Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УВОДЗІНЫ.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
26.08.2019
Размер:
115.8 Кб
Скачать

39

ЗМЕСТ

Рэферат……………………………………………………………………...3

Уводзіны……………………………………………………………………4

1 Літаратурны герой: паняцце тыпалогія, адметнасці стварэння……….7

2 Вобраз інтэлігента ў творчасці Шамякіна 90 гадоў 20 стагоддзя…13

3 “Герой учарашняга дня”……………………………………………….20

4 “Новы чалавек”………………………………………………………...24

5 Вобраз жанчыны ў творчасці Шамякіна 90 гадоў 20 стагоддзя…...32

Заключэнне………………………………………………………………..37

Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………………38

РЭФЕРАТ

Курсавая работа мае 38 старонак, 23 крыніц.

Ключавыя словы: вобраз, герой, персанаж, празаік, праблемнасць, эмацыянальнасць, псіхалагізм.

Аб’ект даследавання: проза І. Шамякіна 90 гадоў 20 стагоддзя

Метады даследавання: культурна-гістарычны, апісальны

Мэта даследавання: вызначыць спецыфіку стварэння вобраза сучасніка ў творах І. Шамякіна 90 гадоў 20 ст.

Задачамі курсавой работы з’яўляюцца: выявіць спецыфіку адлюстравання вобраза сучасніка ў прозе І. Шамякіна 90 гадоў 20 стагоддзя; адзначыць празаічнае майстэрства аўтара; ахарактарызаваць прозу І. Шамякіна 90 гадоў; раскрыць вобраз інтэлігента; высветліць вобраз жанчыны ў творчасці Шамякіна 90 гадоў.

Асноўныя вывады: узбагаціў мастацка-выяўленчыя магчымасці беларускай прозы, накіраваўшы асноўную сілу свайго таленту на даследаванне сучаснасці; паспрыяў на далейшую распрацоўку сучаснай мовы; падняў агульную культуру; узбагаціў скарбніцу беларускай прозы; паглыбіў беларускую гуманістычную прозу.

Практычнае значэнне: матэрыял курсавой работы можа быць выкарыстаны пры вывучэнні творчасці І. Шамякіна ў школе, падрыхтоўцы дыпломных работ, рэфератаў, дакладаў і г. д.

УВОДЗІНЫ

“Калі не жыць сучаснасцю - нельга пісаць”.

