Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
35
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать
  1. Выкладзіце пра паходжанне, крыніцы і структуру Судзебніка Казіміра IV 1468 г., прааналізуйце яго змест.

Першая спроба ўсталяваць адзінства прававых нормаў на ўсёй тэрыторыі, абмежаваць самавольства суддзяў, а таксама ўзмацніць прававую ахову феадальнай маёмасці і ўвесці жорсткія меры пакарання злачынцаў была зроблена ў Судзебніку 1468 года. У гісторыка-прававой літаратуры выказваліся розныя думкі пра яго назву. У самім тэксце закона ён называецца «ліст», што ў тыя часы мела такое ж значэнне, як і «грамата».

Пры першай публікацыі – ў 1826 годзе І. Даніловіч назваў яго «Статут Казіміра», але гэтая назва ў рускай гістарычнай літаратуры не атрымала падтрымкі. І ў сучаснай літаратуры гэты «ліст» называюць Судзебнікам Казіміра. Рукапісны тэкст Судзебніка не быў падзелены на артыкулы. Пры публікацыі яго падзялілі на 25 артыкулаў. Такое падзяленне прынята і ў сучаснай гістарычнай літаратуры.

Судзебнік быў зацверджаны вялікім князем на агульнадзяржаўным сойме 29 лютага 1468 года пасля абмеркавання з князем, панамі-рады. Ён, як і большасць заканадаўчых актаў Вялікага княства Літоўскага таго часу, быў напісаны на беларускай мове. У аснову яго было пакладзена мясцовае беларускае звычаёвае права ў спалучэнні з новымі прававымі нормамі.

У артыкуле 1 звяртае на сябе ўвагу ўпершыню вызначаннае ў нашым заканадаўстве норма, якая забараняла перадаваць пацярпеламу дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў, бацькі якіх былі вінаватыя ў крадзяжы і не мелі магчымасці плаціць за шкоду. Артыкул 5 і 6 абмяжоўвалі адказнасць жонкі і дарослых дзяцей злодзея, калі яны не ведалі аб злачынстве і не карысталіся крадзеным, бо па старажытнаму звычаёваму праву разам са злодзеем адказнасць несла ўся яго сям’я. Тым самым у Судзебніку атрымала замацаванне ідэя індывідуалізацыі пакарання.

Новым было ў законе вызначанне злачынства як супроцьпраўнага дзеяння. Паводле старажытнага звычаёвана права, калі быў злоўлены злодзей з крадзенымі рэчамі, то такія рэчы ішлі ў даход суддзі, а пацярпеламу належала выплаціць у двайным памеры вартасць гэтых рэчаў з маёмасці злодзея і яго сям’і. У Судзебніку гэта правіла падверглася абмежаванню. Калі злачынец не меў чым поаціць, то суд павінен быў вярнуць палічнае пацярпеламу.

У Судзебніку ўпершыню атрымала заканадаўчае замацаванне запалохванне – як адна з асноўных мэт пакарання ў феадальным праве. Злачынец, асуджаны да смяротнай кары, мог ад яе адкупіцца або быць перададзенным ў няволю таму, хто пацярпеў, або яго блізкім. Судзебнік забараняў вызваляць злачынца ад пакарання.

Выданнем Судзебніка быў пакладзены пачатак новаму этапу ў развіцці прававой тэорыі, практыцы заканадаўчай дзейнасці дзяржаўных органаў, новых прынцыпаў сістэматызацыі і кадыфікацыі феадальнага права, якое завяршылася выданнем Статута Вялікага княства Літоўскага.

34. Выкладзіце пра паходжанне, крыніцы, структуру і змест Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 г.

Падрыхтоўка першага Статута ВКЛ вялася ў першай чвэрці 16 ст. Яго праект быў гатовы ўжо ў 1522 г., але не быў зацверджаны. Толькі ў верасні 1529 г. Статут быў уведзены ў дзеянне. Яго рыхтавалі мясцовыя вучоныя і юрысты-практыкі на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі нормаў мясцовага звычаёвага права, рашэнняў судовых і дзяржаўных устаноў, прывілеяў. У працэсе падрыхтоўкі тэксту Статута ўпершыню былі выпрацаваны:

  1. сістэма і структура размяшчэння прававых нормаў у залежнасці ад іх зместу;

  2. уключаны тыповыя і абагуленыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзены шэраг прававых нормаў, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны, нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, цывільнага, шлюбна-сямейнага, крымінальнага , судова-працэсуальнага і іншых галін права.

  3. Складальнікі Статута не прытрымліваліся сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, а выпрацавалі сваю. У яе аснову былі пакладзены прынцыпы:

  1. Суверэннасці дзяржавы (насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму);

  2. Адзінства права;

  3. Прярытэту пісанага права.

Статут уключаў нормы агульнага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам. Гэтыя нормы не былі выключэннем, ав састаўной часткай Статута, хаця і не адпавядалі яго асноўным прынцыпам.

Статут складаўся з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней, у сувязі з дапаўненнямі, колькасць артыкулаў павялічылася да 283. У 1-3 раздзелах былі змешчаны асноўныя нормы дзяржаўнага і прынцыповыя палажэнні іншых галін права, у 4-5 – шлюбна-сямейнага і спадчыннага, 6 –працэсуальнага, 7 - крымінальнага, 8 – зямельнага, 9 – ляснога і паляўнічага, 10 – цывільнага і ў 11-13 – крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права.

У Статуце былі юрыдычна замацаваны асновы грамадзянскага і дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, парадк утварэння, склад і паўнамоцтвы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда. Абвяшчалася правіла, паводле якога ўсе асобы, “як убогія, так і багатыя”, павінны былі судзіццаў адпаведнасці з нормамі, якія былі выкладзены ў Статуце. Вялікі князь (гасудар) абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць краіны, не дапускацьчужаземцаў на дзяржаўныя пасады, не даваць ім маёнткаў, не адбіраць у мясцовых феадалаў пасады і маёмасць без суда, прытрымлівацца ўсіх старых законаў і звычаяў.

Асаблівая ўвага ў Статуце надавалася судова-працэсуальнаму праву. Суд быў важным органам, які забяспечваў ахову правапарадку і дзейнасць якога была накіравана на поўнае абмежаванне самавольства феадалаў, наданне праву аўтарытэту. Асаблівая ўвага ўдзялялася парадку ажыцяўлення правасуддзя. Абвяшчаліся прынцыпы яго публічнасці, фармальнай роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачванагана абарону з удзелам адваката. Адначасова ў Статуце прадугледжвалася захаванне прывілеяў і льгот для феадалаў, што на практыцы замацавала бяспраўе простых людзей. Аднак у перыяд феадалізму нават абвяшчэнне ідэі правапарадку было значным крокам наперад.

На нормы крымінальнага і цывільнага права паўплывалі ідэі гуманізму. Так, у артыкуле 7 раздзела 1 абвяшчалася, што ніхто не павінен адказваць за чужую віну, а крымінальнае пакаранне трэба назначаць толькі асобам, віна якіх ўстаноўлена судом.

У Статуце даволі поўна выкладзены нормы, якія забяспечвалі права ўласнаці феадалаў; шмат увагі нададзена сямейна-шлюбнаму праву; падрабязна рэгламетаваўся парадак назначэння апякуноў непаўналетнім дзецям, якія засталіся без бацькоў.

Такім чынам, прававыя нормы, змешчаныя ў Статуце, у сваёй сукупнасці складалі своеасаблівую феадальную канстытуцыю, у якой упершыню вызначаліся структура і характар дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, замацоўваліся асноўныя правы і прывілеі пануючага класа і шляхты.