Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

56. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь

Самастойнае развіццё незалежная Беларусь пачынала ва ўмовах распаду сістэмы, якая трымалася на адміністрацыйна-камандных метадах упраўлення. Пасля набыцця суверэнітэту Беларусь, як і іншыя былыя савецкія рэспублікі, абрала курс пераходу да рынкавых адносінаў. Аб гэтым было заяўлена ў кастрычніку 1990 г., калі Вярхоўны Савет зацвердзіў урадавую праграму пераходу да рыначнай эканомікі. Агульнасаюзны крызіс і развал СССР яшчэ больш абвастрыў эканамічнае становішча на Беларусі. З боку былых саюзных партнёраў рэзка скараціліся пастаўкі разна-стайнай прадукцыі, якая была неабходна для беларускай прамысловасці, нарастала інфляцыя, узнік таварны голад на спажывецкім рынку, сталі зніжацца паказчыкі развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Праграма пераходу да рынку прадугледжвала ў першую чаргу стварэнне на Беларусі прыватнага сектара эканомікі. У верасні 1991 г. Савет Міністраў прыняў адпаведную пастанову, якая дазволіла прыватызацыю дзяржаўнай уласнасці. Да канца 1992 г. ва ўласнасць працоўных калектываў і асобных уладальнікаў перайшло 190 прадпрыемстваў. Замацаванню новых формаў уласнасці садзейнічаў закон 1993 г. "Аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь", на аснове якога была распрацавана Дзяржаўная праграма раздзяржаўлення і прыватызацыі. Яе ажыццяўленне было разлічана на пяць гадоў. Сацыяльна-эканамічная сітуацыя абвастралася сыравіннай энергетычнай залежнасцю ад былога адзінага народна-гаспадарчага комплексу СССР, арыентацыяй беларускай эканомікі на былы саюзны рынак, наступствамі Чарнобыля, а таксама састарэлымі тэхналогіямі. У такіх умовах асобае значэнне набывае развіццё міжнародных эканамічных сувязяў. Беларусь у 90-я гг. гандлявала са 132 краінамі свету. Галоўнымі партнёрамі былі Расійская Федэрацыя і Украіна. Пры гэтым адмоўнае сальда тавараабароту (імпарт у Рэспубліку пераважаў над экспартам) існавала ў адносінах з 57 краінамі, сярод якіх найперш з Расіяй

(1253,8 млн. долараў ЗША). Затое з краінамі па-за СНД склалася станоўчае сальда. Праўда, у складзе беларускага экспарту вельмі слаба была прадстаўлена навукаёмкая высокатэхналагічная прадукцыя, усяго каля 1%. Быў замацаваны курс на захаванне калгасна-саўгаснай сістэмы. Пры гэтым цэнавая палітыка была не на карысць вытворцаў сельгаспрадукцыі: закупачныя цэны часта не адпавядалі рэальным затратам, у той час як на прамысловую прадукцыю для сельскай гаспадаркі (паліва, тэхніку, мінеральныя ўгнаенні, сродкі аховы раслін і інш.) яны пастаянна ўзрасталі. Замарудзіўся працэс фермерызацыі сяла, за 10 год на Беларусі самаліквідаваліся больш за дзве тысячы фермерскіх гаспадарак. За гэты перыяд рэзка павялічылася колькасць стратных калгасаў і саўгасаў: у 1991 г. яны складалі 0,6% ад агульнай колькасці, а ў 2000 г. - 48,8%. Вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ўпала на 25%, павялічыўся харчовы імпарт.

Такім чынам, у сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі 1991-2001 гг. можна вызначыць два этапы. Першы - 1991-1995 гг. За гэты час быў прыняты пакет законаў, якія склалі прававую базу для правядзення ў Беларусі рынкавых рэформ. Разам з тым гэта быў перыяд, на працягу якога востра далі аб сабе знаць разрыў былых эканамічных сувязяў, праблема выбару шляху пераходу да рынку, адсутнасць вопыту ў рэалізацыі вызначаных праграм, пагаршэнне якасці жыцця значнай часткі насельніцтва. Аслабла кіруючая роля дзяржавы ў эканоміцы. Другі перыяд пачаўся з 1995 г. Былі зроблены крокі па пераадоленні абвальнага росту цэн, стабілізацыі беларускага рубля, пашырэнні міжнародных эканамічных сувязяў. Узмацненне ролі дзяржавы абумовіла пэўны ўздым у беларускай эканоміцы. Аднак істотнага паляпшэння эканамічнай сітуацыі не адбылося.