А. Блок

Іван Шамякін з’яўляецца адным з самых выдатных і вядомых беларускіх празаікаў, якія належыць да ліку тых пісьменнікаў, што адлюстроўваюць пераважна бягучы дзень сучаснага жыцця. Ён заўсёды ідзе насустрач бурным праявам сучаснай рэчаіснасці, яе не астылым ячшэ канфліктам, узвіхураным сутыкненням і барацьбе. “Яго творчасць - дакладнае люстэрка бягучай плыні чалавечага быцця, дзе так шмат значаць воля чалавека, яго імкненні, талент і працаздольнасць” [1, с. 6]. Героі І. Шамякіна – людзі блізкія і зразумелыя чытачу, бо яны яго сучаснікі і жывуць тымі ж інтарэсамі, пакутуюць ад тых жа дум і страсцей, песцячы ў душы тыя ж мары і надзеі, што і ён, рэальны, жывы чалавек сенняшняга дня. Пісаць жа пра дзень сённяшні, яго праблемы вельмі цяжка. Зразумела, калі пісаць па-мастацку глыбока і пранікліва. Калісьці выдатны рускі пісьменнік Міхаіл Прышвін разважаў пра адчуванне сучаснасці так: “ Сучаснасць для нас, як я разумею, - гэта штосьці накшталт суда ці праверкі кожнага з нас на жывога чалавека…[2, с. 346]. І. Шамякін асэнсоўвае праблемы часу, чалавечага жыцця, лёс чалавечнасці і будучыні грамадства, кажучы зноў жа словамі М. Прышвіна, ”з глыбіні свайго дня” [2, с. 302]. Сучаснасць - гэта працяг мінулага. Вось чаму літаратура, задавальняецца толькі імгненым “здымкам” убачанага ў сённяшні дзень, не можа карыстацца вялікай і глыбокай папулярнасцю. Жыцёвы факт ці падзея, пададзеныя без каранёў і прычын узнікнення, застаюцца па-сапраўднаму не асэнсаванымі, аткрываючы толькі паверхневы пласт жыцця. Сучаснасць не можа цалкам выявіць свой сэнс, стаць зразумелай да канца, калі яна адарвана ад мінулага, ад сваёй гісторыі, ці гэта будзе лёс асобнага чалавека, ці лёс усяго яго народа. Спалученне сучаснага і мінулага ў творах І. Шамякіна якраз і з’яўляецца ў першую чаргу адзнакай глыбокага імкнення пісьменніка да сацыяльнага, гістарычна праўдзівага аналізу грамадскіх працэсаў і характараў сваіх герояў. Героі твораў І. Шамякіна не маюць у сваім характары рыс выключнасці, якія нашмат узвышалі б іх над іншымі людзьмі. З імі здараецца ўсё тое, што можа здарыцца з кожным чалавекам. Іх унутраны свет, думкі, пачуцці не маюць адзнак паказной вышэйшасці, што вельмі імпануе радавому чытачу, пашырае папулярнасць твораў пісьменніка. Але звычайнае ў ідэйна-мастацкай канцэпцыі пісьменніка ніколі не азначае маральнай і духоўнай непатрабавальнасці. І. Шамякін прымае і паэтызуе будзённасць жыцця толькі да пэўнай мяжы, пакуль у ёй не страцілася патэнцыя да развіцця, пакуль яна ўтрымлівае прыгажосць свету. Звычайнае, зямное ў творчасці І. Шамякіна не супярэчыць таксама гераічнаму і ўзнёсламу. Гераічнае не толькі суседнічае з будзённым, але і вырастае часта з яго. Штодзённае не з’яўляецца таксама і сферай негераічнай. Яго гераічнае ў патэнцыі, і патрэбна толькі адпаведная сітуацыя, каб гераізм гэты ўспыхнуў. Жыццёвая і эстэтычная канцэпцыя гераічнага ў творчасці І. Шамякіна грунтуецца на перакананні, што ў жыцці заўсёды ёсць месца подзвігам. Паказ звычайных герояў у звычайных абставінах не прыводзіць Шамякіна да зніжэння маральных і эстэтычных ідэалаў. Гэтыя ідэалы застаюцца высокімі. Яны выпрацоўваюцца людзьмі ў будзённых справах кожнага дня. А з асобных дзён складаюцца час, эпоха і вечнасць. І абвостраная канфліктнасць і вытрыманая творчая ўвага да будзённага і звычайнага, паказ жыцця ў яго натуральнай плыні, і блізкасць да масавага чытача – ўсё гэта не вынік нейкай загадзя разлічанай устаноўкі, а вернасць праўдзе жыцця. М. Лынькоў пісаў пра творчасць І.Шамякіна: ”Такой працаздольнасці, такой адданасці працы, любві да яе, майстэрству трапнай кампазіцыі, займальнасці (займальнасці ў лепшым сэнсе гэтага слова) можна толькі шчыра пазайздросціць і пажадаць такіх якасцей кожнаму нашаму пісьменніку. Тым больш, што ўсё з напісанага… - не скараспелкі, не аднадзёнкі. Гэта сур’ёзныя творы, якія з’явіліся ў выніку грунтоўнага вывучэння жыцця, яго глыбінных працэсаў, іменна тых глыбокіх плыняў, тых кіпучых і светлых крыніц, у якіх пульсуе, выкрышталізоўваецца наша сучаснасць. Іван Шамякін арганічна звязаны з жыццём народа, з яго інтарэсамі і запатрабаваннямі ” [3, с. 24 ]. Творчая манера І. Шамякіна эпічна спакойна, традыцыйная. Пісьменнік прызнаваўся: ” Калі гаварыць пра сябе, то ў перыяд творчай маладосці найбольшы ўплыў на мяне зрабілі Чэхаў і Горкі. З сучасных пісьменнікаў люблю ўсіх добрых “традыцыйных”, а з “наватараў” тых, хто эксперыментуе ў галіне формы не дзеля формы, а шукае новыя сучасныя сродкі выяўлення. Не люблю эпігонства, работы на моду”…[4, с. 56].

