Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

бел.мова

.docx
Скачиваний:
53
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
16.17 Кб
Скачать

План-канспект урока па беларускай мове ў 7 “В” класе

Настаўнік: Гардзей Юлія Аляксандраўна

Тэма: Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх правапіс

Мэты: дапамагчы вучням пазнаёміцца з будовай прыназоўнікаў; выпрацоўваць уменне правільна вылучаць іх са структуры сказа і словазлучэння; удасканальваць арфаграфічныя навыкі вучняў; навучыцца ўжываць прыназоўнікі ў вусным і пісьмовым маўленні, выкарыстоўваючы іх сінанімічныя і аманімічныя магчымасці ў тэкстах розных стылях; выхоўваць самастойнасць, добразычлівыя адносіны паміж навучэнцамі.

Тып урока: камбінаваны

Нагляднасць: вучэбны дапаможнік па беларускай мове для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.

Ход урока

1.Арганізацыйны момант.

2. Праверка дамашняга задання.

3. Актуалізацыя раней вывучанага.

1.Слоўнікавы дыктант.

Недастаткова, непадалёку, неўпапад, нездарма, неспадзявана, нечакана, неўпрыкмет, няважна, няцяжка, немагчыма, няўтульна, недалёка, нясмачна, няшчыра, нязграбна, нягучна, неахайна.

2. Франтальнае апытванне.

-Дайце азначэнне паняццю прыназоўнік.

-Пералічыце асноўныя значэнні, якія выражаюць прыназоўнікі ў спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы.

-Паводле паходжання прыназоўнікі падзяляюцца на …….

-Якія прыназоўнікі адносяцца да вытворных?

4. Паведамленне тэмы, задач урока, матывацыя вучэбнай дзейнасці.

Паведамленне настаўніка.

Сёння на ўроку мы з вамі пазнаёмімся з будовай прыназоўнікаў. Таксама мы даведаемся пра іх правапіс.

5. Знаёмства з новай тэмай.

Настаўнік: Па марфалагічнай будове адрозніваюцца тры тыпы прыназоўнікаў: простыя-аб,без,за,у, на і г.д.; складаныя, у якіх зліліся два словы: з-за, з-пад, па-за і г.д.; састаўныя, якія складаюцца з двух і больш слоў: поруч з, з прычыны, у залежнасці ад.

Прыназоўнікі пішуцца асобна ад тых слоў, перад якімі стаяць: за хатай, з дрэва, у лузе. Складаныя прыназоўнікі з-за, з-над, з-пад і інш. Пішуцца праз злучок: А адтуль, з вышыні, аж з-пад самых хмар, падаюць на зямлю крыкі гусей. Састаўныя прыназоўнікі пішуцца ў два або тры словы: з боку адміністрацыі, з мэтай паляпшэння, у час спаборніцтваў і інш.

А зараз прачытайце тэарэтычны матэрыял, змешчаны на старонках 155-157.

6. Фарміраванне уменняў і навыкаў.

Настаўнік: А зараз давайце з вамі выканаем 250 практыкаванне. Вам трэба запісаць сказы, вызначыць паходжанне і будову прыназоўнікаў.

Адгарніце 160 старонку. Там у вас паказаны парадак марфалагічнага разбору прыназоўніка. Давайце спачатку зачытаем прыклад разбору, а затым паспрабуем прымяніць гэты прыклад на практыцы.

Давайце паспрабуем выканаць практыкаванне 255. Вам трэба выканаць марфалагічны разбор прыназоўнікаў. Спачатку давайце гэты зробім вусна, а потым вы самастойна зробіце разбор двух ( на выбар) прыназоўнікаў пісьмова.

7. Абагульненне.

Паўтаральна-абагульняючая гутарка.

-Паводле будовы прыназоўнікі падзяляюцца на ……

-Як пішуцца складаныя праназоўнікі?

-Як пішуцца састаўныя прыназоўнікі?

8. Падвядзенне вынікаў.

9. Інфармацыя пра дамашняе заданне.

Дома вам неабходна перачытаць 35 параграф і выканаць практыкаванне 253. Там вам неабходна будзе выпісаць словазлучэнні з выдзеленымі прыназоўнікамі і вызначыць іх разрад па паходжанні.