Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Аргучинцев.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
930.3 Кб
Скачать

17. Вышэйшыя судовыя органы вялікага княства літоўскага

Да канца XV — пачатку XVI ст. у Вялікім княстве Літоў-скім дзейнічаў тыповы для раннефеадальнага перыяду прынцып, згодна з якім органы дзяржаўнай улады аднача-сова выконвалі судовыя функцыі. На працягу XVI ст. на-зіраецца адыход ад гэтага парадку. У выніку склаліся дзве сістэмы судовых органаў: агульнасаслоўныя суды, што былі заснаваны на звычаёвым праве і законе, і саслоўныя суды (для духавенства, шляхты, мяшчан, сялян). Саслоўныя суды для шляхты былі аддзелены ад адміністрацыі і дзейнічалі на падставе закона ў адпаведнасці з тэорыяй аб падзелу ўлады. Астатнія саслоўныя суды дзейнічалі на аснове Бібліі, Карана, Торы, спецыяльных нарматыўных актаў ці стара-жытнага копнага права.

Вышэйшым агульнасаслоўным судом лічыўся вяліка-княжацкі (гаспадарскі) суд, а таксама суд паноў-рады і камісарскі суд. Апошнія з'яўляліся разнавіднасцю гаспа-дарскага суда.

Кампетэнцыя гаспадарскага суда была вельмі шырокай. Ён разглядаў справы як па першай, так і па другой інстан-цыі. У якасці суда першай інстанцыі разглядаліся справы аб дзяржаўных злачынствах, «споры о силе и значении различных жалованных грамот, затрагивающих интересы государственной казны», аб прыналежнасці да саслоўя шляхты, аб палітычных злачынствах, аб скаргах на неза-конныя дзеянні вышэйшых службовых асоб і інш. Выключна да падсуднасці гаспадарскага суда адносіліся справы аб зла­чынствах супраць паноў-рады, ваявод, кашталянаў, стараст, суддзяў у час выканання імі сваіх службовых абавязкаў.

У якасці суда другой інстанцыі гаспадарскі суд разгля-даў любыя справы, якія прыходзілі ў парадку апеляцыі на рашэнні мясцовых судоў. Разгляд спраў у гаспадарскім су-дзе вёўся пры ўдзеле вялікага князя і радных паноў. Ра-шэнні гаспадарскага суда лічыліся канчатковымі і абскард-жанню не падлягалі.

Па даручэнню вялікага князя суд паноў-рады мог раз-глядаць тыя справы, якія паступалі на імя гаспадара. Па

сутнасці, як адзначалася ВЫшэй, гэты суд быў раз-навіднасцю гаспадарскага суда. Суд паноў-рады мог раз-глядаць справы незалежна ад кояькасці членаў рады, якія прысутнічалі на судовым пасяджэнні.

Калі суд паноў-рады па даручэнню гаспадара разглядаў розныя справы, то камісарскі суд утвараўся ім для рашэн-ня спраў; якія паступалі на імя вялікага князя і тычыліся толькі зямельных спрэчак феадалаў, што закраналі інтарэ-сы вялікакняжацкіх уладанняў. Спецыяльна прызначаныя камісары выязджалі на месца і там разглядалі спрэчку па сутнасці справы і прымалі па ёй рашэнне.

Соймавы суд першапачаткова праводзіўся вялікім кня­зем іпанамі-радай у час склікання соймаў. Згодна са Ста­тутам 1588 г., справы ў соймавым судзе разглядаліся вялікім князем, панамі-радай і васьмю дэпутатамі сойма.

Адной з разнавіднасцей гаспадарскага суда быў маршал-каўскі суд. Яго мог узначадьваць адзін маршалак (узначаль-ваў адміністрацыю гаспадара) ці два. Гэты суд разглядаў справы па даручэнню або загаду гаспадара. Месцам пра-вядзенНя яго пасяджэнняў быў звычайна гаспадарскі двор, а калі ўзнікала неабходнасць, то ён мог пераязджаць і ў іншыя месцы.

