Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

быкаў ЗНАК БЯДЫ

.docx
Скачиваний:
663
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
25.91 Кб
Скачать

1. «Знак бяды» як этапны твор В.Быкава, яго праблематыка. Праблема гераізму ў аповесці. Асаблівасці кампазіцыі і сімволіка ў аповесці.2. Маштабнасць характараў галоўных герояў: вобразы Петрака і Сцепаніды. Спосабы іх раскрыцця ў творы.3. Адлюстраванне ў аповесці трагедыі народа ў гады “вялікага пералому” (на прыкладзе вобразаў аповесці).4. Вобразы Гужа, Каландзёнка, Недасекі ў аповесці “Знак бяды”. Вырашэнне аўтарам праблемы здрадніцтва і прыстасавальніцтва.Мастацкія асаблівасці

1.«Мы ўжо даўно прывыклі да высокага псіхалагічнага майстэрства ў Васіля Быкава... Гэтае уменне на поўную сілу заяўляе пра сябе і ў «Знаку бяды», асабліва ў паказе Петрака і Сцепаніды.

Па сваёй натуры Пятрок вельмі памяркоўны чалавек, «ціхі і мяккі — гэткі, якімі была большасць у Выселках: страхавіты, зважлівы, трохі набожны». Спачатку ён намагаецца неяк прыстасавацца да нечалавечых умоў фашысцкай акупацыі. Але такое, аказваецца, немагчыма... I гэты рахманы, не пазбаўлены душэўнай далікатнасці селянін прама, адкрыта выказвае паліцаям сваё абурэнне, пагарду і нянавісць.

Так, Пятрок, як і іншыя станоўчыя героі пісьменніка, — чалавек з высокім гуманістычным патэнцыялам. I таму ён урэшце не вытрымлівае і, не зважаючы на ўсю сваю памяркоўнасць, небаявітасць і схільнасць лепш саступіць, чым спрачацца, ваяваць з другімі... кідае адкрыты выклік паліцаям, выклік, які аплочвае самай вялікай на свеце цаной — сваім чалавечым жыццём.

Тое ж можна сказаць і пра Сцепаніду. Гэта жанчына таксама складанага лесу, якой выпала нялёгкае жыццё. Яна была парабчанкай, потым членам камбеда, актывісткай калгаснай справы, ударніцай у працы. У адрозненне ад ціхмяна-памяркоўнага Петрака яна вызначаецца баявітасцю свайго характару, Ёсць у Сцепаніды таксама цяга да справядлівасці, нейкае прыроднае, надзвычай натуральнае і глыбокае разуменне праўды і чалавечнасці, звычайна ўласцівае і іншым глыбінна-народным характарам, у тым ліку і Петраку.

В Вельмі добра паказаў Быкаў, як выспявае рашучасць Сцепаніды ні ў чым не паступіцца ні паліцаям, ні іх гаспадарам — гітлераўцам, як гартуецца яе ўпартасць, расце неадольная прага помсты за ўвесь здзек над чалавекам, што гавораць акупанты. Уражвае таксама поўная, абсалютная несумяшчальнасць Сцепаніды з тым ладам жыцця, што навязваюць фашысты, высокая мужнасць яе апошняга выбару — прыняць жахлівую смерць, але не паддацца нелюдзям.

...Шмат новага дае быкаўскі «Знак бяды» ў паказе ворагаў. I не так немцаў, фашыстаў, хоць і тут Быкаў дакладны і цікавы, а найбольш у паказе паліцаяў. Яны, бадай, ніколі раней не выклікалі такой пільнай увагі пісьменніка... Жорсткасць паліцаяў выразна адцяняецца праз роздум Петрака. «Хаця ім што, —- думаў Пятрок, — ім абы жорсткасць сваю спраўляць, упівацца сілай, людскую кроў піць. Без крыві засмяглі б іх глоткі. I гарэлкаю не размочаць. Не, не размочаць, Ім пасля крыві гарэлку давай, а пасля гарэлкі зноў на кроў цягне»...