Папулярнасць твораў І. Шамякіна абумоўлена ў многім неардынарнасцю характару ягонага героя - сапраўднага грамадзяніна, сацыяльна актыўнага, няўрымслівага. Чалавек з чыстым сумленнем, ён па-байцоўску адстойвае свае перакананні ў адкрытым паядынку з прыстасаванцамі, кар'ерыстамі, здраднікамі ва ўмовах вайны і міру, на рабочым месцы і за бяседным сталом - не толькі з прадстаўнікамі варожага лагера, але і з калегамі, сябрамі, сваякамі. Сёння на расквечаным рэкламай фоне так званай "масавай культуры", з яе прапагандай гвалту, спажывецкага эгаізму, свабоды ад спрадвечных "аджыўшых" канонаў маралі, альтэрнатыўна вылучаюцца адметныя, выразныя постаці герояў І. Шамякіна: салдата, настаўніка Шапятовіча, вучонага Антанюка, доктара Яраша, архітэктара Карнача, скульптара Жыгуновіча і інш. Чым далей, тым больш відавочнай становіцца сацыяльна-педагагічная запатрабаванасць станоўчага прыкладу ў жыцці і літаратуры. Пісьменнік не ідэалізуе свайго героя, як не ідэалізуе цалкам мінулага. Рэальна суадносячы яго святло і цені, ён садзейнічаў сваімі творамі расхістванню партыйна-бюракратычнай застойнай сістэмы, грамадскаму абнаўленню. Аднак І. Шамякін ніколі не закрэсліваў мінулага, набыткаў гістарычнай спадчыны, рупліва назапашаных папярэднікамі.

Пра даследаванне творчасці пісьменніка сведчаць шматлікія навуковыя канферэнцыі, выданні шматлікіх манаграфій і артыкулаў (Дз. Бугаёва, М. Тычыны, В. Локун, Т. Шамякінай, С. Андраюка, І. Шаўляковай, Г. Давыдавай, С. Майхровіч і інш. ).

Такім чынам, творчасць Івана Шамякіна не страчвае сваёй актуальнасці. З развіццём мастацкай, навуковай, грамадскай свядомасці, гэта актуальнасць толькі ўзрастае.

Урэшце, мы маем асэнсоўваць наватарскі характар творчасці пісьменніка, разглядаць творчасць класіка Беларусі ў кантэксце развіцця еўрапейскай думкі.

Мэта даследавання: вызначыць спецыфіку стварэння вобраза сучасніка ў творах Івана Шамякіна 90 гадоў 20 стагоддзя.

Метады даследавання: культурна-гістарычны, апісальны.

Задачы: выявіць спецыфіку адлюстравання вобраза сучасніка ў прозе І. Шамякіна 90 гадоў 20 стагоддзя; адзначыць празаічнае майстэрства аўтара; ахарактарызаваць прозу І. Шамякіна 90 гадоў; раскрыць вобраз інтэлігента; высветліць вобраз жанчыны ў творчасці Шамякіна 90 гадоў.

Стан распрацоўкі: абраная тэма вывучана недастаткова і патрабуе далейшага вывучэння.

Для напісання курсавой работы я карысталася творамі Івана Шамякіна 90 гадоў, а таксама артыкуламі і манаграфіямі такіх аўтараў, як А. Бельскі, С. Майхровіч, В. Яцухна, М. Мікуліч.

1 Літаратурны герой: паняцце тыпалогія, адметнасці стварэння

Тэрмін «персанаж» запазычаны з французскай мовы (personnage), а сваю этымалогію вядзе з лацінскай мовы (persona – асоба, твар, маска). Старажытныя рымляне словам «персанаж» абазначалі спачатку маску, якую надзяваў акцёр, а пазней асобу, абмаляваную ў творы. Побач з тэрмінам «персанаж» у літаратуразнаўстве даволі часта ўжываюцца ў якасці сінанімічных тэрміны «літаратурны герой» і «дзеючая асоба». Разам з тым паміж імі нельга паставіць знак поўнай тоеснасці. Слова «герой» падкрэслівае пазітыўную ролю, яркасць, незвычайнасць, выключнасць чалавека, які пададзены ў творы. Словазлучэнне ж «дзеючая асоба» ўказвае перш за ўсё на факт здзяйснення персанажам нейкіх учынкаў.

