Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Паэзія Міхася Чарота.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
17.09.2019
Размер:
39.68 Кб
Скачать

Сялевіч Віялета

3 Курс, 3 бел. Гр. Паэзія Міхася Чарота (гады жыцця 1896 – 1938)

Я шумлівы чарот, я мяцежны бунтар.

Я балота буджу гучным шумам.

У вадзе я жыву і абмыт дажджом хмар,

Але змоўкнуць не дам сваім струнам.

М. Чарот

Даследчыкі правамерна называюць Міхася Чарота адным з лідэраў беларускай савецкай літаратуры 20-х гадоў. Яго творчасць адбіла ў сабе рамантычныя парыванні, супярэчнасці і вялікія ілюзіі свайго часу. Яго творам уласцівы рамантычная акрыленасць, урачыстасць, узнёсласць, дынамічнасць, мяцежна-бунтарскі дух.

Першыя паэтычныя спробы М. Чарота належалі да часоў вучобы ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі і не захаваліся. Сталая творчасць яго пачынаецца з 1919 года, калі некаторыя з вершаў – «Пад крыжам», «Звон», «Песня беларуса» – з'явіліся ў газетах «Беларўсь» і «Звон», іншыя пазней увайшлі ў зборнік «Завірўха» (1922). Гэты пачатковы этап творчасці М. Чарота адметны нацыянальна-патрыятычным гучаннем вершаў. У вершы «Ахвярую Беларускаму хору Тэраўскага» (1919) са шчырым узрушэннем паэт заклікаў спяваць «родную, пекную песню» і будзіць край свой ад цяжкага сну.

Аб мінулым нам песня гавора,

Што і мы калісь вольна жылі...

Дык спявай жа пра радасць і гора,

Роднай песняй хоць нас весялі!

Захавалась яна пад прымусам,

Як жылі ў няволі ўпярод...

Калі песнм жыве беларуса,

Будзе жыць бсларускі народ!

Верш «Памяці Алеся Гаруна» (1920) – паэтычнае смуткаванне над ахвярным лёсам нацыянальнага песняра, які «спевам разбудзіў народ свой на прадвесні» і народу ж «на алтар свой дыямэнт прынёс...»

У 1917 годзе пад час вайсковай службы ў Кузнецку Саратаўскай губерні М. Чарот напісаў верш «Чужына», у якім адчуваюцца настальгічны настрой і пачуццё любові да свайго краю.

Чужая краіна... Дзень цэлы ў сумоце,

I думкі да дому ляцяць,

Дзе хата старэнька стаіць пры балоце,

I вербы над рэчкай шумяць.

Тым жа пачццём прасякнуты такія вершы М. Чарота, як «Звон», «Песня бсларуса», «Пад крыжам».

О, краю мой родны, усімі забыты!

Я сын твой, цябе не забыў,

Хай буду я куляй варожай забіты,

Ня кіну таго, хто паіў і карміў

(«Пад крыжам»).

Яго першы паэтычны зборнік «Завіруха» стаў выніковым (разам з паэмай «Босыя на вогнішчы») у творчай эвалюцыі паэта за тры-чатыры гады, калі ідэйна-тэматычныя і вобразна-паэтычныя прыярытэты ўжо досыць выразна вызначыліся. Для М. Чарота і яго літаратурнага пакалення рэвалюцыя ўяўлялася той канкрэтна-гістарычнай падзеяй, якая «зазямліла» мастацкі ідэал папярэднікаў, вывела яго са сферы недасягальнай, прарочай і наблізіла да рэальнага ажыццяўлення.

Такое светаразуменне адпаведным чынам паўплывала на паэтыку, якая характарызуецца сваімі ўстойлівымі вобразамі-сімваламі. Яны ўмоўна падзяляюцца на дзве групы: вобразы, якія ўвасабляюць старое кепскае жыццё, ад якога варта адмовіцца і якое варта закрэсліць, і вобразы, што ўвасабляюць шчасліную светлую будучыню, пачатак якой пакладзены рэвалюцыяй. Паэт адлюстроўваў гераічны пафас рэвалюцыйнай барацьбы, жыццё ў яго бурлівым развіцці, вялікае супрацьстаянне новага і старога. Вобразы буры, ветру, навальніцы, завірухі, чырвонага вогнішча, веснаходу, буралому, агню, пажару складаюць аснову першых зборнікаў М. Чарота «Завіруха», «Веснаход» і выяўляюць іх рэвалюцыйны змест.

Адмаўленне старога ладу жыцця звязваецца ў М. Чарота з такім шэрагам вобразаў, як «вечная ноч», «чорная ноч», «сцюжа», «зіма», «гразь балот», «жывое балота», «стары ланцуг», «могілкі», «пакрыўджаныя вузнікі», «босыя», – гэта колішнія абяздоленыя жыхары «дрыгвы», якія спалі «цяжкім сном». Але «светлая раніца волі» – тыповы вобраз з другога шэрагу мастац-кіх апазіцый – перамагае «цемру ночы», настае новы час і новае жыццё. Гэта прынцыповыя сутнасныя рысы «авангарднай» мадэлі свету 20-х гадоў.

