Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Іван Мележ.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
169.98 Кб
Скачать

Іван Мележ

(1921—1976)

Дабрыня, чуласць, спагада, суперажыванне, праўдзіваець, справядлівасць, жыццёвая мудрасць, удумлівасць, разважлівасць, надзвычайная душэўнасць, духоўнасць, маральная чысціня... Усё гэта да апошняга імгнення зямнога жыцця нёс у сабе Іван Паўлавіч Мележ.

Ёсць у кожнага свой мілы сэрцу куток, які з цягам часу не толькі не губляецца ў памяці, а становіцца больш дарагім. Такім куточкам для I. Мележа было яго роднае Палессе, Гомельшчына. Нарадзіўся будучы пісьменнік у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна ў сям’і Паўла Фёдаравіча і Ма­рыі Дзянісаўны Мележаў 8 лютага 1921года. У Івана было звычайнае вясковае дзяцінства і юнацтва. Працоўная загар-тоўка, сялянскае выхаванне, сур’ёзнае стаўленне да жыцця будуць ратаваць I. Мележа праз усё жыццё. А яго ўражлівая душа пранясе любоў да зямлі і людзей, да матчынай мовы і песні. Гэта будзе пазней, а спачатку хлопец вучыўся ў пачатковай школе ў родных Глінішчах. У сямігодку давялося хадзіць Івану ў суседнюю вёску Алексічы.

«Вельмі дарагімі і вельмі важнымі» былі для I. Мележа гады вучобы ў Хойніках. Там пачалося самастойнае жыццё за межамі бацькоўскай хаты, складанае, галоднае, але поўнае нечаканасцей і адкрыццяў. Хлопец актыўна ўдзельнічаў у рабоце школьнага літаратурнага гуртка, пісаў вершы, многа маляваў, іграў у школьных спектаклях. У старшых класах захапіўся творамі беларускіх і рускіх пісьменнікаў.

Вялікі ўплыў на фарміраванне светапогляду I. Мележа аказала нацыянальная літаратура ў асобах Я. Купалы, Я. Коласа, П. Труса, К. Чорнага. Вучыўся будучы пісьменнік «у сур’ёзнай літаратуры, літаратуры, якая піша праўду»: А. Пушкіна, М. Гогаля, М. Някрасава, I. Тургенева, Л. Талстога, Ф. Дастаеўскага, А. Твардоўскага, А. Фадзеева, Л. Лявонава, К. Сіманава; Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны, М. Рыльскага, М. Стэльмаха, А. Ганчара; Бальзака, Рэйманта, Гётэ, Гейнэ, Хемінгуэя.

Хойніцкую сярэднюю школу юнак скончыў з атэстатам выдатніка. Гэта давала права на паступленне ў любы інстытут без экзаменаў. Свой выбар ён спыніў на Маскоўскім інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры, але не прайшоў па конкурсе. Вярнуўся ў Хойнікі, працаваў у райкаме камсамола. Пазней будзе ўспамінаць, што гэты год даў яму «багата больш, чым любая вучоба ў любым інстытуце».

У 1939 годзе I. Мележ становіцца студэнтам таго ж маскоўскага інстытута, але з першага курса прызваны ў армію. Служыць на Украіне. Вялікая Айчынная вайна застала хлоп­ца з Палесся ў Карпатах, ён трапляе ў самае пекла гарачых баёў. У 1942 годзе цяжка паранены пад Растовам — асколкам бомбы раздрабіла правае плячо. Давялося доўга лячыцца ў шпіталях, пасля чаго быў камісаваны. З пасвед-чаннем аб інваліднасці I. Мележ апынуўся ў горадзе Бугуруслане Чкалаўскай вобласці. У Малдаўскім педагагічным інстытуце выкладаў ваенную падрыхтоўку і сам вучыўся завочна на літаратурным факультэце. Тут пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай — студэнткай фізмата Лідзіяй Пятровай, а ў 1943 годзе яны пажаніліся. Восенню Мележы едуць на Сходню пад Масквой, дзе аднавіў працу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Сходненскі перыяд надзвычай важны ў станаўленні I. Мележа-мастака, бо менавіта тут ён цвёрда вырашыў стаць пісьменнікам. Першыя свае апавяданні даверыў К. Чорнаму і атрымаў падтрымку. Сталы майстар адчуў у маладым пачаткоўцы талент, настойліва раіў пісаць, працаваць над сабой і сачыць «за псіхалагічным абгрунтаваннем чалавечых учынкаў».

Летам 1944 года разам з універсітэтам, у якім вучыўся з 1943 па 1945 год, І. Мележ вярнуўся ў вызваленую Бе­ларусь. Пасля заканчэння філфака стаў аспірантам, працаваў над дысертацыяй па творчасці К. Чорнага, выкладаў родную літаратуру, быў супрацоўнікам «Полымя», працаваў у апараце ЦК Кампартыі Беларусі. Быў час, калі Івану Паўлавічу давялося зрабіць выбар: прысвяціць сябе навуковай працы ці пісьменніцкай дзейнасці. Ён выбраў пісьменніцкую дзейнасць і замест дысертацыі напісаў некалькі кніжак прозы.

Пісьменніцкую працу І. Мележ заўсёды спалучаў з актыўнай грамадскай дзейнасцю. З’яўляўся членам Сусветнага Савета Міру, старшынёй Рэспубліканскага камітэта абароны міру, старшынёй Беларускага аддзялення таварыства «СССР—Францыя», дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Узначальваў пісьменніцкую прыёмную камісію, выконваў абавязкі сакратара, а пазней — намесніка старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР.

