Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
вав кср 2011-2012.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
16.07.2019
Размер:
25.5 Кб
Скачать

Тэма 3. Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Гродзеншчыны.

Заданне: Сабраць інфармацыю па наступных пытаннях:

  1. Дзейнасць падпольных антыфашысцкіх груп на Гродзеншчыне.

  2. Арганізацыя польскага руху супраціўлення.

  3. Разгортванне партызанскай барацьбы на Гродзеншчыне.

Крыніцы і літаратура

  1. Гродна в гады Вялікай Айчыннай вайны (1091-1945 гг.): Да 50-годдзя Вялікай Перамогі.– Гродна, 1995. – 206 с.

  2. Памяць: Гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.

  3. Гродненщина накануне и в годы Великой Отечественной войны (1939-1945 гг.) (по док.гродн.архивов) / сост. Г.А.Адросенко [ и др.] – Гродно, 2005. – 600 с.

  4. Крамко, Я. Патрыятычнае падполле ў панёманскіх вёсках / Я.Крамко // Спадчына. – 1995. – №2. – С.8-11.

  5. Колоцей, М.Я. Антифашистское подполье в Гродненском гетто / М.Я.Колоцей // 60-летие образования Гродненской области. Материалы международной научной конференции .3-4 марта 2004 г. г.Гродно. – С.151-155.

  6. Сямашка, Я.І. Армія Краёва на Беларусі / Я.І.Сямашка. – Мн., 1994. – 416 с.

  7. Літвін, А. Армія Краёва на Беларусі: да праблемы вывучэння. / А.Літвін // Бел. гіст. часопіс. 1994. – №1, №4. – С.65-70.

  8. Новік, А.А. Вытокі Арміі Краёвай / А.А. Новік // Заходні рэгіён Беларусі вачыма гісторыкаў і краязнаўцаў: зборнік навуковых артыкулаў.– Гродна, 2006. – С.127-131.

  9. Армия Краёва: Военные, политические и правовые аспекты деятельности на Беларуси. Материалы научной конференции. Минск, 14 апреля 1996. г. – Мн., 1996 г.

  10. 55 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне: погляд праз гады, новыя канцэпцыі і падыходы: Матэрыялы навук.-тэарэт. Канф., 4-5 мая 2000 г.: У 2 ч. – Мн., 2000. Ч.І. – 166 с.

Варыянт тэставага задання

1. У якім горадзе 22 верасня 1939 г. адбыўся сумесны савецка-германскі парад?

а) у Берліне;

б) у Маскве;

в) у Варшаве;

г) у Брэст-Літоўску;

д) у Мінску.

2. “Саюз узброенай барацьбы” ставіў перад сабой на мэце:

а) аб’яднанне польскай дзяржаўнасці;

б) аднаўленне Заходняй Беларусі з СССР;

в) сусветную рэвалюцыю;

г) падтрымку нямецкіх акупацыйных улад.

3. “Котбус” – гэта:

а) назва карнай аперацыі фашыстаў;

б) аперацыя партызан па авалоданню г.п. Ушачы;

в) аперацыя войскаў Чырвонай Арміі ў верасні 1943 г.;

г) аперацыя нямецкіх войскаў супраць рэгулярных войскаў.

4. Якую назву мела першая буйная карная экспедыцыя нямецкіх войскаў супраць партызан у ліпені-жніўні1941 г.:

а) “Балотная ліхаманка”;

б) “Прыпяцкія балоты”;

в) “Котбус”;

г) “Герман”.

5. Які орган здзяйсняў кіраўніцтва Генеральнай акругай Беларусь (“Беларутэнія”):

а) вярхоўны камісарыят Беларутэніі;

б) СС;

в) “Генеральны камісарыят Усходняй Прусіі”;

г) рэйхкамісарыят “Остланд”;

д) “Генеральны камісарыят Беларусі”.

6. Аперацыя “Бура” –гэта:

а) аперацыя Чырвонай Арміі па вызваленню ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горада Гомеля;

б) аперацыя Арміі Краёвай па захопу Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Віленшчыны;

в) адна са складаючых аперацыі “Баграціён”;

г) стратэгічны план нямецкага камандавання па барацьбе з партызанамі Беларусі;

д) аперацыя беларускіх падпольшчыкаў.