У паэтыцы Чарота адзначаныя лініі вобразна-мастацкіх апазіцый настолькі трывалыя, што нават многія яго вершы могуць паказацца таўталагічнымі і шаблоннымі. «Вечная ноч» і «раніца новага ўсходу», якія змагаюцца паміж сабой, наперад вядомая перамога «раніцы» і апантаная вера ў «Вялікую будучыню», пра шлях да якой пісаў паэт у прадмове да «Завірухі», – неабходныя апорныя рысы той паэтычнай мадэлі свету, якую ў рэчышчы «пралеткультаўскага» паэтычнага авангарду ствараў і Чарот. Рытарычнасць шматлікіх яго вершаў тлумачыцца тым, што паэт у складзе агітбрыгад часта ездзіў на выступленні ў працоўныя калектывы. Некаторыя вершы свядома былі разлічаны на дэкламацыю і агітацыю, адпаведна рэвалюцыйныя ідэі ў іх выказваліся дэкларатыўна і пафасна.

Трэба адзначыць, што паэт у асобе лірычнага героя верша асцерагаўся даць адназначныя трактоўкі мінуламу і будучаму. Яскравым прыкладам вышэй напісанага з’яўляецца верш «На шляху Адраджэння» (1921):

Не страшна мне зусім

Мінулых дзён пазбытая няволя...

Я ад яс уцёк, замкнуўшы за сабою

Жалезныя вароты...

I блукаю цяпер між небам і зямлёю,

Нібы жабрак сляпы хаджу я каля плоту

I вобмацкам шукаю долі...

Ужо даўно

Праз чорны дым паўдзённага туману

Гляджу я ў потнае акно

Вялікай будучыны...

Мне хочацца разбіць яго... разбіць і глянуць, –

Якія колеры фарбуюць новы свет?

(Чарот М. Завіруха. С. 22)

У дадзеным вершы няма апалагетыкі, расстаўлснных кропак. Усё хістка, няпэўна і невядома.

Амаль адначасова з вершамі зборніка «Завіруха» паэт пісаў паэму «Босыя на вогнішчы» (1922) – вобразнае адлюстраванне рэвалюцыйных падзей на Беларусі. Сюжэта як такога ў вышэйузгаданай паэме няма. Кожны яе верш-раздзел з'яўляецца ілюстрацыяй да гістарычных падзей, што ўплывалі на лёс Беларусі ў час рэвалюцыі. «Босыя», галоўны калектыўны персанаж твора, – адна з форм эстэтычнай гіпербалізацыі.

Сучаснае прычытанне паэмы «Босыя на вогнішчы» дае магчымасць інтэрпрэтаваць твор як метафару рэгіянальнага распаўсюджвання рэвалюцыі. 3 эстэтычнага боку «босыя» – абагульнены мастацкі вобраз абнядоленай часткі грамадства («Гэй, за намі ў новы свет, хто убогі, хто раздзет!»), антыподам якому з'яўляюцца «абутыя». Такім чынам, канфлікт паэмы характарызуецца як сацыяльна-класавы.

Восенню 1923 г. утварылася першая масавая літаратурная арганізацыя «Маладняк», кіраўніком якой стаў М. Чарот. У 1927 г. пасля «другога расколу» арганізацыі ён выйшаў з «Маладняка» і далучыўся да «Полымя». У 1928 г., М. Чарот стаў членам БелАППа. У гэты час ён з’яўляўся рэдактарам «Савецкай Бсларусі» і кандыдатам у члены ЦК КП(б)Б.

У 1929 г. выйшаў з друку апошні зборнік вершаў М. Чарота «Сонечны паход». Асобнай кнігай у 1928 г. былі выдадзены апублікаваныя раней паасобку паэмы. Устойлівымі засталіся шэрагі тэматычных паэтычных апазіцый – супрацьпастаўленне мінулага гаротнага жыцця і светлай вялікай будучыні, шлях да якой адчыніўся пасля рэвалюцыі. Гэты лейтматыў чаротаўскай паэзіі праходзіў праз розныя вершы, але колькасць вобразных сімвалічных груп была невялікая. Мінулае – гэта «багна-дрыгва», якую варта адпрэчыць, адмовіцца ад яе: «Балоты, лясы, азёры. // Гэта ў мінулым ты – Беларусь...» (Чарот М. Сонечны паход. Мн., 1929. С. 26). Новае, якім варта захапляцца –«горад новы», «зямля новая», гэта прыкметы індустрыі, трактар на полі (сталёвы конь, які здзіўляе сялян), «электрыка», гудзенне машын – усё гэта прама звязваецца з рэвалюцыяй. У зборніку «Сонечны паход» з'яўляецца новы шэраг мастацкіх апазіцый: Захад – чорны і змрочны, дзе «працоўныя ў цяжкім палоне», Захад, які трэба яшчэ апавіць пажарам з Усходу, як была апавіта Беларусь у паэме «Босыя на вогнішчы», і, з другога боку, шчаслівая пралетарская краіна, дзе «мільёны – магутным волатам волі сцяг усё вышэй і вышэй уздымаюць».

