Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Оч. кароткі нарыс Тэма1.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.08.2019
Размер:
43.27 Кб
Скачать

Еўфрасіння Полацкая

Сярод іх найбольшай таленавітасцю вызначалася полацкая князёўна Прадслава, у манастве Еўфрасіння (1110 -1173 г.г.). Першая жанчына ў усходніх славян, кананізаваная царквою ў святыя.

У раннім сярэдневеччы на беларускіх землях, бытавалі і такія арыгінальныя літаратурныя творы, як жыція святых. 3 іх мы і даведаліся пра выдатных беларускіх асветнікаў. Найкаштоўнейшым помнікам старажытна-беларускай літаратуры з'яўляецца "Жыціе Еўфрасінні Полацкай" - галоўная крыніца біяграфічных звестак пра самую знакамітую палачанку. Па адукаванасці і па зробленых дзеля асветы свайго народу справах яна не мела сабе роўных не толькі ў славянскім свеце, але і на ўсім еўрапейскім кантыненце. Яна не заканчвала ўніверсітэтаў. Па-першае, жанчын у сярэдневечныя ўніверсітэты не прымалі, па-другое, калі яна нарадзілася, ў Еўропе быў усяго адзін – у Балонні. Яе ўніверсітэтам і была тагачасная літаратура, ў асноўным — царкоўная. Але ў княжацкія палацы траплялі таксама хронікі, гістарычныя аповесці, прыродазнаўчыя трактаты.

Дачка князя Георгія, унучка славутага валадара Усяслава Чарадзея, Прадслава, насуперак волі бацькоў, у 12- гадовым узросце збегла ў манастыр, дзе ўсё сваё жыццё прысвяціла асвеце, адукацыі, выхаванню. Яна заснавала два манастыры (мужчынскі і жаночы) і пры іх - дзве царквы. Адна з іх - царква Святога Спаса, дзе знаходзіліся келлі Еўфрасінні і яе малодшай сястры Градзіславы. (Зараз гэта Спаса-Еўфрасіннеўская царква, у якой захоўваюцца яе мошчы).

У манастырах Еўфрасіння ўвесь час працавала над збіраннем, перакладамі грэчаскіх рэлігійных твораў, перапісваннем кніг. Яна адчыніла там майстэрні па перапісцы кніг - скрыпторыі. Са скрыпторыяў кнігі разыходзіліся па ўсёй Полацкай зямлі і за яе межамі.1 Прыбытак ад іх продажу аддавала тым, хто быў у нястачы. (Ёсць меркаванні лічыць, што Еўфрасіння вяла Полацкі летапіс і пісала арыгінальныя творы, якія, на жаль, не захаваліся) .

Пры манастырах яна адкрыла дзве школы, ў тым ліку - адну для дзяўчынак. Тут вучыліся грамаце, чытанню, пісьму, "цыфіры" і царкоўным спевам не толькі дзеці заможных палачан, але і простых людзей. Першымі падручнікамі былі царкоўныя кнігі. Аднак высока–адукаваная ігумення пашырыла межы звычайнай праграмы. Апрача цар-коўнаславянскай, дзеці вучылі грэцкую і лацінскую мовы, атрымлівалі веды па прыродазнаўству і медыцыне, па навуцы красамоўства - рыторыцы. 3 найбольш здольнымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі праводзіліся заняткі па паэтыцы. Не раз заняткі вяла сама маці-ігумення.

"Юных, - чытаем мы ў "Жыціі Еўфрасінні Полацкай, - вучыла чысціні душэўнай і цялеснаму супакаенню, гавенню шчыраму, хаджэнню рахманаму, голасу ціхмянаму, слову дабрачыннаму, ядзенню і піццю маўкліваму; пры старэйшых маўчаць, мудрых слухаць, да старэйшых – пакоры, да роўных і меншых – любові некрывадушнай; мала казаць, а болей разумець.”2

Перад намі паўстае вобраз самаахвярнай, незвычайнай жанчыны. У "Жыціі" ўслаўляецца яе імкненне да духоўнай дасканаласці і ведаў, яе самаахвярнасці. У ім ёсць звесткі пра сярэдневяковы Полацк, яго культурнае жыццё, побыт, пра полацкіх князёў і епіскапаў.

Як вядома, па заказу Еўфрасінні полацкі майстар-ювелір Лазар Богша ў 1161 годзе зрабіў крыж. У канцы жыцця Еўфрасіння здзейсніла сваю мару – зрабіла паломніцтва на Святую зямлю Іерусаліма, дзе і памерла. Дзень памяці святой заступніцы святкуецца 24 мая.