Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
У. Жылка ГБЛ.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
10.09.2019
Размер:
120.32 Кб
Скачать

Уладзімір жылка

1900-1933

Імя Уладзіміра Жылкі, таленавітага, яркага паэта, малавядо-ма шырокаму чытачу. Так склаліся абставіны жыццёвай біягра-фіі паэта, а таксама час, у які яму давялося выступаць з паэтыч-нымі творамі.

Сам паэт, як здаецца, не асабліва імкнуўся падрабіцца пад суровы, авеяны подыхам рэвалюцыйных схватак час.

Уладзімір Адамавіч Жылка нарадзіўся 27 мая 1900 г. у вёсцы Макашы, размешчанай непадалёк ад станцыі Гарадзея, вядомай тым, што яна з'яўляецца апошнім чыгуначным пуктам на шляху да старажытнага Нясвіжа. Бацька паэта быў патомны селянін, які перайшоў у сістэму гандлю, у апошні час — царкоўнага, і пе-рабраўся ў Мінск.

Школы ў Макашах не было. Вучыўся будучы паэт дома, за-тым наведваў царкоўна-прыходскую школу ў Гарадзеі. Яшчэ праз нейкі час Уладзімір Жылка вучыцца ў гарадскім вучылішчы ў Міры, а пачынаючы з 1914 г. — у Багародзіцку, Тульскай гу-берні ў агранамічным вучылішчы, дзе былі больш-менш спрыяльныя ўмовы для дзяцей небагатых бацькоў.

Няма дакладаных звестак, калі Жылка вярнуўся ў Беларусь, але ў 1916 г. ён скончыў Слонімскую вышэйшую пачатковую школу. Нейкі час ён займаецца ў Ковенскай сельскагаспадарчай вучэльні. Як бачна, схіл да вандроўніцтва ў Жылкі назіраецца яшчэ ў юным узросце.

Кастрычнік 1917 г. Ул. Жылка сустрэў у Мінску. Беларуская мова ўпершыню загучала на шумных сходах, мітынгах. Юнак з галавой кідаецца ў стыхію рэвалюцыйных падзей.

У пачатку 1918 г. Ул. Жылка працуе аграномам у дзяржаўнай гаспадарцы, што размяшчалася за прыгарадам Мінска — Стара-жоўкай. Тут жа займае пасаду ўпаўнаважанага па кіраўніцтву сканфіскаваным маёнткам Міхась Чарот.

У Мінску Жылка знаёміцца са Змітраком Бядулем, Ядвігі-ным Ш., Ігнатам Дварчанінам, Леапольдам Родзевічам. Паэт- (673-674) юнак адважваецца нават завязаць асабістыя стасункі з Янкам Купалам. Купала не грэбуе завітваць у хату да Жылкаў, вядзе размовы з маладым паэтам і ягонымі бацькамі.

На Беларусі рэвалюцыйны час асабліва вызначаўся супярэч-лівасцю. На тутэйшай зямлі грымелі баі першай сусветнай вай-ны. Значная частка насельніцтва падалася ў бежанства. Вайна развеяла па свеце нешматлікіх пісьменнікаў-абуджальнікаў на-цыянальнай свядомасці.

Тым часам хваля за хваляй Беларусь захліствалі іншаземныя акупацыі. Семнаццацігадовы Жылка ў снежні 1917 г. прысутні-чаў на Усебеларускім з'ездзе, разагнаным бальшавіцкімі ўладамі. Вярнуўшыся дамоў, малады паэт выказваў нават захапленне бальшавікамі: «Колькі іх? Жменька. А якія смелыя! Сказалі «Расходнсь» — і ўсе пайшлі. Сяляне гамоняць: «А нам што, абы зямля дарэмна!» (Калеснік У. Ветразі Адысея. Мн., 1977. С. 25.).

Вядома, нельга сцвярджаць, што будучы паэт прасякнуўся ідэямі Кастрычніка. Як сведчаць пазнейшыя вершы, ягоныя па-літычныя сімпатыі яшчэ не вызначыліся. Дый увогуле Уладзімір Жылка, як некалі Максім Багдановіч, якога ён лічыў сваім нас-таўнікам, не імкнуўся крочыць пад сцягамі якой-небудзь пэўнай партыі. Хоць рэвалюцыі спачуваў, прызнаваў яе вызваленчы ха-рактар для шырокіх народных мас.

У лютым 1920 г. Уладзімір Жылка захварэў на сухоты. Яго непрацяглыя кантакты з Янкам Купалам перапыніліся. Паэта ў горадзе не было, ён паехаў у вёску да маці. 3 творчых асоб Жыл-ку наведваў толькі Міхась Чарот, які на той час стаяў на агуль-напатрыятычных пазіцыях.

Падлячыцца і падкарміцца ён паехаў на радзіму бацькі ў вёс-ку Клецішча, што на Случчыне. У хуткім часе перабраўся да матчынай радні ў вёску Падлессе. Родзічы сустрэлі яго вельмі прыхільна, і тут ён акрыяў душой.

Тым часам, паволе Рыжскага дагавору, мяжа надвое падзялі-ла жывое цела Беларусі. Клецішча апынулася пад Польшчай.

Ул. Жылка не стаяў у баку ад рэвалюцыйнай барацьбы, якая разгарнулася ў Заходняй Беларусі. Іншая справа: слабое здароўе не дазваляла яму прымаць актыўны ўдзел у гэтай барацьбе. Па палітычных сімпатыях Ул. Жылка хіліўся да левых эсэраў, якія ў свой час былі саюзнікамі бальшавікоў. Паэта вабілі людзі, што змагаліся з ворагам, ён, як умеў, славіў усенародны вызваленчы рух супраць белапольскай акупацыі.

Паэт з Клецішча пераязджае ў Вільню. У дзень смерці Ядві-гіна Ш. (А. Лявіцкага) Ул. Жылка публікуе верш «Віхор», прыс (674-675) вечаны пісьменніку. 3 ягонага жыццяпісу ён выдзяляе толькі баявое юнацтва колішняга маскоўскага студэнта.

А ўвогуле верш з'яўляецца паэтычным вобразам «барацьбя-най» Заходняй Беларусі, што апынулася пад пятой пілсудчыкаў:

Пара, пара дазнацца, зверыцца

Сваіх магутных сонных сіл!

Адважны хто спыніць намерыцца

Размах жыцця і творчы пыл?..

Дзе йдзем? I дзе канцы канцовыя?

Дзе ходу нашага мяжа?

Ў адказ віхор пяе ўсё новае,

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]