Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
діплом..docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
93.97 Кб
Скачать

4. Метадычныя рэкамендацыі да вывучэння жыцця і творчасці Францішка Багушэвіча ў школе.

Творчасць Францішка Багушэвіча вывучаецца ў 9 класе у асобным раздзеле “Рэалізм як літаратурны напрамак. Захаванне тэндэнцый рамантызму”. Настаўніку папярэдне будзе ўмесна пазнаёміць вучняў з паняццем ”рэалізм”, даць характарыстыку гэтаму напрамку ў літаратуры. Таксама пазнаёміць з асноўнымі тэндэнцыямі развіцця літаратуры другой паловы 19 стагоддзя: развіццё народнай публіцыстыкі, развіццё такіх жанраў як ананімныя вершаваныя і празаічныя гутаркі і інш.

Вывучэнне паэтычнай спадчыны Ф.Багушэвіча лагічна будзе звязаць з творчасцю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Кастуся Каліноўскага. Настаўнік можа параўнаць або супаставіць тэмы, ідэі, творчую манеру пісьма гэтых аўтараў з творамі Ф.Багушэвіча.

На вывучэнне творчасці Ф.Багушэвіча вучэбнай праграмай па беларускай літараратуры адводзіцца 3 гадзіны. З іх 1 гадзіна – вывучэнне жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, другі ўрок мэтазгодна прысвяціць вывучэнню паэзіі Ф.Багушэвіча, і яшчэ адна гадзіна – паэма “Кепска будзе!”.

Таксама праграмай акрэслены і асноўныя творы для вывучэння: публіцыстычныя прадмовы да паэтычных зборнікаў “Дудка беларуская”, “Смык беларускі”; вершы – “Мая дудка”, “Ахвяра”, “Хмаркі”, “Быў у чысцы”, паэма“Кепска будзе!”. У кантэксце вывучэння гэтых твораў патрэбна паказаць у чым праяўляюцца рысы рамантызму ў творах Ф.Багушэвіча, а таксама як аўтар выкарыстоўвае метад рэалістычнага адлюстравання жыцця усваіх творах.

А зараз я прапаную распрацоўкі ўрокаў па вывучэнні творчасці Ф.Багушэвіча: першы ўрок – вывучэнне жыццёвага і творчага шляху Ф.Багушэвіча, другі ўрок прысвечаны вывучэнню паэзіі пісьменніка, дзе на аснове гэтага вучні знаёмяцца з такім метадам як рэалістычнае адлюстраванне жыцця ў літаратуры.

Тэма: Францішак Багушэвіч - першы нацыянальны паэт Беларусі.

(Вывучэнне жыцця і творчасці Ф.Багушэвіча)

Мэта:

  • аднавіць, пашырыць і сістэматызаваць веды вучняў па бияграфии Ф.Багушэвіча;

  • развіваць культуру вуснага і пісьмовага маўлення, выпрацоўваць камунікатыўную культуру;

  • садзейнічаць выяўленню індывідуальных адносін да прадмета абмеркавання, фарміраванню асобы, здольнай да самаўдасканалення, самаадукацыі, самаразвіцця,; выхоўваць патрыятычныя пачуцці.

Тып урока:

урок вывучэння і першаснага замацавання новых ведаў.

Абсталяванне:

партрэт пісьменніка, дадатковы матэрыял на асобных лістах, папера, маркеры, скотч, магнітафонны запіс.

Эпіграф:

Праз слёзы і смех, праз гнеў і абурэнне, праз нянавісць да разнастайных эксплуататараў беларускага сялянства і праз любоў да пакрыўджанага вякамі беларускага народа мы бачым і адчуваем у творах Францішка Багушэвіча гарачае, чыстае і адзыўлівае сэрца паэта-мастака, паэта-свабодалюбца.

Змітрок Бядуля

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

  2. Мытывацыя

Гучыць музыка

Настаўнік: “ Ля яго кватэры па вуліцы Коннай у Вільні часта можна бачыць сялянскія вазы, купкі мужыкоў у белых саматканах. У паўсядзённым побыце сярод віленцаў і сялян з наваколля ён быў больш вядомы як адвакат, адданы абаронца прыніжаных і гаротных, надзелены чуйным спагадным сэрцам. Вельмі часта на прашэннях простых непісьменных людзей з’яўляліся напісаныя яго рукой словы: “ Весці справу селяніна задарма годзен.” І хто ведае, калі б мужыцкі заступнік не рабіў гэткіх учынкаў, ці нарадзілася б у ягонага далёкага паслядоўніка паэта Рыгора Семашкевіча прызнанне:

На ўсю Беларусь мільён пракурораў

І толькі адзін, толькі ён адвакат.”

Настаўнік: Як вы думаеце, пра каго ідзе гаворка?

(Вучні адказваюць, абапіраючыся на звесткі, вядомыя з 8 класа.)