Заслугі I. Мележа перад Радзімай былі высока ацэнены двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі «Чырвонай Зоркі» і «Знак пашаны», медалямі. За вялікія дасягненні ў развіцці беларускай савецкай літаратуры ў 1972 годзе яму прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка БССР. Раман «Людзі на балоце» ў 1962 годзе адзначаны Літаратурнай прэміяй імя Якуба Коласа, за ра-маны «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» пісьменніку прысуджана Ленінская прэмія. У 1976 годзе Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа адзначана яго кніга «Жыццёвыя клопаты».

Пісаць вершы і апавяданні I. Мележ пачаў яшчэ вучнем. Літаратурныя захапленні юнака падтрымаў настаўнік М. Пакроўскі, які спрыяў апублікаванню ў 1939 годзе ў «Чырвонай змене» першага верша «Радзіме». Перад вайной вершы пачынаючага паэта друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Бальшавік Палесся» (г. Мазыр), у 1943 – у «Бугурусланскай праўдзе». У 1941—1942 гадах I. Мележ вёў дзённік, запісы якога ў 1977 годзе ўвайшлі ў яго «Першую кнігу», што ўбачыла свет ужо пасля смерці пісьменніка.

Першыя апавяданні, сярод якіх «Апошняя аперацыя», «Сустрэча ў шпіталі», напісаў у тбіліскім шпіталі. Гэта іх высока ацаніў К. Чорны. Ужо ў апавяданні «У завіруху», якое дало назву першаму зборніку апавяданняў (1946), малады пісьменнік зрабіў рашучы крок да авалодання майстэрствам псіхалагічнага аналізу.

У 1948 годзе была выдадзена кніга прозы «Гарачы жнівень». Назву ёй дала аднайменная аповесць, напісаная ў 1946 годзе пасля наведвання спаленай і спустошанай падчас вайны роднай вёскі. Аўтар паэтызуе будзённую сялянскую працу, перадае душэўную прыгажосць простых вясковых людзей. Менавіта ў гэты час пісьменнік па-новаму адчуў, што значыць Палессе ў яго жыцці. Ужо ў ранніх творах I. Meлежа назіралася тэндэнцыя да аб’яднання ў цыклы («Гарачы жнівень», апавяданні «Перад навальніцай» і «Павел прыехаў»).

Паступова пашыраліся жанравыя рамкі творчасці пісьменніка. З канца 1947 года ён працуе над раманам «Мінскі напрамак» (1947—1953). Аўтар расказвае пра вызваленчую барацьбу на Беларусі летам 1944 года, пра стратэгічную аперацыю «Баграціён», якая мела гістарычнае значэнне. I. Мележ імкнуўся да шырокага, панарамнага паказу падзей. Раман населены дзесяткамі герояў — ад радавых салдат і партызан да вопытных камандзіраў, смелых военачальнікаў. Асабліва напружана працаваў пісьменнік над вобразам I. Д. Чарняхоўскага, камандуючага Трэцім Беларускім фронтам. Вайну I. Мележ паказаў як агульнанародную трагедыю. Сярод іншых раманаў свайго часу «Мінскі напрамак» вылучаўся выразнай арыентацыяй пісьменніка на гуманістычныя прынцыпы. Але тагачасная крытыка неадназначна сустрэла раман. I сам аўтар быў вельмі патрабавальны да свайго твора, пра што сведчаць шматлікія праўкі і перавыданні. Толькі ў 1974 годзе ён завяршыў апошнюю, пятую, рэдакцыю.

Праца над «Мінскім напрамкам» стала важным этапам у творчым росце I. Мележа-празаіка. Іван Паўлавіч прызнаваўся, што кніга памятная яму і таму, што «толькі з яе выхадам адчуў сябе пісьменнікам».

Пасля «Мінскага напрамку» I. Мележ апынуўся нібы на ростанях. Цяжкая праца над раманам так знясіліла, што ён адчуваў сябе не ў стане ўзяцца за значную кнігу. Каля трох гадоў не пісаў буйных твораў. Надрукаваў некалькі апавяданняў, дзве маленькія аповесці «Блізкае і няблізкае» (1954), «Дом пад сонцам» (1954), п’есы «Пакуль вы маладыя» (1955), «Дні нараджэння» (1957), «У новым доме» (1957).

Тым не менш даследчыкі лічаць 1950-я гады новым эта­пам творчых пошукаў I. Мележа. Пра яго пачатак сведчылі апавяданні «У гарах дажджы» (1954) і «Спатканне за горадам» (1955). Першае з іх, што дало назву аднаму са зборнікаў, напісана на матэрыяле даваеннай службы аўтара ў войску. Вобраз Макоўчыка, які ў час разліву горнай ракі ратуе каня, прызнаны сапраўднай удачай Мележа-мастака. Апавяданні і аповесці 1950-х гадоў склалі тры зборнікі про­зы — «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961). Аўтар выявіў у іх мастакоўскую ўвагу да маральна-этычнай праблематыкі. Згадваючы сярэдзіну 1950-х гадоў, сам I. Мележ адзначаў, што для яго гэта быў «вельмі важны час, час пошукаў, роздуму, расчаравання, самапазнання». Зразумела, не ўсё, напісанае ў гэты час, мела аднолькава высокі мастацкі ўзровень. Аднак найбольш плённыя здабыткі шмат у чым прадвызначылі поспех мастака на этапе творчай сталасці.