Асабліва лютуе «мажны, крутаплечы», раздабрэлы на народнай бядзе Гуж, старшы паліцай... Гуж п'яны не толькі ад гарэлкі, якую пастаянна глушыць-жлукціць, але і ад улады, неабмежаванай, прынамсі ў дачыненні да мірнага насельніцтва. «...Я ж цяпер для вас — выхваляецца Гуж перад Сцепанідай, — вышэй, чым сельсавет. Вышэй, чым райком. Чым саўнарком нават. Я ж магу любога, каго хочаш стрэльнуць». I страляе, забівае бязлітасна...

Аднак Гуж, мусіць, яшчэ не самае страшнае спараджэнне прыслужніцкай псіхалогіі... Таму што Гуж яўны, закончаны і дастаткова паслядоўны вораг усяго чалавечага. I ад яго нічога іншага чакаць не даводзіцца... А вось Патап Каландзёнак і Антось Недасека больш небяспечныя, прынамсі ў тым сэнсе, што яны могуць «даваць нечаканасць». Некалі яны выдавалі сябе за людзей, прыхільнікаў новага, а ў іншых абставінах, калі ўбачылі сілу ў другіх, у фашыстаў, — падключыліся да іх сістэмы і служаць ёй гэтак жа спраўна, як і Гуж... Патап Каландзёнак — асабліва агідная і ненавісная фігура сярод усіх ворагаў, паказаных ў «Знаку бяды». Ёсць у Каландзёнка фізічная недацёпістасць. Аднак яна не выклікае спачування... а выглядае злавесна, бо спалучаецца з нейкай ідыёцкай стараннасцю. Нейкі страшны, вельмі небяспечны аўтаматызм мышлення, што ўласцівы Каландзёнку, даводзіць да абсурду любую справу, за якую ён бярэцца.

...Характэрнай асаблівасцю аповесці «Знак бяды» з'яуляецца тое, што тут вельмі ўдала даецца дынаміка часу, пераканальна паказваецца трывалая сувязь мінулага, даваеннага, і ваеннай рэчаіснасці. I якраз даваеннае жыццё дужа многа растлумачвае ў лесе герояў... «Знак бяды» ўвогуле можна назваць творам не толькі пра вайну, але і пра даваеннае жыццё беларускага сялянства. Бо... вайна не проста падсвечваецца рэчаіснасцю даваеннага часу, а цэлы выяўленчы пласт прысвячаецца той рэчаіснасці. I пласт гэты не менш значны, чым усё астатняе ў творы...

Многія сцэны, у якіх паказана даваенная рэчаіснасць, напісаны надзвычай моцна, з абвостраным гуманістычным пафасам і сапраўднай чалавечнасцю. Асабліва вылучаюцца ў гэтым плане эпізоды, прысвечаныя трагедыі Анюткі — Сцепанідзінай сяброўкі і гаротніцы, якая настойліва і шчыра цягнецца да новага жыцця...

Цікавая аповесць «Знак бяды» і тым, што тут Быкаў, зноў жа ўпершыню ў сваёй творчасці, звяртаецца да канкрэтнай гістарычнай асобы, што не толькі істотна пашырае падзейны разварот твора, але і павялічвае яго ўнутраную маштабнасць, маштабнасць праўды, гуманістычнай думкі. Гутарка ідзе пра асобу А. Р. Чарвякова — аднаго з выдатных дзеячаў нашай беларускай гісторыі. Бліскуча паказаны дэмакратызм Чарвякова праз яго адносіны да Сцепаніды і Петрака, іх сям'і. Многа значыць для нашай літаратуры гэты вобраз камуніста, чалавека трагедыйнага лёсу.

...Раздзелы пра даваеннае жыццё ў «Знаку бяды» маюць прынцыповую важнасць з розных пунктаў гледжання, у тым ліку і для ўмацавання тэндэнцый глыбіннай праўдзівасці ў асэнсаванні народнага подзвігу не толькі ў гады вайны (з гэтым у Быкава мы ўжо даўно звыкліся), але і ў нялёгкія даваенныя часы, калі Сцепанідам і Петракам трэба было многае вынесці на сваіх плячах».