Паняцце «персанаж» знаходзіць найпярвейшае і асноўнае выкарыстанне пры аналізе эпічных і драматычных твораў. Тут яны складаюць аснову прадметнага свету і сваімі дзеяннямі ўтвараюць сюжэт. ” У лірыцы ж, якая ўзнаўляе перш за ўсё ўнутраны свет чалавека, персанажы (калі яны ёсць) абмалёўваюцца пункцірна, фрагментарна, а галоўнае – у непарыўнай сувязі з перажываннямі лірычнага суб’екта. “[5, с. 246]. Паводле сваёй прыроды, паходжання, персанаж можа быць плёнам фантазіі, чыстага вымыслу пісьменніка (напрыклад, ліліпуты Гулівера); вынікам дадумвання аблічча рэальна існаваўшага чалавека; альбо, урэшце, вынікам дапрацоўкі, дабудовы вядомага літаратурнага героя (Праметэй, Дон Жуан, Фауст і інш.). Побач з людзьмі (а часам і асобна ад іх ці наогул без іх) у творы могуць дзейнічаць і размаўляць жывёлы, расліны, рэчы, фантастычныя істоты, робаты і г. д. Ёсць цэлы шэраг жанраў (казка, байка, балада, творы анімалістычнай літаратуры, навуковай фантастыкі і інш.), у якіх падобныя персанажы абавязковыя альбо вельмі верагодныя. Разам з тым – і гэта аксіёма – усе «нечалавечыя» індывідуальнасці з іх паводзінамі, унутраным светам і г. д. так ці інакш праецыруюцца на чалавека, на яго сацыяльна-асабовую сутнасць

Нярэдка ў літаратуры побач з персанажамі як абасобленымі індывідуальнасцямі выступаюць таксама і «зборныя персанажы» – група, калектыў, грамада, чалавечы натоўп, гурт, (чалавечы натоўп у «Саборы Парыжскай Божай Маці» В. Гюго, грамада ў «Досвітках» Л. Родзевіча і інш.). Такая традыцыя, відаць, бярэ свой пачатак яшчэ ў антычнай драме, дзе паўнапраўнай дзеючай асобай з’яўляўся хор. Даволі своеасаблівыя і не заўсёды адназначныя суадносіны персанажа з характарам і тыпам. Лік (колькасць) характараў і персанажаў у творы, як правіла, не супадаюць: апошніх болей. Не ўсе персанажы перарастаюць у характары, а тым болей у тыпы; гэта ўдаецца, і часам незалежна ад аўтарскай волі, толькі невялікай іх частцы. Паводле ступені ўдзелу ў дзеянні, персанажы падзяляюцца на цэнтральныя альбо галоўныя, другарадныя і эпізадычныя. Прычым апошнія не толькі з’яўляюцца своеасаблівым фонам дзеяння, але і характарызуюць часам галоўных персанажаў сваімі выказваннямі, заўвагамі аб іх учынках і г. д. Мастацкія творы з адным ці двума персанажамі сустракаюцца ў мастацкай літаратуры не тое, каб надта ўжо і рэдка, але і не вельмі часта. Гэта характарызуе ў першую чаргу творы малой формы. У сярэдніх і буйных (з пункту гледжання формы і аб’ёму наогул) мастацкіх творах прысутнічае многа, а часам і вельмі шмат персанажаў. Тут яны ўтвараюць пэўную сістэму, у якой існуе свая, вызначаная аўтарам іерархія.

Персанажы не дзейнічаюць у мастацкім творы ў нейкім, скажам так, вакууме. Яны ставяцца аўтарам у пэўныя абставіны. Існуе цесная ўзаемаабумоўленасць персанажаў (асабліва персанажаў-характараў) і абставін. Прычым пад апошнімі трэба разумець не толькі знешнія асаблівасці асяроддзя, у якім ці на фоне якога разгортваецца дзеянне, але і ўнутраны стан гэтага асяроддзя: яго псіхалагічны клімат, маральную атмасферу, ступень грамадскай актыўнасці прадстаўнікоў і г. д. І яшчэ адзін важны момант: меркаваць аб персанажах мастацкага твора, інтэрпрэтаваць іх дзеянні, учынкі, паводзіны, даваць усяму гэтаму пэўную характарыстыку і ацэнку неабходна толькі з улікам канкрэтных сацыяльна-гістарычных рэалій часу, калі працякае дзеянне твора.

