Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
04 Сродкі алгарытмічнай мовы.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
238.59 Кб
Скачать

Агульная структура Pascal-праграмы

Першапачатковая мэта распрацоўкі мовы дыктавалася не­аб­ход­нас­цю інструмента «для навучання праграміраванню як сістэматычнай дыс­цып­лі­не». Мова Pascal з’яўляецца алгарытмічнай мовай у традыцыйным ра­зу­мен­ні гэтага тэрміна. Іншымі словамі, правільная праграма на гэтай мо­ве ўяўляе сабой фармальны запіс нейкага алгарытму, г. зн. канечнай пас­ля­доў­нас­ці дзеянняў, накіраваных на апрацоўку даных, якія пры­во­дзяць да рашэння нейкай задачы.

У адпаведнасці з гэтым прынцыпам праграма на мове Pascal заўсёды скла­да­ец­ца з дзвюх асноўных частак: апісання даных (звестак), з якімі апе­ры­ру­юць у праграме, і апісання паслядоўнасці дзеянняў, якія не­аб­ход­на выканаць па апрацоўцы даных. Дзеянні ўяўляюцца аператарамі мовы, да­ныя ўводзяцца пры дапамозе апісанняў і азначэнняў. Акрамя таго, мо­жа быць загаловак, які задае імя праграмы і яе параметры.

Сінтаксічная дыяграма праграмы на мове Pascal:

Сінтаксічная дыяграма блока:

Апісанні даных тэкстуальна папярэднічаюць апісанню дзеянняў і па­він­ны ўтрымліваць упамінанні ўсіх аб’ектаў, што выкарыстоўваюць у дзе­ян­нях (аператарах). Аб’екты – гэта меткі, канстанты, тыпы, пераменныя, пра­цэ­ду­ры і функцыі.

6