Д. Бугаёў. Васіль Быкаў.Нарыс жыцця і творчасці

2.Працаваць над аповесьцю (а дакладней сказаць — усё ж такі раманам) Быкаў пачынае ў Піцундзе, дзе адпачывае разам з Ірынай Міхайлаўнай, Валянцінай і Уладзімірам Караткевічамі. Дапісвае «праз год перапынку»3 ў Менску ўсю восень 1981 г. і на пачатаку зімы 1982-га. «Шмат з таго, аб чым напісана ў аповесьці, я ведаў даўно, — засьведчыць пасьля пісьменьнік, — насіў у сабе яшчэ з дзіцячых гадоў і аднойчы адчуў, што гэта ўжо «уходящая» тэма і калі не напішу пра тое я, дык з цягам часу шанцаў на напісаньне будзе ўсё менш. Значыць, найперш — уласны вопыт, веды, ну і трошкі пісьменьніцкага ўяўлення, без чаго не бывае творчасьці. Аповесьць напісалася прыкладна за год з нечым. Пісалася без асаблівых пераробак, пасьлядоўна: сьпярша — матэрыял ваенны, пасьля — даваенны»

Папярэднія ж назвы былі — «Час прыйдзе»5, іншая — «На сямі вятрах» — нават у 1982 г. у «Списке изданий, намеченных для уступки прав на перевод и издание за рубежом», які быў падрыхтаваны ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», твор фігуруе менавіта пад гэтай назвай.

3. Аповесць «Знак бяды», адзначаная ў 1986 годзе Ленінскай прэміяй, — адна з вяршынь творчасці В. Быкава, адметная з'ява ў гісто-рыі літаратуры. Як і ў іншых сваіх творах, пісьменнік звяртаецца да падзей перажытай вайны. Галоўнае для аўтара — не адлюстра-ваць ваенныя дзеянні з гістарычнай даклад-насцю, а паглыбіцца ў псіхалогію чалавека пад-час жорсткіх выпрабаванняў. Васіль Быкаў ставіць сваіх герояў перад выбарам. і затым тлумачыць нам, чаму яны выбралі менавіта тое, а не іншае. Пры гэтым пісьменнік заўсёды пад-крэслівае сувязь выбару, зробленага героямі, з усім перажытым імі, жыццёвым вопытам, атрыманай у спадчыну ад бацькоў мараллю. Нягледзячы на жыццёвую аснову аповесці (правобразамі галоўных герояў з'яўляюцца бацькі пісьменніка), «Знак бяды» — твор сімва-лічны. Гэта становіцца зразумелым яшчэ з прадмовы: маляўнічая паўжывая старая ліпа, «абгарэлая і аднабокая, з тоўстым каржакава-тым камлём, у якім зеўрала прамая шчыліна дупла», выступае як сімвал разбурэння, заня-паду, абарванага жыцця. Нават птушкі бая-ліся сесці на яе голле, бо «сваім птушыным інстынктам адчувалі ў гэтым знявечаным дрэве злую прыкмету няшчасця, знак даўняй бяды».

У пачатку твора апісваецца звычайны по-быт старых хутаран Петрака і Сцепаніды, іх небагатая гаспадарка, немнагаслоўныя размо-вы, невясёлы роздум аб канцы жыцця. Ста-рыя думаюць пра дзяцей, ад якіх даўно не было вестак, пра зверствы акупантаў. Галоўныя ге-роі спачуваюць адно аднаму, крыху іранізуюць: Пятрок з жончынай нявытрыманасці, рэзкасці, канфліктнасці, а яна з яго бесхарактарнасці, пакорнасці абставінам. Абое спадзяюцца пера-жыць цяжкі час разам. Але, як ні стараецца Пятрок прыстасавацца да абставін, як ні спра-буе Сцепаніда адносіцца спакойна, стрымана да новых гаспадароў жыцця, у іх нічога не атрымліваецца.