Персанаж – галоўны аб’ект літаратуразнаўчага даследавання. Таму існуе цэлы шэраг тэарэтычных аспектаў-накірункаў вывучэння гэтага асноўнага звяна мастацкага твора: персанаж і пісьменнік (герой і аўтар), асаблівасці ўзаемадачыненняў паміж імі; свядомасць і самасвядомасць персанажа, асаблівасці псіхалагічнай матывіроўкі паводзін персанажа; найбольш важныя моманты і асаблівасці партрэтнай характарыстыкі персанажа; формы паводзін персанажа; персанаж як носьбіт мовы (маўлення). Адным з першых у айчыннай вучэбна-дапаможнай літаратуры звярнуў увагу на дадзеныя моманты і пастараўся сістэматызавана падаць іх В. Халізеў у сваім падручніку «Тэорыя літаратуры».

У мастацтва як з’явы складанай і шматстайнай многа спецыфічных рыс. Аднак, відаць, самай спецыфічнай рысай мастацтва з’яўляецца яго вобразная прырода.

Па паходжання слова “вобраз” мае старажытнагрэчаскае (эйдас) і ў перакладзе з гэтай мовы абазначае “аблічча”, ”выгляд”.

Вобразамі аперыруе не толькі мастацтва. Іх часам выкарыстоўваюць у дапаможных мэтах і некаторыя іншыя галіны пазнання і сацыяльнай свядомасці (філасофія, навука, рэлігія, міфалогія, псіхалогія). Аднак дадзеныя вобразы, якія імянуюцца навукова-ілюстрацыйнымі альбо фактаграфічнымі, розняцца з уласна мастацкімі. Яны хоць і перадаюць канкрэтныя ўяўленні, г.зн адлюстраванне чалавечай свядомасці адзінкавых з’яў (прадметаў, фактаў, падзей) у іх пачуццёва ўспрымальным абліччы, але не згушчаюць іх, не канцэнтруюць істотныя для аўтара бакі жыцця ў імя іх ацэньваючага асэнсавання.

Адной з важнейшых рыс мастацкага вобраза з’яўляецца максімальная ёмістасць закладзенага ў ім зместу. Мастацкая свядомасць, спалучаючы пачуццёвыя і разумова-інтуітыўныя падыходы, схоплівае рэчаіснасць поўна, цэласна, а не фрагментна.

Асаблівую ролю ў стварэнні мастацкага вобраза адыгрывае ўяўленне творцы. Уяўленне мастака - гэта не толькі псіхалагічны стымул яго творчасці, але і нейкая дадзенасць, якая мае месца ў творы. У апошнім з дапамогай вымыслу прысутнічае прадметнасць, якая часам не мае сабе адпаведнасці ў рэальнасці.

Мастацкі вымысел як надзвычай важная састаўная частка мастацкага вобраза прысутнічае ў мастацтве з самага пачатку яго зараджэння. На самых ранніх этапах развіцця мастацтва ён, як правіла, не ўсведамляўся, бо архаічная свядомасць не размяжоўвала праўды гістарычнай і мастацкай. Аднак, пачынаючы ўжо з антычнасці (меркаванні Арыстоцеля ў яго славутай "Паэтыцы" наконт таго, што калі гісторык расказвае аб тым, што здарылася, дык паэт апавядае аб магчымым, аб тым, што магло адбыцца), гэтай катэгорыі і састаўной частцы мастацкага твора надаецца пэўная ўвага.

Мастакі Адраджэння і класіцызму пры ўсім іх імкненні наследаваць прыроду ў мастацкіх творах таксама выкарыстоўвалі вымысел: запазычаныя імі ў старажытных сюжэты і персанажы ў кожным новым выпадку мастацкага ўзнаўлення якімсьці чынам трансфармаваліся, дадумваліся. Асабліва моцна вымысел заявіў аб сабе ў эпоху рамантызму, калі ўяўленне і фантазія былі ўсвядомлены ў якасці важнейшых складнікаў чалавечага быцця.

