Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_ist_gotovye.docx
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
146.76 Кб
Скачать

3) Рассяленне ўсходнеславянскіх этнічных супольнасцей на тэр. Бел.

У VIII — IX стст. адбываецца масавае рассяленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі. У выніку славяна-балцкага сінтэзу ў VIII - Х стст. узніклі новыя этнічныя славянскія супольнасці, якія часта ўпамінаюцца ў сярэдне-вяковых пісьмовых крыніцах. Гэта - дрыгавічы, радзімічы, крывічы.

Крывічы. Займалі поўнач Беларусі і суседнія раёны Падзвіння і Падняпроўя. Яны жылі ў вярхоўях рэк -Заходняй Дзвіны, Дняпра і Ловаці - і былі найбольш шматлікім усходнеславянскім насельніцтвам. Першая датаваная звестка аб крывічах ў “Аповесці мінулых гадоў” змешчана пад 859 годам. Што да назвы "крывічы", дык існуе некалькі гіпотэз. Адны вучоныя (гісторык В.Ластоўскі) выводзяць назву "крывічы" ад слова "кроў";тады яе можна разумець як "сваякі па крыві", "крэўныя". Вядомы гісторык С.М.Салаўёў сцвярджаў, што назва "крывічы" звязана з характарам мясцовасці, якую займала гэта супольнасць (узгоркаватая, няроўная - крывізна). Вялікая група вучоных сцвярджаюць, што ў назве "крывічы" захавалася імя язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва-Крывейты.

Радзімічы. Паводле звестак з "Аповесці мінулых гадоў", займалі землі паміж Дняпром і Дзясной. Асноўны арэал іх рассялення - басейн р. Сож. Першая датаваная звестка аб крывічах ў “Аповесці мінулых гадоў” змешчана пад 885 годам. Летапісная легенда аб паходжанні радзімічаў ад міфічнай асобы Радзіма адлюстроўвае хутчэй за ўсё біблейскі света-погляд аўтара гэтай легенды, чым існаванне сапраўднага чалавека. Тут мы сустракаемся з прыкладам міфатворчасці. На думку шэрага аўтараў (М.Піліпенка, Г.Хабургаеў), тэрмін "радзімічы" выяўляе блізкасць з балцкім тэрмінам "знаходжанне".

Дрыгавічы. Займалі большую часткў Паўднёвай і значную частку Сярэдняй Беларусі. У "Аповесці мінулых гадоў" адзначаецца, што яны жылі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. У “Аповесці мінулых гадоў” першая датаваная звестка аб дрыгавічах змешчана пад 1116 годам. Найбольш распаўсюджана думка, што іх назва паходзіць ад слова “дрыгва” – балота, пасярод якога яны і жылі, бо ў старажытнасці Прыпяцкае Палессе было амаль ці не суцэльным балотам.

4. Кіеўская Русь. Першыя княствы-дзяржавы 9-13 ст.

