Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янка Купала. Жыццёвы и творчы шлях.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
37.92 Кб
Скачать

10

Тэма: Янка Купала. Жыццёвы і творчы шлях.

Мэта: пазнаёміць вучняў з жыццёвымі дарогамі Я. Купалы,

абуджаць цікавасць да вывучэння літаратурнай спадчыны,

паказаць асобу паэта,

фарміраваць у вучняў уменне ўспрымаць разгорнутае маналагічнае маўленне

выхоўваць пачуццё гонару за свой народ і яго лепшых прадстаўнікоў.

Абсталяванне: аўдыёзапіс песні на словы Янкі Купалы, мультымедыйная прэзентацыя, камп’ютар, мультымедыйны праектар, экран, заданні для самакантролю.

Тып урока: урок паведамлення новага матэрыялу, урок-лекцыя.

План урока:

1. Арганізацыйны момант. (1 хвіліна)

2. Псіхалагічная падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу.

2.1. Праслухоўванне аўдыязапісу “Малітва” (4 хвіліны)

2.2. Рэпрадуктыўная гутарка з мэтай высветліць якасць успрыняцця музычнай кампазіцыі. (3 хвіліны)

2.3. Знаёмства з партрэтам пісьменніка. (2 хвіліны)

3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока (1 хвіліна).

4. Вывучэнне новага матэрыялу.

4.1. Лекцыя. (6 хвілін)

4.2. Рэпрадуктыўная гутарка. (2 хвіліны)

4.3 . Лекцыя (працяг). (8 хвілін)

5. Замацаванне.

5.1. Адкрыты тэст: самастойная работа. (8 хвілін)

5.2. Рэпрадуктыўная гутарка. (5 хвілін)

6. Абагульненне.

6.1. Заключнае слова настаўніка з мэтай падагульнення вывучанага на ўроку матэрыялу. (2 хвіліны)

7. Рэфлексія (2 хвіліны)

8.Дамашняе заданне (1 хвіліна).

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

2. Псіхалагічная падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу.

2.1. Праслухоўванне аўдыязапісу “Песняры - “Малітва”( музыка А. Моўчан) на словы Янкі Купалы з мэтай стварэння адпаведнай тэме ўрока атмасферы.

2.2. Рэпрадуктыўная гутарка з мэтай высветліць якасць успрыняцця музычнай кампазіцыі.

- На чые словы напісана дадзеная песня? (На словы Янкі Купалы.)

- Якім настроем прасякнута музычная кампазіцыя? (Настрой музычнай кампазіцыі зменлівы, спачатку мелодыя поўная трывогі і неспакою, потым – узнёслая, мілагучная, поўная спачуваннем да лёсу роднага краю.)

- Якімі якасцямі павінен валодаць чалавек, каб напісаць такі твор? (Пачуццём патрыятызму, адданасці, спагады і любові да Радзімы і яго народу.)

2.3. Знаёмства з партрэтам пісьменніка. (Слайд 1) Вобраз Янкі Купалы з’явіў-ся ў жывапісе Савіцкага ў 1972 годзе. На гэтым палатне Янка Купала на фоне трывожнага воблачнага неба, выпісанага шырокімі мазкамі, што пашырае прасторавае ўспрыманне. Фарбы цёмных таноў з рэзкімі кантрастнымі жоў-та-барвовымі сполахамі. Паэт нібы крочыць з глыбіні краявіду да нас, ён па-добны прароку. Разгорнутая кніга ў яго руцэ і пераконваючы жэст сімвалізу-юць мудрасць, звернутую да людскіх сэрцаў. Прамы, праніклівы пагляд, зда-ецца, зазірае ў самыя патаемныя глыбіні чалавечага сэрца. Такая ж пранікне-ная і гуманістычная купалаўская паэзія. Драматычны малюнак пейзажу і аку-нутая ў светлыя адценні кніга ў руцэ паэта міжволі ўваскрашаюць словы:

Я адплаціў народу,

Чым моц мая магла:

Зваў з путаў на свабоду,

Зваў з цемры да святла.

