Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
241.15 Кб
Скачать

Літаратура

1. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 1993.

2. Асвета i педагагiчная думка Беларусi. Ад старажытных

часоў да 1917 г. – Мн.,1985.

3. Архітэктура Беларусі: Энцыкл. даведнік. – Мн., 1993.

4. Беларускае народнае жыллё. – Мн., 1973.

5. Беларускія народныя абрады. – Мн.,1994.

6. Высоцкая Н.Ф. Искусство Беларуси ХІІ – ХVІІІ вв. – Мн.,

1994.

7. Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына – беларускi i

ўсходнеславянскi першадрукар. – Мн., 1993.

8. Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. – Мн., 1992.

9. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. –

Мн., 1998.

10. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. – Мн., 1987-1994. –

Т. 2. – 1988.

11. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. –

Мінск. 1998.

12. Жывапіс Беларусі ХІІ – ХVІІІ ст.: Альбом. – Мн., 1989.

13. Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў: фрэска, абраз,

партрэт. – Мн., 1980.

14. Жывапіс Беларусі ХІІ-ХVІІІ стст. – Мінск, 1989.

15. Качаноўскі У.У. Гісторыя культуры Беларусі: Вучэбны

дапаможнік для студэнтаў ВНУ. – Мн., 1994.

16. Кацер М. Изобразительное искусство Белоруссии доок-

тябрьского периода. – Мн., 1969.

17. Кацер М. С. Народно-прикладное искусство Белоруссии

от первобытного общества до 1917 г. – Мн., 1972.

18. Конан У.М. Беларуская культура: Гістарычны нарыс (X ст. –

1917 г.) // Адукацыя і выхаванне. – 1994. – № 10. – С. 24-37.

19. Конан У. Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных

каштоўнасцей у святле фальклору. – Мн., 1989.

20. Конан Уладзімір. Культура // Энцыклапедыя гісторыі Бела-

русі. – У 6 т. – Мн.,1997. – Т.4.

21. Крук Я. Сімволіка беларускай народнай культуры. – Мн., 2000.

22. Крукоўскі М.І. Філасофія культуры: уводзіны ў тэарэтыч-

ную культуралогію: Вучэб. дапам. – Мн.: Універсітэцкае, 2000.

23. Лазука Б.А. Гісторыя мастацтва. – Мінск: Беларусь, 1996.

24. Лобач Ул. Паганства і хрысціянства: беларускі выпадак //

Крыўя. – 1994.– №1.

25. Лыч Л., Навiцкi У. Гiсторыя культуры Беларусi. – Выд. 2. –

Мн., 1997.

26. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік. – Мн., 1995.

27. Нарысы гiсторыi асветы i педагагiчнай думкi Беларусi. –

Мн., 1968.

28. Парашкоў С.А. Гісторыя культуры Беларусі. – Мн., 2003.

29. Раманюк М. Ф. Беларускае народнае адзенне: Альбом. –

Мн., 1981.

30. Салееў В.А. Нацыянальная самасвядомасць і мастацкая

культура. – Мн., 1990.

31. Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусi. – Мн., 1990.

32. Сахута Я. М. Фарбы роднай зямлі: Нарысы пра народнае

мастацтва Беларусі. – Мн., 1985.

33. Смаляк С.Р. Гісторыя і сучаснасць беларускай культуры. –

Мн., 1991.

34. Старажытная беларуская літаратура: Зборнік: Для ст. шк.

узросту / Уклад. Л.С.Курбека, У.А Марук; Прадм. У.Г.Кароткага. –

Мн.: Юнацтва, 1996.

35. Чантурия В. История архитектуры Белоруссии. – Мн., 1985.

36. Шамякіна Т. Міфалогія: гармонія чалавека і прыроды //

Роднае слова. – 1993-1995.

37. Шчакацiхiн М. Нарысы з гiсторыi беларускага мастацтва. –

Мн., 1993.

38. Якимович Ю.А. Зодчество Белоруссии ХVІ – середины

ХVІІІ в. – Мн., 1991.

