Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
35
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать

Абвяшчэнне сср Літвы і Беларусі.

16 студзеня 1919 г. бальшавіцкае кіраўніцтва ў Маскве прыняло рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў ССРБ і аб'яднанні Сацыялістычных Савецкіх Рэспублік Літвы і Беларусі. Тым самым прадугледжвалася стварыць Літоўска - Беларускую ССР.

2—3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў, на якім была прынята першая Канстытуцыя ССРБ. Старшыня Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Я. М. Свярдлоў абвясціў пастанову «Аб прызнанні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі». Быў зацверджаны герб і сцяг. Тады ж было вырашана пытанне аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (скарочана Літбел). Яе тэрыторыя служыла пагранічнай зонай паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Аб'яднаную рэспубліку бальшавікі імкнуліся выкарыстаць для адмежавання РСФСР ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёю.

27 лютага 1919 г. быў створаны ЦВК ЛітБел і яго Прэзідыум на чале з К.Цыхоўскім і ўрад аб’яднанай рэспублікі – Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з В.Міцкявічусам – Капсукасам. У склад ЛітБел увайшла тэрыторыя Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, ковенскай і частка Сувалкаўскай губерняў. Сталіца – г. Вільня.

Так ССРБ праз месяц пасля свайго ўтварэння стала часткай аб'яднанай дзяржавы. А Літбел фактычна спыніла сваё існаванне ў пачатку верасня 1919 г. у сувязі з захопам яе тэрыторыі польскімі войскамі.

  1. Прааналізуйце асноўныя напрамкі развіцця права бсср у 1920-х ‑ 1930-х гг.

  1. Пастановай прызідыума ЦВК БССР на тырыторыі БССР уводзіліся ў дзеянне н.п.а. РСФСР. Крымінальны кодекс і КПК – 1922 г.; ГК, ГПК – 1923 г.

  2. Прымаліся ўласныя заканадаўчыя акты: 1923 г. – Зямельны кодекс, 1925 г. - … кодекс, 1924 г. – Лясны кодекс і інш.

  3. УУУ саміх заканадаўчых актах РСФСР мелася агаворка, што яны дзейнічаюць і на тырыторыі ўсіх савецкіх рэспублік (БССР): Кодекс заканаўства аб працы (КЗАП) – 1922 г. Б арт.

  4. У сувязі з утварэннем СССР у 1922 г. на тырыторыі БССР уступалі ў дзеянне н.п.а. СССР. У адпаведнасці з канстытуцыя СССР 1924 г. пастановы УРЦВК РСФСР на тырыторыі БССР не маюць сілы і з 1924 г. на тырыторыі БССР дзейнічаюць н.п.а. СССР і БССР.

65. Ахарактырызуйце развіццё грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права бсср у 1920-х ‑ 1930-х гг.

У 20-30-е гады у БССР згодна з пастановай ЦВК БССР дзельнічалі ГК і ГПК РСФСР 1923 года. ГК 1923 года замацаваў агульнае правіла неачужальнасці дзяржаўных прадпрыемстваў ва ўласнасць прыватных асоб, аднак у сувязі з НЭП пастановай ЦВК і СНК БССР ад 31.01.0925 года было дазволена адчужэнне прадпрыемстваў, якія бяздейнічалі. Дзяржаўная ўласнасць атрымала найбольшую іскавую абарону.

Дзяржаўную уласнасць можна было запатрабаваць з любога незаконнага уладання, пры гэтым іскавая даўнасць не прымянялася.

Аб’яўляліся незаконнымі здзелкі, накіраваныя на ўрон дзяржавы.

Закон клапаціўся і аб развіцці кааператыўнай уласнасці, дапускаў у пэўных межах прыватную гаспадарчую здейнасць.

Прыватным асобам дазвалялася адкрываць прамысловыя і гандлёвыя прадпряемствы, з абавязковым захаваннем нормаў, якія рэгулявалі прамысловую і гандлёвую дзейнасць. Дазвалялася перадаваць маемасць у вызначаным памеры у спадчыну.

Законам прыдугледжвалася права прыватнай уласнасці на адзін жылы будынак плошчай не больш як 25 сажняў2.

Шырокае распаўсюджванне атрымала у гэты перыяд дагаворы з прыватнымі асобамі, такія як арэнда да прадпрыемстваў, машын, іншай маемасці, выкананне падрадных работ, продаж на камісійных асновах прадукцыі дзяржаўных прадпрыемстваў і г.д.

У 1926 гаду было адменена абмяжаванне памераў маемасці у парадку атрымання спадчыны і дарэння.

У 1929 годзе была пашырана кола спадчыннікаў па закону, у выніку уключэння ў яго ўсыноўлых дзяцей і іх сыходных.

Грамадзяне атрымалі права завяшчаць маемасць дзяржаўным установам, прадпрыемствам, грамадзянскім і кааператыўным аб’яднанням. Устанойлены ГПК РСФСР парадак выканання правасуддзя на грамадзянскіх спавах прадугледжваў актыўны ўдзел суда і пракуратуры па рашэнні спрэчак.

У першую чаргу закон абраняў інтарэсы дзяржавы.

Пастановай ЦВК і СНК БССР ад 02.02.1929 года былі унесены змяненні і дапаўненні у ГПК 1923 года. Замацаваны абавязак суддзі разглядаць справы у адпаведнасці з законамі СССР і БССР і пастановамі мясцовых органаў улады, якія выдаваліся на аснове закона.

Устанаўлівалася таксама магчымасць судоў прымыняць аналогію права. Суд не меў права адмовіцца у вырашэнні справы з-за адсутнасці ці непаўнаты закона. Закон вызначаў падставы, па якіх дапускалася адступленне ад ад прынцыпу галоснасці. Суду прадастаўлялася права разглядаць справы пры не яўцы аднога з бакоў, калі меліся дакладныя звесткі аб уручэнні гэтаму баку паведамлення.