3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока. Сённяшні наш урок прысвечаны раз-гляду жыцця і творчасці Янкі Купала. (Слайд 2). Наша асноўная задача – вы-светліць асноўныя падзеі жыцця і творчай дзейнасці Я. Купалы. Адкрыйце сшыткі, запішыце дату і тэму: “Біяграфія Янкі Купалы”

4. Вывучэнне новага матэрыялу.

4.1. Лекцыя з мэтай паведамлення новай інфармацыі, спалучаная з канспекта-ваннем і дэманстрацыяй мультымедыйнай прэзентацыі.

Зараз я вам прапаную паслухаць гісторыю жыцця Янкі Купалы, якая будзе суправаджацца слайдамі. Інфармацыю, напісаную жоўтым колерам вам неабходна перанесці ў свае канспекты. На прыканцы ўрока вас чакае невялікая самастойная работа.

Сапраўднае імя Янкі Купалы - Іван Луцэвіч. Ён нарадзіўся 7 ліпеня 1882 г. (па новым стылі) у фальварку Вязынка Маладзечанскага раёна Мін-скай вобласці. (Слайд 3) Бацькі - Дамінік і Бянігна - паходзілі з дробнай чыншавай шляхты.

З дзяцінства будучага паэта цікавіў беларускі фальклор. Даволі рана ён навучыўся чытаць, імкнуўся да ведаў.  (Слайд 4) Але бацькі не мелі сродкаў, каб даць сыну сістэматычную і дастаткова поўную адукацыю. Шмат чаго хлоп-чык спасцігаў шляхам актыўнай самаадукацыі. Вучыўся ў вандроўных на-стаўнікаў, займаўся ў Сенніцкім народным вучылішчы, у прыватнай падрых-тоўчай школе ў Мінску. Толькі ў 16-гадовым узросце змог скончыць поўны курс Беларуцкага народнага вучылішча. 

З 1895 да 1904 г. сям'я жыла ў засценку Селішча (цяпер у Лагойскім раёне Мінскай вобласці). Вялікі ўплыў на фарміраванне светапогляду мала-дога беларуса мела знаёмства з ўладальнікам суседняга маёнтка З. Чаховічам, які удзельчаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Каліноўскага. Ясь карыстаўся яго багатай бібліятэкай, дзе была і нелегальная літаратура, пераважна пра паў-станне 1863 г. Знаёмства з Чаховічам стала штуршком для развіцця нацыяна-льнай самасвядомасці юнака, абудзіла ў ім цікавасць да мінулага Беларусі.  

Пасля смерці бацькі ў 1902 г. Ясю, каб пракарміць сям'ю, давялося на працягу шасці гадоў не толькі працаваць на сваёй гаспадарцы, але таксама шукаць працу ў іншых месцах. Ён быў хатнім настаўнікам, прыказчыкам у панскім маёнтку, чорнарабочым, тры гады працаваў памочнікам вінакура на броварах. Вось што піша пра сваю працу сам Янка Купала: “… Пасля смерці бацькі давялося мне самому заняцца гаспадаркай, але яна ў хуткім часе пачала мне надакучаць, бо неабходна было працаваць на пана, уладальніка той зямлі, якую я павінны быў араць і засяваць. І вось у 1906 г. (здаецца) я пайшоў на службу, спачатку хатнім настаўнікам, а праз два месяцы трапіў пісцом да судовага следчага ў Радашковічы. Але тут я хутка быў зволены з-за дрэннага некаліграфічнага почырка…”

Да гэтага пэрыяду адносяцца першыя літаратурныя спробы. Першыя вершы - сэнтыментальна-рамантычныя - былі напісаны па-польску ў 1902 г. Але ў хуткім часе паэт усвядоміў, што толькі родная беларуская мова - тая стыхія, праз якую ён можа выказаць у поўным аб'ёме свае думкі і памкненні.