Праграма па курсу “Методыка выкладання айчыннай і сусветнай культуры” для падрыхтоўкі да дзяржаўнага экзамену студэнтаў філалагічнага факультэту. Спецыяльнасць: Беларуская мова і літаратура. Сусветвая і айчынная культура.

Сусветная мастацкая культура (СМК) як школьны прадмет. Мэты і задачы яе вывучэння ў школе.

Гісторыя станаўлення СМК як вучэбнай дысцыпліны. Фарміраванне мастацкай культуры як школьнага прадмета ў агульнаадукацыйнай школе. Уключэнне СМК у 80-х гг. XX стагоддзя ў вучэбныя праграмы школ. Месца і роля СМК у школьнай адукацыі і ў сістэме духоўнай культуры. СМК як сродак гуманізацыі адукацыі на сучасным этапе. Беларуская мастацкая культура як састаўны кампанент сусветнай Дыдактычныя прынцыпы, мзты і задачы вывучэння мастацкай культуры ў школе.

Літаратура: [2], [9], [12], [18].

Прадмет методыкі выкладанняАйчыннай і СМК.

Тры групы праблем, якія вырашае МВК (методыка выкладання культуры). Сувязь МВК з іншымі навукамі. Месца методыкі ў сістэме навук, яе асноўныя функцыі. Прадмет методыкі і асноўныя катэгорыі. Мэты навучання СМК у агульнаадукацыйнай школе. Узаемасувязь мэтаў і зместу навучання СМК. Змест школьнай культуралагічнай адукацыі.

Літаратура: [2, 12].

Праграма курса Сусветнай і Айчыннай мастацкай культуры ў школе.

Сучасныя праграмы па СМК: навукова-метадычны ўзровень, варыянтнасць, шляхі ўдасканалення. Мэты, задачы, асноўныя прынцыпы іх пабудовы. Асаблівасці зместу, варыятыўнасць праграм. Інструктыўна – метадычнае пісьмо Міністэрства абукацыі РБ.

Літаратура: [8], [27], [28].

Асноўныя метады навучання СМК.

Паняцце і структура метада навучання. Аснова класіфікацыі метадаў – дыдактычныя задачы. Класіфікацыя метадаў навучання па крыніцах ведаў. Метады навуковага пазнання. Формы мыслення і іх выкарыстанне пры выкладанні АіСМК. Назіранне, даследаванне, эксперымент, параўнанне, аналогія, абстрагаванне і абагульненне. Метады індукцыі, дэдукцыі, аналізу і сінтэзу. Прадуктыўныя і рэпрадуктыўныя метады навучання.

Літаратура: [2], [7].

Метад мастацка-педагагічнай драматургіі і яго рэалізацыя на ўроках Аі СМК.

Метад мастацка-педагагічнай драматургіі ўрока па СМК. Гульня як феномен культуры і вядучы метад выкладання мастацтва ў школе. Метад развіцця ўяўлення як умова ўспрымання мастацтва. Метад аналізу і мастацка-эстэтычнай ацэнкі твораў мастацтва. Этапы распрацоўкі урока: экспазіцыя, завязка, кульмінацыя, (зводнае дзеянне), пасляслоў’е.

Літаратура: [2], [8], [12].

Праблемнае навучанне и дыферыянцыяцыя на уроках Айчыннай и Сусветнай Мастацка культуры. Сутнасць метада праблемнага навучання. Структура метада: рух думкі, перашкода, шляхі, спосабы дзеяння да новых ведаў, пошук вырашэння праблемы, самастойнае адкрыцце. Умовы эфектыўнасці метада праблемнага навучання.

Літаратура: [4], [7], [9].

Урок Айчаннай и Сусветнай Мастацкай культуры; патрабаванні да сучаснага урока.

Урок, яго мэта, змест, сродкі, метады па арганізацыі і кіраванню працай вучняў, дыдактычныя элементы як кампаненты навукова-выхаваўчага працэсу. Сутнасць і прызначэнне урока. Функцыі ўрока. Структура урока. Патрабаванні да сучаснага урока: навуковасць, інтэграцыйнасць, дыференцыяцыя ў працэсе навучання СМК. Прынцып культуразгоднасці і развіццёвае навучанне на ўроках культуры.

