Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
241.15 Кб
Скачать
  1. Мастацкая роля беларускага барока ў др.Пал. Xvіі - xvііі стст.

Тлумачэнне тэрмінаў: барока, класіцызм, сентыменталізм, ракако.

Развіццё беларускага барока ў манументальнай мураванай архітэктуры.

Развіццё “віленскага барока”.

Садова-паркавае мастацтва як даніна барочнаму стылю.

Беларуская архітэктура XVІІІ ст. і стыль ракако.

Архітэктура Беларусі ў стыле класіцызма.

Літаратура: 6, 12, 13, 14, 16, 23, 25, 28, 33.

  1. Развіццё жывапісу ў др.Пал. Xvіі - xvііі стст. У дзвюх галінах: рэлігійнай і свецкай.

Іканапісная школа і яе развіццё на Беларусі ў XVІІІ ст.

Асаблівасці беларускага жывапісу XVІІІ ст.: роспісы, абразы, партрэты.

Адзіны мастацкі вобраз у інтэр’еры царкоўнай архітэктуры – сцэны Свяшчэннага Пісання і хрысціянскага вучэння.

Роспісы Кармеліцкага і Нясвіжскага касцёлаў.

Развіццё свецкага жывапісу.

Партрэт – асноўная дамінанта мастакоў і спосаб самавыражэння ўлады і багацця магнатаў і шляхты.

Літаратура: 12, 13, 14, 25, 28, 32, 37.

  1. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і яго прагрэсуючае развіццё на тэрыторыі Беларусі xvіі - xvііі стст.

Стыль барока ў творах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Мастацкая апрацоўка дрэва, разнастайныя віды разьбы.

Дэкаратыўнае аздабленне алтароў і касцёлаў.

Барочная і ракайльная пластыка: хвалісты веер, гірлянда, раслінныя матывы.

Архітэктурна-дыкаратыўная кераміка: аздабленні інтэр’ераў і фасадаў будынкаў.

Будаўніцтва печаў і каміноў.

Беларуская кафля і разнавіднасці малюнкаў на ёй.

Ткацкія мануфактуры: кілімы, слуцкія паясы.

Апрацоўка металаў: балконы, агароджы, аконныя краты.

Літаратура: 6, 12, 13, 14, 15, 17, 21, 23, 25, 28, 33.

  1. Мастацкая роля і развіццё драматургіі ў др.Пал. Xvіі - xvііі стст. (школьны тэатр, школьная драма, прыгонны тэатр, “Батлейка”).

Развіццё беларускай драматургіі: інтэрмедыі.

Школьны тэатр у Полацку, Гродна і Пінску.

Велікодныя і масленічныя драмы, п’есы, напісаныя ў сувязі з заканчэннем навучальнага года.

Школьны рэпертуар, шматсюжэтнасць са Свяшчэннага Пісання.

Інтэрмедыя К.Пянткоўскага “Цімон Гардзілюд”.

Развіццё беларускай камедыі: К.Марашэўскі “Камедыя”, М.Цацэрскі “Лекар па прымусу”.

Дзейнасць прыгонных тэатраў: прыгонны тэатр Радзівілаў, Шклоўскі тэатр Зорыча.

Роля Батлейкі ў развіцці беларускага тэатра, філасафічнасць мастацкіх сюжэтаў.

Літаратура: 8, 9, 11, 23, 25, 28, 33.

  1. Рамантызм і яго мастацкая роля ў беларускай літаратуры.

(Я.Баршчэўскі, Я.Чачот).

Уплыў рамантызму на адраджэнне беларускай літаратуры.

Пачуццё, фантазія, містыцызм – асноўныя дамінанты твораў рамантызма.

Філасофскае светабачанне праз фантастыку і містыцызм у творы Я.Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”

Рамантызацыя балад Я.Чачота “Свіцязь возера”, “Мышанка”, “Навагрудскі замак”.

Літаратура: 8, 9, 11, 23, 25, 28, 33.

  1. Мастацкая філасофія ў паэмах “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”.

Паэма “Энеіда навыварат” як пародыя на паэму “Энеіда” старажытнарымскага паэта Вергілія.

Мастацкая роля героя Энея ў дзвюх паэмах.

Каларыт беларускага сялянства ў паэме “Энеіда навыварат”.

Паэма “Тарас на Парнасе”, сатырычна-гумарыстычная роля яе для беларускай літаратуры.

Карнавальны смех у паэме “Тарас на Парнасе”.

Літаратура: 8, 9, 11, 23, 25, 28, 33.

  1. Дзейнасць беларускага пісьменніка В.Дуніна-Марцінкевіча. Мастацкая роля яго твораў, драматургічная і тэатральная дзейнасць творцы.

Аўтабіяграфічныя звесткі пра пісьменніка.

Камізм, сатыра, гумар і іронія ў творах: “Сялянка”, “Гапон”, “Вечарніцы”, “Ідылія”.

Стварэнне першага беларускага тэатральнага калектыву пісьменнікам (1840-1850 – гады існавання калектыву).

Тэатр В.Дуніна-Марцінкевіча як мастацтва народных традыцый.

Літаратура: 8, 9, 11, 23, 25, 28, 33.

  1. Мастацкае значэнне твораў К.Каліноўскага: “Мужыцкая праўда”, “Пісьмы з-пад шыбеніцы”, “Марыська чарнаброва, галубка мая”.

Дзейнасць К.Каліноўскага для беларускага народа.

Тайна нарачонай К.Каліноўскага, да якой адрасаваны верш “Марыська чарнаброва, галубка мая”.

Змест і тэматыка твораў “Мужыцкая праўда”, “Пісьмы з-пад шыбеніцы”.