Найбольш ранні з вядомых твораў маладога паэта Луцэвіча, напісаных па-беларуску, - верш "Мая доля", датаваны 15 ліпеня 1904 г. 15 мая 1905 г. у мінскай газеце "Северо-западный край" быў надрукаваны верш "Мужык" - першы апублікаваны твор паэта на беларускай мове. (Слайд 5)

У гэтыя гады створаны паэмы "Зімою", "Нікому", "Калека", "Адплата кахання", заснаваныя на рэальных фактах з жыцця беларускіх сялян, якія за-сведчылі схільнасць іх аўтара да рамантычна яркіх, выключных герояў і сіту-ацый, а таксама драматычная паэм "Адвечная песня" - апафеоз мужычаму імкненню да шчасця. (Слайд 6)

У пачатку 1908 г. у Санкт-Пецярбурзе выйшаў першы зборнік Янкі Купалы - "Жалейка". У гэтых лірычных творах у элегічнай форме выразна адлюстравана адвечная скарга селяніна на сваю цяжкую долю, выказаны па-мкненні народа і самога паэта як выразніка яго думак і пачуццяў. У зборніку ўпершыню апублікаваны знакаміты верш "А хто там ідзе?", які адыграў знач-ную ролю ў станаўленні беларускай нацыі, на доўгі час стаў неафіцыйным беларускім гімнам. "Жалейка" двойчы канфіскоўвалася расійскімі ўладамі. З нагоды выхаду зборніка беларускі публіцыст і літаратурны крытык У. Са-мойла пісаў пра яго аўтара:

"Сонца жывой, сапраўднай паэзіі заглянула ў ваконца цёмнай, беднай, але вялікай хаты беларускага народа! Няхай ён будзе для беларусаў тым, чым быў Шаўчэнка для Украіны!.."

4.2. Рэпрадуктыўная гутарка з мэтай высвятлення ўспрыняцця матэрыялу.

- Што паўплывала на фарміраванне светапогляду маладога паэта? (Беларускі фальклор, адукацыя, кнігі з бібліятэкі ўдзельніка паўстання 1863 г.)

- Каму прысвячаў свае вершы Купала, аб чым клапаціўся? (Купала свае вершы прысвячаў народу, пісаў пра цяжкае жыццё народа)

4.3. Лекцыя (працяг).

Потым была Вільня (1908-1909гг.), рэдакцыя “Нашай нівы”, затым ву-чоба ў Пецярбургу. У 1909-1913 гг. Я. Купала займаўся на агульнаадукацый-ных курсах А. Чарняева ў Санкт-Пецярбурзе, якія паводле слоў паэта, далі яму "вельмі многа... сістэматызавалі хаатычныя веды", там ён вывучаў тэо-рыю і гісторыю літаратуры. І вось у смутку пецярбургскіх белых начэй нара-джаюцца паэмы “Курган”, “Сон на Кургане”, “Адвечная песня”. Тут маладыя беларусы-пецярбуржцы ставяць купалаўскую “Палінку”. (Слайд 7, 8 )

Восенню 1910 г. выйшаў з друку другі Купалаў зборнік - "Гусляр", у якім выразна выяўлена рамантычнае светаадчуванне паэта, яго хваляванне за лёс Бацькаўшчыны.

Творчасць Купалы мела свае праявы і ў перакладчыцкай дзейнасці. Да 1913 г. ён пераклаў на беларускую мову з рускай асобныя творы І. Крылова, А. Кальцова, М. Някрасава, з украінскай - Т. Шаўчэнкі, з польскай - А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі, частку тэкстаў ў п'есах В. Дуніна-Марцінкевіча "Сялянка" і "Залёты".

Беларуская літаратура праз творчасць Я. Купалы пецярбургскага пэрыяду пачала выходзіць на еўрапейскі культурны абсяг. Актуальныя праблемы быцця атрымалі ў ёй глыбокае філасофскае асэнсаванне, ас-вятляліся на высокім мастацкім узроўні, з улікам нацыянальных культурных асаблівасьцей.

Развітаўшыся з Пецярбургам, Купала не вельмі спяшаўся ў Вільню. Трэцяе яго лета ў Акопах было доўгім і зацяжным. У яго непагадзі зараджалі-ся задумы паэм “Бандароўна”, “Магіла льва”,”Яна і я”. Жнівень быў проста вясёлы: ён скончыў вадэвіль “Прымакі”. 4 верасня 1913 года была закончана драма – першая і апошняя, якую ён напіша, - драма мужыка, пазбаўленага зямлі, сагнанага з яе панам, - “Раскіданае гняздо”.