Літаратура: [2], [7], [18].

Планаванне урока АіСМК, як асноўны кампанент педагагічнай тэхналогіі.

Планаванне ўрока па СМК як асноўны кампанент педагагічнай тэхналогіі. Колькасць і якасць інфармацыі як адзін з крытэрыяў каштоўнасці ўрока. Паняцце аб мастацка-педагагічнай ідэі ўрока. Педагогіка супрацоўніцтва на ўроках СМК. Дыдактычныя прынцыпы планавання ўрока культуры: інтэграцыя разнастайных відаў мастацтва на адным уроку; гістарызм; апора на творчы метад (стыль); фарміраванне ведаў, уменняў і навыкаў у працэсе непасрэдных зносін з мастацтвам, з апорай на яго законы; мастацка-педагагічная драматургія ўрока.Стварэнне праблемна-пошукавай сітуацыі і яе вырашэнне на ўроку як арганізацыйная аснова ўрока СМК. Асноўныя аспекты планавання ўрокаў СМК.

Літаратура: [2], [3], [7], [16].

Дыдактычныя прынцыпы планавання канкрэтнага ўрока, мэта і яе роля у педагагічным працэсе.

Канспект урока – яго функцыянальнае прызначэнне. Вызначэнне зместу раздзела праграмы. Сутнасць тэмы ўрока і яе месца ў змесце раздзела. Выбар тыпу ўрока і яго жанру. Пастаноўка праблемы і яе вырашэнне. Мастацка-педагагічная ідэя ўрока, якая раскрывае агульную канцэпцыю курса СМК. Асноўныя задачы ўрока. Разнастайнасць відау дзейнасці на ўроку. Драматургія. Рэжысура. Кампазіцыйная будова ўрока. Вывады на разнастайных этапах урока. Вынік. Неабходнае абсталяванне і матэрыялы. Разлік часу на раздзелах урока. Канцэптуальная аснова ўрока.

Літаратура: [4], [5], [7], [15].

Тыпалогія ўрокаў па СМК

Асноўныя тыпы ўрокаў па СМК: уводзіны у тэму (уводны); пашырэнне і паглыбленне ў тэму; урок-паўтарэнне і замацаванне матэрыялу; абагульняючы. Урок вывучэння новага матэрыялу, камбінаваны, кантрольны, абагульняючы. Жанры ўрокаў: урок-падарожжа, урок-прагулка, урок-канцэрт, спектакль, драма, віктарына, імправізацыя, гульня, інтэрв'ю, рэпартаж, прэзентацыя, бенефіс, панарама, мітынг, споведзь, жывая газета, вусны часопіс, турнір, эстафета і інш . Формы ўрокаў: урок-дыялог, лекція, семінар, залік.

Літаратура:[2], [7], [16].

Віды дзейнасці на ўроку

Праблема мастацкага ўспрымання вобраза і абагульнення яго семантыкі на ўроку. Разнастайнасць відаў дзейнасці. Формы спалучэння аналізу і сінтэзу. Тэматычная кампаратывістыка, мастацка-педагагічная драматургія. Вучні на ўроку ў ролі мастака, паэта, даследчыка, філосафа, акцёра, рэжысёра, сцэнарыста, гледача, слухача, чытальніка, выканаўцы. Састаўленне вусных і пісьмовых рэцэнзій, каментарыяў, рашэнне мастацтвазнаўчых красвордаў, правядзенне дыскусій. Развіццёвае навучанне і вербальныя адносіны. Спалучэнне прыёмаў класнай і пазакпаснай работы над асваеннем мастацкай культуры.

Літаратура: [3], [7].12].

Праблемнае навучанне и дыферыянцыяцыя на уроках Айчыннай и Сусветнай Мастацкай культуры. Сутнасць метада праблемнага навучання. Структура метада: рух думкі, перашкода, шляхі, спосабы дзеяння да новых ведаў, пошук вырашэння праблемы, самастойнае адкрыцце. Умовы эфектыўнасці метада праблемнага навучання.

