Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Praktyka_filfak_4_kurs_2012_Tushynski (1).docx
Скачиваний:
10
Добавлен:
22.08.2019
Размер:
238.28 Кб
Скачать

Заданне па псіхалогіі

да педагагічнай практыкі

4 курс

Філалагічны факультэт

2012

Метадыст па псіхалогіі Д. М. Тушынскі

Паважаныя студэнты 4-га курсу! У межах практыкі Вам прапануецца выканаць заданні па псіхалогіі.

Мэта псіхалагічнай практыкі: Паглыбіць і замацаваць веды і ўменні па псіхалагічных дысцыплінах.

Задачы:

1. Замацаваць веды па агульнай і педагагічнай псіхалогіі, суаднесці іх з жыццём.

2. Развіць уменні аналізу псіхалагічных феноменаў, у тым ліку ўменні псіхалагічнай дыягностыкі, атрымаць вопыт выкарыстання разнастайных метадаў псіхалагічнага даследавання: назірання, тэстціравання, анкеціравання.

3. Атрымаць дадатковыя веды па экалагічнай псіхалогіі, азнаёміцца з некаторымі методыкамі, якія выкарыстоўваюцца ў дадзенай навуцы.

Метады:

Асноўны метад – назіранне.

Дадатковыя метады: тэсціраванне, анкеціраванне, размова з вучнем, класным кіраўніком, іншымі настаўнікамі.

Вынікі практыкі адлюстроўваюцца ў справаздачы. Рэкамендуецца афармляць справаздачу наступным чынам (у выпадку афармлення справаздачы на камп'ютэры):

Шрыфт – 14 пт. Times New Roman

Палі: Левае – 3 см., правае – 1 см., верхнія і ніжнія – 2 см.

Справаздачу можна аформіць і ад рукі.

Спасылкі (пры неабходнасці) на літаратуру і інтэрнет-крыніцы: напрыклад [2, 11 – 20; 4], што значыць: крыніца 2, старонкі з 11-ай па 20-ую; крыніца 14. Старонкі можна не ўказваць.

Тытульны аркуш афармляецца стандартна і ўключае назву навучальнай установы; назву працы: Педагагічная практыка па псіхалогіі; Ваша прозвішча, імя і імя па бацьку, факультэт, групу; прозвішча і ініцыялы кіраўніка (Тушынскі Д. М.); год.

Для даведкі карыстайцеся дапаможнікам "Психологический компонент производственной практики для студентов непрофильных специальностей: учеб.-метод. пособие / М. Ф. Бакунович, А. М. Гадилия, Е. Л. Головашко и др.; под общ. ред. канд. психол. наук, доц. М. Ф. Бакунович. – Минск: БГПУ, 2011. – 164 с.

Внимание!

Организуйте Ваше наблюдение, тестирование, опрос, беседу так, чтобы они не мешали ни вашей педагогической работе, ни учебе ученика. Попросите помощи в организации исследования у школьного психолога. Информацию о проведении наблюдения см. в Приложении 1.

Обязательно обеспечивайте ученикам максимально возможный отдых после выполнения ими тестовых заданий. Например, обеспечьте максимально возможный отдых для глаз после заданий, выполнение которых которые требует концентрации, внимания к написанному.

Тестирование должно быть добровольным.

Используйте рекомендации по проведению тестирования Л. Матвеевой и др. в Приложении 2)

Обязательно получите консультацию по проведению тестирования, наблюдения и других методах исследования у школьного психолога. Лучше всего проводить тестирование с помощью и в присутствии школьного психолога.

Вашым асноўным метадам з’яўляецца назіранне. Падрабязную інфармацыю па назіранні глядзіце ў Дадатку 1. У прынцыпе ж, можна вылучыць наступныя этапы назірання:

1. Вызначэнне мэты назірання (яна пазначана ў пэўным пункце задання).

2. Выбар аб’екта назірання (напрыклад, вучня).

3. Вызначэнне індыкатараў пэўных псіхічных характэрыстык (напрыклад, вызначыць, якія рысы паводзін сведчаць аб тыпе тэмперамента чалавека). Індыкатары неабходна апісаць у справаздачы.

