Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
09-10 Файлы і ўвод-вывад даных.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
236.03 Кб
Скачать

Знаёмства з файлавай сістэмай

У алгарытмічных мовах выкарыстоўваецца тэрмін «файл» для выз­на­чэн­ня спецыяльна арганізаванай паслядоўнасці кампанентаў аднаго і та­го ж ты­пу, парадак чаргавання якіх вызначаецца самой паслядоўнасцю.

У любы момант даступны толькі адзін кампанент файла. Іншыя да­ступ­ны шляхам прагляду файла. Колькасць кампанентаў, якую называем даў­жы­нёй файла, пры апісанні файла ў праграме не фіксуецца. Файл, які не ўтрым­лі­вае ніводнага кампанента, называецца пустым.

Над файлам можна выконваць два яўныя дзеянні:

 прагляд файла (з пачатку ў канец); пры гэтым у любы момант да­ступ­ны толькі адзін кампанент файла. У час прагляду файла забараняец­ца змя­няць значэнні кампанентаў;

 стварэнне файла, якое атрымліваецца ў выніку дабаўлення новых кам­па­нен­таў у канец першапачатковага пустога файла.

Усе астатнія дзеянні над файламі ёсць кампазіцыя яго прагляду і ства­рэн­ня.

Для паслядоўных файлаў працэсы стварэння і прагляду файлаў не мо­гуць адвольна чаргавацца. Гэта чаргаванне стала магчымым для файлаў з пра­мым доступам.

Паслядоўны доступ – асноўная ўласцівасць усіх прылад з механічным пе­ра­мяш­чэн­нем. Многае, што тычыцца файла, звязана са складанасцю рэ­а­лі­за­цыі яго на вылічальнай машыне. Для захавання файла прыцягва­юць за­па­мі­нальныя прылады (ЗП). Некаторыя ЗП на самай справе дапус­каюць то­ль­кі паслядоўны доступ да інфармацыі, якая знаходзіцца на іх. Гэта ты­чыц­ца прынтэра, дысплея. Але ж і на дысках кожная асобная да­рожка – пры­ла­да з паслядоўным доступам.

Прамы доступ – паслядоўны доступ, але ў двухмернай прасторы.

Файлавы тып

Файлавы тып – гэта «акно ў свет» для праграмы на мове Pascal. Пры да­па­мо­зе файлавай сістэмы праграмай здзяйсняецца ўвесь увод і вывад ін­фар­ма­цыі.

Файл – гэта спецыяльна арганізаваная паслядоўнасць даных, раз­мер­ка­ва­ных па-за рабочай памяццю праграмы (на ЗП).

Некаторыя файлы могуць толькі прымаць інфармацыю (напрыклад, пры­ла­ды друку), некаторыя – толькі выдаваць інфармацыю (напрыклад, кла­ві­я­ту­ра), многія і прымаць, і выдаваць. Гэтая ўласцівасць дыктуецца кан­с­т­рук­цы­яй знешніх прылад.

Вызначаючы файлы ў праграме, мы можам пры іх дапамозе зносіцца з перыферыяй ПК і ў тым ліку накопліваць даныя, каб пазней звяртацца да іх. Файлавыя тыпы мовы Pascal адрозніваюцца толькі тыпамі даных, якія змяшчаюцца ў іх.

Тэкставыя файлы – гэта файлы, якія будуюцца з ASCII кодаў сім­ва­лаў (разам з кіруючымі кодамі). Яны арганізуюцца па радках, утрым­лі­ваюць ко­ды #13=^М і #10=^J і абавязкова спецыяльны код, які назы­ва­ец­ца канцом фай­ла (код #26=^Z). Асноўная ўласцівасць такіх файлаў у тым, што яны мо­гуць быць створаны і праграмным шляхам, і ў нейкім тэкставым рэ­дак­та­ры.

Файлы з тыпам – кампанентныя файлы. У адрозненне ад тэкставых фай­лаў, файлы з тыпам будуюцца з машынных уяўленняў даных наперад аб’яўленага тыпу. Яны захоўваюць даныя ў тым жа выглядзе, што і ў аператыўнай па­мя­ці ПК. Значыць, асноўная ўласцівасць такіх файлаў у тым, што яны не мо­гуць быць створаны непраграмным шляхам. Такія файлы маюць справу з данымі наперад аб’яўленага тыпу.

Нетыпізаваныя файлы маюць справу з адвольнымі наборамі байтаў не­за­леж­на ад іх структуры і прыроды.

Пры дапамозе файлавых тыпаў вызначаюць файлавыя пераменныя, якія маюць адну ўласцівасць: яны не могуць удзельнічаць у аператарах на­дан­ня значэння.