Утварэнне Старажытнарускай дзяржавы было падрыхтавана ўсім ходам сацыяльна-гістарычнага развіцця ўсходнеславянскіх зямель у VІ – ІХ стст. Прычыны ўтварэння гэтай дзяржавы.Сацыяльна-эканамічныя прычыны, звязаныя з развіццём земляробства і жывёлагадоўлі, рамяства і гандлю. Старажытнай формай земляробства ў лясных раёнах была вогневая падсечная сістэма. Апрацоўвалі зямлю з дапамогай сахі і рала з жалезным наканечнікам. У якасці цяглавай сілы пачынаюць выкарыстоўвацца коні. Усё гэта сведчыць аб перамозе ворыўнага земляробства. Развіваліся рамяство і гандаль.Цэнтрамі мясцовага гандлю былі гарадзішчы – пагосты і племянныя “грады”. Важную ролю ў развіцці знешняга гандлю іграў так званы шлях “з вараг у грэкі”. Ён пачынаўся на паўночным беразе Фінскага заліва і да Канстанцінопаля. Сталі з’яўляцца гарады як цэнтры рамяства і гандлю. Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, а таксама гарадоў, рамяства і гандлю патрабавала еднасці славянскіх зямель. Удасканальваць вытворчую гаспадарку, паглыбляць эканамічныя сувязі, фарміраваць міжгаспадарчыя адносіны на аснове прынцыпа “куплі-продажу”, авалодваць унутраным і знешнім рынкам і атрымліваць прыбыткі можна было больш паспяхова ў рамках адзінай дзяржавы. Другая прычына ўнутрыпалітычная. Працэсы славянізацыі краю і неабходнасць падпарадкавання мясцовага балцкага, фіна-угорскага і цюркскага насельніцтва, з’яўленне мясцовых князёў (“княжанняў”) і сацыяльнай няроўнасці, захоп мясцовай знаццю зямель сваіх супляменнікаў і стварэнне зямельных уладанняў – вотчын (іменняў феадалаў), збор даніны з насельніцтва, прымус залежных сялян працаваць у гаспадарках землеўладальнікаў – усё патрабавала сістэмы феадальных адносін, узмацнення палітычнай улады і вайсковай сілы феадалаў. Унутрыпалітычная сітуацыя ўзмацняла зацікаўленасць феадалаў і падштурхоўвала іх да стварэння адзінай дзяржавы. Трэцяя прычына знешнепалітычная. Неабходнасць абароны славянскіх зямель ад нападзення з боку суседніх дзяржаў і ад набегаў з боку авараў, печанегаў, полаўцаў і іншых ваяўнічых вандроўнікаў, пераадолення спусташальных міжкняжацкіх усобіц выклікала ўнутраны пратэст і фарміравала грамадскасцю думку на карысць яднання. Гэта прывяло да аб’яднання ваенных, эканамічных і людскіх рэсурсаў і стварэння Кіеўскай Русі. Мясцовыя княжанні ўяўлялі сабой пачатковую форму дзяржаўнасці на Русі ці протадзяржавы. Славене, крывічы і мера плацілі даніну нарманам (варагам), якія рабілі частыя спусташальныя набегі на іх землі, а вяцічы, радзімічы, севяране і нейкі час – паляне плацілі даніну хазарам, якія стварылі моцнае цюркскае дзяржаўнае ўтварэнне з цэнтрам у нізоўі Волгі. У сучаснай гістарыяграфіі тэрмінам “Кіеўская Русь” абазначаецца раннефеадальная дзяржава – манархія ўсходніх славян на чале з вялікім князем кіеўскім. Гісторыя Старажытнарускай дзяржавы пачынаецца з 862 г. У сучаснай гістарыяграфіі даказана, што ўтварэнне Кіеўскай Русі было падрыхтавана ўсім папярэднім ходам сацыяльна-гістарычнага развіцця ўсходніх славянскіх зямель.