Літаратура: [5],[7].

Календарна-тэматычнае планаванне.

Спецыфіка ўрокаў у залежнасці ад узроставых асаблівасцяў вучняў. Вылучэнне ключавых твораў і з'яў культуры, што адлюстроўваюць разнастайныя этапы яе развіцця. Прынцыпы гістарызма пры планаванні. Сувязь з урокамі літаратуры, выяўленчага мастацтва, гісторыі. Канцэптуальныя асновы планавання. Віды тэматычных планаў. Жанравая спецыфіка і адзінства розных відаў культуры. Прынцып культуразгоднасці і развіццёвае навучанне на ўроках культуры. Вывучэнне культуры на ўзроўні тэксту і мадэлі. Манаграфічная і аглядавыя тэмы курса.

Літаратура: [11], [13], [27], [28].

Спецыфіка прафесійнай дзейнасці выкладчыка АіСМК.

Спецыфіка курса: змест курса, асаблівасці методыкі выкладання( блокавая арганізацыя працэсу навучання, прымяненне методыкі пагружэння, інтэграцыйнасць дзейнасці, праблемнае навучанне, выкарыстанне традыцыйных і актыўных метадаў навучання). Патрабаванне да асабістых якасцяў і здольнасцей настауніка: экстравертнасць - як аснова супрацоўніцтва, шырокая гуманітарная адукаванасць, развіты густ, шматграннасць інтарэсаў, здольнасць да навукова-абгрунтаваных меркаванняў, каштоўнаснаму арыентаванню.

Літаратура: [5], [7].

Выкарыстанне тэхнічных сродкаў нанучання на ўроках АіСМК. Матэрыяльныя сродкі навучання: падручнікі навучальныя дапаможнікі; табліцы, мадэлі, макеты; навукова-тэхнічныя сродкі; лабараторнае абсталяванне і інш. Віды ТСН і ТСПІ і правілы іх выкарыстання на ўроку. Прынцыпы выкарыстання сродкаў навучання. Функцыі наглядных сродкаў навучання.

Літаратура: [7], [14, [20].

Вучэбна – метадычны комплекс настаўніка АіСМК.

Функцыі і структура навукова – метадычнага комплекса. Змест навукова – метадычнага комплекса. Асаблівасці афармлення НМК па АіСМК.

Літаратура: [2], [7].

Школьны падручнік па АіСМК і яго структурныя кампаненты; сістэма работы з падручнікам.

Характарыстыка асноўных структурных кампанентаў падручніка. Планаванне работы зпадручнікам на ўроку; праца з тэкстам падручніка: пераказ зместу, складанне плана – адказа па тэксту, канспект, пошук адказа на пытанні да тэксту, пераказ тэксту, аналіз, параўнанне, абагульненне матэрыяла некалькіх параграфаў. Праца з першакрыніцамі, даведнікамі, навукова-папулярнай літаратурай. Рэферыраванне прачытанага. Кіраванне працай работы з падручнікам на ўроку. Арганізація настаўнікам кіравання працай з падручнікам на ўроку.

Літаратура: [4], [5], [7].

Арганізацыйная структура правядзення праблемнага семінара па АіСМК.

Падрыхтоўка да семінара. Пастаноўка і асэнсаванне праблемы. Генерыраванне варыянтаў вырашэння праблемы. Адбор найбольш аргументаваных варыянтаў рашэнняў, найбольш устойлівых да крытыкі. Абмеркаванне сродкаў рэалізацыі для адабраных варыянтаў рашэнняў. Падвядзенне вынікаўсемінара. Ацэнка працы вучняў.

Літаратура: [7].

Інавацыйныя методыкі у навучанні АіСМК. Мультымедыйныя інавацыі у выкладанні мастацкай культуры.

Паняцце педагагічнай тэхналогіі. Новыя тэхналогіі на ўроках АіСМК.

