Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. не всё отредактир.docx
Скачиваний:
89
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
213.56 Кб
Скачать

23.Антонимы,их.Тыпы,стылистычныя.Функцыи.У.Мове.Паронимы.

Антонімы – гэта словы адной часціны мовы, якія маюць супрацьлеглае значэнне: дзень – ноч, белы – чорны, высокі – нізкі. Антонімы аб’ядноўваюцца ў антанімічныя.пары, у якіх словы называюць суадносныя паняцці. Антанімічныя пары найчасцей складаюць словы з семантыкай

якасці, уласцівасці (прыметнікі і суадносныя з імі назоўнікі і.прыслоўі): добры – кепскі, цёмны – светлы, халодны – гарачы, гарачыня – холад, цёмна – светла, далёка – блізка,ранак – вечар.

Словы з прадметным значэннем не ўтвараюць антанімічных параў (стол, дом, сцяна, вока, рука). Антонімы бываюць,.як і сінонімы, рознакаранёвыя (вайна – мір) і аднакаранёвыя(праўда – няпраўда), падзяляюцца на поўныя і частковыя.

Поўныя антонімы – гэта словы, якія абазначаюць палярную.лімітавую семантычную супрацьлегласць; звычайна поўнымі.антонімамі выступаюць рознакаранёвыя словы: жывы – мёр-

твы, чорны – белы, высокі – нізкі.

Няпоўныя антонімы не маюць такой уласцівасці, яны як.бы займаюць сярэдняе месца ў антанімічнай парадыгме –паміж крайнімі яе элементамі, напрыклад лёгкі – нецяжкі –цяжкі, свой – нясвой – чужы; кепскі – някепскі – добры, малады – немалады – стары. Няпоўныя антонімы звычайна –аднакаранёвыя. Аднак і аднакаранёвыя дзеясловы і прыметнікі, якія абазначаюць супрацьлеглую накіраванасць дзеянняў, прыметаў і ўласцівасцяў, заснаваных на лагічна супраць-

леглых паняццях, належаць да поўных антонімаў: увайсці –выйсці, прыехаць – ад’ехаць, маральны – амаральны, народны – антынародны.

У адным слове могуць развіцца супрацьлеглыя значэнні,іх семантычныя варыянты: белар. напэўна – 1) ‘беспамылкова, без рызыкі’; 2) ‘мабыць, хутчэй за ўсё’; руск. наверно –1) ‘может быть’ и 2) ‘несомненно, точно’.

Гэтая з’ява атрымала назву энантыясемія (грэц. еnantios –‘супрацьлеглы’ і sema – ‘знак’).

Як і сінонімы, антонімы бываюць моўныя (слоўнікавыя) і.маўленчыя (кантэкставыя). Антонімы кантэкставыя слоўнікамі не фіксуюцца, яны сустракаюцца ў творах асобных аўтараў. Напрыклад, у М.Танка: «І радасць – ніякая радасць, а горыч, І песня – ніякая песня, а скарга. І страва – ніякага страва, а камень, І брага – ніякая брага, а слёзы, і сонца – ніякае.сонца, а крыга, — Калі ты на свеце ўсім гэтым Не маеш з кім.падзяліцца»; у А.Пушкіна: «… волна и камень, стихи и проза,лед и пламень не столь различны меж собой» (пра Анегіна і.Ленскага).

Адзінкай антанімічных супрацьпастаўленняў выступае семантычны варыянт слова, таму тое самае шматзначнае слова можа.ўваходзіць у розныя шэрагі антонімаў, як і сінонімаў таксама. Напрыклад, слова «свежы» ўтварае наступную антанімію сінанімічных гуртоў і сінанімію антанімічных супрацьпастаўленняў:

Антанімічныя пары ўласцівыя многім мовам: польск.dobrze — zle, duїo – maіo, англ. work ‘праца’ – rest ‘адпачынак’, old ‘стары’ – young ‘малады’, ням.: reich ‘багаты’ – arm‘бедны‘, франц. blanc ‘белы’ – noir ‘чорны’.Некаторыя даследчыкі лічаць антонімамі толькі словы з якаснай семантыкай і толькі рознакаранёвыя словы з супрацьлеглым значэннем. Аднак пры такім вузкім разуменні антонімаў не.ўлічваюцца ў поўнай меры магчымасці выяўлення супрацьлегласці ў мове. Значэнне супрацьлегласці перадаецца ў мове з.дапамогаю афіксаў: падводны – надводны, памылковы – беспамылковы, прыяцель – непрыяцель, ветрык – вятрыска.

Паранімія (ад стар.-грэч. παρα- — прыстаўка са значэннем сумежна, ὄνομα - «імя») — частковае гукавое падабенства слоў пры іх семантычным адрозненні (поўным або частковым).

Таксама тэрмінам «паранімія» прынята называць такую з'яву ў мове, калі два словы, у нейкай меры падобныя па гучанні, але маюць рознае значэнне, памылкова ўжываюцца адно замест іншага. Напрыклад, ужыванне слова "адрасат" замест "адрасанта", "боцман» замест «лоцман", "крэмень" замест "крэмній" з'яўляецца параніміяй, а словы, якія складаюць такія пары, завуцца паронімамі.

24.Филалагичныя.слоуники-тлумачальныя,дыялектныя,гистарычныя,этымалагичныя,арфаграфичныя,фразеалагичныя,тэрминалагичныя,перакладныя,слоуники.синонимау.и.инш.Будова.слоуникавага.артыкула.розных.тыпау.слоуникау.Тыпы.слоуникау-энцыклапедычныя.и.филалагичныя.

Сло́ўнік — сьпіс словаў (або знакаў, як у японскай ці кітайскай мовах) разам зь іхнымі дэфініцыямі альбо перакладамі-адпаведнікамі на іншыя мовы. Разьдзел мовазнаўства, які вывучае тэорыю і практыку складаньня слоўнікаў, мае назву лексыкаграфія. У слоўніках беларускай мовы сістэматызуецца і апісваецца беларуская лексіка. Вылучаюцца дзве групы беларускіх слоўнікаў — энцыклапедычныя і лінгвістычныя. Энцыклапедычныя слоўнікі падаюць кароткія звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і інш. Яны тлумачаць не словы, а самі паняцці, прадметы, з'явы, падзеі, расказваюць аб гістарычных асобах, выдатных дзеячах навукі, культуры. Загаловак слоўнікавага артыкула ў такіх даведніках — гэта назоўнік ці словазлучэнне з назоўнікам. Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя (універсальныя) і галіновыя. Да універсальных належыць «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у якой расказваецца пра чалавецтва і сусвет, пра мінулае і сучаснае Беларусі, апісваюцца яе гарады і вёскі, рэкі і азёры, раслінны і жывёльны свет. Да галіновых энцыклапедычных слоунщау адносяцца «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» .Энцыклапедычнымі даведнікамі з'яўляюцца і біяграфічныя слоўнікі, або персанальныя энцыклапедыі. Лінгвістычныя слоўнікі тлумачаць значэнне слова (фразеалагізма), вызначаюць яго ўжыванне, паходжанне, напісанне, вьшаўленне, утварэнне, даюць яго граматычную і стылістычную характарыстыку. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. У залежнасці ад таго, якія словы ўключаюцца ў слоўнік і як яны тлумачацца, аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, тэрміналагічныя, фразеалагічныя і'інш. Двухмоўныя і шматмоўныя — гэта перакладныя слоўнікі, у якіх пры дапамозе слоў роднай мовы тлумачацца словы іншай ці іншых моў або наадварот — да беларускіх слоў падбіраюцца адпаведнікі з іншых моў.Перакладныя слоўнікі дапамагаюць пры перакладзе тэкстаў з адной мовы на другую. У тлумачальных слоўніках раскрываецца значэнне слова, даецца яго граматычная і стылістычная характарыстыка, адлюстроўваецца мнагазначнасць, аманімія, падаюцца фразеалагізмы з гэтым словам. Будова слоўнікавага артыкула наступная: загаловачнае слова з абазначэннем націску, далей ідзе граматычная і стылістычная памета, раскрыццё сэнсу слова, пасля, пры неабходнасці,— кароткія словазлучэнні ці сказы. У канцы слоўнікавага артыкула, пасля знака <>,змяшчаюцца фразеалагізмы і тэрміналагічныя словазлучэнні. Арфаграфічныя слоўнікі вызначаюць правільнае напісанне слоў, садзейнічаюць замацаванню ў пісьмовай практыцы асноўных нормаў беларускага правапісу, павышэнню культуры мовы.Арфаграфічныя слоўнікі адлюстроўваюць літаратурнае вымаўленне слоў і іх формаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]