У 882 г. Алег разам з воінамі-варагамі і дружынамі славен, крывічоў, чудзі, меры, весі зрабіў паход на поўдзень, узяў Смаленск, Любеч і прыйшоў да Кіева, дзе правілі Аскольд і Дзір. Сеўшы на прастол у Кіеве, Алег пачаў будаваць крэпасці як апорныя пункты для ўпраўлення і збора даніны, а таксама абароны рубяжоў Русі ад ворагаў. Ільменскія славене і крывічы былі абкладзены пастаяннай данінай. Алег падпарадкаваў і абклаў данінай драўлян, северан і радзімічаў, якія да гэтага плацілі даніну хазарам. Значыць, ёсць падставы гаварыць аб руска-хазарскай вайне пры Алегу. У 907 г. ён зрабіў паспяховы паход на Візантыю. Высадзіўшыся з караблёў на бераг, русы спусташылі наваколле Канстанцінопаля. Візантыйскі імператар вымушаны быў заплаціць кантрыбуцыю і даць купцам русаў гандлёвыя прывілеі. Пасля смерці Алега кіеўскім князем стаў Ігар. Ён падавіў паўстанне супраць Кіева ў зямлі драўлян, завяршыў пачатае пры Алегу падпарадкаванне зямель. У 941 і 944 гадах Ігар зрабіў паходы на Візантыю. Здзяйсняліся таксама марскія паходы ў Закаўказзе, у багатыя краіны Паўднёвага і Заходняга Прыкаспія. Апошнім актам у дзейнасці Ігара быў яго паход у зямлю драўлян за данінай. Даніна ў той час з’яўлялася асноўнай крыніцай існавання князя і яго дружыны. Сабраўшы вялікую даніну здраўлян, Ігар, падбухтораны сваімі дружыннікамі, вырашыў, што гэтага мала. Ён адпусціў дружыну і з невялікай яе часткай вярнуўся, “желая больша именья”. Гэта выклікала абурэнне ў драўлян. Яны схапілі Ігара каля горада Іскарасцень і казнілі яго. Княгіня Ольга адпомсціла драўлянам за смерць свайго мужа. Яе дружыны разбурылі і спалілі многія гарады драўлян, у тым ліку цэнтр “деревской земли” Іскарасцень, знішчылі мясцовую знаць і князя драўлян Мала. Ольга ліквідавала мясцовыя княжанні і стварыла ўсюды сваю адміністрацыю. Пры ёй збор даніны быў уладкаваны. Замест палюддзя, калі князь разам з дружынай аб’язджаў падначаленыя яму землі і збіраў з іх у неабмежаваных памерах даніну, былі ўстаноўлены нормы даніны – “урокі” і створаны цэнтры, дзе знаходзіліся княжацкія мужы, ведаўшыя яе зборам. Сюды прывозілася даніна насельніцтвам прылеглай акругі. Даніна бралася з “дыма” (гаспадаркі) ці “рала” (плуга). Сын Ігара Святаслаў правіў да 972 г. Выдатны палкаводзец і буйны палітычны дзеяч свайго часу, Святаслаў усё жыццё правёў на баявым кані і амаль не ведаў паражэнняў. Пад яго кіраўніцтвам дружыны русаў ваявалі навялікіх прасторах ад Акі да Каўказа і ад Волгі да Адрыянопаля. Ён, як правіла, не нападаў на ворага знянацку, а папярэджваў яго: “Хочю на вы ити”. У выніку паходаў Святаслава на Усход Кіеў падпарадкаваў сабе вяцічаў, Волжскую Балгарыю, разграміў хазарскі каганат, пашырыў і ўмацаваў свае ўладанні на Паўночным Каўказе і ў Крыму. Ажыццяўляў паходы супраць Дунайскай Балгарыі і Візантыі, меў намер стварыць руса-балгарскую дзяржаву і перанесці сваю сталіцу на бераг Дуная. Вяртаючыся з паходу, Святаслаў быў забіты на дняпроўскіх парогах печанегамі. Уладзімір І (“Красное Солнышко”) завяршыў падпарадкаванне Кіевам усходнеславянскіх зямель, пасадзіў сваіх 12 сыноў у гарадах усходніх славян, увёў хрысціянства на Русі, пачаў умацаванне паўднёвых граніц краіны для абароны ад вандроўнікаў. Гэта садзейнічала ўмацаванню адзінства Кіеўскай Русі. У Х ст. яна прасціралася ад Карпат на захадзе да Акі і верхняй Волгі на ўсходзе і ад Балтыйскага мора на поўначы да Чорнага мора на поўдні. Разам з тым пастаянна адбываліся войны князёў-сваякоў за кіеўскі прастол. Спроба князёў уладкаваць свае адносіны на з’ездзе ў Любечы ў 1097 г. прывяла да фактычнага раздраблення Кіеўскай Русі. У першай палове ХІІ ст., пасля непрацяглага ўзмацнення цэнтральнай улады кіеўскага князя Уладзіміра ІІ (Манамаха), Кіеў паступова губляе сваё дамінуючае становішча. У 30-я гады ХІІ ст. Кіеўская Русь як адносна адзіная дзяржава прыпыніла сваё існаванне.

