Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДИПЛОМНАЯ.doc
Скачиваний:
91
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
335.87 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

“Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна”

Факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі

Кафедра беларускай мовы

Выкарыстанне тэксту на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах

Дыпломная работа

Спецыяльнасць 1 -01 01 02 -04 – Пачатковая адукацыя.

Практычная псіхалогія

Выканаўца:

Арэшчанка Таццяна Мікалаеўна

студэнтка – 4-й групы 5-га курса

дзённай формы атрымання вышэйшай адукацыі

Навуковы кіраўнік:

кандыдат філалагічных навук,

дацэнт Барысенка Вольга Яўгеньеўна

Дапушчана да абароны

пратакол № 8 пасяджэння кафедры

ад 19.04.2012 г.

Загадчык кафедры В. Я. Барысенка

Мазыр

2012

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………….…..3

ГЛАВА 1 ТЭКСТ ЯК АДЗІНКА СІНТАКСІСУ…………………...….6

    1. Агульнае паняцце аб тэксце……………………………………….... 6

    2. Асаблівасці ўспрымання тэксту вучнямі пачатковых класаў….…11

    3. Вучэбныя праграмы агульнаадукацыйных устаноў……………….16

    4. Асаблівасці працы з тэкстам у пачатковых класах ……………….20

ГЛАВА 2 МЕТОДЫКА РАБОТЫ З ТЭКСТАМ НА УРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ…………………….29

2.1 Методыка выкарыстання тэксту на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах……………………………………………………………….29

2.2 Методыка выкарыстання тэксту на ўроках літаратурнага і пазакласнага чытання……………………………………………………..……..36

2.3 Эксперыментальнае даследаванне…………………………………..40

ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………..45

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС…………………………………...48

ДАДАТАК А……………………………………………………50

ДАДАТАК Б……………………………………………………52

ДАДАТАК В……………………………………………………54

ДАДАТАК Г……………………………………………………55

(ДАДАТАК Д)……………………………………………………………56

(ДАДАТАК Е)……………………………………………………………59

(ДАДАТАК Ж)…………………………………………………………..61

(ДАДАТАК З)……………………………………………………………64

Уводзіны

Беларуская мова як вучэбны прадмет ў ІІ–IV класах выконвае адукацыйную, камунікатыўную, развіццёвую і выхаваўчую функцыі. Адукацыйная функцыя заключаецца ў забеспячэнні пазнаваўчых інтарэсаў вучняў аб сістэме мовы, моўных адзінках і іх функцыянаванні, аб сутнасці мовы як з’явы рэчаіснасці.

Камунікатыўная функцыя звязана з ужываннем вуснай і пісьмовай мовы ў працэсе зносін паміж людзьмі ў розных моўных сітуацыях, з культурай моўных паводзін, з навучаннем правільнаму ўжыванню моўных сродкаў з мэтай рэалізацыі камунікатыўных задач. Сучасная беларуская мова паспяхова выконвае сваё прызначэнне, яна з’яўляецца мовай пісьмовай культуры, сродкам паўсядзённых зносін людзей. На беларускай мове як роднай ствараюцца мастацкія творы і навуковыя працы, гэта мова тэатра, школы, газет і часопісаў, радыё і тэлебачання, гэта мова інфармавання і ўстанаўлення кантактаў паміж людзьмі. Такую ж ролю выконвае беларуская мова ў школах з рускай мовай навучання. Акрамя таго ў працэсе ўзаемадзеяння дзвюх моў адбываецца ўзаемапранікненне і ўзаемаўзбагачэнне нацыянальных культур беларускага і рускага народаў. Беларуская мова ў школах з рускай мовай навучання ўжываецца ў якасці дынамічнага сродку зносін, здольнага перадаваць самыя глыбокія думкі, шчырыя пачуцці, якія ўзнікаюць у рускамоўным асяроддзі.

Развіццёвая функцыя вучэбнага прадмета найперш характарызуецца актывізацыяй моўных дзеянняў вучняў, на аснове якіях развіваецца моўнае чуццё, мысліцельныя працэсы, агульнавучэбныя ўменні і навыкі, неабходныя для рэалізацыі культурнага патэнцыялу асобы.

Выхаваўчая функцыя беларускай мовы абумоўлена яе культурнай самакаштоўнасцю як сродку стварэння і захавання культурнага вопыту беларускага народа, сродку далучэння да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей, сродку фарміравання маральных якасцей чалавека, які валодае мовай і праз яе пазнае навакольнае асяроддзе.

Развіццё і ўдасканаленне моўнай адукацыі малодшых школьнікаў у школах Беларусі звязана з пошукам і рэалізацыяй перспектыўных ідэй фарміравання асобы ва ўмовах актыўных пераўтварэнняў у грамадстве.

Павышэнне ролі культуры ў розных сферах жыццядзейнасці патрабуе ад сістэмы адукацыі фарміравання культурнага чалавека з яго высокімі маральнымі якасцямі, багатагым духоўным светам, камунікатыўнай культурай. У гэтай сувязі беларуская мова ў пачатковых класах займае вядучае становішча ў вырашэнні пастаўленай задачы.

Для таго каб дасягнуць камунікатыўнай мэты і вырашыць пазнавальныя задачы, настаўнік імкнецца да максімальнай даступнасці вучэбнай інфармацыі тэкста, успрыманне, разуменне і запамінанне якога залежаць ад узроўню развіцця славеснага мыслення вучняў. У пачатковай школе закладваюцца фундаментальныя асновы развіцця маўленчых і мовазнаўчых навыкаў, фарміруюцца фундаментальныя асновы на аснове працы з тэкстам.

Аб’ект даследавання: працэс фарміравання ўмення выкарыстоўваць беларускую мову ў якасці сродку зносін паміж людзьмі.

Прадмет даследавання: тэкст як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў.

Мэта даследавання: тэарэтычныя і метадычныя распрацоўкі ўрокаў па беларускай мове з выкарыстаннем розных прыёмаў і спосабаў работы з тэкстам.

Задачы даследавання:

  1. зрабіць аналіз навукова-метадычнай літаратуры па праблеме выкарыстання тэксту на ўроках беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах;

  2. апісаць асаблівасці ўспрымання і разумення тэксту вучнямі пачатковых класаў;

  3. ахарактарызаваць методыку работы з тэкстам;

  4. правесці эксперымент па выкарыстанні розных спосабаў і прыёмаў работы з тэкстам.

Гіпотэза: выкарыстанне розных прыёмаў і спосабаў работы з тэкстам садзейнічае актывізацыі пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў.

Метады праведзенага даследавання:

  • апісальны (крытычны аналіз літаратуры);

  • назіранне за навучальным працэсам;

  • вывучэнне вопыту настаўніка;

  • эксперыментальны.

Практычная значнасць атрыманых вынікаў заключаецца ў тым, што вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны настаўнікамі пачатковых класаў пры навучанні дзяцей у малодшых класах на ўроках беларускай мовы, што важна ў свеце патрабавання сучасных школьных праграм.

Структура і аб’ём работы. Дыпломная праца складаецца з уводзін, тэарытычнай і практычнай глаў, заключэння і дадаткаў. У першай главе разглядаюцца агульныя звесткі пра тэкст. У другой главе акрэсліваецца методыка выкарыстання тэксту на ўроках беларускай мовы. У дадаткі ўваходзяць распрацоўкі ўрокаў у трэцім класе, ілюстрацыйны матэрыял, табліцы.