У паслярамантычныя эпохі мастацкі вымысел крыху звузіў сваю сферу. У другой палове 19 - пачатку 20 ст. пісьменнікамі-натуралістамі нават ставілася пытанне наконт таго, каб зусім вывесці вымысел з мастацтва ў імя дакументальна пацверджанага рэальнага факта.

Літаратура і мастацтва 20 ст., як і раней, шырока абапіраюцца і на вымысел, і на нявыдуманыя падзеі і асобы. Пры гэтым адказ ад вымыслу ў імя следавання праўдзе факта, у шэрагу выпадкаў апраўданы і плённы, наўрад ці можа стаць магістраллю мастацкай творчасці: без апоры на выдуманыя вобразы мастацтва і, у прыватнасці літаратуру, нельга ўявіць.

Прысутнасць у творах мастацкага вымыслу часам дае падставы вучоным і мастакам ставіць пытанне наконт жыццепадобнасці альбо ўмоўнасці адлюстраванага. Абедзве тэндэнцыі мастацкай вобразнасці прысутнічаюць у творчай практыцы, аднак адносіны да іх і з боку мастакоў, і з боку вучоных, а таксама рэцыпіентаў мастацтва (чытачоў, гледачоў, слухачоў і г. д.) розныя.

Размежаванне ўмоўнасці і жыццепадобнасці прысутнічае ўжо ў выказваннях Гётэ (артыкул "Аб праўдзе і праўдападобнасці ў мастацтве") і Пушкіна (нататкі аб драматургіі і яе непраўдападобнасці). Але асабліва напружана абмяркоўваліся суадносіны паміж імі ў айчыннай (ды і ва ўсёй сусветнай эстэтыцы) на рубяжы 19-20 ст. Так, пафасна адкідваў усё непраўдападобнае і пераўвялічанае Л. Талстой (артыкул "Аб Шэкспіры і аб драме"). Для К. Станіслаўскага выраз "умоўнасць" быў ледзь не сінонімам слоў "фальш" і "ілжывы пафас". Абодва яны заканамерна арыентаваліся на вопыт і традыцыі рускай рэалістычнай літаратуры, вобразнасць якой была пераважна жыццепадобнай. З другога боку, многія дзеячы мастацтва пачатку 20 ст. (напрыклад, У. Мейерхольд) аддавалі перавагу формам умоўным, часам абсалютызуючы іх значнасць і адвяргаючы жыццепадобнасць як нешта застарэлае і руціннае. У 1930-1950 г. жыццепадобныя формы як найбольш прыдатныя для літаратуры сацыялістычнага рэалізму (умоўнасць знаходзілася пад падазрэннем у роднасці з адыёзным фармалізмам - "спараджэннем буржуазнай эстэтыкі") былі кананізаваны. У 1960 г. правы мастацкай умоўнасці былі зноў прызнаны. "Зараз, - сцвярджае В. Халізеў, - умацаваўся погляд, згодна з якім жыццепадобнасць і ўмоўнасць - гэта раўнапраўна і плённа ўзаемадзейныя тэндэнцыі мастацкай вобразнасці".[6, с. 49].

Далей, мастацкі вобраз нясе ў сабе абагульненне,г.зн. мае тыповае значэнне.Калі ў самой рэчаіснасці суадносіны агульнага і адзінкавага могуць быць рознымі (у прыватнасці, адзінкавае можа зацямняць агульнае) ,дык вобразы мастацтва заўсёды з’яўляюцца канцэнтраваным увасабленнем агульнага, істотнага ў індывідуальным.

Тыповасць –вельмі важная адзнака і якасць мастацкага вобраза. Разам з тым разумець яго трэба правільна, бо паняцце “тып” - характар, у якім у жывой, канкрэтнай індывідуальнасці, у гісторыі яе развіцця адлюстроўваўся істотны бок грамадскага жыцця, пэўная грамадская заканамернасць, “тыповае” выкарыстоўваецца ў далечыні да мастацтва ў двух асноўных значэннях.