Асаблівасці рэалізацыі асноўных прынцыпаў навучання ў дыдактычным кампютэрным асяроддзі. Прынцыпы навуковасці, сістэмнасці, прочнасці засвойвання ведаў вучнямі, індывідуальнага падыхода да вучняў ва ўмовах калектыўнай вучэбнай работы з класам, сумленнасці і актыўнасці вучняў у навучанні, нагляднасці навучання.

Літаратура: [19], [20].

Формы і віды навуковай дзейнасці вучняў на уроках АіСМК.

Форма – спецыяльная канструкцыя навучання. Залежнасць формы навучання ад зместа працэса навучання, метадаў прыемаў, сродкаў, відаў дзейнасці вучняў. Структура формы навучання і яе залежнасць ад задач і метадаў навучання. Формы навучання: індывідуальныя, індывідуальна – групавыя, калектыўныя, класныя, пазакласныя, школьныя і пазашкольныя. Мэта розных форм навучання.

Літаратура: [7].

Самааналіз і сістэмны аналіз урока АіСМК.

Характарыстыка класа. Тэма урока і яго месца у сістэме іншых урокаў. Складанасці пры вывучэнні тэмы. Мэта і яе дасягненне на ўроку. Адпаведнасць тыпу урока дыдактычнай задачы. Метады, выкарыстаныя на ўроку і атрыманыя вынікі.Удалыя і неудалыя моманты ўрока. Якасныя паказчыкі урока.

Літаратура: [7].

Формы кантроля за якасцю ведаў на ўроках АіСМК.

Кантроль ведаў, уменняў і навыкаў на ўроках культуры. Віды кантроля: бягучы, перыядычны, выніковы. Метады кантроля: вуснага, пісьмовага, практычнага, дыдактычныя тэсты, назіранні, карыстанне кнігай, праблемнай стварэнне сітуацыі, графічны, праграміраванне і лабараторны. Віды вуснага кантроля, індывідуальная праверка, франтальная праверка. Праверка практычных уменняў і навыкаў вучняў. Тэсты на ўроках культуры.

Літаратура: [14], [7].

Самастойная вучэбная і пазакласная дзейнасць па прадмету.

Самастойная работа – метад павышэння эфектыўнасці ўрока АіСМК. Віды самастойнай прадукцыйнай дзейнасці вучняў: капіруючыя дзеянні, рэпрадукцыйная дзейнасць, прадукцыйная дзейнасць, самастойная дзейнасць вучняў. Асноўныя патрабаванні да арганізацыі самастойнай дзейнасці вучняў па курсу АіСМК. Формы (індывідуальныя, франтальныя, групавыя) і тыпы (аднаўляючыя, рэканструецыйна – варыянтныя, эўрыстычныя, творчыя) самастойнай работы. Мэты пазакласнай дзейнасці. Планаванне пазакласнай дзейнасці. Рэалізацыя пазакласнай дзейнасці і кантроль за пазакласнай дзейнасцю вучняў.

Літаратура: [14], [7].

Актывізацыя навукова – пазнавальнай дзейнаці вучняў на уроках АіСМК, роля настаўніка ў стымуляванні пазнавальнай дзейнасці вучняў.

Пазнавальная актыўнасць - функцыі ў вывучэнні АіСМК. Паказчыкі пазнавальнай актыўнасці. Узроўні актыўнасці. Педагагічныя прыемы актывізацыі пазнавальнай актыўнасці вучняў.

Літаратура: [7], [25].

Падрыхтоўка настаўніка АіСМК да урока.

Вывучэнне нарматыўных дакументаў. Падбор неабходных метадаў прыемаў і сродкаў навучання. Алгарытм дзеянняў пры планаванні ўрока: вызначэнне мэты тыпу і віда урока; выбар метадаў і відаў кантролю ведаў вучняў; распрацоўка структуры урока. Навык аналізу і самааналізу ўрока.

Літаратура: [7], [18], [12].

Кабінет АіСМК у школе.

Функцыі кабінета. План работы кабінета. Абсталяванне кабінета. Афармленне кабінета.ТСН і мультымедыйныя сродкі навучання у кабінеце АіСМК.

Літаратура: [2], [12].

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]