Паказ жыцця галоўных герояў поўны зна-каў бяды, сімвалаў нязбытнасці ўсіх намаган-няў да лепшай долі. Атрымаўшы свой надзел, бязмерна шчаслівыя маладыя Пятрок і Сцепа-ніда пачулі з вуснаў старога пана Яхімоўскага, што будаваць шчасце за кошт іншых нельга, і іх нястрыманая радасць адразу патухла. Аг-лядаючы палеткі, маладыя гаспадары знаход-зяць на зямлі мёртвую птушку — старадаўняя прыкмета няшчасця, пакут. Упаўшая ад не-пасільнай працы кабылка — знак непамернасці ўзваленага на чалавека цяжару. і, нарэшце, Галгофа — біблейскі сімвал пакут Петрака і Сце-паніды. Абодва шчыра верылі, што гэта зямля зачараваная, што яны робяць усё, што ад іх за-лежыць, каб чакаць добрага ўраджаю. Яны не адмаўляліся несці свой крыж да канца і спадзяваліся на Бога: «А мо і праўда паможа? Адвя-дзе праклён ад гэтай клятай людзьмі і Богам зямлі». і ўраджаі былі: і добрыя, і благія, зям-ля прымала чалавечы клопат аб ёй і як-неяк вяртала сваім дабрадзеям дары.

Самы яркі сімвал у аповесці — зруйнаванне вясковымі камсамольцамі крыжа на Галгофе. Яго спільвалі Петраковай пілой, ды яшчэ і ву-чылі, што забабоны — перажытак. Гэта знак поўнай маральнай разбэшчанасці, уседазволу. Чаго ж здзіўляцца бесцырымоннаму абыхо-джанню немцаў з паланёным народам? і ўсё ж паводзіны паліцаяў падаюцца болын страш-нымі, жорсткімі, бесчалавечнымі — яны ж усё-такі свае, вясковыя. Пятрок і Сцепаніда гінуць ад рук сваіх суайчыннікаў, і гэта не выпадко-ва. Акупантаў можна прагнаць з роднай зямлі, а псіхалогію ўседазволенасці, духоўнага выні-шчэння перамагчы нельга.

Напрыканцы яшчэ сустракаецца шмат сімва-лаў. Гэта і сон Сцепаніды пра пацука з нена-жэрнай зяпай — фашысцкую навалу. Гэта бом-ба — сімвал стоенага народнага гневу, перамогі дабра над злом. «Зло не можа спарадзіць нічо-га, апроч зла, на іншае яно няздольна. Але бяда ў тым, што людская дабрыня перад злом бяссільна, зло лічыцца толькі з сілай і баіцца толькі кары»..

і галоўны сімвал — палаючая хата — помнік чалавечаму духу, унутранай свабодзе, якую нікому адняць не пад сілу.

Праз усе жыцце Сцепанiды праходзяць знакi бяды:• лiпа гарэла;• крыж;• iздохшая птушка на полiцы.

«Знак бяды» — кніга-рэквіем і кніга-заклік. Гэта помнік героям і ахвярам, гэта запавет не паўтараць памылак мінулага.

