Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Аргучинцев.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
930.3 Кб
Скачать

21. Акт «ураўнаванне правоў вялікага княства I кароны» 1697 г. I «літоўская пастанова» 1700 г.

На працягу ўсёй гісторыі Рэчы Паспалітай у той ці іншай форме праяўляўся сепаратызм літоўска-беларускай шлях­ты, асабліва яе вярхушкі — магнатэрыі. Прадстаўнікі ма-гутных матнацкіх родаў з мэтай паслаблення сувязей паміж Каронай і Княствам выкарыстоўвалі любую палітычную кан'юнктуру, напрыклад выбары караля, вайну, супярэч-насці паміж суседнімі з Рэччу Паспалітай дзяржавамі і г. д. У XVII ст. вяршэнства ў палітычнай сістэме Княства пера-ходзіла ад Радзівілаў да Пацаў, ад Пацаў да Сапег. У канцы XVII ст. апошнія захапілі ўсе галоўныя пасады ў палітычнай іерархіі Княства. Казімір Сапега быў вялікім гетманам, яго брат Бенідзікт — падскарбіем. Гэта дазваляла ім кантраля-ваць эканоміку, фінансы, войска. Па сведчанню сучаснікаў, Сапегі жадалі «ўпрыгожыць сябе літоўскай каронаю». Дык-татарскія памкненні Сапегаў выклікалі рашучае су-праціўленне з боку шырокіх шляхецкіх мае. Яно адлюстра-валася ў прынятым літоўскім соймам 19 чэрвеня 1697 г. акце «Ураўнаванне правоў Вялікага Княства і Кароны». Сутнасць яго зводзілася да пашырэння шляхецкіх свабод і абмежа-вання магнацкага свавольства. Так, права збору падаткаў пераходзіла ад падскарбія да абраных шляхтай на сойме зборшчыкаў. Гетман губляў права недаты кал ьнасці і мог быць прыцягнуты да суда за свае супрацьпраўныя ўчынкі. Адмяняўся звычай, згодна з якім рашэнне трыбунала усту­пала ў сілу толькі пасля таго, як было замацавана пячат-кай вялікага канцлера. Такім чынам, істотна абмяжоўваліся прэрагатывы органаў улады ВКЛ, якія знаходзіліся ў руках магнатаў. Разам з тым уніфікацыя некаторых правоў Кня­ства і Кароны мела і адмоўны бок, бо абмяжоўвала аўтано-мію Княства ў складзе Рэчы Паспалітай.

Небяспека страты дзяржаўнасці, а таксама незадаволе-насць палітычным крызісам у Рэчы Паспалітай, вы-кліканым шляхецкай анархіяй і дэцэнтралізацыяй улады, сталі прычынамі прыняцця на сойме ў Вільні 24 лістапада 1700 г. так званай «Літоўскай пастановы». Сутнасць гэтага нарматыўнага акта заключалася ў разрыве уніі з Польш­чай, усталяванні ў ВКЛ неабмежаванай манархіі. Прычы-най заняпаду Княства абвяшчаўся саюз з Польшчай, і, каб спыніць развал дзяржавы, дэпутаты патрабавалі выйс-ці з уніі, пазбавіць край ад анархіі, навязанай Польшчай, і вярнуцца да неабмежаванай улады вялікага князя, якая была пры Гедзіміне, Алыердзе, Вітаўце. Абсалютная ма-нархія бачылася залогам пераадолення магнацкага дэспа-тызму і эканамічнага росквіту Княства. Але адсутнасць ед-насці ў шляхецкім асяроддзі ВКЛ, а таксама складаныя міжнародныя адносіны (Паўночная вайна Расіі са Шве-цыяй, у якую было ўцягнута Княства) не далі магчымасці для рэалізацыі як першай, так і другой праграмы рэфар-мавання дзяржавы. Ыэі гэтых двух актаў шырока абмяр-коўваліся у 70—90-я гг. XVIII ст. і знайшлі пэўнае адлюс-траванне ў прынятых соймам законах, вядомых пад назвай Канстытуцыя 3 мая 1791 г.

