Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_ТВОРЧАСЦЬ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА.doc
Скачиваний:
204
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
188.93 Кб
Скачать

Творчасць уладзіміра караткевіча Старонкі біяграфіі

Уладзімір Караткевіч з’яўляецца адной з са­мых яркіх постацей беларускай літаратуры XX стагоддзя. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і кінасцэнарыст.

Караткевіч выяўляў асаблівую прыхільнасць да гістарычнай тэматыкі, шмат зрабіў для абуджэння нацыянальнай свядомасці беларусаў. Пісьменнік узняў шырокія пласты айчыннай гісторыі, перадаў дух мінулых эпох, выявіў буйныя характары, раскрыў багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаў іх асабісты лёс з лёсам народным. У Беларусі ён выканаў такую ж гістарычную місію, як Вальтэр Скот у Англіі, Генрык Сянкевіч у Польшчы, Алоіс Ірасек у Чэхіі.

Яго творчасць вызначаецца рамантычнай акрыленасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам, вялікай пазнавальнасцю і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанрава-стылёвых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам.

Нарадзіўся Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч 26 лістапада 1930 года ў горадзе Оршы. Бацька Сямён Цімафеевіч працаваў інспектарам па бюджэце ў Аршанскім фінансавым аддзеле. Маці Надзея Васільеўна закончыла Марыінскую гімназію ў Магілёве, некаторы час працавала вясковай настаўніцай каля Рагачова. Бацька цудоўна спяваў, маці добра ведала сусветную культуру. Людзьмі музычнымі, з апавядальным талентам былі многія сваякі. Продкі яго — шляхецкага роду, паходзяць з беларускага Прыдняпроўя. Вызначальным для пісьменніка стала сямейнае паданне пра сваяка з матчынага боку Тамаша Грыневіча, якога расстралялі ў 1863 годзе ў Рагачове як кіраўніка паўстанцаў.

Чытаць хлопчык навучыўся ў тры з паловаю гады, а пісаць трохі пазней. Ствараць вершы пачаў гадоў у шэсць. Потым спрабаваў пісаць апавяданні, якія сам жа ілюстраваў. Уладзімір Караткевіч быў ад прыроды адораны, добра маляваў, меў абсалютны музычны слых.

Моцны ўплыў на фарміраванне асобы будучага пісьменніка зрабіў яго дзед Васіль Юльянавіч Грынкевіч. Ён прывіў унуку любоў да прыро­ды, гісторыі і вандраванняў, расказаў легенды пра Крычаўскае паўстанне 1743—1744 гг., пра вужыную каралеву, пра Яна Прыгожага і кня­зя Ладымяра, пра лебядзіны скіт, пра явар і каліну — мужа і жонку, пра звон, які патануў, пра горад на дне возера і шмат пра што іншае. Гэтыя апавяданні сталі крыніцай для многіх будучых твораў пісьменніка. Дзед стаў прататыпам Данілы Загорскага-Вежы ў рамане «Каласы пад сярпом тваім».

У час вайны У. Караткевіч знаходзіўся ў Маскве, на Разаншчыне, у наваколлі Кунгура на Урале, у Арэнбургу і Кіеве. У пасляваенныя гады ён, аршанскі школьнік, змясціў на старонках рукапіснага часопіса «Званочак» некаторыя свае вершы, а таксама прыгодніцкую аповесць «Загадка Неферціці», напісаў шэраг апавяданняў і артыкулаў.

Важным этапам у жыцці У. Караткевіча ста­ла вучоба ў 1949—1954 гады на філалагічным факультэце Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі. Студэнцтва было для У. Караткевіча часам пошукаў і станаўлення як асо­бы і творцы. У 1951 годзе ён дэбютаваў як паэт у аршанскай раённай газеце. Ужо на пачатку творчага шляху У. Караткевіч звярнуўся да мінуўшчыны і фальклору, што выявілася ў казках «Лебядзіны скіт», «Вужыная каралева», «Казка пра Пятра-разбойніка», «Надзвычайная

котка», у вершах «Машэка», «Якуб Ваўкалака», апавяданні «Паляшук», якія пад назвай «Казкі і легенды маёй Радзімы» паслаў летам 1952 г. на ацэнку Якубу Коласу. Пазней, у 70-я гады і на пачатку 80-х, У. Караткевіч напісаў таксама казкі «Чортаў скарб» (новы варыянт казкі «Надзвычайная котка»), «Верабей, сава і птушыны суд», «Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў», «Кацёл з каменьчыкамі», «Нямоглы бацька», «Вясна ўвосень», «Жабкі і Чарапаха».

У 1954—1956 гг. працаваў настаўнікам у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці. Пасля заканчэння універсітэта займаўся таксама навуковай і творчай дзейнасцю.

Пераломным для Уладзіміра Караткевіча стаў 1955 год, калі ў часопісе «Полымя» (№7) быў надрукаваны яго верш «Машэка», а ў кнізе «Янка Купала» змешчаны нарыс «Вязынка».

Гэтыя публікацыі акрылілі маладога творцу. Яго заўважылі ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі. У верасні 1955 г. Караткевіча запрасілі на Рэспубліканскую нараду маладых пісьменнікаў у Мінску, дзе высока ацанілі яго вершы.

У 1956—1958 гг. Уладзімір Сямёнавіч настаўнічаў у 8-й школе Оршы. Скончыў у Маскве Вышэйшыя літаратурныя (1960) і сцэнарныя (1962) курсы. Масква, як і Кіеў, істотна паўплывала на фарміраванне У. Караткевіча як асобы і мастака. У 1963 г. пераязджае на сталае жыхарства ў Мінск.

Ён меў энцыклапедычныя веды, быў таленавітым мастаком, цудоўным спеваком, вы-датным апавядальнікам, здольным артыстам, нястомным вандроўнікам. Памёр пісьменнік 25 ліпеня 1984 года.