3 мэтай разгрузіць гаспадарскі суд граматай караля Стэ-фана Баторыя ад 1 сакавіка 1581 г. быў утвораны Галоўны суд (трибунал) — найвышэйшы суд Вялікага княства Літоўскага.

3 утварэнгіём Галоўнага трибунала судовая ўлада вялікага князя іпаноў-рады абмяжоўвалася. Гэта з'ява ўказвае на пастаянную тэндэнцыю да аслаблення ўлады вйлікага князя ў дзяржаве і ўмацавання ролі шляхты. Мяркуем, што з утварэннем Галоўнага трыбунала ўзмацняўся і суверэнітэт Вялікага княства Літоўскага.

Трибунал Вялікага княства Літоўскага ствараўся для апе-ляцыйнага перагляду спраў, але асобныя справы ён мог разглядаць у парадку першай інстанцыі. Пастановы яго мелі сілу пастаноў сойма. Галоўны суд складаўся з 46 суддзяў-дэпўтатаў, якія выбіраліся на сойміках з мясцовай шлях­ты, па два ад кожнага павета, тэрмінам на адзін год. Пры гэтым трэба адзначыць, што выбранымі маглі быць толькі шляхціцы, якія мелі ўласныя зямельныя ўладанні, дас-ведчаныя ў праве і мясцовых звычаях.

Галоўны суд разглядаў апеляцыі на рашэнні земскіх, замкавых і падкаморскіх судоў, а таксама скаргі на рашэнні павятовай адміністрацыі. Трыбунал разглядаў скаргі на ра-шэнні (выракі) панскіх судоў у адносінах служылых шляхціцаў, прыгавораных да пакарання смерцю, турэм-нага зняволення ці буйных грашовых штрафаў.

Па першай інстанцыі Галоўны суд разглядаў справы, якія раней былі ў кампетэнцыі вялікакняжацкага суда. Асаблівую катэгорыю спраў складалі скаргі на незаконныя дзеянні і злоўжыванні мясцовых службовых асоб і суддзяў. Галоўны суд разглядаў і тыя справы, якія былі адкладзены гаспадарскім судом і не разгляджаны да 1581 г.

Сесіі трыбунала праходзілі пад старшынствам выбрана-га суддзямі маршалка.

Справы разглядаліся судовай калегіяй з двух—сямі ча-лавек. Пастановы прымаліся большасцю галасоў на аснове Статутаў Вялікага княства Літоўскага, соймавых кансты-туцый (пастаноў) і звычаёвага права. Не бралі ўдзелу ў раз-глядзе справы члены суда з таго самага павета, што і бакі ў спрэчцы. Як адзначалася, рашэнні (дэкрэты) Галоўнага суда мелі сілу соймавых пастаноў, таму яны не маглі быць абскарджаны і адменены нават вялікім князем. Выкананне рашэнняў праводзілася павятовымі судамі або павятовымі старастамі.

Разам з разглядам судовых спраў Галоўны суд выконваў і натарыяльныя абавязкі: завяраў завяшчанні, розныя да-гаворы (пазыкі, куплі-продажу маёнткаў і інш.).

Акрамя Галоўнага трыбунала было яшчэ некалькі судоў вышэйшай інстанцыі, у прыватнасці суд літоўскай скарба-вай камісіі, або Скарбавы трыбунал. Ён быў утвораны ў Вялікім княстве Літоўскім у 1609 г. і складаўся з падскарбіяў (земскага і дворнага), з аднаго сенатара і сямі шляхціцаў, выбраных на сойме. Да кампетэнцыі Скарбавага трыбунала адносіліся ўсе справы, якія тычыліся гандлёвых кантрак-таў, спрэчак паміж купцамі і іскаў па вэксалях, злачын-ных дзеянняў, накіраваных супраць службовых асоб, дзяр-жаўнага скарбу. Нарэшце, гэтаму трыбуналу належалі спра­вы, звязаныя з нявыплатай дзяржаўных падаткаў. У 1726 г. пастановай Гарадзенскага сойма частка функцый Скарба­вага трыбунала была перададзена Галоўнаму трыбуналу.