Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
676.86 Кб
Скачать
  1. Брэсцкая царкоўнеа-рэлігійная унія. Фарміраванне і дзейнасць уніяцкай царквы на Беларусі.

Як адзначалася, у ВКЛ шырока былі прадстаўлены і каталіцызм, і праваслаўе, што давала магчымасці і падставы праваслаўнай Маскве і каталіцкаму Захаду умешвацца ва ўнутраныя справы ВКЛ. Ватыкан спяшаўся праз унію падпарадкаваць сабе Беларусь і Украіну. Яго намеры супалі з імкненнем палітыкаў умацаваць РП праз адзінавер’е ўсіх яе падданых. Таму, каб абараніць незалежнасць ВКЛ трэба было нешта іншае (не праваслаўе, не каталіцтва). Новы накірунак хрысціянства – уніяцтва – быў аформлены на Берасцейскім саборы 6-9 кастрычніка 1596 г.

Уніяцтва – царкоўная плынь, заснаваная на царкоўнай уніі з рымска-каталіцкай царквой на ўмовах прызнання праваслаўнымі вяршэнства Папы Рымскага і каталіцкай дагматыкі пры захаванні традыцыйнага рэлігійнага культу і мовы богаслужэння. Адначасова сабралі ў Берасці прыхільнікі каталіцызму і праваслаўя, наслаўшы ўзаемныя праклёны, яны раз’ехаліся па сваіх епархіях, сеючы напружанне.

15 кастрычніка 1596 г. каралеўскім універсалам быў зацверджаны акт уніі на дзяржаўным узроўні. Афіцыйна праваслаўная царква перастала існаваць і аб’ядноўвалася з каталіцкай.

Унія і уніяцтва вельмі часта распаўсюджваліся з дапамогай прымусу. У Віцебску у 1623 г. быў забіты ўніяцкі архіепіскап Ісафат Кунцэвіч, якога абвінавацілі ў жорсткіх метадах укаранення новай царквы (скінулі ў раку). Пераход у новую веру адбыўся паступова і расцягнууся на шмат гадоў. Уплыву уніяцтва спрыяла стварэнне школ, шырокае выкарыстанне беларускай мовы і павага да нацыянальна-культурных традыцый. Сацыяльную базу царквы склалі сяляне, мяшчане і дробная шляхта. У канцы 18 ст. гэту веру падтрымлівала большасць насельніцтва Беларусі (у тым ліку каля 80% сялян)

Але паралельна ўзмацняецца дзейнасць каталіцкіх манаскіх органаў (францысканцы, бернардзійцы), якія праводзілі гвалтоўнае какталічванне насельніцтва. Абаронцамі праваслаўя становяцца праваслаўныя брацтвы.

  1. Культура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай.

У пераходны перыяд ад Сярэднявечча да Новага часу сфарміраваўся беларускі тып рэнесансавай культуры, якая саступіла месца культуры барока. Значны ўплыў на развіццё культуры аказаў уплыў Заходняй Еўропы, а таксама рэлігійныя працэсы.

Літаратура.

Летапісны жанр саступае месца новым напрамкам: публіцыстыка, палітычная сатыра, паэзія і гісторыка-мемуарная літаратура.

Публіцыстычныя творы: Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Пётр Скарга і Мянедзій Сматрыцкі (“Фрынас”, выступае супраць акаталічвання і ўніяцтва).

Узорамі мемуарнай літаратуры становяцца дыярыушы (свецкія дзённікі) – Еўлашоўскі і Філіповіч. У асноўным апісаны трагічныя падзеі, войны, стан насельніцтва.

Кнігавыдавец, асветнік Семіон Полацкі выдае палітычныя зборнікі: “Ветраград” і інш.

Прыкладам палітычнай сатыры, у якой раскрываюцца заганы тагачаснага грамадства, з’яўляюцца “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абруковіча”

Тэатр.

Адным з першых тэатраў была батлейка. У 17 ст. з развіццем школьнай адукацыі і драматургіі асобае месца набывае школьны тэатр, дзе ставіліся п’есы рэлігійнага і гістарычнага зместу, а таксама інтэрмедыі (кароценькія п’есы на беларускай ці польскай мове Галоўны герой – разумны беларускі селянін).

У 18 ст. адметнай з’явай культуры стаў прыгонны тэатр, трупа якога складалася пераважна з залежных сялян. У рэпертуары першага з іх (Нясвіжскага) першапачаткова было 16 п’ес і оперных лібрэта Уршулі Радзівіл. У 1770-я гг. Працаваў так званы плаваючы тэатр на Агінскім канале. Вядомы былі тэатр у Слоніме (належаў Сапегам), Шклове, Пружанах, Гародні, а для падрыхтоўкі артыстаў оперы і балета стварылі балетныя школы ў Слоніме і Слуцку.

Архітэктура.

У другой палове 16 ст. усталёўваецца барочны стыль. Першым помнікам стаў нясвіжскі касцёл Божага цела (архітэктар Я. М. Бернардоні). Фрэскамі размалёўваліся цэрквы і касцёлы ў Мінску, Оршы, Магілёве, а таксама Сафія у Полацку (яна была адбудавана Глаўбіцам пасля выбуху у сярэдзіне 18 ст.)

Каталіцкія касцёла афармляліся ў стылі барока, рысамі якога была пышнасць, тэатральнасць, знешні эфект, святочнасць, вычварнасць і г.д.)

Іконапіс адчуў уплыў Захаду і Візантыі. Фарміруецца свая іканапісная школа. Пранікаюць рэалістычныя матывы. У абразы маці Божай з Жыткавіч і “Ілля” аздоблены арнаментам і ўпрыгожаны драўлянымі накладкамі і камянямі. Уконы 18 ст. усё больш паходзяць на помнікі свецкага жывапісу.

Партрэтнае мастацтва развівалася пад уплывам шляхецкага светаўспрымання, па якім шляхціц з’яўляўся гаспадаром дзяржавы і жыцця. Вялікія партрэтныя калекцыя збіраліся ў Нясвіжы, Слуцку, Ружанах, Слоніме і Гародні. У 17-18 ст. з’яўляюцца партрэты арыстакратаў з багатым антуражам (убраннем) ці ў рыцарскіх дапехах. Напрыклад, партрэт Канстанціна Астрожскага, Міхаіла Весялоўскага, Паца….

Скульптура выарыстоўвалася ў афармленні касцёлаў, напрыклад Алтар касцёла ў Буславе. Матэрыял – светлы мармур. Фігуры пакрываліся серабром і пазалотай (у Гродне). Выконваюцца надмагіллі (Вільня, Нясвіж). Майстры па разьбе выконваюць ікнастасы (з ліпы), у тым ліку і на рускіх землях.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]