4. ў творы пісьменнік (выдатны псіхолаг) імкнецца выявіць прычыны здрадніцтва, прыстасавальніцтва, маральнага падзення адных і духоўнай велічы, высакароднасці, нязломнасці духу другіх. Зразумела, што здрадніцтва не можа нарадзіцца далёка ад нас, саміх сябе. Яно найбольш праяўляецца ў часы цяжкіх выпрабаванняў, калі чалавек стаіць на мяжы выбару паміж жыццём і смерцю. Адны выбіраюць жыццё і тым самым здраджваюць сабе, радзіме, народу, пачынаюць прыслужваць іншаму рэжыму, прыстасоўваюцца да выгаднай для сябе сітуацыі. Другія (напрыклад, Сцепаніда) з першых дзён не мірацца з новымі парадкамі, свядома канфліктуюць з няпрошанымі гасцямі, змагаюцца з ворагам да апошняга ўздыху. "Сваімі" і адначасова чужымі ў аповесці паказаны Гуж, Каландзёнак і Недасека. Сярод усіх паліцаяў сваёй жорсткасцю, бесчалавечнасцю вылучаўся Гуж, які яшчэ да вайны, пасля раскулачвання бацькі, з абрэзам паляваў на людзей. У перыяд акупацыі ён зноў адчуў сваю сілу. Упіваючыся неабмежаванай уладай, Гуж здзекаваўся з людзей не толькі па загадзе немцаў, але і дзеля свайго задавальнення. З лютай нянавісцю спрабаваў ён адпомсціць за даўнюю крыўду. Яшчэ больш небяспечным (з-за сваёй затоенасці, непрадказальнасці ўчынкаў) з'яўляецца Каландзёнак — "няўклюда лягчоная, ні хлопец, ні дзеўка — паскуда адна". У гады калектывізацыі ён прыкідваўся прыхільнікам новых змен, дапамагаў адшукваць "ворагаў" народа і за паклёпніцкі данос нават быў узнагароджаны рэквізаванымі ботамі. З прыходам фашыстаў ён з лёгкасцю і спраўна стаў служыць фашысцкай сістэме так жа, як калісьці служыў савецкай уладзе. В. Быкаў, удзяляючы ў аповесці значнае месца паліцаям, бачыў у іх затоенасці, скрытвасці, прыстасавальніцтве не меншую небяспечнасць, чым у заведама адкрытай чалавеказабойчай палітыцы ворагаў-чужынцаў. Немцам-захопнікам В. Быкаў у аповесці адводзіць не так многа ўвагі. З імі мы сустракаемся толькі тады, калі яны некалькі дзён жылі ў хаце Сцепаніды і Петрака. Але і гэтага дастаткова, каб упэўніцца ў тым, што перад намі заваёўнікі, якія ўсімі магчымымі сродкамі будуць імкнуцца да панавання і знішчэння існуючага ладу. Фашысты з'яўляюцца адкрытымі ворагамі, і ад іх нельга чакаць асаблівай павагі, міласэрнасці. Горшыя за іх з-за сваёй затоенасці, скрытнасці, непрадказальнасці дзеянняў паліцаі, якія не часова, а ўжо назаўсёды сталі чужымі для аднавяскоўцаў і якім ніколі не давяралі ворагі. Такім чынам, чужых у аповесці "Знак бяды" можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі: чужыя, якія адначасова з'яўляюцца ворагамі-захопнікамі, і былыя свае людзі, якія з-за здрады і прадажнасці сталі чужымі для свайго народа. Аўтар сцвярджае, што свае "чужыя" больш страшныя за адкрытага ворага, яны здольны служыць любому злу, якое знаходзіцца пры ўладзе. Вайна — тая крытычная сітуацыя ў жыцці герояў твора, калі выяўляецца іх сапраўдная сутнасць: сутнасць чалавечая або звярыная, дзікунская. На жаль, праблема сваіх — "чужых" застаецца актуальнай і для нашага часу.

Еще один, кто стал против своих это Антось Недасека. Он это сделал для своей семьи, ребят. Он совсем другой, не похожий на Вереницы или Колодзенка. Антось лучше относиться и обходиться из людьми. На деле он подчиняется всем приказом. При разговоре со Степанидой он признается, что мог бы повесить даже своего брата: "Прикажут, и повешу. А то самого повесят". Но все же он не такой злой и твердый, еще он заботливый, любит своих ребят. Это главная причина того, почему он не сбежал от немцев. "Когда бы не было ребят, я бы - ого! Я бы сбежал в лес. А то шестеро ребят, далеко не сойдешь". Недосека служить злу, он готовый совершенно исполнять все приказы своих хозяев, только бы неприятности его не тронули.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]