4. Планіраванне сітуацыі назірання, зыходзячы з таго, у якіх сітуацыях пэўная рыса (а дакладней, яе індыкатар) выяўляецца найбольш выразна.

5. Падбор віда назірання, які найлепш дазволіць сабраць інфармацыю.

6. Вызначэнне працягласці назірання.

7. Выбар спосабаў рэгістрацыі вынікаў.

8. Прагназаванне магчымых складанасцей і пошук шляхоў іх папярэджання.

9. Правядзенне пробнага назірання, неабходнага для ўдакладнення вынікаў папярэдніх этапаў і ліквідацыі недапрацовак. Найлепш правесці паболей пробных назіранняў.

10. Правядзенне назірання.

11. Апрацоўка і інтэрпрэтацыя вынікаў.

Важныя заўвагі:

Пры назіранні трэба па магчымасці фіксаваць не толькі самі індыкатары, але і асаблівасці сітуацыі, у якой яны праявіліся.

Па магчымасці назіраць за аб’ектам у разнастайных сітуацыях, сярод якіх абавязкова павінны быць сітуацыі тыповыя, характэрныя для дадзенага аб’екта.

Назіральнік павінен быць абсалютна аб’ектыўным, а пратакол назірання павінен дакладна адлюстроўваць вынікі. Пратакол дадаецца да справаздачы.

Заданне 1. Псіхалагічны аналіз асобы вучня

У межах практыкі Вам прапануецца прааналізаваць асобу пэўнага вучня. Пры жаданні Вы можаце прааналізаваць асобу некалькіх вучняў.

Прапанаваная ніжэй прыкладная схема аналізу павінна паслужыць асновай Вашай справаздачы. Вывады абавязкова павінны суправаджацца прыкладамі – ілюстрацыямі пэўных паводзін, асаблівасцей асобы, вынікамі тэставання (тест стандартизированная методика психологического исследования, предназначенная для точных количественных оценок и строгих качественных определений психологии и поведения человека с ориентацией на установленные нормы оценок).

З парадамі па правядзенні псіхалагічнага даследавання Вы можаце азнаёміцца, у прыватнасці, у кнігах, якія маюцца на дыску:

Немов Р.С. Психология: Учеб. для студ. высш. пед. учеб. заведений: В 3 кн. — 4-е изд. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 2001. — Кн. 3: Психодиагностика. Введение в научное психологическое исследование с элементами математической статистики. — 640 с.,

Матвеева Л. Г. и др. Что я могу узнать о своем ребенке? Психологические тесты.— Челябинск: Юж.-Урал. кн. изд-во, 1996.- 320 с.,

а таксама ў дапаможніку "Психологический компонент производственной практики для студентов непрофильных специальностей: учеб.-метод. пособие/ М. Ф. Бакунович, А. М. Гадилия, Е. Л. Головашко и др.; под общ. ред. канд. психол. наук, доц. М. Ф. Бакунович. – Минск: БГПУ, 2011. – 164 с.

Канкрэтныя тэставя методыкі павінны абавязкова быць узгоднены з метадыстам перад выкарыстаннем.

Карыстайцеся методыкамі з "Психологический компонент производственной практики…”, большасць якіх прадстаўлена ў Дадатку 3.

Запоўненыя вучнямі бланкі тэстаў, чарнавікі ўласных назіранняў абавязкова дадайце да справаздачы.

Таксама карыстайцеся карыснымі для арганізацыі даследавання парадамі з "Психологический компонент производственной практики…”. – С. 113 – 159.

Увогуле, паводле Е. П. Ільіна псіхалагічнае даследаванне школьніка павінна адбывацца планамерна і сістэматычна, у натуральных умовах, даследчык павінен вылучаць галоўнае ў асобе, даследаваць пэўныя рысы ў кантэксце ўсёй асобы, вылучаць асабліва станоўчыя рысы, не спяшацца з ацэнкай і пазбягаць прадузятасці, шукаць прычыны негатыўных паводзін, прагназаваць развіццё пэўных рыс асобы, вывучаць вучня у кантэксце калектыву.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]