Літаратура: 8, 9, 11, 15, 20, 25, 26, 27, 28, 30.

  1. Мастацкая адметнасць беларускай літаратуры ў другой палове ХІХ – пач.ХХ стст. у творчасці Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, М.Гарэцкага, Цёткі.

Развіццё беларускай літаратуры ў другой палове ХІХ – пач.ХХ стст.

Мастацкая функцыя героя – беларускага селяніна ў дарэвалюцыйнай творчасці Ф.Багушэвіча і Я.Купалы.

Мастацкая роля філасофіі жыцця беларускага сялянства ў паэме Я.Коласа “Новая зямля”.

Касмічная сімволіка як мастацкі прынцып у паэзіі М.Багдановіча.

Грамадска-асветніцкая дзейнасць М.Гарэцкага.

Патрыятычны ідэал, сімвалізм незалежнасці праз паэзію Цёткі.

Літаратура: 8, 9, 11, 23, 25, 28, 33.

  1. Мастацкае значэнне першага беларускага прафесійнага тэатра. Дзейнасць І.Буйніцкага (1861-1917).

Станаўленне першага прафесійнага тэатра.

Дзейнасць беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча І.Буйніцкага.

Рэпертуар першага беларускага прафесійнага тэатра.

Прычыны распаду першага беларускага прафесійнага тэатра І.Буйніцкага.

Літаратура: 10, 11, 15, 18, 20, 23, 25, 28, 33, 37.

  1. Мастацкая функцыя мадэрну ў гарадской архітэктуры. Вясковая архітэктура ў другой палове ХІХ – пач.ХХ стст.

Характэрныя рысы архітэктурных пабудоў у стылі мадэрн.

Будаванне кварталаў у гарадах Беларусі.

Архітэктура неакласіцызму і неараманскага стылю.

Вясковая архітэктура: перавага драўляных будынкаў.

Інтэр’ер вясковай хаты.

Структура, планіроўка і контуры палескай вёскі.

Літаратура: 1, 3, 15, 18, 20, 23, 25, 33, 35.

  1. Мастацкая роля творчасці К.Крапівы ў беларускай літаратуры.

Сатырыка-гуманістычны напрамак, іронія і сарказм у драматургічных творах К.Крапівы “Хто смяецца апошні”, “Мілы чалавек”, “Брама неўміручасці”.

Байка – дамінанта ў паэтычнай творчасці К.Крапівы.

Шырыня тыпажнасці, вобразаў і характараў лірычных герояў праз рэаліі савецкага часу.

Літаратура: 8, 9, 11, 23, 25, 28, 33.

  1. Эстраднае мастацтва з 1960-х г. і на сучасным этапе развіцця культуры (гурты і ансамблі: “Тоніка”, “Сябры”, “Харошкі”, “Песняры”, “Верасы”, “Чараўніцы”, “Бяседа” і г.д.).

Беларускія эстрадныя выканаўцы, гурты і ансамблі на сцэне беларускай эстрады.

Лаўрэаты шэрагаў конкурсаў і фестываляў: В.Вуячыч, Л.Барткевіч, Н.Багуслаўская, Я.Еўдакімаў, П.Смолава, Д.Калдун, П.Ялфімаў і г.д.

Творчая дзейнасць А.Ярмоленкі, ансамбля “Сябры”, Алесі.

Літаратура: 26, 28, 31.

  1. Развіццё кінамастацтва з 1960-х г. і на мяжы ХХ стагоддзя. Дзейнасць “Беларусьфільма”.

Беларускія дзеячы кіно і іх творы.

Кінафільмы: “Міколка-паравоз”, “Масква - Генуя”, “Белыя Росы”, “Крушэнне імперыі”, «Рудабельская рэспубліка» (1972), «Час яе сыноў» (1976), «Культпаход у тэатр» (1983), «Знак бяды» (1987), «Філіял» (1988).

Літаратура: 28, 29, 33.

  1. Мастацкая функцыя жывапісу М.Савіцкага ў др.пал. ХХст.

Суровая праўда вайны ў серыі карцін мастака “Лічбы на сэрцы”.

Жах і ахвяры канцэнтрацыйных лагероў у час Другой Сусветнай вайны.

Жанчына, дзіця, мужчына – вобразы-ахвяры ў жывапісе М.Савіцкага.

Літаратура: 25, 28, 33.

  1. Мастацкая роля беларускіх і славянскіх фестываляў у развіцці беларускай культуры на сучасным этапе. Эстрадна-джазавае мастацтва М.Фінберга.

Славянскі Базар – міжнародны мастацкі форум эстраднага майстэрства.

Фестываль царкоўнай музыкі “Магутны Божа”.

“Лістапад” – фестываль тэатральных калектываў.

Міжнародны фестываль лялек.

Вераснёвы фетываль мультыплікацыйных фільмаў у Магілёве і г.д.

Літаратура: 28, 30, 31.

  1. Зварот да гістарычнай тэмы ў беларускім кінематаграфічным мастацтве на сучасным этапе

( “Чорны замак Альшанскі”, Дзікае паляванне караля Стаха”, “Шляхціц Завальня”, “Альпійская балада”, “Анастасія Слуцкая”, “Тры Талеры”).

Гістарычнае мінулае праз творы У.Караткевіча ў фільмах “Чорны замак Альшанскі”, Дзікае паляванне караля Стаха”.

Тэма палітычных рэпрэсій ў дакументальнай стужцы “Цішка Гартны” Ю.Цвяткова, “Наш бронецягнік” М.Пташука.

Ваеннае мінулае праз твор В.Быкава “Альпійская балада”.

Фантасмагорыя мінулага праз паэму Я.Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных аповесцях”.

Літаратура: 28, 29, 30, 33.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]