Полацкае і Тураўскае княствы - першыя раннефеадальныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі.

Да сяр. IX ст. на ўсей тэрыторыі, заселенай усходнімі славянамi, пачалi фармiравацца раннефеадальныя княствы. У канцы IX ст. тут узнiкла палiтычнае ўтварэнне – Старажытнаруская дзяржава (Кiеўская Русь) з цэнтрам у Кiеве. Землi крывічоў, дрыгавічоў, радзiмічаў увайшлi ў склад Кiеўскай Русі. Яна з`яўлялася раннефеадальнай дзяржавайй, на чале якой стаяў вялiкi кiеўскi князь. У склад дзяржавы ўваходзiлi асобныя землi на чале са сваiмi князямi. Мясцовыя князi знаходзiлiся ў васальнай залежнасцi ад вялікага кiеўскага князя. Яны павiнны былi з`яўляцца з дружынай па патрабаваннi вялікага князя з мэтай ажыццяўлення ваенных паходаў. Падуладнае мясцовым князям насельніцтва плацiла данiну вялікаму князю кiеўскаму. У той жа час мясцовыя князi карысталiся амаль неабмежаванай уладай у сваiх княствах. На тэрыторыі Бел. склалася два раннефеад. княствы – Полацкае i Тураўскае, якiя ўваходзілі ў склад Старажытнарус. дзяржавы. Полацкае княства утварылася ў ІХ-Х ст. і займала 1\3 частку тэрыторыі сучаснай Беларусі. Праходжаннее вялікага гандлёвага шляху ў Зах. Еўропу («з варагаў у грэкі»). праз яго тэрыторыю стварала спрыяльныя ўмовы для развiцця эканомікі, перш за ўсе гандлю, а таксама абумовiла значэнне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русi. Заканадаўчая ўлада належала вечу (народнаму сходу). Яно запрашала князя на княжанне, выдавала законы. Улада веча распаусюджвалася і на горад, і на воласць, і на весі (вёскі). Веча праіснавала да ХV ст. (да магдэбурскага права 1488). Выканаўчая ўлада належала князю. У Полацку iснавала мясцовая княжацкая дынастыя. Полацкія князi iмкнулiся праводзiць незалежную ад Кiева палiтыку. Князі займаліся адміністрацыйнымі і вайсковай справамі, вяршылі суд, ахоўвалі гандлевыя шляхі. Высокае грамадскае становішча займаў епіскап. Ад яго імя і імя князя пісаліся дагаворы, якія заключала веча. У пач. XII ст. Полац. княства ўступiла ў перыяд феадальнай раздробленасцi i распалася на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Мiнскае, Вiцеб., Друцкае, Iзяслаўскае, Лагойскае i iнш. Другое раннефеадальнае княствава на Беларусі – Тураўскае – утварылася ў кан. IX ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кiеву ў якасцi часткi вялiкакняжаскiх уладанняў. У др. пал. XII ст. тут усталявалася самастойная княжацкая дынастыя, аднак ужо ў кан. XII – пач. XIII ст. на тэрыторыі тураўскага княства ўтварыўся шэраг мелкiх феадальных княстваў: Тураўскаее, Пiнскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровiцкае. Полацкае, як і Тураўскае княства, мела усе атрыбуты дзяржаўнай улады – заканадаўчую, выканаучую, судовую. Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі-манархіямі на тэрыторыі Беларусі. Але іх нельга лічыць першымі беларускімі дзяржавамі-манархіямі, бо Беларусі і бел. этнасу ў ІХ-ХІ ст. яшчэ не было.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]