Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Чытанне i аналіз мастацкіх твораў розных жанраў...docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
49.44 Кб
Скачать

Методыка вывучэння баек

Цікавым займальным мастацкім творам для вучняў пачатковых класау з'яуляецца байка.

Дзеці любяць байку за прастату зместу і мастацкіх вобразаў, за выразнасць і трапнасць апісання, за багатую, яркую народную мову. Яна заключае у сабе вялікія магчымасці для маральнага выхавання школьнікаў. Сюжэт байкі звычайна ўяўляе сабой адзін эпізод адну сцэнку з жыцця, на прыкладзе якой аўтар вучыць мудрасці, проста і даступна расказвае пра розныя недахопы людзей. У ёй напружанае дзеянне, вострая сітуацыя. Персанажы саі характарызуюць сябе учынкамі, паводзінамі, манерай гаварыць.

Методыку работы з байкай у пачатковых класах вызначаюць яе мастацкія асаблівасці.

У час падрыхтоўкі да ўспрымання байкі неабходна падвесці дзяцей да разумення характараў дзеючых асоб, але ні ў якім выпадку не расказваць змест. Разгляд малюнкаў жывёл, птушак, гутарка пра іх з улікам вопыту вучняў будзе добрай падрыхтоўкай да разумення ідэйнага зместу і вобразаў байкі.

Першы раз выразна чытае байку настаўнік, дапамагаючы вучням ярка ўявіць дзеючых асоб, зразумець іх паводзіны, адчуць настрой. Пасля гутаркі эмацыянальна-ацэначнага плана, якая паказвае, як вучні успрынялі твор, пачынаецца аналіз канкрэтнага зместу, выясняецца сітуацыя, у якой дзейнічаюць героі, асэнсоўвацца мова персанажаў, іх характэрныя рысы. Работа над сэнсам такіх выразаў паказвае вучням, як трапна, дакладна аўтар падбірае словы і выразы. Настаўнік, праводзячы гутарку, выбарачнае чытанне, вуснае і графічнае маляванне, дапамагае дзецям зразумець матывы паводзін дзеючых асоб, іх характэрныя рысы. У ходзе аналізу зместу вучні знаёмяцца з кампазіцыяй байкі, уясняюць яе структуру: устанаўлваюць, колькі частак, як развіваецца дзеянне,-вызначаюць галоўную думку і свае адносіны да дзеючых асоб. Затым вучні пад кіраўніцтвам настаўніка раскрываюць алегорыю байкі: Каго (або што) асуджае аўтар у байцы? Чаму? Як разумець сэнс апошніх двух радкоу байкі?

Уся работа з байкай звязана з выпрацоўкай выразнага чытання. Як правіла, байка завучваецца на памяць. Пераказваць яе падрабязна не варта, бо губляецца яркасць, прыгажосць, самабытнасць мовы.

Работа з байкай часцей за ўсё складаецца з наступных кампанентаў: успрыманне канкрэтнага зместу;раскрыццё кампазіцыі; характэрных асаблівасцей дзеючых асоб, матываў іх паводзін; раскрыццё алегорыі; выясненне галоўнай думкі байкі; аналіз маралі.

Методыка вывучэння казак

Казка — адзін з любімых дзецьмі жанраў мастацкіх твораў. Дзеці любяць яе за жывасць апавядання, яркасць вобразаў, выразнасць і акрэсленасць характараў, за прастату зместу, за багатую каларытную народную мову. Іх прываблівае у казцы цікавы, займальны. сюжэт, знаёмыя персанажы. Казкі вучаць працавітасці, сціпласц, ветлівасці, справядлівасці, мужнасці, высмейваюць, асуджаюць несправядлвасць, сквапнасць і іншыя недахопы людзей. Усё гэта робщь казку магутным сродкам выхавання у нашых дзяцей лепшых чалавечых якасцей, дае ім веру ў творчыя сілы працоўнага народа.

У народных казках адлюстраваліся стагоддзямі накопленая мудрасць, багацце душэўных сіл народа, яго гумар, у іх расказваецца пра жыццё, працу, бяду, гора, радасць простага чалавека, раскрываюцца яго думы, мары. Усё гэта дапамагае лепш уявщь жыццё народа у той ці іншы перыяд.

Важнае значэнне мае казка і як сродак развіцця мовы вучняу. Яе змест для дзяцей — першы узор мас­тацкага слова. Яна найболын адпавядае свету дзцячых уяуленняу, гульняу. Дзецям імпануе у казках увесь лад думак, вобразау, свабодная, імправізацыйная форма апавядання.

Цэнтральны герой многіх казак — сціплы працаўнік, спрытны, вясёлы, кемлвы, смелы, мужны, просты чалавек.

Вучні пачатковых класаў адпаведна праграме практычна знаёмяцца з асабівасцямі казкі як жанру. Каз­ка, як і іншыя мастацкія творы, мае фабулу, ідэю, у ёй ёсць персанажы. Аднак казка не рэалістычнае апавя-данне, ёй уласціва чарадзейнасць, выдумка.

Казка характарызуецца кампазіцыйнай асаблівасцю: у ёй звычайна ёсць зачын, паўторы, канцоўка, часцей за ўсё паўтараецца адзін асноўны эпізод. У апошні раз пасля паўтору ідзе кантрастная падзея, наступае развязка.

