- •2 Беларусь у каменным, бронзавым і жалезным вяках: гаспадарчыя заняткі, сацыяльныя адносіны, духоўная культура.
- •13.Беларускае Адраджэнне. Дзеячы Адраджэння: ф. Скарына, м. Гусоўскі, л Сапега. Кнігадрукаванне. Архітэктура і выяўленчае мастацтва.
- •15.Фарміраванне беларускай народнасці. Пахожанне назвы Белая Русь.
- •17. Асаблівасці канфесійных адносін на Беларусі ў хуi- чуш стст. Хрысціянская царква ў Беларусі. Узаемаадносіны праваслаўнай і каталіцкай канфесій.
- •18. Рэфармацыя і Контррэфармацыя на беларускіх землях.
- •19. Берасцейская царкоўная унія. Уніяцтва ў гісторыі буларускага народа.
- •20.Асаблівасці эканамічнага, сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі ў XVII-XVIII стст.
- •21. Асаблівасці культурнага і духоўнага развіцця Беларусі ў XVII-XVIII стст.
- •22. Прычыны крушэння і падзелу Рэчы Паспалітай. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
- •23. Асноўныя накірункі палітыкі самадзяржаўя на беларускіх землях у канцы XVII- пачатку XIX ст.
- •24. Беларусь у вайне 1812 года. Вынікі выйны для Беларусі.
- •25. Грамадска-палітычнае жыццё у першай палове XIX ст. На Беларусі. Тайныя таварыствы і арганізаціі. Дзекабрысты.
- •26. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст. Спробы рэформ. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •27. Аграрная рэформа 1861 года. Асаблівасці яе правядзення ў Беларусі. Эвалюцыя краіны ў парэформены перыяд.
- •28. Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі ў 1863-1864 гг. Ідэі "Мужыцкай праўды". Кастусь Каліноўскі.
- •33. Сталыпінская аграрная рэформа, яе сутнасць і вынікі для Беларусі.
- •34. Першая сусветная вайна (яе прычыны, удзельнікі, маштабы). Ваенныя падзеі і сацыяльно-эканамічная сітуацыя ў Беларусі.
- •35. Агульнанацыянальны крызіс у Расіі ў 1916 - пачатку 1917 гг. Лютаўская рэвалюцыя. Двоеўладдзе. Сітуацыя ў Беларусі.
- •36. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. Усталяванне Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі.
- •37. Беларускі нацыянальны рух пасля кастрычніка 1917 г. Усебеларускі з'езд (снежань 1917 г.). Брэсцкі мір.Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі (бнр).
- •38. Палітычныя перадумовы станаўлення беларускай савецкай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне бсср. I Усебеларускі з'езд Саветаў. Літоўска-Беларуская сср.
- •39. Польская інтэрвенцыя на Беларусі. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Другое абвяшчэнне бсср. Рыжскі мірны дагавор.
- •40. Новая эканамічная палітыка (нэп), яе сутнасць, асаблівасці правядзення ў Беларусі. Крызісы нэп.
- •41. Утварэнне ссср. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў бсср у 1920-я гады. Узбуйненне бсср 1924 і 1926 гг. Канстытуцыя бсср 1927.
- •42.Культурнае жыццё бсср у 20-я - 30-я гады. Палітыка беларусізацыі: яе сутнасць, накірункі правядзення і вынікі.
- •43. Грамадска-палітычнае жыццё ў ссср і бсср у 30-я гады хх ст. Канстытуцыі ссср 1936 і бсср 1937 гадоў.
- •44. Індустрыялізацыя і калектывізацыі ў бсср: прычыны, сутнасць і вынікі.
- •45. Сацыяльна-эканамічнае становішча ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.).
- •46. Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі. Развіццё культуры Заходняй Беларусі (20-я - 30-я гг. Хх ст.).
- •47. Міждзяржаўныя супярэчнасці ў 30-х гадах хх ст. Пачатак Другой сусветнай выйны. Пакт Молатава-Рыбентропа. Уз'яднанне Беларусі.
- •48. Напад нацыскай Германіі на ссср. Абарончыя баі на Беларусі. Усталяванне акупацыйнага рэжыму.
- •49. Барацьба падпольшчыкаў і партызан, супрацяўленне насельніцтва германскім акупантам на тэрыторыі Беларусі.