Чарот часта выкарыстоўваў вобразы прыродных з'яў: вясны, восені, зімы. Вясна ў яго творчасці – гэта найперш май, сімвал рэвалюцыйнага абнаўлення, новага жыцця, радасці і шчасця. Восень мае два вобразныя значэнні. Настроі суму і жалю, восеньскай маркоты – сімволіка «старога» свету. Восень – Кастрычнік, рэвалюцыйнае вогнішча, вобразны прадспеў вясны – сімвалічная «вясновая восень».

У рэчышчы такой паэтыкі М. Чарот апаэтызаваў і ўтварэнне «Маладняка» – як маладую вясновую літаратурную «рунь», што закрасавала ўвосень («Маладняк» быў утвораны ў лістападзе 1923 г.):

Зарунела, зарунела яксамітам...

Рэчкай срэбнай – сонцам залілося...

На палёх здратонанмх, прыбітых

Паглядзі... Вясну радзіла восень.

(Чарот М. Сонечны паход. С. 83)

«Вясну радзіла восень» – гэты вобраз з лёгкай рукі М. Чарота трывала ўмацаваўся ў паэтыцы рэвалюцыйнага авангарду. Устойлівым сімвалам глабальнага абнаўлення жыцця ў рэвалюцыйным рэчышчы становіцца вобраз «сусветнай восені» (верш «Плывем к прыгожа светлай далі», 1922).

Чаротамбыла раскрыта і тэма Заходняй Беларусі. Адзін з вершаў гэтай тэмы названы «Зіма» (1926). Сімвалічны назоў верша настройвае на ўспрыняцце жыцця «там» у змрочных «сцюдзёных» фарбах. Гіпербалічная метафорыка ў вершы выводзіць паэта на матыў «сусветнай восені», і ён сцвярджае: «Вясенняй восені чакаюць там штодзённа...»

Трэба таксама звярнуць больш увагі на такую асаблівасць паэтыкі М. Чарота як «блочная» стылістыка (радкі верша існуюць паасобку і з'ядноўвае іх толькі самы агульны сэнс). У вершах такога плана мноства няскончаных фраз, застаюцца толькі «звязачныя ланцужкі», якія і ўтвараюць тэматычныя і стылявыя «блокі» (верш «Атаман», 1925). Прыкметы «блочнай» стылістыкі ўласцівыя і аднаму з праграмных дэкларатыўных вершаў Чарота «Камсамолія» (1926), дзе ён імкнуўся паяднаць Беларусь (нацыянальны традыцыйны пачатак) і Камсамолію (рэвалюцыйны, абнаўленчы пачатак).

Як у лірыцы, так і ў паэмах, М. Чарот імкнуўся знайсці новыя вобразныя сродкі, каб адлюстраваць блізкія яго сэрцу рэвалюцыйныя перамены жыцця. «Чырванакрылы вяшчун» (1922) – паэма-фантазія (асаблівасці жанру вызначыў сам аўтар), якая працягвала вобразную распрацоўку сімвалаў «полымя», «пажарышча». У аснове сюжэта і кампазіцыі паэмы – матыў падарожжа: палёт на аэраплане над рознымі краінамі з місіяй распаўсюджвання «вызвольнага агню рэвалюцыі».

Паэма «Ленін» (1924) у апалагетычным стылі ўслаўляла правадыра пралетарскай рэвалюцыі. «Блочная» стылістыка, эмацыянапьны экстаз, наяўнасць вобразных паэтычных супрацьпастаўленняў у рэчышчы «мінулая няволя» і шлях да «будучага шчаслівага свету» – асноўныя стылеўтваральныя рысы твора.

Паэма «Беларусь лапцюжная» (1924) вытрымана ў стылістычным ключы, блізкім да «Босых на вогнішчы» і ў ідэйна-тэматычным плане закранае збліжэнне горада і вёскі, як новую фазу паслярэвалюцыйнага абнаўлення жыцця. Калектыўны вобраз «босых» у гэтай паэме трансфармаваны ў вобраз «лапцюжнікаў», а Беларусь малюецца паэтам абноўленай таму, што вясковая бедната пачынае асвойваць «дымны горад»:

Гэй, лапцюжнікі, слухай!..

Наша вёска не будзе больш плакаць...

Па бруку гораду,

Бач, рухае,

Рухае горда

Побач з ботам лазовы лапаць!..

(Чарот М. Паэмы. Мн., 1928. С. 94.)

Кампазіцыйнае адзінства твора будуецца вакол ідэі ўсталявання новага жыцця ў былым заняпалым краі: «Куды ж гэта дзелася ліха, Што спевам не плачуць бары... У пушчы не выюць звяры... Ціха ў гаю... ціха...» (Чарот М. Паэмы. С. 105). У дадзеным творы паэт апраўдвае і прымае жорсткія сродкі, якімі дасягаецца ў пралетарскай дзяржаве «ўсеагульнае шчасце», уключаючы тэрор «надзвычаек»:

Новы край... Замоўклі спевы жалю,

Лавай грознаю прайшла чырвоных раць...