Настаўнік паказвае вучням кампазіцыйныя і моўныя асаблівасці казак, вучыць вызначаць іх і адрозніваць казку ад іншых мастацкіх твораў з улікам іх прымет гэтага жанру.

У пачатковых класах чытаюцца казкі пра жывёл, чарадзейныя і бытавыя. Бытавыя казкі чытаюцца і аналізуюцца ў пачатковых класах, як рэалістычныя апавяданниі. На ўроку праводзяцца гутарка, выбарачнае чытанне, вуснае і графічнае маляванне, складанне плана, і чытанне у асобах, расказванне казкі, інсцэніраванне, складанне казкі па аналогіі з прачытанай.

Пры чытанніі аналзе казкі вучні павінны зразумець пададзеныя ў ёй вобразы. У падрыхтоўчай рабоце да чытання трэба падвесці дзяцей да усведамлення яе вобразау, а часам і да раскрыцця маральнай ідэі у ёй, аднак не варта тут гаварыць ім, што казка — гэта вы­думка. Няхай падыходзяць да яе, як да рэалістычнага апавядання.

У казках пра жывёл у алегарычнай форме адлюст роуваюцца адносіны паміж людзьмі у грамадстве, іх жыццёвы вопыт. І перад настаўнікам пры чытанні і аналізе гэтых твораў стаіць пытанне: ці раскрываць вучням алегорыю казак пра жывёл, як часам гэта робіцца пры чытанні баек.

У сувязі з гэтым спачатку казка аналізуецца, як рэа­лістычнае апавяданне. Усе віды заняткаў на уроку чы­тання павінны дапамагчы вучням успрыняць канкрэтны змест, правильна уявіць сабе развццё сюжэта, матывы паводзін персанажаш, іх узаемаадносіны.

Настаўнік прапануе прачытаць казку у асобах: Якая галоўная думка казкі? Чаму гэты твор называецца каз­кай?"

Для казак, у якіх персанажамі выступаюць з'явы прыроды, рэчы, прадметы, дрэвы, характэрна рэальная аснова — змены ў прыродзе ў розныя поры года, прыродныя з'явы, жыццёвыя факты. Вось толькі нерэальная тут размова птушак, звяроў, пор года, рэчаў, прадметаў, хоць змест яе жыццёвы.

Есць казкі, у якіх шмат дзіўнага, неверагоднага. У якіх мары і надзеі народа знайшлі сваё выражэнне у фантастычных вобразах, чарадзейных предметах.

Працуючы з казкай любога віду, настаўнік звяртае ўвагу вучняў на іх характар персанажаў, на матывы іх па­водзін і учынкаў, вучыць выдзяляць вобразныя словы і выразы: поле чыстае; мора сіняе, глыбокае; лес густы; змей страшэнны, трохгаловы; вада крышчная чыстая, празрыстая; зауважаць парушэнне парадку слоў у сказе: расла дзяучынка і вырасла, была у яго дачка, вярнуўся сярэдні брат, паслухаў старэйшы брат; таўталагічныя спалучэнні: жыль-бьлі, шляхі- дарогі, , вучыць сказавай мане­ры яе перадачы.

Для таго каб дзеці зразумелі змест казкі, варта паказаць у ёй супрацьпастаўленні (кантрасты): злосная мачыха і добрая падчарыца, дурны пан і разумны мужыык. Казачныя персанажы маюць рэзка акрэсленыя характары і часта групуюцца па прынцыпе антытэзы

Казка — твор вуснай народнай творчасці, таму натуральнай формай перадачы яе зместу будзе расказ, пера­каз, блізкі да тэксту. Добра, калі першы раз настаунік не чытае, а расказвае казку, эмацыянальна, выразна перадаючы голасам мову кожнага героя. Карысна выкарыстаць на уроку магніитафон ці прайгравальнік, даць паслухаць вучням запіс казкі у выканні артыста. Дзеці таксама вучацца расказваць казку падрабязна, блзка да тэксту, з выкарыстаннем вобразных слоў, выразаў, паўтораў, вершаваных уставак, з захаваннем сказав й інтанацыі, зачыну, канцоўкі.

Расказванне казкі настаўнікам, артыстам, падрыхтаваным вучнем служыць узорам жывой звязнай мо­вы, выклікае ў дзяцей думкі, пэўныя пачуцці, жаданне расказваць выразна, прыгожа, талкова, выхоўвае любоў да роднага слова, да чытання, развівае мастацк

Літаратура

1 Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах Пад рэд. А.П. Шанько. - Мн., 1986. - с. 161-176.

2.Аксёнова А.К. Методика обучения русскому языку в спец. ( коррекп). школе.-М., 2002.-с. 181-208.

3.Львов М.Р., Рамзаева Т.Г.. Светловская Н.Н. Методика обучения русскому языку в начальных классах. - М., 1987.-с. 135-154

4.Бобла I.M., Захарэвич I.I. Праца над апавяданнем пры навучанні чытанню вучняў малодшых класаў спецыяльных агульнадыдактычных школ i класаў ітэграванага навучання // Спецыяльная адукацыя. -

2009.-№2.-с. 11-15.

11