У 1913 г. быў выдадзены трэцці паэтычны зборнік "Шляхам жыцця". Побач з творамі выразнай грамадзянскай патрыятычнай накіраванасці сюды ўвайшлі шэдэўры Купалавай філасофскай, пэйзажнай і інтымнай лірыкі. Ва ўсіх гэтых паэтычных выданнях Купала заклікаў беларускі народ да бараць-бы за нацыянальнае вызваленне.

З кастрычніка 1913 да жніўня 1915 г. Я. Купала зноў у Вільні, працуе ў "Беларускім выдавецкім таварыстве", у газеце "Наша ніва". Як рэдактар гэтага выдання ён падвяргаўся судоваму праследаванню расійскіх уладаў. З удзелам Купалы арганізоўваліся літаратурныя вечары, сустрэчы з рускімі, польскімі пісьменнікамі. Я. Купала падтрымліваў сяброўскія адносіны з паэтам Л. Гірай, кампазытарам С. Шымкусам, мастаком і кампазытарам М. Чурлёнісам. У 1914 г. адбылася сустрэча з рускім паэтам В. Брусавым, вучнем якого Купала сябе называў і які пазней пераклаў некаторыя яго вершы на рускую мову.

Летам 1915 г. у сувязі з набліжэннем нямецкіх войскаў перастала вы-ходзіць "Наша ніва", і Купала выехаў з Вільні.

З верасня 1915 г. знаходзіўся ў Маскве, займаўся ў народным універ-сітэце А. Шаняўскага.

У Маскве адбылася вырашальная сустрэча з Уладзіславай Станкевіч. Яны пажаніліся. За шлюбам стаўся нечаканы выезд з Масквы: Купала быў прызваны на службу ў дарожна-будаўнічы атрад.

Дарогі, дарогі… Мінск, Полацк, Смаленск. Але падымала, вабіла, вя-ла, клікала ў шлях Маладая Беларусь. Лірыка паэта 1919 – 1920 гг. амаль вы-ключна палітычная. Сэрца яго шчымела за тыя мільёны ахвяр, што паляглі на палях імперыялістычнай вайны.

Шукаючы пачатак новай сваёй песні, Купала ўключыўся адразу ж пас-ля свайго прыезду ў Мінск у вялікую руплівую працу па культурнаму будаў-ніцтву.

З 1921 да 1930 г. Я. Купала актыўна ўдзельнічаў у літаратурна-грамад-скім і культурна-мастацкім жыцці, у тым ліку ў стварэнні Беларускага дзяр-жаўнага унівэрсітэта, нацыянальнага тэатра, рэспубліканскіх выдавецтваў, уваходзіў у склад камісіі па стварэнні Інстытута Беларускай Культуры. У 1924-1925 гг. працаваў тэхнічным рэдактарам у Беларускім дзяржаўным вы-давецтве. (Слайд 9)

У 1922 г. быў выдадзены зборнік "Спадчына". Усе творы тут знітава-ны думкай пра лёс беларускай нацыі і чалавека на ключавым павароце гіс-торыі, паказаны ўвесь драматызм і трагізм рэвалюцыйных падзей, што пры-неслі новыя выпрабаванні Бацькаўшчыне.

У 1925 г. выйшаў зборнік "Безназоўнае", у 1930 г. - зборнік вершаў "Адцвітанне".

З другой паловы 1920-х гг. бальшавікі пачалі адкрыта абвінавачваць Купалу ў "нацдэмаўшчыне". Родных паэта "раскулачылі", ледзь не выслалі на Поўнач. Летам таго ж года Купалу выклікалі ў ГПУ, каб "дапытаць" па сфабрыкаванай справе "Саюза вызвалення Беларусі", прыпісаць яму кіраўніцтва гэтай міфічнай арганізацыяй. У лістападзе ізноў яго выклікалі ў ГПУ, даваць "показанія". Паводзіў ён сябе падчас допытаў мужна і вы-сакародна (гэта адзначалі нават "следователі"), адхіляў усе "абвінавачанні" на адрас сябе і іншых. Праследаванне рэпрэсіўнымі органамі і цяжкі псі-халагічны стан прывялі да таго, што 20 лістапада 1930 г. Я. Купала спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. У снежні 1930 г. у газэце "Звязда" быў апуб-лікаваны так званы "пакаянны" ліст Я. Купалы, у якім паэт "прызнаваўся" ў "памылках" і "шкодных поглядах", абяцаў "аддаць усе свае сілы сацыялістычнаму будаўніцтву" і г.д.

