Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Чытанне i аналіз мастацкіх твораў розных жанраў...docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
49.44 Кб
Скачать

Чытанне I аналіз мастацкіх твораў розных жанраў

Выканала студэнтка 32 групы

Спецыяльнасті” Алігафрэнапедагогіка.

Лагапедыя.”

Карповіч Дар’я

План

  1. Методыка вывучэння апавяданняў

  2. Методыка вывучэння вершаў

  3. Методыка вывучэння баек

  4. Методыка вывучэння казак

Методыка вывучэння апавяданняў

Кнігі для чытання у пачатко­вых класах уключаюць многа мастацкіх твораў розных жанраў. Літаратура адлюстроўвае жыццё, паказваючы у мастацкіх вобразах тыповыя характары, факты, з'явы. У сувязі з гэтым мастацкі твор праз канкрэтны вобраз дапамагае чытачу лепш убачыць і зразумець жыццё. Ідэі, настрой пісьменніка перадаюцца чытачу і выклікаюць у яго адпаведныя думкі, пачуцці, вызначаюць яго паводзіны, фарміруюць светапогляд. Часта ў творах падаюцца малюнкі прыроды — вобразы, якія хвалююць сваёй прыгажосцю. Мастацкія творы багатыя выяуленчымі сродкамі: метафарамі, эпітэтам, параунаннямі.Асноўная вартасць мастацкай літаратуры – яе ідэёнасць і вобразнасць.

Усе гэтыя асаблівасці мастацкіх твораў у асноўным і вызначаюць методыку чытання іх. У працэсе чытання і аналізу мастацкага твора вядуцца назірання за мовай, за некаторымі асаблівасцямі кампазцыі твора, таму што задума пісьменніка раскрываецца усёю сістэмаю выяўленчых сродкаў. Пры гэтым творы розных мастацкіх жанраў маюць свае сродкі уздзеяння на чытача (кампазіцыя, стылістычныя прыёмы) і пры чытанні іх настаўнік выкарыстоўвае розныя метадычныя прыёмы.

На ўроку чытання апавяданняў праводзяцца усе асноуныя віды заняткаў: 1) падрыхтоўчая работа; 2) чы­танне; 3) гутарка з мэтай пра верш першага ўспрымання; 4) работа з тэкстам; 5) складанне плана; 6) пераказ тэксту; 7) заключная гутарка; 8) падрыхтоўка да выразнага чытання. Рыхтуючыся да ўрока чытання, настаўнік плануе тыя віды заняткаў, якія адпавядаюць асаблівасцям апавядання і задачам урока.

Падрыхтоўчая работа да чытання апавядання не павінна быць працяглаю. Перад чытаннем не трэба пераказваць змест апавядання, таму што гэта зніжае цікавасць вучняў да тэксту. Кароткім паведамленнем ці гутаркай настаўнік рыхтуе вучняў да ўспрымання твора, стварае пэўны настрой, выклікае адпаведныя пачуцці.

Выразнае чытанне настаўніка мае вялікае значэнне, асабліва для вучняу I і II класаў, бо яно не толькі выклікае у іх пэўныя пачуцці, перажываюць, але і служыць вучням узорам чытання. Пасля першага чытання патрэбна правесці гутарку, каб праверыць, якія пачуцці выклікаў у іх твор, як зразумелі яны пэўную задумку пісьменніка. Паўторнае чытанне і мэтанакіраваная работа над усведамленнем усіх бакоў апавядання (лагічны, вобразны, эмацыянальны) займае асноўнае мес­ца на ўроку. У цэнтры увагі павнінен быць твор, яго змест, вобразы, выяўленчыя сродкі, кампазіцыя, ідэя. У пер­шую чаргу разбіраецца сюжэт: развіццё дзеяння, паводзіны і ўчынкі дзеючых асоб. У працэсе аналізу апавя­дання праводзіцца гутарка, якая звяртае увагу вучняў на умовы, абставіны, у якіх дзейнічаюць героі, на іх мову як сродак характарыстыкі, на апісанне прыроды. Адказваючы на ўмела сфармуляваныя пытанні, вучні удумліва чытаюць твор і глыбей усведамляюць яго ідэйны сэнс. Мэтанакіраванае чытанне тэксту адначасова спрыяе выпрацоўцы і удасканаленню навыкаў чытання.

Пасля разбору апавядання да яго можна скласці план, а потым падрыхтаваць той ці іншы від пераказу. Прыкладны план чытання апавядання Я. Маўра «ТВТ»:

I. Падрыхтоўка да чытання апавядання. Настаўнік прапануе вучням раскрыць сэнс слоў: Піянеры нястомна вучацца... I ставяць перад сабой мэту — арганізаваць усіх дзяцей, зрабщь іх свядомымі, умелымі!, успомніць, з якога яны твора. Затым коратка расказвае пра Я. Маура, звяртае ўвагу вучняў на выстаўку яго кніг.

II.Чытанне апавядання вучнямі сам сабе. Заданне напісана на дошцы: Што сказала жанчына пра дзяўчын- ку? Чаму такое пажаданне выказала жанчына? Чым спадабалася вам гэта апавяданне? Праверка першага успрымання. Адказы на пытанні, запісаныя на дошцы.

  1. Чытанне апавядання вучнямі ўголас і аналіз яго. Выбарачнае чытанне урыўкаў па пытаннях: Чым здзіўлялі жыхароў горада некаторыя дзеці? Што сказаў пра тэвэтэтаўцаў настаунік? Чым займалісяя тэвэтэтауцы?

  2. Чытанне апавядання па частках і падбор загалоўкаў да іх.

V Падрыхтоўка апавядання пра тэвэтэтауцау ад імя хлопчыка, які пасAябраваў з імі. Пачатак апавядання можа даць сам настаўнік.

VlЗаключная гутарка. Пытанні: Пра што хлопчык, вярнуўшыся ў вёску, раскажа сваім сябрам? Чым вам спадабаліся тэвэтэтаўцы? Якую карысную справу вы можаце сабе намеціць на бліжэйшы час? Якая галоўная думка апавядання?

У плане урока прадугледжаны розныя віды занят­каў, якія патрабуюць ад вучняў удумлівага чытання твора, дапамагаюць усведамленню яго галоўнай думкі і устанаўленню сваіх адносін да герояў.