •Аператар безумоўнага пераходу goto
- •Аператар выкліку працэдуры
- •Пусты аператар
- •Састаўны аператар
- •Аператары выбару
- •Умоўны аператар
- •Метады і прыёмы праграміравання
- •Аператар варыянта
- •Прыклады праграм
- •Аператары паўтарэння
- •Аператар паўтарэння for
- •Аператар паўтарэння repeat
- •Аператар паўтарэння while
- •Хуткая ступень
- •Ітэрацыйныя алгарытмы вышэйшай матэматыкі
- •Структуры даных і праца з імі сродкамі мовы Pascal Парадкавыя тыпы
- •Мноствы
- •Тыпізаваныя канстанты тыпу «мноства»
- •Дзеянні над масівамі
- •Дзеянні над элементамі масіву
- •Пераменныя тыпу «масіў» са стартавым значэннем, ці тыпізаваныя канстанты-масівы
- •Канстанты з тыпам «масіў»
- •Камбінаваны тып «запісы»
- •Змяненне (прывядзенне) тыпаў і значэнняў
- •Радкі сімвалаў
- •Наданне значэння радкам
- •Радковыя выразы
- •Рэдагаванне радкоў
- •Пераўтварэнне радкоў
- •Механізмы структуравання праграм Працэдуры і функцыі
- •Функцыі карыстальніка
- •Параметры
- •Параметры-значэнні
- •Параметры-пераменныя
- •Прынцып лакалізацыі
- •Пабочны эфект
- •Рэкурсія і ітэрацыі
- •Параметры без тыпу
- •Працэдуры і функцыі як параметры. Працэдурныя тыпы
- •Пераменныя – працэдуры і функцыі
- •Падпраграмы ў модулях
- •Выкарыстанне модуля
- •Стандартныя бібліятэчныя модулі
- •Працэдуры кіравання праграмай
- •Эфектыўнасць праграм
- •Аптымізацыя ў час кампілявання
- •Індэксацыя
- •Выкарыстанне цыклаў
- •Арганізацыя цыклаў
- •Аптымізацыя цыклаў
- •Літаратура
Параметры
Параметры забяспечваюць механізм замены, які дазваляе выконваць падпраграмы з рознымі данымі.
Працэдуры і функцыі могуць мець (ці не мець) спіс фармальных параметраў. Кожны параметр апісваецца некаторым іменем. Тып жа параметра можа быць любым з дазволеных.
Пры выкліку падпраграмы фармальныя параметры замяняюцца фактычнымі данымі. Спісы фармальных і фактычных параметраў павінны мець адну колькасць параметраў і быць эквівалентнымі (інакш кампілятар заўважыць памылку: «Type mismatch» – несупадзенне ці неадпаведнасць тыпаў).
Параметры пералічваюцца ў загалоўку падпраграмы ў спісе параметраў.
Сінтаксічная дыяграма вызначэння спіса фармальных параметраў:
Секцыя фармальных параметраў:
З гэтых дыяграм відавочна, што ёсць тры групы параметраў:
параметры-значэнні з тыпам (без VAR)
ідэнтыфікатар : тып_параметра;
параметры-пераменныя (з VAR) з тыпам
VAR ідэнтыфікатар : тып_параметра;
параметры-пераменныя (з VAR) без тыпу
VAR ідэнтыфікатар;
Заўвага. У мове Pascal 7.0 бываюць і параметры CONST (апісанне – аналагічна VAR з тыпам, але любыя іх змены не дапускаюцца).
Тып параметра:
Тып функцыі:
Знаёмства з файлавай сістэмай
У алгарытмічных мовах выкарыстоўваецца тэрмін «файл» для вызначэння спецыяльна арганізаванай паслядоўнасці кампанентаў аднаго і таго ж тыпу, парадак чаргавання якіх вызначаецца самой паслядоўнасцю.
У любы момант даступны толькі адзін кампанент файла. Іншыя даступны шляхам прагляду файла. Колькасць кампанентаў, якую называем даўжынёй файла, пры апісанні файла ў праграме не фіксуецца. Файл, які не ўтрымлівае ніводнага кампанента, называецца пустым.
Над файлам можна выконваць два яўныя дзеянні:
прагляд файла (з пачатку ў канец); пры гэтым у любы момант даступны толькі адзін кампанент файла. У час прагляду файла забараняецца змяняць значэнні кампанентаў;
стварэнне файла, якое атрымліваецца ў выніку дабаўлення новых кампанентаў у канец першапачатковага пустога файла.
Усе астатнія дзеянні над файламі ёсць кампазіцыя яго прагляду і стварэння.
Для паслядоўных файлаў працэсы стварэння і прагляду файлаў не могуць адвольна чаргавацца. Гэта чаргаванне стала магчымым для файлаў з прамым доступам.
Паслядоўны доступ – асноўная ўласцівасць усіх прылад з механічным перамяшчэннем. Многае, што тычыцца файла, звязана са складанасцю рэалізацыі яго на вылічальнай машыне. Для захавання файла прыцягваюць запамінальныя прылады (ЗП). Некаторыя ЗП на самай справе дапускаюць толькі паслядоўны доступ да інфармацыі, якая знаходзіцца на іх. Гэта тычыцца прынтэра, дысплея. Але ж і на дысках кожная асобная дарожка – прылада з паслядоўным доступам.
Прамы доступ – паслядоўны доступ, але ў двухмернай прасторы.
Файлавы тып
Файлавы тып – гэта «акно ў свет» для праграмы на мове Pascal. Пры дапамозе файлавай сістэмы праграмай здзяйсняецца ўвесь увод і вывад інфармацыі.
Файл – гэта спецыяльна арганізаваная паслядоўнасць даных, размеркаваных па-за рабочай памяццю праграмы (на ЗП).
Некаторыя файлы могуць толькі прымаць інфармацыю (напрыклад, прылады друку), некаторыя – толькі выдаваць інфармацыю (напрыклад, клавіятура), многія і прымаць, і выдаваць. Гэтая ўласцівасць дыктуецца канструкцыяй знешніх прылад.
Вызначаючы файлы ў праграме, мы можам пры іх дапамозе зносіцца з перыферыяй ПК і ў тым ліку накопліваць даныя, каб пазней звяртацца да іх. Файлавыя тыпы мовы Pascal адрозніваюцца толькі тыпамі даных, якія змяшчаюцца ў іх.
Тэкставыя файлы – гэта файлы, якія будуюцца з ASCII кодаў сімвалаў (разам з кіруючымі кодамі). Яны арганізуюцца па радках, утрымліваюць коды #13=^М і #10=^J і абавязкова спецыяльны код, які называецца канцом файла (код #26=^Z). Асноўная ўласцівасць такіх файлаў у тым, што яны могуць быць створаны і праграмным шляхам, і ў нейкім тэкставым рэдактары.
Файлы з тыпам – кампанентныя файлы. У адрозненне ад тэкставых файлаў, файлы з тыпам будуюцца з машынных уяўленняў даных наперад аб’яўленага тыпу. Яны захоўваюць даныя ў тым жа выглядзе, што і ў аператыўнай памяці ПК. Значыць, асноўная ўласцівасць такіх файлаў у тым, што яны не могуць быць створаны непраграмным шляхам. Такія файлы маюць справу з данымі наперад аб’яўленага тыпу.
Нетыпізаваныя файлы маюць справу з адвольнымі наборамі байтаў незалежна ад іх структуры і прыроды.
Пры дапамозе файлавых тыпаў вызначаюць файлавыя пераменныя, якія маюць адну ўласцівасць: яны не могуць удзельнічаць у аператарах надання значэння.