Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Пашлi мяне па беларуску.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
62.46 Кб
Скачать

Пашлi мяне па беларуску…

Кароткi курс беларускага брыдкаслоўя

©Марта Цісевіч

Найноўшая шыза, зь якой носіцца сталічны бамонд, - беларусізацыя сэрвісных службаў апэратараў мабільнай сувязі. Мы на глябальнае не замахваемся, але нашая мэта бачыцца больш амбітнай: замахнемся на саму мову.

Аднойчы давялося ўдзельнічаць у ток-шоў, прысьвечаным брыдкаслоўю ў штодзённым жыцьці. Аўтары папрасілі мяне заняць адну зь дзьвюх радыкальных пазыцыяў, і я, троху павагаўшыся, паўгадзіны займалася фарысэйствам. Даводзіла, што ўжываць у гаворцы мат і слэнг, - ну вельмі кепска. Зрэшты, фарысэйствам я б займалася і па іншы бок барыкадаў.

Калі вядзецца пра лаянку, я ня за і ня супраць - я па-за ёю. Праблема цікавіць мяне як фэномэн. Тым больш лаянка беларуская, якой, паводле агульнага перакананьня, не існуе ў прыродзе. Але разважаць пра рэчы, якіх нібыта не існуе, цікавей за ўсё...

Introduction

Яшчэ стагодзьдзе таму жыхары не сапсаваных цывілізацыяй беларускіх вёсак раз на год напрадвесьні выходзілі ў поле і цэлы дзень жудасна мацюкаліся. Ці то глебу ўгнойвалі такім чынам, ці то злых духаў лякалі - я не батанік. Гэты безумоўны перажытак паганскіх культаў пацьвярджае: тры літары на плоце - таксама культура, прычым вельмі архаічная.

Прырода славянскага брыдкаслоўя дагэтуль ахутаная таямніцамі і ёсьць найпапулярнейшым сёньня прадметам як сур'ёзных навуковых дасьледаваньняў, так і псэўданавуковых прафанацыяў. (З прачытанага за апошні час пацешыў атыкул "Усенародны культ п*ца", у якім аўтар абвесьціў пі*ц, х*р і м*нду старажытнымі паганскімі боствамі). Застанемся ўбаку ад мэйнстрыму, тым больш што вытокі сучаснага брыдкаслоўя - не ў пракаветным, а ў больш блізкім мінулым Беларусі. Прыблізна ў часы Паўночна-Заходняга краю, калі пасьля эры дуды і лютні настала эра цымбалаў і гармоніка.

Беларускія хлопцы, якія ішлі ў царскае войска ці на заробкі ў горад, разам з трасянкай прыносілі назад уменьне камбінаваць некалькі ўсім вядомых каранёў. Атрыманыя камбінацыі называліся "загібы" і вымяраліся ў паверхах. Гэтаму мужчынскаму мастацтву, якое і сёньня надзвычай шануецца ў прымітыўных слаях соцыюму, супрацьстаяла традыцыя жанок. Там-сям можна прачытаць захапленьні сьведкаў і аб'ектаў такіх перапалак, якімі чалавека апускалі ніжэй за плінтус, не ўжываючы ніводнага мацюка. Гэты спосаб лаянкі называюць праклёнамі.

Прасунутыя фальклярысты адзначаюць падабенства праклёнаў з джазавай імправізацыяй: поўная свабода зьместу ў спалучэньні са строгімі законамі пабудовы тэксту. Па моцы ўзьдзеяньня праклёны параўнальныя хіба з поясам шахідкі: фішка выключна жаночая, пасылае хоць недалёка, затое надоўга і ў розныя бакі.

На вялікі жаль, пачуць аўтэнтычны праклён сёньня амаль немагчыма. Падазраю, што студэнткі-зьбіральніцы фальклёру выключаюць свае дыктафоны, калі на просьбу засьпяваць песеньку паддосьледная бабулька выходзіць у астрал і пачынае вярзьці прыкладна наступнае: "Каб табе паляндрыца ўчамярылася! Што ты мне гарод топчаш, каб цябе на тым сьвеце пеўні тапталі!", альбо "Ходзіць тут, сракай круціць, каб цябе ў рог скруціла!"…

А шкада. Мастацтва адмірае. Такім чынам, мы маем дзьве стратэгіі беларускай лаянкі. Ад прадзедаў нам засталася любоў да кароткіх ёмістых выразаў. Ад прабабак - уменьне пасылаць доўга і з пачуцьцём. Гэты вэрбальны ін-янь падаецца зародкам сучаснага беларускага брыдкаслоўя. У наш час, паводле законаў unisex'у, значных полавых разьмежаваньняў ён ня мае. Мужчынскі і жаночы пачаткі ператварыліся ў hard- & soft- варыянты размаітых пасылаў.