- •50. Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён". Укладбеларускага народа ў перамогу над фашызмам.
- •51. Растаноўка палітычных сіл у свеце пасля Другой сусветнай вайны. Стварэнне аан. Выхад бсср на міжнародную арэну.
- •52. Бсср ва ўмовах пасляваеннага развіцця. Аднаўлення народнай гаспадаркі: цяжкасці, праблемы, поспехі.
- •53. Грамадска-палітычнае развіццё ў 1950-1960 гг. Хх з'езд кпсс.
- •54. Тэмпы і накірункі развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 1970 - першай палове 1980-х гг., прычыны іх зніжэння.
- •55. Крызісныя з'явы ў савецкім грамадстве другой паловы 1980-х гадоў. Палітыка перабудовы. Аварыя на чаэс.
- •56. Распад ссср. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Стварэнне снд.
- •57. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у 90-х гг. Хх ст.
- •Рэфармираванне знешнеэкан. Дзейнасци………………….
- •58. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у 90-х гг. Хх ст. Канстытуцыя рб.
- •59. Тэндэнцыя сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
- •60. Знешнепалітычная дзейнасць Рэспублікі Беларусь на сучасым этапе.
27. Аграрная рэформа 1861 года. Асаблівасці яе правядзення ў Беларусі. Эвалюцыя краіны ў парэформены перыяд.
Першай і галоўнай з буржуазных рэформаў з'яўляліся адмена прыгоннага права. Пайсці на гэту меру цара Аляксан-дра II прымусілі: 1) усведамленне сацыяльна-эканамічнай і ваенна-тэхнічнай адсталасці краіны, якая асабліва выразна праявілася ў ходзе Крымскай вайны; 2) небяспека хуткага нарартання антыпрыгонніцкага ся-лянскага руху. Падрыхтоўка сялянскай рэформы пачалася ў 7857 г. А 19лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў "Маніфест" і "Палажэнні" аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці. Яны атрымалі, хоць і не адразу, асабістую волю, правы чалаве-ка, фармальна незалежнага ад пана. Паколькі памешчык траціў уладу над вёскай, "Палажэнні" прадугледжвалі новы парадак кіравання сялянамі, заснаваны на выбарнасці ніжэйшых служ-бовых асоб. Але функцыі сялянскага самакіравання былі вельмі абмежаваныя. Яны фактычна павінны былі выконваць усё, што патрабавалі ад іх урадавыя чыноўнікі. Зямля маёнткаў паводле "Палажэнняў" абвяшчалася ўлас-насцю памешчыкаў, якіх закон абавязваў прадаваць сваім бы-лым прыгонным пэўную частку зямлі на адпаведных умовах. Зямельныя надзелы павінны былі вызначацца на аснове доб-раахвотных пагадненняў сялян з памешчыкамі. У выпадках, калі згода не дасягалася, закон устанаўліваў нормы сялянскіх над-зелаў, зыходзячы з інтарэсаў памешчыкаў. На Беларусі рэформа ажыццяўлялася на падставе Агульна-га і двух Мясцовых палажэнняў. У Магілёўскай і Віцебскай гу-бернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўлівалі вышэйшыя (4-5 дзесяцін) і ніжэйшыя (1-2 дзесяціны) памеры . сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў селяніна было больш вышэйшай нормы зямлі, то памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць.
У Віленскай, Мінскай і Гродзенскай губернях існавала пад-ворнае землекарыстанне. Сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Тут сяляне да правядзення выкупной аперацыі лічыліся часоваабавязанымі і за карыстанне атрыманай зямлёй павінны былі адбываць паншчыну ці плаціць памешчыку аброк. Свой палявы надзел зямлі сяляне павінны былі выкуп'іць ва ўласнасць. Па сутнасці селянін плаціў памешчыку і за свабоду, і за зямлю. Выкуп асабістай свабоды быў замаскіраваны шля-хам завышэння цаны на зямлю. Неабходных для выкупу гро-шай у сялян не было, а памешчыкі хацелі атрымаць іх адразу. Таму было вырашана, што сяляне заплацяць 20% адпа-веднай сумы, а астатнія 80% памешчыкам давала дзяржава. Сяляне рабіліся даўжнікамі на 49 гадоў. Акрамя сумы доўгу яны выплачвалі вялікія працэнты за пазыку. У выніку гэтага сялянам прыйшлося заплаціць ў 3 разы больш, чым кашта-вала купленая імі зямля. Каб памешчыкі не засталіся адразу пасля рэформы без рабочых рук, "Палажэннямі" прадугледжвалася, што выкупіць свае надзелы сяляне могуць не раней, як праз 9 гадоў. Раз-меркаванне зямлі паміж памешчыкамі і сялянамі і абавязкі апошніх замацоўваліся "Устаўнымі граматамі".