Па-першае, вучоныя і мастакі, адштурхоўваючы ад першапачатковага сэнсу, (“тып” у літаратурным перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы абазначае ”ўзор” , “адбітак”), падразумяваюць пад тыпамі прадметы стандартныя, пазбаўленыя індывідуальнай шматпланавасці, увасабляючы нейкую пастаянную схему. Тып у дадзеным значэнні - гэта ўвасабленне і падкрэсліванне ў персанажы якойсьці адной рысы, адной чалавечай асаблівасці (ляноты, ілжывасці, сквапнасці і г.д.). Гэта, паводле А. Пушкіна, ”тыпы адной страсці”. [6, с. 51]. Такое разуменне тыпа ідзе ад традыцый рацыяналізму 17 - 18ст. Асабліва многа такіх тыпаў у літаратуры класіцызму. Магчыма,не ў такой ступені, як раней, але прысутнічаюць дадзеныя тыпы і ў літаратуры 19 - 20 ст. (героі “Мёртвых душ” М. Гогаля, шэраг твораў А. Чэхава, некаторых беларускіх пісьменнікаў пачатку і сярэдзіны 20 ст. (К. Вясёлага, Ц. Гартнага і інш.).

Другое, больш шырокае, разуменне тыпа, засноўваецца на асабліва яркім і поўным увасабленні ў персанажы не адной, а цэлага шэрагу характэрных (часам узаемавыключных) якасцей і рыс. Такія тыпы – гэта “жывыя твары”, паводле А. Пушкіна.

Такім чынам, дадзеныя тыпы ўжо можна і неабхожна лічыць характарамі. Дакладней, менавіта з такіх тыпаў вырастаюць характары.

Тыпізавацца мастацкі характар можа з дапамогай самых розных сродкаў: аўтарскага апісання, партрэтнай абмалёўкі, розных кампазіцыйных прыёмаў, адцяняючых дэталей і г.д. Самы ж лепшы і дзейсны сродак тыпізацыі – гэта наданне персанажу індывідуальнай моўнай характарыстыкі. Наогул, моўная індывідуалізацыя – вельмі важны момант тыпізацыі мастацкага характару.

Асаблівую ролю ў стварэнні мастацкага вобраза адыгрывае ўяўленне творцы. Уяўленне мастака – гэта не толькі псіхалагічны стымул яго творчасці, але і нейкая дадзенасць, якая мае месца ў творы. У апошнім з дапамогай вымыслу прысутнічае прадметнасць, якая часам не мае сабе адпаведнасці ў рэальным жыцці. Дамінаванне ў мастацкай тканіне твора рэальнага альбо вымышленага дае падставы вучоным весці гаворку аб жыццепадобнасці альбо ўмоўнасці адлюстраванага.

Мастацкі вобраз валодае экспрэсіўнасцю, г.зн. выражае ідэйна-эмацыянальныя адносіны аўтара да прадмета. Ён звернуты не толькі да розуму, але і да пачуццяў чытачоў, слухачоў, гледачоў. Нават можна сказаць, у першую чаргу да пачуццяў, а ўжо потым да розуму. Па сіле эмацыянальнага ўздзеяння адлюстраванае, перададзенае з дапамогай мастацтва звычайна пераўзыходзіць разумова-лагічныя пабудовы.

І, нарэшце, мастацкі вобраз самадастатковы, г.зн. ён і толькі ён з’яўляецца формай выражэння зместу ў мастацтве. У іншых жа галінах творчай дзейнасці людзей вобразы дапаўняюць іншае тлумачэнне (напрыклад, паняційна-лагічнае ў навуцы).

Наогул, кажучы словамі В. Скібы і Л. Чарнец, ”мастацкі вобраз – гэта феномен складаны. У ім як у цэласнасці інтэгрыраваны індывідуальнае і агульнае, істотнае ( характэрнае, тыповае), роўна як і сродкі іх увасаблення” [6, с. 50].

Такім чынам, вобраз чалавека альбо той істоты, якая замяняе яго, па-рознаму называюцца у творах мастацкай літаратуры ў залежнасці ад таго, да якога роду яны адносяцца. Стварацца і “апрадмечвацца” мастацкі вобраз можа па-рознаму, дакладней, з самага рознага “матэрыялу” ў залежнасці ад віду мастацтва, дзе гэта робіцца: напрыклад, колеравай і святло-ценевай гамы ў жывапісе, слоў і іх спалучэнняў у літаратуры, гукавой гамы ў музыцы і г.д. Такім чынам, мы пераходзім да відавой дыферэнцыяцыі мастацтва.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]