дзейнасці на яго сесіях. Гісторыя ведае выпадкі, калі рэля-цыйныя соймікі фактычна пераглядалі пытанні, вызнача-ныя Бальным соймам. Так, калі ў 1671 г. шляхце Берасцей-скага павета на рэляцыйным сойміку паведамілі, што ў цэнтры на сойме разглядаліся пытанні аб устанаўленні па-даткаў і зборы войска, то яна, спасылаючыся на адсут-насць кворуму, не прывяла ў выкананне пастанову Валь-нага сойма і адклала соймікавыя дэбаты па гэтых питан­иях. Як бачым, нават Вальны сойм не вырашаў канчаткова тое ці іншае пытанне, таму што кожны соймік паасобку пакідаў за сабой права прыняць свае рашэнне па яго пас-танове. Больш таго, мясцовыя соймікі самастойна рашалі фінансавыя і ваенныя пытанні, зацвярджалі падаткі, вы-біралі кандыдатаў на адміністрацыйныя і судовыя пасады. Гэта сведчыць, што ў палітычным рэгуляванні Рэчы Пас-палітай пераважалі працэсы дэцэнтралізацыі і нават анархіі, калі ўлічваць, што ў 1582—1762 гг. 40% пасяджэнняў Валь-нага сойма было сарвана без прыняцця рашэнняў, а ў XVIII ст. рэдка які сойм быў выніковым.

Дэцэнтралізацыі садзейнічала і тое, што ў Рэчы Пас-палітай адсутнічалі адзіныя выканаўча-распарадчыя орга­ны. Кожная з частак канфедэрацыі, у тым ліку ВКЛ, мела свой асобны адміністрацыйны і судовы апарат, сваю пра-вавую сістэму. Правамоцтвы караля ўсё больш і больш аб-мяжоўваліся, і гэта таксама не садзейнічала ўзмацненню цэнтралізацыі.

А зараз мэтазгодна больш падрабязна разгледзець сістэ-му выканаўчай улады ў Рэчы Паспалітай.

У адпаведнасці з законам краіны на чале выканаўчай улады стаяў кароль, з канца XVI ст. — выбіраемы. Прававое становішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі — «Пакта канвента» і «Генрыкаўскімі артыкуламі». Яго дзеянні на тэрыторыі ВКЛ вызначаліся яшчэ і Статутам 1588 г.

У «Генрыкаўскіх артыкулах» абвяшчалася свабоднае аб-ранне караля, свабода хрысціянскага веравызнання, аба-вязак склікаць сойм раз у два гады тэрмінам на шэсць тыд-няў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэн-не) без згоды сойма. Без згоды сойма каралю забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі, пошліны і інш. Прадуглед­жвалася, лито калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта магла адмовіцца ад падпарадкавання каралю і выступіць супраць яго пасля трохразовага папярэд-жання з боку прымаса, потым сойміка і, нарэшце, сойма.

Адмовы ад падпарадкавання абвяшчаліся ў выглядзе узброеных канфедэрацый (рокашаў), накіраваных супраць караля (Слуцкая 1767 г., Барская 1768 г., Таргавіцкая 1792 г. і інш.). Такім чынам, ні кароль пры сваім жыцці, ні сойм пры жыцці караля не мелі права намеціць пераемніка ка-ралеўскай улады. Гэтым забяспечвалася поўная свабода шляхты пры абранні караля. Сістэматычна, пасля смерці кожнага караля, пачыналася безуладдзе, якое цягнулася ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. Таму на перыяд бескаралеўя існавала асобая пасада інтэррэкса, якую звы-чайна займаў Гнезенскі арцыбіскуп, прымас Польшчы.

Па закону кароль меў права склікаць Вальны сойм і прызначаць тэрмін для яго правядзення; ад імя караля тва-рылася правасуддзе; ён прызначаў службовых асоб на ўрадавыя пасады; вёў зносіны з замежнымі краінамі; па-сылаў і прымаў паслоў і інш. У сваёй дзейнасці кароль ад-казваў перад Бальным соймам.

Фактычна ўсё жыццё караля Рэчы Паспалітай было пад кантролем. Нават такія прыватныя факты, як жаніцьба, развод, замежныя паездкі падпадалі пад кантроль сойма.

Такім чынам, Рэч Паспалітую можна вызначыць як моцна абмежаваную манархію. Кароль Рэчы Паспалітай быў выбарны, а таму ён хутчэй нагадваў пажыццёвага прэзі-дэнта, чым манарха. Прыняўшы пад увагу вышэйсказанае, мы бачым, што Рэч Паспалітая па форме хутчэй падобна на рэспубліку, чым на манархію. Так ацэньвала форму праўлення краіны і канстытуцыйнае права, таму што на-зва «Рэч Паспалітая» ў перакладзе значыць «рэспубліка». Уся ўлада ў гэтай рэспубліцы належала Вальнаму сойму і павятовым соймікам, якія складаліся выключна з паноў-магнатаў t шляхты. Ніжэйшыя станы (саслоўі) краіны ніякіх палітычных правоў не мелі і былі безгалосай, бяспраўнай масай. Таму Рэч Паспалітая фактычна з'яўлялася панскай, шляхецкай рэспублікай без усякіх адзнак дэмакратызму.