Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

5. Рассяленне індаеўрапейцаў. Бронзавы век на тэр-рыі Беларусі.

У 3-ім тысячагоддзі да н.э. на тэр-рыі Еўропы з`яўляюцца носьбіты індаеўрапейскіх моў. Да часу асваення Еўропы індаеўрапейцы займалі прычарнаморскія і прыволжскія стэпы, куды трапілі з цэнтральнай Азіі. На мяжы 3-2 тысячагоддзя да н.э. індаеўрапейцы прыходзяць на Беларусь. Балты знаходзіліся на больш высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця чым іх папярэднікі. На тэр-рыю Беларусі яны прынеслі жывёлагадоўлю і земляробства. Балты на Беларусі з`явіліся на поўначы ўздоўж Дняпра, засялялі большую частку сучасных Беларусі, Літвы і Латвіі. Больш за 2 тысячы гадоў балты адносна спакойна пражывалі на тэр-рыі Беларусі. У той час як больш маладыя народы(германцы і славяне) перажывалі так званы дэмаграфічны выбух і рыхтаваліся да перадзелу Еўропы. У гэты пер-яд назіраецца вык-не медных і бронзавых вырабаў. Першыя тут знойдзеныя металічныя рэчы пераважна закарпацкага і каўказкага паходжання. Але ў бронзавым веку тут ў значнай ступені захоўваўся неалітычны ўклад жыцця. Для гэтай эпохі характэрны каменныя шліфаваныя сякеры, пласкадонны посуд і вынаходніцтва сфідравальнага станка. Актывізуецца абмен найперш па набыцці металу і вырабаў з яго, а таксама высакаякасным крэменем і бурштынам. У грам-ве дамінуюць патрыярхальныя адносіны, якія прыходзяць на змену матрыярхату.

6. Жалезны век на тэр-рыі Беларусі.

Заключным этапам першабытнасці на тэр-рыі Беларусі стаў жалезны век, які хар-ся з`яўленнем і распаўсюджваннем металлургіі, вырабаў жалеза, прылад працы і зброі. Жалеза выплаўлялася з мясцовай сыравіны, балотнай руды. Для гэтага выкарыстоўваліся спецыяльныя печы-домніцы. Аснову гаспадаркі нас-ва складалі земляробства і жывёлагадоўля. Пераважала падсечнае земляробства: 1.-матыкавае, 2.-падсечнае, 3.-ворыўнае.

Жалезная сякера і саха з жалезным нарогам, сярпы і косы дазволілі значна павялічыць плошчы, занятыя пасевамі, што ў сваю чаргу не толькі забяспечвала нас-ва прадуктамі харчавання, але і давала магчымасць ствараць пэўныя запасы. Палепшылася апрацоўка дрэва, пашырыўся тавараабмен. На змену селішчаў прыходзіць гарадзішча. Другая хваля вял. перасялення народаў пачынаецца ў 4-5 ст. н.э. і звязана з вандроўкай готаў. Готы – аб`яднанне германскіх плямёнаў, якія пражывалі на берагах Балтыйскага мора. У 3-ім ст. яны перасяляюцца ў Прычарнамор`і і ствараюць Гоцкі саюз, куды ўвайшлі і славянскія плямёны, якія пражывалі на тэр-ыях сучасных Усх. Германіі, Польшчы і Славакіі, аднак хваля новых качэўнікаў(гунаў) прыйшла ў Прычарнамор`е і вымусіла готаў перамясціцца на захад. На пачатку 5 ст. гуны замацаваліся ў Паноніі. Гунскі саюз найбольш магутным стаў пры Атыле, які стаў прытэндаваць на частку тэр-рыі Заходн. Рымскай імперыі. У 451 г. гуны ўварваліся ў Галію, але былі разбіты рымлянамі. Пасля смерці Атылы дзяржава гунаў распалася. Гэты пер-яд супадае з перасяленнем славян на тэр-рыю Беларусі. Гэты працэс расцягнуўся з 6 па 11 ст. Апошнім было заселена Панямонне. Асноўны масіў славянства на Беларусі склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Дрыгавічы аселі ў басейне Прыпяці і цэнтры Беларусі. Радзімічы пасяліліся ў басейне ракі Сож. Кравічы занялі басейн Зах. Дзвіны. На поўначы і на ўсходзе іх мяжа праходзіла па-за межамі сучаснай тэр-рыі Беларусі(Пскоўшчына, Смаленшчына і г.д.). Міжрэчча Буга і Немана было заселена змешаным у этнічных адносінах нас-вам пры колькаснай перавазе славян. У пінскім Палессі да 10 ст. пераважалі дрыгавічы. У берасцейскім Пабужжы, Валыняне, у Панямонні – балцкія плямёны яцвягі, дайнова і інш. Рассяленне ўсх. Славян на тэр-рыі Беларусі супала па часе з разлажэннем першаб. грам-ва і развіццём на бел. землях феад. адносін, а таксама фарміраваннем першапачатковых дзярж. утварэнняў – княжанняў.