У наступны пэрыяд Купала выбіраўся членам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Мінскага гарсавета, быў членам рэдакцыйнай камісіі па падрыхтоўцы тэксту Канстытуцыі БССР, удзельнічаў у розных камітэтах і камісіях па ўшанаванні памяці і правядзенні юбілеяў класікаў рускай і нацыянальных літаратур, з'яўляўся дэлегатам літаратурных форумаў і з'ездаў, выступаў на шматлікіх літаратурных нарадах. У 1934 г. прыняты ў члены Саюза савецкіх пісьменнікаў. Стваралася ўражанне, нібыта Купала сапраўды прымае паўнавартасны ўдзел у грамадскім жыцці.

У той час літаратурная актыўнасць Купалы рэзка зменшылася. Ажыві-лася яна толькі ў сярэдзіне 1930-х гг. (ляўкоўскі цыкл). У 1936 г. выдадзены зборнік вершаў і паэм "Песня будаўніцтву", дзе Купала паказвае працэс бу-даўніцтва новых форм жыцця. У 1937 г. выйшаў зборнік "Беларусі ардэна-носнай" - своеасаблівая анталогія творчасці паэта савецкага часу.

Вайна застала Янку Купалу ў Каўнасе. У той жа дзень поездам ён выехаў у Мінск. Але заставацца ў Мінску быдо небяспечна, і Янка Купала з жонкай Уладзіславай Францаўнай Луцэвіч паехалі на дачу ў Ляўкі, на Арша-ншчыну. Потым Янка Купала скіраваўся ў Маскву, куды прыбыў якраз у дзень свайго нараджэння, 7 ліпеня. (Слайд 10)

 З вялікай увагай, бацькоўскай любоўю сачыў Купала за баявымі дзе-яннямі беларускіх партызан, па крупінцы збіраў ён матэрыял аб гераічных партызанскіх дзеяннях. І вось 19 верасня 1941 года завершаны гнеўны верш-заклік «Беларускім партызанам», які гучаў нібы набат, нібы колакал, клікаў да помсты і расплаты:       Партызаны, партызаны,     Беларускія сыны!     За няволю, за кайданы     Рэжце гітлерцаў паганых,     Каб не ўскрэслі век яны.          Не давайце гадам сілы     Над сабою распасцерць,     Рыйце загадзя магілы,     Вырывайце з жывых жылы,     Кроў за кроў, а смерць за смерць!

Лёс верша зайдросны. Ужо 28 чэрвеня 1941 года ён быў надрукаваны ў газеце «Красная звезда» ў перакладзе на рускую мову. У лютым 1942 года верш перадрукавала газета-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну», а потым газета «За свабодную Беларусь».

Загадкавая трагічная смерць паэта ў Маскве 28 чэрвеня 1942 года, на-пярэдадні 60-гадовага юбілею, не дала яму дажыць да вызвалення роднай Бе-ларусі ад захопнікаў.  Дзейнасць Янкі Купалы, яго роля і значэнне ў нацы-янальным духоўным адраджэнні беларусаў высока ацэнена нашчадка-мі.  Працуюць Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў Мінску і ча-тыры яго філіялы: "Акопы" ў Лагойскім раёне, "Яхімоўшчына" ў Маладзеча-нскім раёне, Купалаўскія мэмарыяльныя запаведнікі "Вязынка" ў Маладзеча-нскім раёне (дзе штогод праводзяцца купалаўскія святы паэзіі) і "Ляўкі" ў Аршанскім раёне. (Слайд 11)

У 1996 г. створаны Міжнародны Фонд Янкі Купалы. 100-гадовы юбі-лей беларускага песняра паводле рашэння ЮНЭСКА адзначаўся ў міжнарод-ным маштабе. У 2007 г. у Беларусі адзначалася 125-годдзе з дня нараджэння вялікага паэта Янкі Купалы.