7. Першая Беларуская партызанская брыгада пад камандаваннем М.Ф.Шмырова пачала дзейнічаць:

а) летам 1941 г.;

б) зімой 1942 г.;

в) вясной 1942 г.;

г) зімой 1943 г.;

д) летам 1943 г.

8. “Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі” – назва падпольнай арганізацыі, якая дзейнічала ў горадзе:

а) Магілёў;

б) Мінск;

в) Брэст;

г) Віцебск;

д) Орша.

9. Адзін з буднейшых танкавых баёў у першапачатковы перыяд вайны, у якім прымала ўдзел каля 1500 танкаў з абодвух бакоў, адбыўся:

а) 6 ліпеня 1941 г. пад Лепелем;

б) 28 чэрвеня пад Мінскам;

в) 14 ліпеня 1941 г. пад Оршай;

г) 11 ліпеня пад Гомелем;

д) 22 чэрвеня 1941 г. пад Брэстам.

10. Першы этап абарончых баёў на Беларусі ў 1941 г. завяршыўся:

а) акружэннем савецкіх дывізій;

б) узяццем Мінска;

в) затрымкай нямецкіх войскаў на лініі Брэст-Гродна-Магілёў;

захопам Магілёва.

11. Рашэннем нямецкай адміністроацыі беларускія землі у гады Вялікай Айчыннай вайны былі ўключаны ў склад:

а) генеральнай акругі Беларусь рэйхскамісарыята “Остланд”;

б) рэйхскамісарыята “Украіна”;

в) генеральную акругу Літва;

г) усё вышэйпералічанае.

12. Мінскія падпольшчыкі ў акупаваным Мінску выдавалі газету:

а) “Правда”;

б) “Звязда”;

в) “Искра»;

г) «Вести с фронта».

13. Першай гвардзейскай дывізіяй у Чырвонай Арміі стала дывізія пад камандаваннем:

а) С.Куцепава;

б) П.Гаўрылава;

в) І.Русіянава;

г) Ц.Бумажкова;

д) І.Паўлава.

14. Савецкі лётчык, ураджэнец Беларусі, які падчас Курскай бітвы збіў у адным баі 9 самалётаў праціўніка:

а) В.Талаліхін;

б) А.Гаравец;

в) А.Галавачоў;

г) М.Гастэла;

д) І.Русіянаў.

15. Які з раённых цэнтраў Беларусі быў першым вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў?

а) Хоцімск;

б) Гарадок;

в) Лоеў;

г) Камарын.

16. Што аб’ядноўвае прозвішчы (адказаць дакладна і канкрэтна)?

а) К.Ракасоўскі, Г.Захараў, І.Чарняхоўскі, І.Баграмян;

----------------------------------------------------------------------

б) П.Панамарэнка, П.Калінін, Р.Мачульскі;

------------------------------------------------------------------

в) А.Зянькова, З.Партнова, Н.Давыдава, А.Барбашоў;

--------------------------------------------------------------------

г) В.Кузняцоў, К.Голубеў, А.Карабкоў;

--------------------------------------------------------------------

д) І.Зубачоў, Я.Фамін, П.Гаўрылаў, А.Кіжаватаў;

--------------------------------------------------------------------

е) М.Гастэла, А.Бурдзянюк, Р.Скарабагаты, А.Калінін.

---------------------------------------------------------------------

17. Аперацыя “Баграціён” пачалася ў:

а) верасні 1944 г.;

б) верасні 1943 г.;

в) чэрвені 1944 г;

д) ліпені 1944 г.

18. Першы этап абарончых баёў на Беларусі ў 1941 г. завяршыўся:

а) акружэннем савецкіх дывізій;

б) узяццем Брэста;

в) захопам Мінска;

г) затрымкай нямецкіх войскаў і зрывам бліцкрыгу.

19. Беларусь была поўнасцю акупавана нямецка-фашысцкімі войскамі:

а) да жніўня 1941 г.;

б) да верасня 1941 г.;

в) да снежня 1941 г.

20. Пра каго вядзецца гаворка:

“Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Іспаніі, работнік Пінскага абкома КП(б)Б, стваральнік партызанскага атрада, які потым пераўтвараўся ў партызанскую брыгаду. Ужо ў час баявых дзеянняў атрымаў воінскае званне генерал-маёра. У пасляваенны час – міністр лясной гаспадаркі БССР”?