Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
35
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать
  1. Прадмет навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яе задачы і асаблівасці

ГДзПБ – гэта гісторыка-прававая навука, якая вывучае ўзнікненне, станаўленне, развіцце і знікненне Дз і П у народаў, якія населялі Беларусь са старажытных часоў да нашага часу.

ГДзПБ вывучае прычыны і заканамернасці ўзнікнення і развіцця гістарычна склаўшыся дзяржаўных утварэнняў, іх тыпаў, формаў, а таксама прававое становішча насельніцтва, развіцце палитычна-прававых інстытутаў, органаў улады, кіравання і інш.

Задачы:

  1. Аналіз асноўных гістарычных падзей у іх храналагічнай паслядоўнасці

  2. Вызначэнне заканамернасці гістарычнага працэса, асноўных тындэнцый у развіцці інстытутаў і права ўвогуле

Асаблівасці:

  • Гісторыя беларускага народа прыстасоўвалася да гісторыі тых ці іншых дзяржаў, у склад якіх яна ўваходзіла ў ты ці іншы час

  • Гісторыя беларускага народа вывучалася аднабокова,перыядамі амаль не вывучалася, замоўчвалася. Некаторыя падзеі, факты наогул былі забаронены для навучэння: статуты, РП, канстытуцыя РП 03.05. 1791 г., БНР, ЛітБелССР, рэпрэсіі, рэлігія забаронена, чарнобыль і інш.

  • Гісторыя беларускага народа фальсіфікавалася: адны гістарычныя падзеі ўсхваляліся, іншыя ачэрняліся (галоўная роля КПСС)

  • У беларускай гісторыка-прававой навуцы існавала парадаксальная з’ява: з аднаго боку ніхто, ніколі афіцыйна не забараняў вывучаць гісторыка-прававую спадчыну беларускага народу – а з другога боку яе не вывучалі

  • Гісторыя беларускага народа вельмі цесна звязана з гісторыяй іншых народаў: Літвы, Украіны, Расіі

  • На працягу стагодзяў змянялась назва беларускага народа, пэуны час беларусы ўвогуле баяліся сябе як-небудзь называць і казалі “тутэйшыя”

2. Характарыстыка гісторыяграфіі гісторыі дзяржавы і права Беларусі

I. Першыя паведамленні пра Беларусь сустракаюцца ў:

- Беларуска-Літоўскіх летапісах (1446г., Быхаўца і інш.)

- Старажытна-рускія летапісы (аповесць мінулых гадоў, Слова пра паход Ігаравы і інш.)

ІІ. Звесткі пра Беларусь утрымліваюцца ў міжнародных пагадненнях:

- Дагавор 1229г.

ІІІ. Кнігі пра Беларусь пачалі друкавацца на беларускац мове ў ХVI ст.:

- Біблія Ф. Скарыны

Палітычныя і прававыя погляды Ф. Скарыны:

Палітычным ідэалам Ф. Скарыны з’яўляецца асветная гуманная моцная манархія. Манарх павінен быць набожным, чулым, мудрым, адукаваным, справядлівым да сваіх паданых. Ён абавязаны кіраваць дзяржавай у строгай адпаведнаці з законам, абавязаны сачыць за справядлівым выкананням правасуддзя. Адначасова ён павінен быць моцным і грозным, у неабходных выпадках павінен умець абараніць свій народ. Перавагу Ф. Скарына аддаваў міралюбіваму і адукаванаму гаспадару.

Класіфікацыя права па Ф. Скарыне:

Усё права Скарына падзяляў на натуральнае і пісанае. НП закладзена ў самой істоце чалавека, яно аднолькавае для ўсіх людзей, уласціва кожнаму чалавеку і незалежыць ад месца і часу. ПП Скарына падзяляў на:

  1. Божская права (нормы Старога і Новага запавета, Біблія)

  2. Царкоўнае/Кананічнае права (пастановы, каноны, прынятыя царкоўнай уладай)

  3. Земскае права (у залежнасці ад тых грамадскіх адноісін, што рэгуляваліся пэўнымі нормамі права Скарына вылучаў:

  • Міжнароднае права

  • Дзяржаўнае права

  • Крымінальнае права

  • Ваеннае права

  • Гарадское права

  • Марское права

  • Гандлевае права

  • Паспалітае права (грамадзянскае + сямейнае права)

Скарына аб заканадаўстве:

Закон павінен быць прыгодным для выканання, карысным для насельніцтва і адпавядаць звычаем часу і месца.

Скарына аб мэце крымінальнага пакарання:

З аднаго боку пакараць злачынца, з другога боку папярэдзіць іншых асоб здольных здейсніць злачынства.

Сымон Будны

У 1562 г. у Нясвіжскай друкарне выйшаў “Катэхізіс” перакладзены Будным на беларускую мову. Да гэтага “Катэхезісу” С. Будны напісаў прадмову пра войны справядлівыя і несправядлівыя. Справядлівая – дзеля абароны айчыны, абавязак кожнага сумленнага чалавека – прымаць удзел у такой вайне. Несправядлівая вайна – разбой, абавязак кожнага сумленнага чалавека не удзейнічаць у такой вайне. Асноўная праца С. Буднага “пра свецкую ўладу”, ён выказаў адносіны да маёмасці і дзяржавы. Хрысціянскі чалавек можа валодаць маёмасцю, можа выконваць абавязкі суддзі, толькі судзіць справядліва, сумленна і не браць хабар. Погляды аб палітыцы такія ж як у Ф. Скарыны.

