- •1. Традыцыі і наватарства ў беларускай літаратуры другой паловы хіх стагоддзя
- •2. Праблема нацыянальнага героя ў мастацкай карціне свету Францішка Багушэвіча
- •3. Вобраз Бацькаўшчыны ў творах ф.Багушэвіча.
- •4. Метадычныя рэкамендацыі да вывучэння жыцця і творчасці Францішка Багушэвіча ў школе.
- •Тэма: Францішак Багушэвіч - першы нацыянальны паэт Беларусі.
- •Арганізацыйны момант
- •Мытывацыя
- •Актуалізацыя ведаў
- •Успрыняцце, асэнсаванне і запамінанне новага матэрыялу
- •Замацаванне і аналіз новага матэрыялу
- •Рэфлексія
- •Ацэньванне работы на ўроку
- •Дамашняе заданне
- •Арганізацыйны момант.
- •Пастаноўка мэты і актуалізацыя ведаў.
- •Праца над зестам твора.
- •Рэфлексія.
- •Дамашняе заданне:
- •Спіс выкарыстанай літаратуры
Актуалізацыя ведаў
Настаўнік: - Што вам вядома пра жыццё вядомага беларускага паэта Ф.Багушэвіча?Выберыце патрэбныя звесткі і выкарыстайце іх для паведамлення.
Настаўнік раздае вучням дадатковы матэрыял (Дадатак 1), вучні працуюць у парах.
Настаўнік: Сёння мы з вамі павінны пашырыць веды пра жыццё Ф.Багушэвіча, прайсці па сцяжынцы яго жыцця і зразумець прызначэнне яго паэзіі. А дапаможа нам у гэтым незвычайны метад – “джыг-со”. Прыгадайце, на якія перыяды можна падзяліць жыццё і творчасць пісьменніка.
Вучні адказваюць.
Гады дзяцінства і юнацтва.
Вучоба.
Першыя спробы. Рання творчасць.
Творчасць. Тэмы, матывы, вобразы.
Такім чынам, клас можна падзяліць на 4 групы,чым вучням прапануецца свабода выбару.
Успрыняцце, асэнсаванне і запамінанне новага матэрыялу
Методыка правядзення метаду “джыг-со”: на дошцы настаўнік запісвае назву метаду. Кожнай групе прпануецца частка з агульнай біяграфіі пісьменніка (выкарыстоўваюцца тэксты да біяграфіі пісьменніка з падручніка 10 класа, часопіса “Роднае слова”, “Настаўніцкая газета” – Дадатак 2).
Заданне: трэба падрыхтаваць паведамленне і вызначыць асноўную думку ўрыўка, якую неабходна запісаць на паперы.
Выступленні груп:
Групы выступаюць у адпаведнай паслядоўнасці, кожная група паведамляе звесткі са свайго ўрыўка, абазначае на карце асноўныя даты, у канцы выступлення акрэслівае асноўную думку ўрыўка і запісвае на дошцы.
Пасля выступлення груп складваецца карта жыццёвага і творчага шляху Ф.Багушэвіча (вучні запісваюць у сшытак асноўныя даты жыцця і творчасці, вывады кожнай групы).
Замацаванне і аналіз новага матэрыялу
Настаўнік: Сапраўды, асоба Ф.Багушэвічане можа не ўразіць, ён быў юрыста, народным заступнікам, вельмі сумленным чалавека. Але ў кожнага з вас павінен быць свій пункт гледжання. Паспрабуем вызначыць пазіцыю па тэме заняткаў кожнага.
Метад “ПРЭС” (метад дазваляе коратка, дакладна вызначыць свій пункт гледжання, ідэю).
Методыка правядзення:
П/Р – пункт гледжання
Р/R – прычына
E/Е - прыклад
C/S – вынік.
Напрыклад: Я лічу, што жыццёвы і творчы шлях пісьменніка яшчэ раз даказвае, што Ф.Багушэвіч – сапраўдны нацыянальны паэт (тэзіс). Ён звяртаўся толькі да народа, заклікаў беларусаў паважаць і любіць Радзіму, услаўляцькультуру краіны (прычына). Праблемы, якія закранаў пісьменнік, актуальныя і ў нашы дні. Сучаснага чалавека таксама хвалюе будучыня Радзімы, і людзі зноў і зноў звяртаюцца да творчасці дудара (прыклад). Чытаючы яго творы, разумееш: і адзін у полі Змагар, калі ты – народны паэт, і адзін Абаронца, калі ты жыццё і талент кладзеш за пакрыўджаных і бяздольных, калі на твой кліч рэхам адгукаецца братні голас:
Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею,
За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею,
Што між братоў нашых знаходзяцца людзі
Зкахаючым сэрцам і балючай грудзяй (вынік).
Рэфлексія
Вучні павінны адным словам адзначыць, што больш за ўсё спадабалася ім на ўроку: змест, метад, атмасфера.