Устаноўленыя ўрадам часовыя абавязкі. звязаныя з ад-бываннем паншчыны і выплатай аброку, высокія выкупныя пла-цяжы выклікалі масавае абурэнне сялян. У 1861 г. на Беларусі было зарэгістрыравана 379 выступленняў. Паўстанне 1863 г. прымусіла царскі ўрад прыняць пэўныя меры. 3 1863 г. былі зніжаны на 20% выкупныя плацяжы, былі спынены часоваабавязаныя адносіны, а сяляне пераводзіліся ў разрад уласнікаў зямлі. Гэта датычылася спачатку заходняй часткі Беларусі, а з лістапада 1863 г. указ быў распаўсюджаны і на ўсходнюю Беларусь. Урад заявіў і аб захаванні на Беларусі і ў Літве сервітутнага права (права сялян на карыстанне пэўнымі ўгоддзямі, найчасцей пашай, якія належалі памешчыкам). Такім чынам, у цэлым сялянская рэформа 1861 г. садзейніча-ла больш хуткаму развіццю на Беларусі капіталістычных адносін. У 1867 г. былі пераведзены з аброку на абавязковы выкуп і далучаны да разраду "сялян-уласнікаў" дзяржаўныя сяляне, якія склалі ў гэты час каля 20% сялянскага насельніцтва Беларусі. У 60-я гады царскі урад правёў шэраг іншых буржуазных рэформаў. У 1862—1874 гг. была праведзена ваенная рэформа, у выніку яком замест рэкруцкам сістэмы камплектавання армн ўводзілася ўсеагульная воінская павіннасць, скарачаўся тэрмін службы да 6-7 гадоў.
У 1864 г. (а ў Беларусі толькі ў 1911 г.) пачалося правяд-зенне земскай рэформы, якая прадугледжвала стварэнне ў паветах і губернях выбарных земскіх устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, аховай здароўя. Але на Беларусі гэты закон па палітычных матывах доуга не рас-паўсюджваўся. У выніку судовай рэформы 1864 г. (а на Беларусі—з 7872 г.) саслоўныя суды былі заменены агульнымі для ўсіх саслоўяў судовымі ўстановамі. Абвяшчалася адкрытасць і незалежнасць суда ад урада. Крымінальныя справы разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў, якія незалежна ад суддзяў выносілі рашэнне. Міравыя суддзі (ніжэйшая судовая інстанцыя) выбіраліся павятовымі земскімі сходамі. На Беларусі рэформа пачалася ў 1872 г. з увядзення міравых судоў. У сувязі з адсутнасцю зем-стваў міравыя суддзі тут не выбіраліся, а назначаліся міністрам юстыцыі і цалкам залежалі ад яго. Акруговыя суды з прысяжнымі засядацелямі былі ўведзены ў заходніх губернях у 1882 г. Школьная рэформа 1864 г. зыходзіла з прынцыпу ўсеса-слоўнасці адукацыі. У адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі на Беларусі не было земскіх школ і грамадства не дапус-калася да кіраўніцтва школьнай справай. Міністэрства асветы забараніла вучням у навучальных установах размаўляць на род-най (не рускай) мове. У выніку цэнзурнай рэформы 1865 г. некалькі пашырыліся магчымасці друку. Гарадская рэформа на Беларусі пачалася ў 7875 г. Яна засноувалася на прынцыпе усеагульных выбарных органау кіравання ў гарадах паводле маёмаснага цэнзу. Выбарчым правам надзяляліся ўсе плацельшчыкі гарадскіх падаткаў, якія дзяліліся на 3 выбарчыя сходы. Такім чынам, рэформы 60—70-х гг. былі вельмі непасля-доўныя, супярэчлівыя. Яны забяспечвалі захаванне феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў.