Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел яз.docx
Скачиваний:
96
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
157.3 Кб
Скачать

1.Гістарычныя ўмовы ўзнікнення і развіцця бел.Мовы.

Бел.мова належыць да славянскай групы моў. У VII-IXст. Склалася ўсходне славянская народнасць. Яна мела сваю мову – агульнаўсходнеславянскую, якую яшчэ наз. старажытнаславянскай.У Xст. усходнія славяне прынялі хрысціянства, з якім прыйшла да іх пісьменнасць. Гэта абумовіла з’яўленне пісьмовых помнікаў на ўсходнеславянскай мове («Аповесць мінулых часоў», «Слова пра паход Iгаравы»)У XIIIст. заходнія землі ўсходніх славян (тэрыторыя сучаснай Беларусі) адасобілася ў складзе ВКЛ. На тэраторыі сучаснай Бел. жылі славянскія плямёны дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў, на аснове якіх і складвалася бел. народнасць, а з асаблівасцей іх гаворак – бел. мова. У складзе ВКЛ у XIV – XVIст. сформіравалася бел. народнасць і ўласна бел. літаратурная мова, якую прынята называць старажытнай бел. мовай або старабеларускай. Найвышэйшага ўзроўню развіцця БМ дасягнула ў XV – XVIст. У ВКЛ яна стала афіцыйнай дзяржаўнай мовай і абслугоўвала ўсе сферы грамадскага жыцця. На ёй вялося навучанне, афармляліся дзяржаўныя дакументы, стваралася літаратура.На старабел. мове з’віліся друкаваныя кнігі Ф.Скарыны,на старабел. мове быў створаны Статут ВКЛ. У 1569г.паводле Люблінскай уніі ВКЛ і каралеўства Польскае аб’ядналіся ў адной дзяржаве – Рэчы Паспалітай, а ў 1696г дзяржаўнаю мовай РП становіцца польская. З гэтага часу БМ апынулася ў неспрыяльных умовах, пачынаецца заняпад яе пісьмовай традыцыі.У канцы XVIIIст.у выніку трох падзелаў РП Беларусь была далучана да Расійскай імперыі. З гэтага часу на Беларусі афіцыйнай мовай стала руская. Царскі ўрад забараняў друкаванне кніг на БМ, забараняў афіцыйнае ўжыванне назвы «Беларусь». Але БМ працягвае развівацца на базе вуснай народна-гутарковай мовы.Сучасная бел. літ. Мова пачынала фарміравацца ў XIXст. як мова мастацкай літаратуры, якая ўбірала ў сябе лепшыя рысы жывой народнай мовы, фальклору. У XIXст.з’явіліся паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе», вялікую ролю адыгралі ў фарміраванні і станаўленні бел. литаратурнай мовы В.Дунін-Марцінкевіч, Ф.Багушэвіч, М.Багдановіч, Я.Купала, Я.Колас, М.Гарэцкі, Ц.Гартны і інш.На пачатку XXст.была забарона друкаваць на БМ, узніклі бел.выдавецтвы, бел.нар.выданні: «Наша хата», «Наша доля», «Лучынка», «Наша ніва». На БМ пачалі друкаць не толькі мастацкія і публіцыстычныя, а і навукова-папулярныя творы, дапаможнікі, падручнікі, дакументы. Выпрацоўваліся арфаграфічныя, арфаэпічныя, граматычныя, лексічныя нормы бел.літ.мовы. Новы штуршок для развіцця сучасная бел.літ.мова атрымала ў 20-я гады, калі ажыццяўлялася палітыка беларусізацыі. БМ становіцца мовай навучальных устаноў, справаводства, навукі, культуры. Паводле Канстытуцыі БССР1927г.БМ аб’яўлялася «пераважнай для зносін паміж дзяржаўнымі, прафесіянальнымі іграмадскімі ўстановамі і арганізацыямі». Пачынаючы з 30-х гг., паступова звужаюцца фцнкцыі БМ. З многіх сфер грамадскага жыцця яна выцясняецца рускай мовай. У пасляваенны час, асабліва з другой паловы 50-х гадоў, значна скарачаецца колькасць беларускамоўных школ. Працэс гэты быў абумоўлены мэтанакіраванай дзяржаўнай моўнай палітыкай у СССР. Страта БМ свіх важных функцый затармазіла яе развіццё, самым адмоўным чынам паўплывала на стан нацыянальнай самасвядомасці народа.26 студзеня 1990г.быў прыняты Закон «Аб мовах у Беларускай ССР». Паводле гэтага закона БМ набыла статус дзяржаўнай мовы. На сучасны момант у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы – бел.і рус.Сёння сучасная бел.літаратурная мова – адметная і самабытная, са сваімі, толькі ёй уласцівымі рысамі славянская мова, якая ў стане абслугоўваць усе сферы грамадскага жыцця бел.народа.

2. Паняцце пра гук. Галосныя гукі і літары ў бел.мове.Фанетыка–раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца гукавая сістэма мовы.Гук – найдрабнейшая адзінка мовы. Словы могуць адрозніваццаадным гукам (фанемай): [т]ам-[д]ам-[с]ам-[н]ам, а[д]но-а[к]но; двума: ст[ол]-ст[аў]; усімі гукамі: розум-хата, стол-зубы; парадкам размяшчэння гукаў: куст-стук, кот-ток; кольсцю гукаў: жар-жарт.Гукі нашай мовы ўтвараюцца рознымі моўнымі органамі органамі, у сувязі з чым іх артыкуляцыя розная. Паводле артыкуляцыі гукі класіфікуюцца па месцы і спосабе ўтварэння. Пры ўтварэнні пэўных гукаў у рознай ступені ўдзельнічаюць голас і шум .Гукі падзяляюцца на галосныя і зычныя.Галосныя гукі: у бел.мове шэсць галосных гукаў:[а],[о],[э],[у],[ы],[і]. Яны ўтвараюцца толькі пры дапамозе голасу. У поласці рота струмень паветра праходзіць свабодна, не сустракае ніякіх перашкод, таму пры вымаўленні галосных гукаў шуму амаль няма.У аснову класіфікацыі галосных кладзецца: 1) удзел губ; 2) месца ўтварэння галосных (месца пад’ёму языка); 3) спосаб утварэння (ступень пад’ёму языка). Паводле ўдзелу губ галосныя бываюць губныя, або лабіялізаваныя ([о],[у], пры іх вымаўленні губы выцягнуты ўперад, струмень паветра праходзіць праз шчыліну паміж губамі) і нелабіялізаваныя (усе астатнія галосныя - [а], [э],[ы],[і]).Паводле месца ўтварэння – пярэдняга ([і],[э]), сярэдняга ([ы],[а]) і задняга([у,][о]) рада. Павлдле ступені пад’ёму языка – верхняга, сярэдняга, ніжняга пад’ёму.

Пры вымаўленні гукаў [і],[ы],[у] розныя часткі языка падымаюцца да паднябення на самую высокую ступень. Іх адносяць да галосных верхняга пад’ёму. Гукі [і],[ы],[у] яшчэ наз.закрытымі або вузкімі, таму што яны вымаўляюцца пры самым вузкім раскрыцці рота. Пры вымаўленні гукаў [э],[о] розныя часткі языка падымаюцца да паднябення на сярэднюю ступень, таму іх наз.галоснымі сярэдняга пад’ёму. Гэта т.звюадкрытыя ці шырокія гукі. Пры вымаўленні гука [а] язык нязначна прыпадымаецца да паднябення. Гук [а] – галосны ніжняга пад’ёму. Рот пры яго вымаўленні шырока адкрыты, таму галосны [а] наз. самым адкрытым.

3. Артыкуляцыйная характарыстыка зычных гукаў.Зычных гукаў 39. Пры вымаўленні зычных удзельнічае голас і шум або толькі шум. Падзяляюцца яны паводле:1)удзелу голасу і шуму, 2)цвёрдасці і мяккасці, 3)спосабу ўтварэння, 4)органаў вымаўлення і месца ўтварэння.Паводле ўдзелу голасу і шуму падзяляюцца на санорныя і шумныя.Зычныя, пры вымаўленні якіхголас пераважае над шумам – санорныя: [р],[м],[м’],[н],[н’],[л],[л’],[й],[ў],[в],[в’]. У адну группу ўсе гэтыя гукі аб’ядноўвае тое, што яны не маюць адпаведных глухіх, на канцы слова не аглушаюцца, перад імі ў сярэдзіне глухія зычныя не азванчаюцца.Шумныя зычныя бываюць звонкія і глухія. Звонкія вымаўляюцца з перавагай шуму над голасам, глухія ўтвараюцца толькі пры ўдзеле шуму. Большасць звонкіх і глухіх утвараюць пары па звонкасці і глухасці:

[б] [б’] [γ] [γ’] [г] [г’] [д] [дж] [дз] [дз’] [ж] [з] [з’] – –

[п] [п’] [х] [х’] [к] [к’] [т] [ч] [ц] [ц’] [ш] [с] [с’] [ф] [ф’]

Паводле цвердасці і мяккасці зычныя падзяляюцца на цвёрдыя і мяккія. Большасць цвёрдых і мяккіх гукаў утвараюць пары:

[б] [в] [γ] [г] [д] [з] [к] [л] [м] [н] [п] [с] [т] [ф] [х] – [ў] [дж] [дз] [ж] [ц] [ч] [ш] [р]

[б’][в’][γ’] [г’][дз’][з’][к’][л’][м’][н’][п’] [с’][ц’][ф’][х’][й’]- - - - - - -

Гукі [ж],[ш],[ч],[дж],[р] і [ц](не ўтвораны з [т]) не маюць адпаведных мяккіх. Іх называюць зацвярдзелымі. Гукі [д],[т] пра змякчэнні пераходзяць у [дз’], [ц’]: ва[д]а – у ва[дз’]е, ку[т] – у ку[ц’]е. Пераход [д] у [дз’] наз.дзеканнем, а [т] у [ц’] – цеканнем.Гук [й] заўсёды мяккі, не мае адпаведнага цвёрдага. На пісьме абазначаецца літарай й (і нескладовае).Паводле спосабу ўтварэння зычныя падзяляюцца на змычныя (выбухныя), шчылінныя (фрыкатыўныя), злітныя (афрыкаты), змычна-праходныя, дрыжачы.ЗМЫЧНЫЯ – ўтвараюцца пры змыканні і імгненным размыканні моўных органаў:[б],[б’],[п],[п’],[д],[т],[к],[к’],[г],[г’].ШЧЫЛIННЫЯ ўтвараюцца пры трэнні выдыхаемага паветра аб краі шчылін моўных органаў:[в],[в’],[γ],[γ’],[ж],[з],[з’],[й],[с],[с’],[ў],[ф],[ф’],[х],[х’],[ш].Для ЗЛIТНЫХ [дж],[дз],[дз’],[ц],[ц’],[ч]. Іх вымаўленне пачынаецца са змыкання моўных органаў, але размыканне не імгненнае, а паступовае. Атрымліваецца адзін злітны гук.ЗМЫЧНА-ПРАХОДНЫЯ - [л],[л’],[м],[м’],[н],[н’] утвараюцца пры поўным ыканні моўных органаў у адным месцы і пры няпоўным збліжэнні іх у другім месцы.

ДРЫЖАЧЫ - [р] (вібрант) утвараецца ў вынікудрыжання кончыка языка каля альвеол верхніх зубоў.

Паводле удзелу органаў вымаўлення і месца ўтварэння– губныя і язычныя.

ГУБНЫЯ - [б],[б’],[п],[п’],[м],[м’],[ў] утвараюцца пры змыканні ніжняй і верхняй губы і імгненным размыканні. Іх наз. ГУБНА-ГУБНЫМI. Гукі [в],[в’],[ф],[ф’] утвараюцца пры няпоўным збліжэнні ніжняй губы з верхнімі зубамі – ГУБНА-ЗУБНЫЯ.

Язычныяпадзяляюцца на пярэдеязычныя, сярэднеязычныя, заднеязычныя.ПЯРЭДНЕЯЗЫЧНЫЯ:[д],[дз],[дз’],[з],[з’],[л],[л’],[с],[с’],[т],[ц], [дж],[ж],[ц],[ч],[ш],[р].Шыпячыя[ж],[ш],[дж],[ч],свісцячыя[з],[з’],[с],[с’],[ц’],[ц],[дз][дз’]. СЯРЭДНЕЯЗЫЧНЫ - [й]. ЗАДНЕЯЗЫЧНЫЯ - [γ],[γ’],[г],[г’],[к],[к’],[х],[х’].

4. Асіміляцыя, аглушэнне звонкага зычнага на канцы слова як фанетычныя працэсы беларускай мовы, што не перадаюцца на пісьме.Асіміляцыя – прыпадабненне аднаго гука да другога. Так, звонкі гук, стаўшы перад глухім, замяняецца парным глухім – асіміляцыя па глухасці: бярозка [б’ароска]. Глухі гук, стаўшы перад звонкім, замяняецца парным звонкім – асіміляцыя па звонкасці: малацьба [маладз’ба].Свісцячыя гукі [з], [с] перад шыпячымі [ж],[ш],[дж],[ч], вымаўляюцца як шыпячыя: грузчык [γрушчык], шыпячыя перад свісцячымі – як свісцячыя: па кладачцы [пакладацы].Прыпадабняюцца гукі і па мяккасці. Асіміляцыйнай мяккасці падлягаюць зубныя [з], [с] перад мяккімі (за выключэннем [γ’],[к’],[х’]): [з’в’]іць, [с’н’]ег, пе[с’н’]я.Звонкія зычныя [б],[γ],[д],[дж],[дз’],[ж],[з] на канцы слова аглушаюцца і вымаўляюцца як адпаведныя глухія - [п],[х],[т],[ч],[ц’],[ш],[с]: голуб [γолуп], снег [сн’эх], воз [вос]. Гэта аглушэнне звонкіх на канцы слова. Глухія і звонкія зычныя ў абсалютным канцы слова не адрозніваюцца: носм – воз [вос], наш – нож [нош].Дысіміляцыя – распадабненне зычных аднолькавага ўтварэння: хто (з къто), што (з чьто). У выніку дысіміляцыі ўтварылася спалучэнне гукаў [с’ц’] з гукаў аднолькавага ўтварэння [дт], [тт] у словах весці (з ведти), класці (з кладтти), месці (з метти).

5. Аканне-яканне, прыстаўныя галосныя як фанетычныя працэсы беларускай мовы, што перадаюцца на пісьме/Аканне – змяненне галосных [о], [э] ў ненаціскным становішчы пасля цвёрдых зычных на галосны [а]: год-гады, родны-радзіцца, сустрэча-сустракацца, шэры-шарэць. Гэты фанетычны закон не распаўсюджваецца на некаторыя запазычаныя словы: рэакцыя, тэарэма, тэатр і інш. У частцы запазычаныхслоў гук [а] змяніўся на [ы]: брызент, дрызіна, канцылярыя (параўн.руск. брезент, дрезина, канцелярия).

Яканне – змяненне галосных [о], [э] пасля мяккіх зычных на галосны [а] (графічна я). У адрозненне ад акання яканне распаўсюджваецца толькі на першы склад перад націскам: зелянець-зялёны-зеляніна, белы-бялець-белізна, мёд-мядовы-медуніца. Яканне не распаўсюджваецца на некаторыя запазычаныя словы: герой, медаль, спектакль і інш.

6. Дзеканне-цеканне, прыстаўныя зычныя, падаўжэнне як фанетычныя працэсы беларускай мовы, што перадаюцца на пісьме.Характэрнай асаблівасцю БМ з’яўляецца дзеканне і цеканне. Гэтымі тэрмінамі абазначаецца змяненне цвёрдых зычных [д] і [т] пры іх памякчэнні на зычныя [дз’] і [ц’]; г.зн. пры памякчэнні [д] і [т] мяняецца не толькі, у большай ці меншай ступені, месца ўтварэння (палаталізацыя): [д] і [т] – зубныя, а [дз’] і [ц’] – пярэдне-сярэднепаднябенныя: дні-дзень, два-дзве, тру-церці, але і спосаб: [д] і [т] – выбухныя, а [дз’] і [ц’] – змычна-шчылінныя.Зычн. {дз”}{з”} {л”} {н“} {с“} {ц“} {ч} {ж} {ш}могуць падаужацца:вяселле,ноччу.Падаваенне – калi доугi зычны знаходзіцца на мяжы дзвюх марфем-прыстаукі і кораня,кораня і суфікса:аббіць,мяккі.Адрозніваць падвоеныя ад падоужаных трэба пры марфемным аналізе.У транскрыпцыі яны абазначаюцца аднолькавымі значкамі(кало{c_”}е,а{ч_}уць).Падоужан.зычн.сустракаюцца толькі у становішчы паміж галоснымі:багацце,ноччу.Калі ж зычны стаіць паміж галосным і зычным,падаужэнне не адбываецца:свежасцю,радасцю.Падоужанныя зычн.разглядаюцца як адзін гук,і пры падзеле слова на марфемы іх зауседы адносяць да кораня:вяселл-е

7. Пазіцыйныя і камбінаторныя змены галосных гукаў.Пры змене граматычнай фармы слова або пры словаўтварэнні ў адной і той жа марфеме аднакарэнных слоў адзін гук можа замяняцца другім. Змена гукаў у аснове аднакарэнных слоў наз.чаргаваннем: стол-сталы, цёмна-цемень-цямнець.Чаргаванні бываюць пазіцыйныя і гістарычныя.ПАЗIЦЫЙНЫЯ чаргаванні галосных звязаны з іх пазіцыяй адносна націску. Да пазіцыйных чаргаванняў адносяцца чаргаванні націскных гукаў з ненаціскнымі: [о]-[а]:горы-гара, вёсны-вясна; [э]-[а]:рэкі-рака, зелень-зялёны.Пазіцыйныя чаргаванні вынікаюць з фанетычных законаў, што дзейнічаць у сучаснай мове. Так,чаргаванне гукаў [о]-[а], [э]-[а] звязана з законам акання.ГIСТАРЫЧНЫЯ чаргаванні – вынік дзейнасці моўных законаў, што існавалі ў старажытныя часы. Гэтых законаў у сучаснай мове няма. Гістарычныя чаргаванні не могуць быць растлумачаны законамі сучаснай мовы. Да гістарычных чаргаванняў адносяцца: [э(е)]-[о]:везці [в’эсц’і] – воз; [о]-[ы](у спалучэннях ро, ло – ры, лы):кроў-крыві, дровы-дрывотня,; [э(е)]-[і]:свет[с’в’эт]-світанне;[о]-[і]-[е]:здор-здзіраць-здзерці;[у]-[о]-[ы]:сухі-сохнуць-высыхаць; [е]-[і]-нуль гука: выберу-збіраць-браць; [ j ]-[і]:б’еш[бjэш]-біць, льеш[л’jэш]-ліць; [ав]-[у]:снаваць-сную, каваць-кую; [а]-[у]:вязаць-вузел, запрагаць-папруга; [а(я)]-[н]: жаць-пожня, мяць-мну; [а(я)]-[ім]:зняць-зніму; [о],[а],[э]-нуль гука: сон-сну, пазногаць-пазногця, пень-пня.Чаргаванне [о,а,э] з нулём гука наз.бегласцю галосных.

8.Пазіцыйныя і камбінаторныя змены зычных гукаў/Пазіцыйныя чаргаванні зычных з’яўляюцца вынікам пазіцыйных змен, абумоўлены дзейнасцю фанетычных законаў у сучаснай беларускай мове. Да пазіцыйных чаргаванняў зычных адносяцца чаргаванні звонкіх і глухіх у сярэдзіне слова. Такія чаргаванні ўзніклі ў выніку асіміляцыі:[б]-[п]: дубы-ду[п]кі; [γ]-[х]: магу-ма[х]чыма; [з]-[с]: казаць-ка[с]ка.Чаргаванні звонкіх і глухіх, што ўзніклі ў выніку аглушэння звонкіх на канцы слова: [б]-[п]: дубы-ду[п]; [γ]-[х]: кругі-кру[х]; [з]-[с]: лезу-ле[с. Чаргаванні цвёрдых і мяккіх зычных, што ўзніклі ў выніку асіміляцыі зычных па мяккасці і змякчэнні зычных перад [е], [і]: [з]-[з’]: збор-[з’б’ірац’]; [с]-[с’]: радасны-[у радас’ц’і]; [т]-[ц’]: ча[т]ыры-ча[ц’]вёрты; [д]-[дз’]: [д]ва-[дз’]ве; [н]-[н’]: моц[н]ы-мац[н’]ейшы; [л]-[л’]: пі[л]а-пі[л’]е; [м]-[м’]: на[м]-[з нам’і]; [п]-[п’]: ка[п]а-на ка[п’]; [в]-[в’]: гала[в]-у гала[в’]е; [ф]-[ф’]: ша[ф]а-у ша[ф’]е.Чаргаванні заднеязычных па мяккасці перад [і]: [γ]-[γ’]: ду[γ]а-ду[γ’]і; [к]-[к’]: цёт[к]а-цёт[к’]і; [х]-[х’]: пта[х]-пта[х’]і.Да гістарычных чаргаванняў зычных адносяцца :Чаргаванні заднеязычных з шыпячымі: [γ]-[ж]: бера[γ]ам-бера[ж]ок; [к]-[ч]: кры[к]-кры[ч]аць; [х]-[ш]: стра[х]-стра[ш]ыць;Заднеязычных са свісцячымі:[γ]-[з’]: плу[γ]а у плу[з’]е; [х]-[с’]: стра[х]а-на стра[с’]е; [к]-[ц]: му[к]а- у му[ц]эГубных з губнымі: [б],[б’]-[бл’]: лю[б]оў,лю[б’]іць-лю[бл’]ю; [п],[п’]-[пл’]: па[к]упка, ку[п’]іць-ку[пл’]ю; [в],[в’]-[ўл’]: сла[в], сла[в’]іць-сла[ўл’]ю; [м], [м’]-[мл’]: кар[м]авы, кар[м’]іць- кар[мл’]ю; [ф],[ф’]-[фл’]: гра[ф]а, гра[ф’]іць -гра[фл’]ю;Чаргаванне [л]-[ў]: малаці[л]а-малаці[ў].

9.Прынцыпы арфаграфіі. Напісанні, заснаваныя на іх/Арфаграфія – сістэма правілаў перадачы вуснай мовы на пісьме, якія ўстанаўліваюць аднастайнае , абавязковае для ўсіх, унармаванае напісанне слоў і іх значымых частак (марфем). Беларускі правапіс грунтуецца на двух прынцыпах – фанетычным(напісанне адпавядае літаратурнаму вымауленню слова і дакладна перадае яго гукавы склад) і марфалагічным.На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы:1. Правапіс на месцы гукаў [о], [э] пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных ва ўсіх ненаціскных складах літары а: мова-маўленне, бор-бары, савет, камунізм, адрас, латарэя, майстар, характар, але: дэлегат, дэпутат, рэвалюцыя, рэформа, рэзалюцыя.

2. Правапіс я на месцы е, ё ў першым складзе перад націскам: весела-вясёлы, вяселле, зелень-зялёны, снег-сняжок, Нясвіж, Ярмоленка, Бялінскі, дзяжурны, каляндар.

3. Правапіс прыставак з-, без-(бяз-), раз-(роз-), уз-, церез-: бясспрэчны, бяздольны, звесці, ссыпаць, расказаць, раздаць, узняць, усхваляваны, цереспалосіца.

4. Абазначэнне на пісьме цвёрдых зычных [д], [т] літарамі дз, ц перад галоснымі е, ё, і, ю, я і мяккімі [в’], [м’] у корані слова: людзі, дзеці, дзеры, цвёрды, Дзяніс, Мацвей. Марфалагічны прынцып – правілы,заснаваныя на ім,патарбуюць аднолькавга напісання пэунай марфемы слова ва усіх яго формах і роднасных словах незалежна ад вымаулення.Так будуюцца правіллы напісаня звонкіх зычных у канцы слова,глухіх перад звонкімі і нааадварот,прыставак на зычны {д},{б}.

10.Паняцце пра лексіку,адназначныя і мнагазначныя словы. Ужыванне слоў з прамым і перан.значэннем. Тыпы пераносу значэнняў слоў.Лексіка – усе словы якой-небудзь мовы ці дыялекту,сукупнасць слоў,якія ўжываюцца ў пэўнай сферы дзейнасці (прафесійная лексіка) або ў творах асобнага пісьменніка (лексіка Коласа).Раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы,лексічныя значэнні слоў,іх паходжанне, развіццё і ўжыванне-лексікалогія.Слова – фанетычна і граматычна аформленая адзінка мовы з пэўным значэннем,служаць для моўных зносін паміж людзьмі.Значэнне слова – прынятая грамадствам суадноснасць гукавой абалонкі слова з пэўным прадметам ці з’явай рэчаіснасці.Прамое значэнне непасрэдна ўказвае на прадмет, з’яву, дзеянне, якасць. Словы, якія маюць адно лексічнае значэнне-адназначныя:навуковыя тэрміны:ангіна, дзеяслоў; назвы дрэў, кустоў, грыбоў.Уласцівасць слоў мець некалькі лексічных значэнняў наз.мнагазначнасцю. У мнагазначных словах можа быць некалькі прамых і пераносных значэнняў. Пераносныя значэнні – значэнні, якія ўзніклі ў слове ў выніку пашырэння першапачатковага значэння пры пераносе якасці, уласцівасці аднаго прадмета на другі. Пераносныя значэнні другасныя, вытворныя, і ўсведамляюцца яны толькі ў супастаўленні з прамым значэннем таго самага слова. Напр., слова плынь мае тры значэнні.У залежнасці ад таго,на аснове якой прыметы робіцца перанос назвау,адрозніваюць тры спосабы узнікнення нов.значэнняу: - метафара(перанос назвы з аднаго рпадмета на другі на аснове падабенства іх прымет:пяро птушкі,аутаручкі,ідзе чалавек,ідзе дождж); -метанімія(на аснове сумежнасці:назва матэрыялу на выраб з яго:кубак з фарфору-калекцыя фарфору,імя аутара на яго творы:выстаука творау Шамякіна-чытау Шамаякіна.);сінекдаха (ужыванне слова як назвы цэлага і яго часткі.Так адзіночны лік можа набываць значэнне множн.:Птушцы у небе раздольна,разляцеліся роем.)Канкрэтнае лексічнае значэнне выяўляецца толькі ў словазлучэннях, сказа або кантэксце. Няведанне дакладнага значэння слова прыводзіць да непаразумення, памылак. Здольнасць мнагазначнага слова набываць у кантэксце новыя значэнні ці адценні значэння шырока выкарыстоўваецца пісьменнікамі і публіцыстамі, якія ствараюць яркія, вобразныя малюнкі прыроды, характары людзей, трапна перадаюць думкі і пачуцці герояў

11. Амонімы, іх тыпы, стылістычныя функцыі ў мове.Амонімы – два ці больш слоў, якія гучаць аднолькава, але маюць розныя значэнні: сплау,кулак,гасцінец.ЛЕКСIЧНЫЯ амонімы – словы, якія адносяцца да адной часціны мовы, супадаюць напісаннем і гучаннем ва ўсіх поўнасцю або часткова: метрыка¹ - вучэнне пра вершаскладанне і памер верша ў літаратуразнаўстве; метрыка² - выпіска з метрычнай кнігі аб даце нараджэння; пасведчанне аб нараджэнні.МАРФАЛАГIЧНЫЯ амонімы , або амаформы – словы, якія звычайна адносяцца да розных часцін мовы, супадаюць гучаннем і напісаннем у адной ці некалькіх марфалагічных формах: вусны¹ (назоўнік) – губы; вусны² (прыметнік) – не пісьмовы; соты¹ (назоўнік) і соты² (лічэбнік).ФАНЕТЫЧНЫЯ амонімы, або амафоны – словы, якія гучаць аднолькава, але пішуцца па-рознаму: плод і плот, везці і весці, урад і ў рад.ГРАФIЧНЫЯ амонімы, або амографы – словы,якія пішуцца аднолькава, але адрозніваюцца ў вымаўленні месцам націску: му΄зыка і музы΄ка.Функцыі ў мове:

12. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання.Сучасная БМ прайшла складаны і шматвяковы шлях развіцця. Адны словы дайшлі да нас з часу агульнаславянскага адзінства, другія належаць да агульнаўсходнеславянскага перыяду, трэція (уласнабеларускія) узніклі ў эпоху фарміравання мовы беларускай народнасці і нацыі. Усе яны складаюць аснову сучаснай лексікі і наз.спрадвечна беларускімі, бо яны існуюць у БМ даўно, спрадвеку. Ёсць у лексіцы і словы, запазычаныя з іншых моў.АГУЛЬНАСЛАВЯНСКIЯ словы існавалі ў мове старажытных славян да VI-VIIст., перайшлі ў спадчыну да ўсходніх і паўднёвых плямён і цяпер ужываюцца ў большасці сучасных славянскіх моў: бор, лес, дуб, пшаніца, ткаць, каваць, варона, верабей, салавей, вясёлы, ноч, зіма, лета, і інш.УСХОДНЕСЛАВЯНСКIЯ узніклі ў мове ўсходніх славян ў VI-XIVст., з΄яўляюцца агульнымі для беларусаў,рускіх і ўкраінцаў, але не ўжываюцца ў мове заходніх і паўднёвых славян: пляменнік, галка, каршун, кошка, вяроўка, зоркі, цёмны, карычневы, брадзіць, сорак, дзевяноста, пасля, цяпер іінш.УЛАСНАБЕЛАРУСКIЯ словы пачалі ўзнікаць з XIII-XIVст. у перыяд самастойнага існавання БМ на базе мясцовых гаворок, а таксама ад агульнаславянскіх і ўсходнеславянскіх каранёў: адвячорак, адкуль, адсюль, адтуль, адпачываць, амаль, жыхар, замок, каліва, малацьбіт, спадчына, дапаможнік, практыкаванне, навучэнец і інш.Акрамя спрадвечна беларускай лексікі, у нашай мове ёсць словы, запазычаныя з іншых моў. Яны праніклі ў БМ рознымі шляхамі і ў розны час пры гандлёва-эканамічных, палітычных, навуковых, культурных сувязях беларускага народа з суседнімі і несуседнімі народамі і краінамі.Запазычванне адбываецца ў выніку цесных моўных узаемасувязей двума шляхамі: вусным – пры непасрэдных моўных зносінах з іншымі народамі і пісьмовым – праз кнігі, афіцыйныя дакументы, пры перакладах з чужых моў. Адны з запазычаных слоў трапілі ў БМ непасрэдна з іншых моў, другія прыйшлі праз суседнія мовы – русскую, польскую або ўкраінскую.Адрозніваюць два тыпы запахычанняў: 1) з блізкароднасных славянскіх моў; 2) з неславянскіх моў.У БМ ёсць славянскія запазычанні: з польскай (слодыч, маёнтак, тлусты) і праз польскую з нямецкай (ганак, гатунак, гвалт, дрот), з рускай ( ачаг, бальшавік, дзекабрыст, зводка, подзвіг, саюз, савет), з украінскай (варэнікі, хлебароб), праз укр.з цюркскіх (кавун, гайдамак).Неславянскія запазычанні: з літоўскай (свіран, дойлід); з татарскай (арда, базар, буланы, кандалы); з грэчаскай (арыфметыка, бібліятэка, космас, кіпарыс); з лацінскай (аўтар, акт, водар, гонар, колер); з нямецкай ( абзац, архіў, гандаль, бухгалтар); з франц.(батон, бензін, метро, кафэ); з англ.(байкот, лідэр, браўнінг, баксёр); з галандскай (гавань, матрос, лоцман, шлюпка); з італьянскай (брава, лібрэта, піяніна, вермішэль, макароны); з іспанскай (кастаньеты, каньён, кафетэрый); з венгерскай (гуляш, гусар); з фінскай, комі (морж, пельмені, пурга); з японскай (дзюдо, кімано).Асобную группу сярод запазычанняў складаюць інтэрнацыянальныя словы. Інтэрнацыяналізмы – міжнародныя словы, запазычаныя пераважна з класічных старажытных грэчаскай і лацінскай моў. Інтэрнацыянальнымі лічацца агульнавядомыя грамадска-палітычныя, эканамічныя, тэхнічныя, навуковыя тэрміны: цывілізацыя, рэвалюцыя, канстытуцыя, камуніст, індустрыя, аграхімія, біяфізіка, гісторыя, магнітафон, трактар, аўтамабіль.Запазычаная лексіка ўзбагачае слоўнікавы склад мовы, выкарыстоўваецца ў навуцы, культуры, пубіцыстыцы, справаводстве.

13. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.Уся лексіка БМ паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і абмежаваную ва ўжытку.Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца шматлікія словы, якія не абмежаваны ва ўжыванні, могуць выкарыстоўвацца ва ўсіх моўных стылях і складаюць устойлівую аснову сучаснай БМ: маці, бацька, святло, чырвоны, першы, каляндар.Лексіка абмежаванага ўжывання выкарыстоўваецца ў мове радзей. Гэта спецыяльная, дыялектная і жаргонная лексіка.Спецыяльную лексіку выкарыстоўваюць у сваёй мове прадстаўнікі асобных прафесій, пэўных галін ведаў. У спецыяльнай лексіцы вылучаюць тэрміны (навуковыя, тэхнічныя) і прафесіяналізмы. Тэрміны – афіцыйныя літаратурныя словы, якія дакладна абазначаюць навуковыя, тэхнічныя, палітычныя, эканамічныя, мастацкія паняцці: арлекін (тэатр.), бактэрыцыд (бакт), матэрыялізм (філас).Прафесіяналізмы – назвы прадметаў, дзеянняў пераважна ў вуснай мове людзей пэўнай прафесіі, рамяства, занятку: перадкі, заднікі (шавецк.), цвікля, фастрыгаваць (кравецк.).

Да дыялектнай лексікі адносяцца такія словы мясцовай, пераважна сялянскай гаворкі з аднаго ці другога дыялекту, якія ўжываюцца на абмежаванай тэрыторыі Беларусі. Дыял.словы адрозніваюцца ад літаратурных гучаннем (вахля – вафля, гараць – араць), месцам націску (перун – пярун), словаўтваральнымі прыстаўкамі, суфіксамі (зліва – лаўка), рознымі асновамі(саколка – майка, галоступкам – на босую нагу, калакалуша - чаромха). Калі асобныя дыялектныя словы пранікаюць у вусную ці пісьмовую літаратурную мову, іх наз. дыялектызмамі – выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры.Ад лексікі дыялектнай і спецыяльнай адрозніваецца жаргонная лексіка. Жаргон – мова вузкага кола людзей якой-небудзь спецыяльнай або прафесійна-бытавой группы (беларуска-польскі жаргон дарэвалюцыйнай шляхты, жаргон рамеснікаў, жаргон вучняў, студэнтаў, карцёжнікаў): кол (адзінка), хвост(запазычанасць), пара(двойка). Жаргонныя словы (жарганізмы) толькі засмечваюць літаратурную мову і не маюць права існаваць у ёй. Яны зрэдку сустракаюцца пры апісанні пэўных сацыяльных з’яў, для моўнай характарыстыкі асобных песанажаў.

14. Сінонімы, іх тыпы, функцыі ў мове.Сінонімы – словы, якія абазначаюць адно паняцце, але адрозніваюцца адценнямі значэння або стылістычнай афарбоўкай.Сінонімы належаць да адной часціны мовы. Галоўная функцыя ў мове – удакладняць паняцці, характарызаваць асобы, прадметы, з’явы найбольш поўна, з розных бакоў. Прымета сінонімаў – тое, што ўсе яны маюць пэўнае агульнае значэнне. Н., словы ураджайны, урадлівы,плены, умалотны,пладавіты і іншыя аб’ядноўваюцца ў сінанімічную группу слоў з агульным значэннем ’здольны прыносіць плён’.Группа блізказначных слоў утварае сінанімічны рад, у якім вылучаецца адно слова, якое выражае агульнае для ўсіх членаў гэтага сінанімічнага рада паняцце і наз. асноўным словам або дамінантай. У сінанімычным радзе назоўнікаў рэха, водгук, адгук, водгулле, адгалоссе, розгалас, адпеў, пошчак дамінантай з’яўляецца першае слова – рэха.Сінонімы, якія адрозніваюцца сэнсам, маюць розныя сэнсавыя адценні,наз.семантычнымі(ідэаграфічнымі).Гэта словы агульнаўжывальныя, нейтральныя:навек-незваротна,невядомы-нязнаны,разумны-мудры.Сінонімы, якія адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай, наз. стылістычнымі.Яны вызначаюцца шляхам параунання з адпаведным стылістычна нетральн.словам:добры(нейтральн.)-людскі,хвацкі(размоуныя).Стылістычн.сінонімы выкарыст-ца у размоуным або кніжн.стылі і выражаюць розныя адносіны аутара да выказвання.Адрозніваюцца рознай актыўнасцю ўжывання ў сучаснай БМ. Н., словы борць, дакляраваць, перст – архаізмы. Сфера іх ужывання абмежаваная. Ім адпавядаюць сучасныя агульнаўжывальныя словы вулей абяцаць, палец.Найбольш у сучаснай БМ сінонімаў, якія адрозніваюцца і сэнсам, і стылістычнай афарбоўкай. Такія сінонімы наз. семантыка-стылістычнымі. У сказе Вунь заяц прабег, а то воўк сігануў ад дарогі, бач на сажань скочыў. усе тры дзеясловы абазначаюць рух, але адрозніваюцца яны адценнямі значэння: сігануў, скочыў – рух больш хуткі, чым абазначаны словам прабег. Словы прабег, скочыў – нейтральныя, сігануў – гутарковае.Сінонімы дазваляюць перадаваць самыя тонкія адценні думак і пачуццяў. Пры дапамозе сінонімаў ствараюцца яркія, зрокавыя вобразы прадметаў і з’яў рэчаіснасці.

15.Антонімы, іх тыпы, стылістычныя функцыі ў мове. Паронімы.Антонімы – словы адной часціны мовы з процілеглым значэннем: назоўнікі: продкі-нашчадкі; прыметнікі: далёкі-блізкі; дзеясловы: плакаць-смяяцца,; прыслоўі: позна-рана.У антанімічныя адносіны ўступаюць словы, якія выражаюць супрацьлеглыя суадносныя паняцці, што належаць да аднаго рада з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці: словы са значэннем якасці: добры-кепскі; словы, якія абазначаюць адцягненныя паняцці:пачатак-канец, святло-цемра; якія называюць дзеянні: падымаць-апускаць. Супрацьпастаўленне такіх слоў у мове традыцыйнае і рэгулярнае: нават па-за кантэкстам яны захоўваюць значэнне супрацьлегласці.Не бываюць антонімамі словы з канкрэтным значэннем (горад, камп’ютэр), вузкаспецыялюныя тэрміны(лазер).Мнагазначныя словы могуць утвараць некалькі антанімічных пар, суадносных з кожным значэннеммнагазначнагаслова:кароткі-доўгі(чалавек,гук).Розным значэнням мнагазначнага слова адпавядаюць розныя антонімы:свежы,чорствы хлеб;свежая,марожаная рыба.Антонімы, ужытыя з прамым значэннем, звычайна спалучаюцца з аднымі і тымі словамі. Пры пераносным ужыванні слова спалучальныя магчымасцікампанентаў антанімічнай пары змяняюцца. Н., антанімічныя прыметнікі гарачы-халодны аднолькава свабодна спалучаюцца з назоўнікамі дзень, чай, пот, прыём, погляд. Але з назоўнікам час спалучаецца толькі прыметнік гарачы, а з назоўнікамі разважлівасць, манера – прыметнік халодная.Паводле структуры антонімы падзяляюцца на аднакарэнныя (друг-недруг) і рознакарэнныя (друг – вораг). У мастацкіх і публіцыстычных творах часта выкарыстоўваюцца кантэкстуальныя антонімы – словы іспалучэнні слоў, супрацьлегласць якіх выяўляецца толькі ў пэўным кантэксце і вызначаецца кантэкстам: I ў сэрцах заўважаю лёд. А ў добрых зрэнках бляск гарачы, і нават душы навылёт часамі вострым зрокам бачу.Паронімы – словы адной часціны мовы з гукавым і структурным падабенствам, але з розным лексічным значэннем:аб’ектыўны- аб’ектны, багаж-багажнік.Гукавое і марфалагічнае падабенства паронімаў выклікае іх змешванне ў маўленні і з’яўляецца прычынай лексічнай памылкі, якая парушае сэнс выказвання.У маст. літ. паронімы выкарыстоўваюць для стварэння каламбураў, надання выказванню камічнага эффекту: Ад агорклых бадзяжных дымоў – дамоў. Ад зацукраных спецумоў – дамоў.

16.Фразеалагічныя адзінкі.Фразеалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае своеасаблівыя моўныя адзінкі – устойлівыя звароты з адзіным цэласным значэннем.Фразеалагізм – устойлівая, узнаўляльная, падзельна аформленая моўная адзінка, якая складаецца не менш як з двух кампанентаў, мае адзінае цэласнае значэнне, спалучаецца са словамі, сінтаксічна непадзельныя. Тры группы ўстойлівых зваротаў:фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы і фразеалагічныя спалучэнні. Фразеалагічныя зрашчэнні (ідыёмы) – семантычна непадзельныя фразеалагічныя адзінкі, значэнне якіх не залежыць ад значэння кампанентаў,нематываваныя ўстойлівыя спалучэнні слоў-кампанентаў, эквівалентныя слову: з панталыку збіць - ’збянтэжыць’.Кампаненты ў фразеалагічных зрашчэннях цесна «зрасліся» ў адно сэнсавае цэлае.Фразеалагічныя адзінствы – семантычна непадзельныя адзінкі, значэнне якіх можа быць выведзена з пераносныз значэнняў іх кампанентаў. Кампаненты фразеалагічных адзінстваў зразумелыя, іх першапачатковае значэнне не сцерлася, выразна відаць іх ужыванне з пераносным сэнсам: галаву павесіць ’засумаваць, замаркоціцца’, з ног валіцца ’быць знясіленым, вельмі слабым’. У фразеалагічных адзінствах кампаненты не так цесна звязаны паміж сабой, як у зрашчэннях. Адзінствы семантычна непадзельныя, а знешне могуць спалучацца са свабоднымі словазлучэннямі, якія выступаюць я амонімы да фразеалагізмаў:рукі апусціць ’страціць надзею, упэўненасць’ і апусціць рукі ў час зарадкі. Пераважная большасць фразеалагічных адзінстваў характарызуецца вобразнасцю. Фразеалагічныя спалучэнні – такія адзінкі, сэнс якіх вынікае са значэнняў кампанентаў. Спалучэнні не маюць семантычнай злітнасці, уласцівай фразеалагічным зрашчэнням і адзінствам. Ад свабодных словазлучэнняў адрозніваюцца тым, што адзін з іх кампанентаў ужываецца з несвабодным, фразеалагічна звязаным значэннем: злосць,страх бярэ;галоўнае слова (фразеалагічна звязанае) – бярэ і залежныя – злосць, страх,якія не вельмі цесна звязаны з галоўным і могуць мяняцца. У фразеалагічных спалучэннях злітнасць намецілася, але яшчэ не развілася да такой стурені, кааб гэтыя звароты сталі семантычна непадзельнымі: браць удзел, браць пад увагу.Фразеалагізмы суадносяцца з сінтаксічнымі адзінкамі: словазлучэнне – пад гарачую руку, прыйсці ў галаву; сказ – як рукою зняло, душа баліць; спалучэнне: ні кала ні двара.

17. Паняцце пра марфему. Характарыстыка асноўных марфем слова.Слова – асноўная адзінка мовы. У слове вылучаюцца часткі, або марфемы. Марфема – найменшая структурная частка слова, якая выражае лексічнае або граматычнае значэнне. Да марфем адносяцца корань і афіксы (прыстаўка (прэфікс), суфікс, канчатак (флексія), постфікс, інтэрфікс (злучальны галосны). У словах могуць быць адна ці некалькі марфем, размешчаных у пэіным парадку: хлеб – хлеб-н-ы – хлеб-а-роб – хлеб-а-пяк-ар-н-я.У словах, якія змяняюць форму, вылучаюцца перш за ўсё дзве асноўныя часткі – зменная і нязменная. Аснова – нязменная часка слова, якая выражае яго канкрэтнае лексічнае значэнне: збажын-а – збажын-ы. Аснова – частка слова без канчатка. Канчатак – зменная частка слова, якая служыць для сувязі слоў у сказе і ўтварае граматычную форму слова. Канчаткі не выражаюць лексічнага значэння слова. Нязменныя словы канчаткаў не маюць (прыслоўі, безасабова-прэдыкатыўныя словы: заўчора, холадна, па-летняму, унізе – выдзеленыя часткі - суфіксы). Зменныя словы ў некаторых формах могуць мець нулявы канчатак, гэта таксама паказчык граматычнай формы: луг, сын, радасць, соль – назоўнікі адз.л. Н.скл.; рэчак, армій, арганізацый – назоўнікі Р.скл. мн.л. Паводле структуры асновы падзяляюцца на вытворныя і невытворныя. Невытворная аснова супадае з коранем слова: рак-а, вёск-а, нов-ы. Вытворная – аснова, у якую, апрача кораня, уваходзяць афіксы: за-рэч-н-ы, вяск-ов-ы, свеж-асць. Сустракаюцца выпадкі, калі блізкія або аднолькавыя паводле значэння словы і суадносныя граматычныя формы ўтвараюцца ад розных асноў: я – мян-е, мн-е, мн-ою; ты – цяб-е, таб-е, таб-ою; адзін – першы. Такія асновы наз. суплетыўнымі.Корань – агульная непадзельная частка роднасных слоў, якая выражае іх агульнае значэнне: дарог-а – дарож-н-ы – па-дорожж-а – па-дорож-нік. Корань паказвае на агульнае лексічнае значэнне гэтых слоў: усё звязанае з паняццем «дарога». Канкрэтнае лексічнае значэнне кожнага адназначнага слова выражае аснова. Адрозніваюць свабодны корань (ужываюцца ў спалучэнні з рознымі прыстаўкамі і суфіксамі або ў спалучэнні толькі з канчаткам: рад-ы, вясн-ов-ы, дуб-няк). Звязанымі наз. карані, якія ўжываюцца толькі ў спалучэнні з афіксамі: пры-вык-ну-ць – ад-вык-ну-ць – з-выч-ай – пры-выч-к-а.Афікс – марфема, якая служыць для ўтварэння новых слоў ці новых граматычных форм: лета – летні, мора – прыморскі, разумны – разумнейшы. Да афіксаў адносяцца прыстаўкі, суфіксы, постфіксф, інтэрфіксы.Прыстаўка (прэфікс) – афікс, які стаіць перад коранем і надае слову новае лексічнае значэнне: перагаварыць, пагаварыць. У слове можа быць не адна прыстаўка.Суфікс – афікс, які стаіць пасля кораня і ўтварае новае слова або новую форму: сад – сад-ов-ы – сад-оў-нік, сард-эч-н-ы.Прыстаўкі і суфіксы бываюць словаўтваральныя і формаўтваральныя. Словаўтваральныя – такія прыстаўкі і суфіксы, якія ўтвараюць словы з новым лексічным значэннем: группа – пад-группа, песня – пясн-яр. Формаўтваральныя прыстаўкі і суфіксы служаць для утварэння формы слова (лексічнае значэнне пры гэтым не змяняецца:мацнейшы – най-мацнейшы.Посфікс – афікс, які знаходзіцца ў слове пасля канчатка ці формаўтваральнага суфікса. Да постфіксаў належаць -ся (-ца, -цца) у формах зваротных деясловаў: сустрэў – сустрэў-ся, сустрэць – сустрэц-ца; у форме 2-й асобы мн.л.деясловаў загаднага ладу: пішы – пішы-це; -сьці (-сь), -небудзь у няпэўных займенніках і прыслоўях: хтосьці, дзе-небудзь.Iнтэрфікс – афікс, які служыць для злучэння марфем у слове: сен-а-кос, пар-а-ход, земл-я-коп. Iнтэрфіксы заўсёды выступаюць як словаўтваральныя марфемы.

18.Асноўныя спосабы ўтварэння слоў.Словаўтварэнне – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца будова вытворных слоў, сродкі і спосабы іх утварэння, узоры, паводле якіх ствараюцца новыя словы.Вытворныя словы звычайна ўтвараюцца пры дапамозе марфем(марфемны) Немарфемныя спосабы: зрашчэнне, абрэвіяцыя, пераход слова ў іншую часціну мовы.Прыставачныдалучэннем прыстаўкі да ўтваральнага слова; выкарыстоўваецца пры словаўтварэнні дзеясловаў, прыметнікаў, назоўнікаў, прыслоўяў: ехаць - аб’ехаць, , даехаць.Суфіксальны –з дапамогай суфікса,да асновы ўтваральнага слова разам з канчаткам ( у тым ліку нулявым);пры словаўтварэнні дзеясловаў, прыметнікаў, назоўнікаў, прыслоўяў: добр-ы – дабр-ын-я.Бяссуфіксны -нулявая суфіксацыя;назоўнікі ад прыметнікаў і дзеясловаў, парадкавыя лічэбнікі ад колькасных, прычым у дзеясловах скарачаецца ўтваральная аснова, звычайна адбываецца чаргаванне гукаў: зелень ад зялёны, пяты ад пяць,збіраць – збор.Прыставачна-суфіксальны –шляхам адначасовага далучэння да ўтваральнай асновы прыстаўкі і суфікса,пры ўтварэнні дзеясловаў і прыметнікаў: гара –уз-гор-ак.Постфіксны - з дапамогай постфіксаў; утвараюцца деясловы, займеннікі і займеннікавыя прыслоўі: сустрэць – сустрэц-ца.Складанне (асноваскладанне) - на базе дзвюх ці больш асноў; асновы могуць аб’ядноўвацца як злучальнымі галоснымі о (а) ці е (я),так і нулявым афіксам:земл-е-карыстанне. Пры ўтварэнні складаных слоў могуць прымаць удзел і суфіксы: адн-а-вяск-овец-складанасуфіксальным.Асобная разнавіднасць складання - ўтварэнне складанаскарочаных слоў(абрэвіятур), спосаб – абрэвіяцыя: калгас– утварэнне са складовых частак; з пачатковых літар;спалучэнне слова і пачатковых літар ці гукаў.Зрашчэнне (словаскладанне) - аб’яднанне двух слоў, звязаных падпарадкавальнай сувяззю, у адно без далучэння афіксаў, без змены формы слоў-кампанентаў словазлучэння, простым зрашчэннем іх у адно сцэлае:вечна зялёны – вечназялёны.Спосабам пераходу слоў адной часціны мовы ў іншую звычайна ўтвараюцца: 1) назоўнікі ад прыметнікаў, калі ў словазлучэнні ’’прыметнік + назоўнік’’апошні апускаецца: дапамагаў (якому) хвораму чалавеку і дапамагаў(каму) хвораму; 2)прыслоўі ад назоўнікаў: адпачываў каля дома і адпачываў (дзе) дома. Да прыслоўяў, аманімічных назоўнікаў нельга паставіць склонавае пытанне.

19. Асноўная характарыстыка назоўніка як часціны мовы.Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая аб’ядноўвае словы са значэннем прадметнасці і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.Назоўнікі абазначаюць назвы асоб;канкрэтных прадметаў: лыжка;жывых істот; дрэў, раслін; з’яў прыроды:снег, мароз,; рэчываў:цукар, нафта;апрадмечаных прымет і якасцяў: мужнасць; дзеянняў і стану:просьба,боль, сум;лікаў: сотня і інш.Назоўнікі належаць да аднаго з трох родаў; маюць форму адз. або мн. ліку: ;змяняюцца па склонах.

Асноўная сінтаксічная функцыя назоўніка – быць у сказе дзейнікам (у Н.скл) ці дапаўненнем (ва ўскосных склонах): Пахне спелай антонаўкай восеньскі сад.Назоўнік можа выконваць ролю іншых членаў сказа: Назоўнікі бываюць агульныя (абазначаюць назвы шэрагу аднародных прадметаў, жывых істот, з’яў, паняццяў: коўдра, сшытак, салавей, шчырасць), уласныя ( індывідуальныя назвы жывых істот, прадметаў, вылучаючы іх з рода аднародных, да іх адносяцца імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы і мянушкі); канкрэтныя (абазначаюць прадметы навакольнай рэчаіснасці: дом, дрэва; дзеянні, грамадскія падзеі: бег, пераход, рэвалюцыя; з’вы прыроды:вецер, дождж), абстрактныя ( абазначаюць адцягненыя паняцці, пачуцці, уласцівасці, якасці, псіхічныя працэсы, дзеянні, стан: жыццё, радасць); адушаўленыя ( абазначаюць назвы асоб і жывых істот: жанчына, доктар, зубр); неадушаўлёныя (назвы прадметаў рэчаіснасці, з’яў прыроды, раслін, абстрактных паняццяў:каледж, сонца, поспех); рэчыўныя ( называюць рэчывы аднароднага стану: вада, смятана, малако, шкло); зборныя (абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў, асоб, жывых істот як адно цэлае:лісце, моладзь).

20. Назоўнікі першага скланення і іх склонавыя канчаткі ў адзіночным ліку.Назоўнікі першага скланення – назоўнікі ж.р. з канчаткам –а, -я у Н.скл.адз.ліку: дарога, мяжа, песня.Назоўнікі першага скланення ў Р.скл.адз.ліку з асновай на цвёрды і зацвярдзелы зычны маюць канчатак –ы: бярозы, вярбы, грушы, пушчы; з асновай на мяккі зычны і г, к,х - -і: пустыні, дугі, рукі, мухі.У Д. і М. склонах назоўнікі 1-га скл-ня маюць канчаткі -е, -і, -ы,-э. Канчатак –е ўжываецца ў назоўніках з асновай на цвёрды і на г,х. Прычым у аснове адбываецца чаргаванне цвёрдага з мяккім,а г,х з [з’], [с’]: галава – галаве, на галаве, паляна – паляне, на паляне, дарога – дарозе, на дарозе, страха – страсе, на страсе. Канчатак –і маюць назоўнікі з мяккай асновай: песня – песні, у песні, завея – завеі, пры завеі. У назоўніках з асновай на зацвярдзелы зычны і на к, які чаргуецца з ц, не пад націскам канчатак –ы: мяжа – мяжы, на мяжы, пячора – пячоры, у пячоры, праца – працы, у працы, пад націскам - -э: шчака – шчацэ, на шчацэ, рука – руцэ, у руцэ.У В.скл. назоўнікі 1-га з асновай на на цвёрды, зацвярдзелы і г,к,х маюць канчатак –у:трава – траву, дапамога – дапамогу, рыдлёўка – рыдлёўку, чаромха – чаромху; з асновай на мяккі зычны - -ю: армія – армію, песня – песню, зязюля – зязюлю.У Т.скл. у назоўніках з асновай на цвёрды і зацвярдзелы пад націскам пішацца канчатак –ой (-ою): травой(-ою), вадой(-ою),мяжой(-ою); не пад націскам - -ай(-аю): хатай(-аю), хмарай(-аю); з асновай на мяккі зычны пад націскам –ёй(-ёю):вышынёй(-ёю), сям’ёю(-ёю), не пад націскам - -яй(-яю):вішняй(-яю), станцыяй(-яю).Назоўнікі агульнага роду з канчаткам –а(-я), калі яны абазначаюць асоб жаночага полу, скланяюцца па тыпе 1-га скл-ня: Н.гарэза, Р.гарэзы, Д.гарэзе, В.гарэзу, Т.гарэзай, М.пры гарэзе. Слова сірата скланяецца па тыпе назоўнікаў 1-га скланення незалежна, абазначае яно асобу муж. ці жан.полу.Прозвішчы на –а(-я), калі яны належаць асобе жан.полу, змяняюць канчаткі, як назоўнікі 1-га скл-ня: Н. Вячэра Валя, Р. Вячэры Валі, Д. Вячэры Валі, В. Вячэру Валю, Т.Вячэрай Валяй, М. пры Вячэры Валі.

21. Назоўнікі другога скланення і іх канчаткі ў родным і месным склонах адз. ліку. Да другога скланення адносяцца назоўнікі мужчынск. роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку:сшытак,месяц; наз-кі ніякага роду з канчаткам –о(-е),-а,-е:мора,насенне;пяць наз-кау на –мя:полымя,семя,вымя,цемя,бярэмяродным скл.наз-кі ніякага роду друг.скл.з цвердай,зацвярдзелай і асновай на г,к,х –канчатак –а:цяпл-а,возер-а,вух-а;пры мяккаай аснове - -я:заданн-я,сем-я,полым-я.Назоунікі мужч.роду у родн.скл.маюць канч-кі –а(-я) і –у(-ю),якія залежаць ад лексічнага значэння слова.У месным скл. Маюць сінанімічныя канчаткі:-е,-і,-ы,у(-ю):аб кнізе,на гары,аб жняі,на шчацэ. Выбар канчаткаў у месным і давальным склонах як і ў назоўнікаў першага скланення залежыць ад зычнага асновы, а таксама ад месца націску: канчатак прыдатны для назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны і г, х , якія ў беларускай мове чаргуюцца з з, с: канчатак -э адзначаецца ў назоўнікаў на –к (які чаргуецца з ц) і націскам на канчатку; канчатак маюць назоўнікі на ж, ш, ч, р, ц , а таксама на (які чаргуецца з ц) з ненаціскным канчаткам.

22.Рознаскланяльныя назоўнікі, асаблівасці іх склонавых канчаткаў. Нескланяльныя назоўнікі.Да рознасклаляльных адносяцца: 1)Назоунікі ніякага роду-назвы маладых істот,з канчатк. –я(е):дзіця,жарабя.У родным ,давальным і месным скл.адзіночн. ліку яны маюць канчаткі –і і суфікс –яц-:дзіцяці,жарабяці. У творным скл. - канчатак –ем і не маюць суфікса –яц-:жарабем,дзіцем.У множн. ліку ва усіх склонах гэтыя наз-кі маюць суфікс –ят.У родным і вінавальным скл. яны маюць нулявы канчатак:парасят,гусянят.У давальным - -ам:парасятам,творным - -амі,месным - -ах. Калі яны ужыв-ца з суфіксам –ен-,то у Родн.,Давальн.,Месным скл.маюць канчатак –і:імені,племені;у Творн. - -ем: іменем.2) Тры наз-кі на –мя:імя,племя,стрэмя.Могуць ужывацца без суфікса –ен- і скланяюцца як наз-кі 2-га скл.з мяккай асновай: Р.імя,племя(як шчасця);Т.:імем. 3)Назоунікі мужчынскага роду з канчатк. –а(-я) тыпу бацька,стараста і наз-кі агульнага роду,калі яны абазначаюць асоб мужчынскага полу:плакса,цезка.У Родн. І Вінавальн. Скл.канчаткі 1-га скланення: Р. мужчыны;В. мужчыну.У Давальным і Месным скл. канчаткі 1-га і 2-га скланення:пад націскам ужываюцца канч. –е,-і:Кузьме,старшыні; не пад націскам - -у (-ю).У творным скл.пад націскам маюць канчаткі 1-га скл. –ой,-ей(-ею):тамадой; не пад націскам –канчаткі 2-га скл. –ам,-ем:старастам,абаронцам.Нескланяльныя –наз-кі,якія не змяняюцца па склонах: 1)наз-кі іншамоунага паходжання,якія заканчваюцца галосным гукам:кенгуру,Фрунзе;2)славянскія і запазычаныя прозвішчы,якія заканчв-ца на зычны і належаць асобам жаночага полу:з Корбут Вольгай; 3) славянскія прозвішчы на –о: Лапо,Шайко; 5)складанаскарочаныя словы:БДУ.Асобны тып скланення ўтвараюць субстантываваныя прыметнікі, дзеепрыметнікі, якія скланяюцца па ўзору прыметнікаў мужчынскага, жаночага і ніякага роду, а таксама множналікавыя назоўнікі тыпу нажніцы, сані.

