Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
09-10 Файлы і ўвод-вывад даных.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
236.03 Кб
Скачать

Вывад даных сапраўднага тыпу

Калі ёсць супрацэсар, то сапраўдных тыпаў даных некалькі. У бес­фар­мат­ным вывадзе даныя друкуюцца ў форме з плаваючай кропкай па шаб­ло­не, які задаецца па змаўчанні. Па змаўчанні значэнне тыпу Real займае 18 пазіцый і выводзіцца па наступнай схеме:

 

Тут Х – любая лічба.

Калі прымяняецца фарматны вывад сапраўдных значэнняў у форме з пла­ва­ю­чай кропкай, трэба прадугледжваць наступныя пазіцыі:

а) калі значэнне тыпу Real:

–X.X … XE XX

 

б) калі значэнне тыпу Single, Double, Extended:

–X.X … XE XXXX

 

Адзначаныя сімвалам  пазіцыі абавязкова трэба прадугледзець для ва­ры­ян­та фарматнага вываду.

Для значэнняў тыпу Real трэба мець як мінімум 8 пазіцый для ад­моўных лікаў і 7 – для да­дат­ных.

Фарматны вывад мае канструкцыю E:F:d, дзе Е – той выраз, што вы­водзім (просты выпадак – імя пераменнай сапраўднага тыпу), F – агуль­ная даў­жы­ня поля, d – колькасць лічбаў у мантысе пасля кропкі:

.

Калі d = 0, выводзіцца цэлае акругленае значэнне ліку без кропкі. Ка­лі d  24, тады яно ігнаруецца і вывад адбываецца ў форме з плаваючай кроп­кай.

Калі цэлалікавай велічыні F недастаткова для вываду данага, тады за­мест F бярэцца неабходная велічыня, а d застаецца старым (F пад­ліч­ва­ец­ца праз велічыню ліку, прымаючы пад увагу d).

Калі :d адсутнічае, тады вывад адбываецца ў форме з плаваючай кроп­кай у поле шырынёй F пазіцый.

Калі выбіраецца фармат :F, цэлалікавае значэнне F павінна быць  8 для адмоўных,  7 – для дадатных. Пры гэтым колькасць знакаў пасля кроп­кі бярэцца з наступных выразаў:

max {1, (F-7)} (для дадатных);

max {1, (F-8)} (для адмоўных).

Калі F  0 (дадатнае), лік выраўноўваецца па правым краі, F  0 – па левым.

9