Леў Сапега

Крыніцы для вывучэння поглядаў Сапегі: “Зварот да ўсіх саслоўяў ВКЛ”, “Прысвячэннеда выдання Статута 1588 г. каралю польскаму і ВКЛ Жыгімонту Аўгусту”, “Статут 1588 г.” Самастойная праца: “Выклад трыбунальскіх праў”. Эпісталярная спадчына Сапегі: “Ліст да Біскупа Іосіфата Кунцевіча”. Леў Сапега лічыў, ўто дзяржава паўстала натуральным шляхам і прызначаецца для дасягнення магчыма лепшага шляха. Яна засноўваецца на прынцыпах ўнутраного адзінства, цэнтралізму, правапарадку, законнасці. Зварот да ўсіх саслоўяў ВКЛ Сапега пачнае: “Мудрацы ўсіх вякоў лічылі, што ў кожнай дзяржаве прыстойнаму чалавеку не можы быць нічога даражэй чым яго свабода”. Сутнасць свабоды складае неачужальныя правы чалавека: права ўласнасці, права асабістай недатыкальнасці. Для абароны грамадзянскіх свабод існуе права, якое Сапега разглядаў як сапраўднае праяўленне розуму чалавека. Павага да права павінна забяспечыць дзяржаве стабільнае і ўстойлівае развіцце, сацыяльны мір, унутраны парадак, жыцце ў адпаведнасці з законамі – абавясковая ўмова існавання дзяржавы. Толькі права дае магчымасць быць сапраўды свабоднымі. Кожны чалавек павінен ведаць межы сваей свабоды для гэтага ён павінен вывучаць законы. Закон павінен быць аднолькавым для ўсіх саслоўяў, разам з тым ен павінен быць накіраваны супраць асобных правапарушальнікаў. Калі ў грамадстве адсутнічае павага да права, пануе беззаконнасць, такое грамадства не можы лічыцца чалавечым, справядлівым, яно з’яўляецца воўчай зграеей. Права павінна не дапусціць выкарыстання дзяржаўнай уладай у карыслівых мэтах правіцеля, усё гэтае дае падставу разглядаць Сапегу як прыхільніка ідэі прававой дзяржавы.

Міхалок Літвін

≈ 1550 г. напісаны саціяльна-палітычны трактат аб норавах татар, літоўцаў і масквіцян. Ён параўноўваў норавы, звычаі, традыцыі, арганізацыю кіравання і суда ў Татарскай, Літоўскай, Маскоўскай дзяржаў. Моцную дзяржаву ен звязваў з разумнасцю законаў, са стабільнасцю сям’і. IV раздзел аб правасудзе. Ен вылучыў асноўныя недахопы судовай сістэмы:

  • Адсутнасць апіляцыйных судоў

  • Пагрэшнасці ў сістэме паказанняў сведак

  • Адсутнасць нормаў судовай пісьменнасці

  • Адсутнасць галоснасці

  • І інш.

Гэтыя недахопы былі часткова выпраўлены ў час судовай рэформы ў Беларусі ў XVI ст.

IV. У XVII – XVIII ст. законы і кнігі друкуюцца на польскай і лацінскай мовах. У 1641 г. у складзе Віленска-Іезуітскай акадэміі створаны юрыдычны факультэт. У 1644 г. – пачаў працаваць. Заснавальнік юрыдычнага факультэта сын Л. Сапегі – Казімір Сапега. Ён ахвяраў бібліятэку свайго бацькі, і на ахвяраванне прафесараў 12.500 польскіх злотых. Запрасіў 4 прафесараў: 2 немцаў (грамадзянскае права – Дзільгер, першы дэкан юрфака; кананічнае права – Шауэр), 1 іспанца (цывільнае права – Соксо), выхадца з Беларусі нараджэнца Віцебскай зямлі І. Ялізароўскага які меў доктара цывільнага і кананічнага права.

Классіфікацыя права па Ялізароўскаму:

  • Божскае права

  • Права народаў

  • Натуральнае права

БП і НП выступаюць як самастойныя віды права, не падпарадкоўваюцца адзін аднаму. Дзяржава – гэта створаны з мноства паселішчаў саюз людзей, якія аб’ядналіся дзеля дасягнення лепшага жыцця.

Яго асноўная праца аб палітычнай супольнасці людзей.

V. У 1816 г. выдаецца праца Ліндэ аб Літоўскім статуце. У 1881 г. выходзіць кніга Чацкага аб Літоўскім і Польскім праве.

VІ. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай Імперыі цікавасць да гісторыі Беларусі павялічваецца. Асаблівы ўклад уносяць студэнты і выкладчыкі Віленскага універсітэта: А. Міцкевіч, Я. Чачот, Т. Зан

VІІ. У ХІХ ст. ствараюцца Кіеўская, Маскоўская школа права і інш. У Кіеўскім універсітэце працавалі: Антановіч, Кастамараў, Маліноўскі, Дземчанка, Доўнар-Запольскі і інш. У канцы ХІХ ст. вучоныя пачынаюць асобна вывучаць гісторыю Беларусі. Вялікі ўклад унеслі: Печэта, Каяловіч, Доўнар-Запольскі і інш.

VІІІ. Разнастайная і польская гістарыяграфія: Ю. Бардах, Кутшэба, Астроўскі, Макарэвіч і інш.

ІХ. Савецкая гістарыяграфія вялікая: Печэта, Ігнатоўскі, Юшкоў, Ярмаловіч, Юхо, Сокал, Вішнеўскі, Капысскі, Марціновіч, Броўка, Доўнар і інш.

Х. Дакументальна-прававы матэрыял:

1. Акты Заходняй Расіі ў 5 тамах

2. Акты Паўднева-Заходняй Расіі ў 15 тамах

3. Акты Віленскай архіяграфічнай каміссіі ў 39 тамах