23.Агульная характарыстыка прыметніка як часціны мовы. Прыметнік – часціна мовы, якая называе статычную прыкмету або ўласцівасць рэаліі, абазначанай назоўнікам, і мае залежныя ад яго граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону,сінтаксічна афармляецца дапасаваным азначэннем. Другаснай функцыяй прыметнікаў з’яўляецца іх выступленне ў ролі прэдыкатыва, своеасаблівага сінтаксічнага цэнтра выказвання, калі яны служаць састаўной часткай выказвання (высокае і прыгожае дрэва і Дрэва было высокім і прыгожым). Прыметнікі падзяляюцца на: 1) якасныя, што непасрэдна абазначаюць прыкмету рэаліі (зялёная трава, цікавая думка).Выражаюць прыкметы, што праяўляюцца з рознай ступенню інтэнсіўнасці і граматычна афармляюцца з дапамогай паказчыкаў вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання. Вышэйшая ступень параўнання мае простую (сінтэтычную) форму выражэння, што ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў –ейш (-эйш) тыпу смелы – смялейшы, і складаную (аналітычную), праз далучэнне да адпаведных прыметнікаў слоў больш (болей), менш (меней), тыпу больш каштоўны. Простая форма найвышэйшай ступені - з дапамогай прыстаўкі най-, якая далучаецца да простай формы вышэйшай ступені (дабрэйшы – найдабрэйшы і інш.), а складаная форма - аналітычным спосабам з дапамогай слоў самы, найбольш, найменш, якія далучаюцца да зыходнай формы якасных прыметнікаў (самы добры).Якасныя прыметнікі могуць выступаць у поўнай і кароткай форме (вясёлы весел, смутны – смуцен.), але з’яўляюцца малаўжывальнымі,пераважна ў ролі прэдыкатываў, выражаюць не пастаянныя, а часовыя прыкметы, ў некаторых паэтычных творах, ва ўстойлівых выразах (Славен бубен за гарамі). Для якасных прыметнікаў уласціва антанімія (добры – дрэнны) 2) адносныя, -выражаюць прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметау (птушынае гняздо),гэта вытворныя словы,што утвараюцца ад назоунікау і таму сінанімічныя іх ускосным формам(піянерскі збор-збор піянерау). Сярод адносных прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя, якія выражаюць індывідуальна свае адносіны да пэўнай асобы (бацькава хата). Праз пераносныя значэнні адносныя прыметнікі ў пэўных кантэкстах здольны выступаць у ролі якасных (жалезны характар), і наадварот, якасныя прыметнікі набываюць роль адносных (чорны хлеб).Займеннікавыя прыметнікі (мой, твой, які), гэтаксама як і субстантыўныя займеннікі (я, мы, хто, нішто), выконваюць аднолькавую функцыянальную ролю, выступаюць у якасці замяшчальнікаў знамянальных слоў, аднак розняцца тым, што граматычныя катэгорыі першых вызначаюцца тымі назоўнікамі, з якімі яны спалучаюцца; а ў другіх праяўляюцца самастойна. Сярод займеннікавых прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя (мой, наш), указальныя (гэты, той), азначальныя (кожны, увесь, іншы), пытальна-адносныя (чый, які, каторы), няпэўныя (абы-чый, які-небудзь), адмоўныя (нічый, ніякі).Яны спалучаюцца ў родзе, ліку, склоне з адпаведнымі назоўнікамі, але гэта не тычыцца займеннікаў тыпу які, што выкарыстоўваюцца ў якасці злучнікавых слоў (кніга, якую я чытаў; кніга, над якой я задумаўся).Сярод прыметнікаў ёсць група нязменных слоў, якія не скланяюцца, не змяняюцца па родах і ліках, маюць ва ўсіх выпадках свайго ўжывання нулявы канчатак. Звычайна нязменныя прыметнікіі з’яўляюцца запазычанымі словамі, выступаюць у сінтаксічнай функцыі азначэнняў.( колер хакі, вага нета, гатунак люкс, мова хіндзі).

24. Ступені параўнання адносных прыметнікаў. Формы ацэнкі прыметнікаў. Якасныя прыметнікі маюць 2 формы ступеней параўнання:ВЫШЭЙШАЯ ступень параўнання паказвае, што якасць пэўнага прадмета праяўляецца ў большай або меншай ступені ў параўнанні з іншымі прадметамі:доўгі-даўжэйшы, мілы-мілейшы.

Простая форма вышэйшай ступені ўтвараецца ад асновы прыметнікаў далучэннем суфікса –ейш-(-эйш-) і адпаведных канчаткаў:вясёлы-весялейшы,прыгожы-прыгажэйшы.Ад адатковай асновы пры дапамозе суфікса -ш- утвараюцца простыя формы вышэйшай ступені параўнання наступных прыметнікаў: добры-лепшы, дрэнны-горшы, вялікі-большы, малы-меншы.СКЛАДАНАЯ форма вышэйшай ступені ўтвараецца далучэннем да якасных прыметнікаў слоў больш (болей), менш (меней): больш вясёлы, менш вясёлы.Залежныя ад прыметніка словы (назоўнікі, займеннікі) ужываюцца пры простай форме вышэйшай ступені параўнання ў форме В.скл.з прыназоўнікам за: Мазанка яго [Багдана Арцёмавіча] меншая за іншыя, але лепш пабелена, нават пафарбавана – сцены распісаны ўзорамі. Пры простай і складанай формах вышэйшай ступені параўнання могуць ужывацца параўнальныя звароты са злучнікамі чым, як: У тыя часы дзяцінства было карацейшае, чым сёння.НАЙВЫШЭЙШАЯ ступень паказвае, што якасць пэўнага прадмета праяўляецца ў найбольшай або найменшай ступені з іншымі прадметамі: доўгі-найдаўжэйшы, мілы-наймілейшы.Простая форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца далучэннем прыстаўкі най-да простай формы вышэйшай ступені: весялейшы-найвесялейшы, прыгажэйшы-найпрыгажэйшы.СКЛАДАНАЯ форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца далучэннем да якасных прыметнікаў слоў самы, найбольш, найменш: самы прыгожы, найбольш прыгожы, найменш прыгожы.Некаторыя якасныя прыметнікі ўтварвюць толькі складаныя формы ступеней параўнання: благі, горды, радасны, трывожны і інш.Многія якасныя прыметнікі не ўтвараюць ні простых, ні складаных форм ступеней параўнання: жывы, мертвы, халасты, жанаты, гняды, буланы, вараны, кафейны, вішнёвы, цёмна-зялёны.Якасныя прыметнікі маюць формы, якімі можа выражацца значэнне высокай меры якасці або непаўнаты яе без параўнання з іншымі прадметамі: маленькі, даўжэзны, стараваты. Гэтыя формы перадаюць і адносіны асобы да названай якасці, а таму іх наз.формамі ацэнкі і меры якасці.Пры дапамозе суфікса -еньк-(-эньк-,-аньк-) утв.формы з памяншальна-ласкальным значэннем: сіненькі, старэнькі. Радзей ужываюцца формы з суфіксамі-утк-(-ютк-),-юсеньк-, юсенечк-,-юпасеньк-:чысцюткі, чысцюсенькі, малюпасенечкі, малюпасенькі.Суфіксы-ізн-,-ізарн-,-эзн-,-эразн-,-енн-(-энн-) утвараюць формы прыметнікаў са значэннем высокай меры прыметнікаў са значэннем высокай меры якасці і адценнем непахвальнасці: вялізны, даўжэзны, велізарны, таўшчэзны, здаравенны, жаўтаваты, сіняваты.Формы ацэнкі і меры якасці могуць утварацца ад якасных прыметнікаў пры дапамозе прыставак архі-, ультра-, звыш-, за-, якія абазначаюць вельмі высокую, гранічную меру якасці (архіцяжкі, ультрамодны), або перавышэнне якасці (звышпланавы, звышурочны, завузкі).